Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

Мой бедны дзядуля, як яму папала ад Ведэра i Кадэра! Яны ўсё крычалi i крычалi на яго, маўляў, калi ён не можа сачыць за сваiмi ўнукамi i дазваляе iм бадзяцца ў гарах Наджыялы, то ён наогул iх не ўбачыць, i ён павiнен помнiць пра гэта. На гэты раз яны яму даруюць, - сказалi яны i паехалi. Неўзабаве iх шаломы ператварылiся ўдалечынi ў маленькiя кропкi. Я пачаў плакаць, усё яшчэ знаходзячыся ў абдымках дзядулi... Можа, таму, што ноч была такая доўгая i цяжкая ў мяне i нарэшце ўсё скончылася. Дзядуля даў мне выплакацца, пацiху супакойваў мяне. Як добра было

б, каб ён быў маiм сапраўдным дзядулем. Мне захацелася сказаць яму пра гэта, хоць я ўсё яшчэ працягваў плакаць.

– Можа, я i змагу стаць тваiм дзядулем. Мяне завуць Мацiяс, а цябе, дзiцятка?

– Карл Львi..
– пачаў я, але спахапiўся: неразумна было б называць гэта iмя ў Далiне Дзiкай Ружы.

– Дзядуля, дарагi, маё iмя...
– сакрэт, - сказаў я.
– Называй мяне Сухарык.

– А, Сухарык, - засмяяўся дзядуля Мацiяс.
– Iдзi ў кухню i пачакай мяне там, а я завяду твайго каня ў стайню.

Я ўвайшоў у маленькую бедную кухню, дзе, акрамя стала, лаўкi, некалькi крэслаў i плiты, нiчога не было. Яшчэ каля сцяны стаяў буфет.

Неўзабаве прыйшоў i Мацiяс.

– Такi самы буфет i ў нас дома, у Вiш...
– пачаў я i замаўчаў.

– Дома ў Вiшнёвай Далiне?
– здагадаўся Мацiяс.

Я з жахам зiрнуў на яго. Зноў сказаў тое, чаго не трэба было гаварыць.

Але Мацiяс больш нiчога не сказаў, а падышоў да акна i выглянуў на двор, некаторы час пастаяў, каб пераканацца, што нiкога няма вакол, потым павярнуўся да мяне i цiха кажа:

– У маiм буфеце сёе-тое ёсць. Пачакай хвiлiнку i ты пераканаешся ў гэтым.

Ён адсунуў буфет плячом - за iм былi патаемныя дзверы. Калi ён адчынiў iх, высветлiлася, што за iмi - пакой. Хтосьцi ляжаў на падлозе i спаў.

Гэта быў Джанатан.

9

Я магу прыгадаць усяго некалькi выпадкаў, калi я быў такi шчаслiвы, што не ведаў, на якiм свеце знаходжуся. Аднойчы, яшчэ ў маленстве, на каляды Джанатан падарыў мне санкi, на якiя ён збiраў грошы вельмi доўга. I другi раз, калi я ўпершыню трапiў у Наджыялу i знайшоў Джанатана каля рэчкi. Потым увесь той дзiўны вечар у Сядзiбе Рыцараў, калi я быў такi шчаслiвы, што ледзьве стрымлiваў сябе. Але нiшто не iшло нi ў якое параўнанне з тым, як я знайшоў Джанатана на падлозе ў доме Мацiяса! Уявiце, як можа быць шчаслiвы чалавек усё ўва мне спявала!

Я не чапаў Джанатана, не будзiў яго, нават не ўскрыкнуў ад радасцi. Проста лёг побач з iм, зусiм цiха, i заснуў.

Колькi я спаў - не ведаю. Мабыць, цэлы дзень. Але калi я прачнуўся, Джанатан сядзеў на падлозе побач са мной. Ён проста сядзеў i ўсмiхаўся, а нiхто не ўсмiхаецца так, як ён. Думалася, што ён не вельмi ўзрадуецца майму з'яўленню. Магчыма, ён ужо i забыўся, што клiкаў мяне на дапамогу. Але цяпер бачыў я, што ён быў гэтак жа рады, як i я. Я таксама заўсмiхаўся. Мы так i сядзелi, гледзячы адзiн на аднаго, i нiчога не гаварылi.

– Ты клiкаў на дапамогу, - сказаў я нарэшце. Джанатан адразу перастаў усмiхацца.
– Чаму ты клiкаў?
– запытаўся я.

Ясна, штосьцi такое было, пра што яму цяжка

гаварыць. Ён адказаў вельмi цiха, як быццам адказаць мне было яму вялiкай цяжкасцю.

– Я бачыў Катлу, - сказаў ён.
– Я бачыў, што яна робiць.

Я не хацеў мучыць яго пытаннямi пра Катлу, у рэшце рэшт у мяне было шмат усяго, што трэба было яму расказаць, i ў першую чаргу - пра Джосi.

Джанатан не хацеў усяму гэтаму верыць. Яго твар збялеў, i ён ажно заплакаў.

– Не, не, не Джосi, - паўтараў ён, i слёзы цяклi з яго вачэй.

Потым Джанатан спахапiўся.

– Трэба неадкладна расказаць пра ўсё Сафii, - заклапочана прамовiў ён.

– Але як мы зможам гэта зрабiць?
– здзiвiўся я.

– Тут знаходзiцца адзiн з яе галубоў, - сказаў ён.
– Б'янка. Сёння вечарам яна можа вярнуцца назад.

Я так i думаў. Гэта ж галубок Сафii! I расказаў яму, што дзякуючы гэтаму галубку я апынуўся тут, а не ў пячоры ў Катлы.

– Гэта было проста дзiва, - расказваў я.
– Сярод усiх дамкоў Далiны Дзiкай Ружы я пад'ехаў менавiта да таго, дзе ты. Але калi б я не ўбачыў Б'янку, то, напэўна, праехаў бы мiма.

– Б'янка, Б'янка, дзякуй за тое, што ты сядзела тут, - сказаў Джанатан.

Але ў яго ўжо не было часу далей слухаць мяне: трэба было спяшацца. Ён злёгку пастукаў у патаемныя дзверцы, неўзабаве яны адчынiлiся, i ў праёме паявiўся Мацiяс.

– А, маленькi Сухарык усё спiць, - пачаў Мацiяс, але Джанатан не даў яму дагаварыць.

– Калi ласка, прынясi Б'янку, - папрасiў ён.
– Яна павiнна ляцець, як толькi сцямнее.

Ён растлумачыў чаму, расказаў Мацiясу пра Джосi. Мацiяс пакiваў галавой так, як гэта робяць старыя людзi, калi яны нечым азмрочаны.

– Джосi! Так, я ведаў, што гэта нехта з Вiшнёвай Далiны. Вось чаму Орвар знаходзiцца зараз у пячоры Катлы. Так, розныя людзi бываюць на свеце.

Зачынiўшы за сабой дзверы, ён пайшоў, каб злавiць Б'янку.

Добрае сховiшча знайшлi Мацiяс i Джанатан: маленькi патаемны пакойчык, у якiм не было нi дзвярэй, нi акна, адзiны ўваход у якi хаваўся за буфетам. Мэблi таксама нiякай не было, на падлозе ляжаў толькi матрац, маленькая лямпа асвятляла пакой.

Пры святле гэтай лямпы Джанатан напiсаў запiску Сафii: "Iмя здраднiка, якое павiнна быць праклята навечна - Джосi "Залаты Певень". Тэрмiнова злавiце яго. Мой брат - тут, са мной".

– Вось чаму Б'янка прыляцела сюды ўчора вечарам, - пакiваў галавой Джанатан.
– Каб сказаць мне, што ты знiк i паехаў шукаць мяне.

– Ты толькi падумай! Значыць, Сафiя зразумела загадку, якую я напiсаў у кухнi на сцяне, - усклiкнуў я.
– Вiдаць, калi яна прынесла мне суп.

– Якую загадку?
– здзiвiўся Джанатан.

– "Я пайшоў, каб знайсцi яго далёка-далёка ў гарах", - напiсаў я.
– I зрабiў гэта, каб Сафiя не непакоiлася.

– "Не непакоiлася", - Джанатан засмяяўся.
– Гэта ты так думаеш, а я? Уяўляеш, якiм спакойным быў бы я, калi б даведаўся, што ты недзе высока ў гарах Наджыялы!

Поделиться:
Популярные книги

Идентификация

Уленгов Юрий
3. Гардемарин ее величества
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Идентификация

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII