Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Канчаўся дзень, як яны прыйшлi...

VII

Бяляк забыўся, што вакол адзiноцтва асенняга дня, поле ды вецер, - як бы гэта адчуў ён вакол сябе тысячы людзей, тысячы зацiкаўленых вачэй, i сам ён у цэнтры ўсяго. Свет прыслаў вялiкiх сваiх прадстаўнiкоў, каб бачыць тое, што робiць тут Бяляк Мiкалай. I ён мацней, як тады, хвацiў Буланага за морду.

У Карася быў такi выгляд, як бы гэта ён стаяў адзiн, ахвачаны цеменню

ночы, так што нiхто яго не бачыў, нiхто аб iм не ведаў i не думаў. Ён спакойна, з каменным выразам твару, дастаў з халявы нож, папрабаваў пальцам вастрату яго i, як бы што раптам уцямiўшы, даў гэтым нажом Буланаму ў грудзi...

Буланы не то што каб гэта адчуў боль, яе неяк асаблiва i не было. У першую хвiлiну было нейкае як бы непаразуменне перад усiм тым, што робiцца, што робяць, што ёсць... У наступную хвiлiну далечыня зямлi, якая вiдна была, паплыла ўгору, пасля пайшла нек набок, i па ёй забегалi чорныя кроплi. Пасля ўсё стала цёмна-шэра-сiнiм, паплылi ў iм чырвоныя лапiны, з нейкаю страшною зеленню ды яшчэ з нечым такiм, што i ўсё, i нiчога; тады моцна застукала нешта шумнае i тупое ў вушы, i раптам, у тры, пяць момантаў усё пачало рабiцца нiчым. I ўсё стала нiчым.

I стаў такi выгляд у Буланага: чаму гэта яму канечне сагнуць пярэднiя ногi ў каленях, каб апусцiць на зямлю, чаму не ўпасцi яму проста, як стаяў, i чаму яму канечне трэба падаць?!

Бяляк азiрнуўся на кусты i плюнуў убок, бо было яму прыемна пляваць. Карась абцёр нож аб шыю Буланага i зноў папрабаваў пальцам яго вастрату.

Канчаўся дзень.

Буланы абсунуўся неяк наперад, ткнуўся мордаю ў зямлю...

За кустамi ляжала дарога. Была яна шырокая i шэрая i неяк яшчэ белая на фоне асенняй зеленi, вясёлай пустаты ржышча ды задуменнасцi чорнай раллi. Гэта яна, раней трохi, гэтым сваiм выглядам весялiла вочы двух чалавек.

Цяпер яны, блiзка тут, здзiралi з Буланага шкуру.

А па дарозе шэраю масай праехалi конна сотнi шэрых людзей... Адзiн, што меў у той час уладу над чужымi настроямi, уздумаў раптам, што iснуе на свеце вясёласць неабдымная, нястрыманая, радасць нявымераная. Ён падняў угору руку, патрос ёю там, пасля раптам ускiнуў яе яшчэ вышэй, як бы гэта пiхнуў ёй угору некi цвёрды, як дыямент, жмут, з якога павiнна рассыпацца па свеце тая вясёласць.

I раптам ажыло ўсё, што здавалася нежывым, што было нежывым: загаварыла ўсё, што маўчала дагэтуль; заслухалася ўсё, што не слухала дагэтуль. Пабег

нястрыманымi хвалямi той фон, на якiм павiнна была развярнуцца тая вясёласць. I на iм загаварылi флейты. Зверху яны беглi ўнiз у зыках сваiх i, не дабегшы туды, а ўжо будучы там, кацiлiся ўвыш, i ўсё насiлася i крывымi, i простымi лiнiямi ўшыр. I мог з'явiцца смутак, што гэта калi-небудзь скончыцца...

Выйшаўшы на дарогу, Мiкалай Бяляк раптам адчуў, як яму, як перад смерцю, жыць захацелася, усё тое, што ў тую хвiлiну чуў, адчуў i ўявiў схвацiць, каб паказаць усяму свету або самому растаць у iм. Не было ўжо больш нi таго, што трымала дагэтуль думкi ў няволi, нi таго, што вось кагадзе зрабiў важную справу з канём. Як бы расцвiла гэта зямля ўсiм сваiм хараством i радасцю над усiм тым, што было кагадзе смуткам...

Так i насiлася ўсё гэта над абодраным i цёплым яшчэ, крывавым Буланым.

Карась улажыў у халяву нож i сказаў:

– Але ж конi ў iх якiя сытыя. О, гэта дык конi!..

Мiкалай Бяляк нiчога не адказаў яму i пайшоў у свой бок, куды яму трэба было.

VIII

На вйсну на тым месцы, дзе ўпаў Буланы, вырасла густая трава. Яшчэ восенню мяса яго, у першую ж ноч, з'елi ваўкi, косцi расцяглi сабакi, i цяпер ляжаў толькi адзiн чэрап, глыбока схаваны ў кусце сiняй травы. У гэтым чэрапе мурашкi заснавалi свой горад i жылi сабе там. У кусце травы расцвiў высокi чартапалох, над якiм гулi пчолы. На самых яго карэннях, у траве, птушкi некiя звiлi сабе гняздо, але сабакi, якiя прабягалi дарогай, мелi патрэбу, а можа толькi проста жаданне (хто iх ведае) прыпыняцца каля гэтага куста травы i перашкодзiлi птушкам вывесцi птушанят. Загэтым птушкi хутка пераляцелi жыць на той бок канавы, у куп'я.

Каровы не хацелi есцi гэтай травы, i яна сiнела высокiм кустам сярод папарнага поля... Янка Самахвал, iдучы раз з касою цераз гэтае поле, стаў, падумаў i сказаў:

– От цяпер яны яе не ядуць, дык я вось адно вазьму ды скашу яе. То яна як высахне, дык тады зiмою цi ўвосень з'ядуць за мiлую душу.

1925

Каментары

Друкуецца па зборнiку "IIачуццi" /Менск, БДВ, 1926/. Упершыню апублiкавана ў часопiсе "Маладняк", 1926, № 11. Урыўкi з апавядання друкавалiся ў газеце "Савецкая Беларусь", 1925, 23 лiстапада пад загалоўкам "Раман Драгун", 6 снежня таго ж 1925 года i 19 студзеня 1926 года. Датуецца 1925 годам.

Поделиться:
Популярные книги

Жизнь в подарок

Седой Василий
2. Калейдоскоп
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Жизнь в подарок

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Вдовье счастье

Брэйн Даниэль
1. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вдовье счастье

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки