Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:
I далажыў яму, што, маўляў, тут мясцовыя жыхары прыехалi пахаваць чалавека на старым могiльнiку. Як быць? Едыгей насцярожыўся. Вось каб сказаў лейтэнант - прапусцi, i ўсё! Маладзец Доўгi Эдыльбай! Усё ж кемлiвы хлопец. Аднак размова вартавога зацягвалася. Цяпер ён увесь час адказваў на пытаннi.
– Але... Колькi? Шэсць чалавек. А з нябожчыкам сем. Нейкi стары памёр. А старэйшы ў iх на вярблюдзе. Потым трактар з прычэпам. А за трактарам экскаватар таксама... Так, трэба, гавораць, магiлу капаць... Як? А што мне сказаць? Значыць, нельга? Не дазваляецца? Ёсць, слухаюся!
I тут жа пачуўся голас Доўгага Эдыльбая. Вiдаць, ён выхапiў слухаўку.
– Таварыш
Доўгi Эдыльбай выйшаў з каравульнага памяшкання засмучаны, але сказаў, што прыедзе лейтэнант i ўсё вырашыць на месцы. За iм падышоў вартавы i сказаў тое ж самае. Вартавы цяпер адчуваў палёгку, паколькi начальнiк варты сам павiнен быў вырашыць гэтае пытанне. Ён цяпер спакойна хадзiў узад i ўперад каля паласатай жэрдкi.
Было ўжо тры гадзiны. А яны яшчэ не дабралiся да Ана-Бейiта, хоць i засталося ехаць не так далёка.
Едыгей вярнуўся да вартавога.
– Сынок, цi доўга мы будзем чакаць твайго начальнiка?
– запытаў ён.
– Ды не. Зараз прымчыцца. Ён на машыне. Тут хвiлiн дзесяць - пятнаццаць язды.
– Ну добра, пачакаем. Цi даўно гэты калючы дрот тут?
– Даволi-такi даўно. Мы яго ставiлi. Я тут служу каля года. Выходзiць, паўгода ўжо, як ачапiлi кругом.
– У тым вось i справа. Я ж таксама не ведаў, што тут такая агароджа. З-за гэтага вось i атрымалася. Быццам я цяпер вiнаваты, таму што я вырашыў везцi сюды хаваць. Тут наш стары могiльнiк - Ана-Бейiт. А Казангап нябожчык быў вельмi добрым чалавекам. Трыццаць гадоў мы разам прапрацавалi на раз'ездзе. Хацелася як лепш.
Салдат, вiдаць, адчуў спагаду да Бураннага Едыгея.
– Слухай, бацька, - сказаў ён дзелавiта.
– Вось прыедзе начальнiк варты лейтэнант Тансыкбаеў, вы яму скажыце ўсё як ёсць. Што ён, не чалавек! Няхай паведамiць вышэй.
– Дзякуй на добрым слове. А iнакш як жа нам? Як ты сказаў - Тансыкбаеў? Прозвiшча лейтэнанта Тансыкбаеў?
– Але, Тансыкбаеў. Ён у нас нядаўна. А што? Знаёмы? Ён з вашых. Можа, сваяк якi будзе?
– Ды не, што ты, - усмiхнуўся Едыгей.
– Тансыкбаевых у нас, як у вас Iвановых. Проста ўспомнiў аднаго чалавека з такiм прозвiшчам.
Тут на пасту зазванiў тэлефон, i вартавы паспяшаўся туды. Едыгей застаўся адзiн. Аглянуўся кругом, цi не пакажацца машына на дарозе за шлагбаўмам, задуменна пакiваў галавою. "А раптам гэта сын таго вiрлавокага?
– падумаў ён i сам сябе ў думках вылаяў: - Не хапала яшчэ! Прыйдзе ж такое ў галаву! Колькi iх з такiм прозвiшчам. Не павiнен, не можа быць. З тым Тансыкбаевым рахунак падвялi... Усё-такi ёсць праўда на зямлi! Ёсць! I як бы там нi было, заўсёды будзе праўда..."
Ён адышоў убок, дастаў насоўку i працёр ёю старанна свае ордэны, медалi i ўдарнiцкiя значкi на грудзях, каб яны блiшчалi i каб iх адразу было вiдаць лейтэнанту Тансыкбаеву.
XII
А з тым вiрлавокiм Тансыкбаевым справа выглядала так. У 1956 годзе пад канец вясны ў Кумбельскiм дэпо адбыўся вялiкi мiтынг, са ўсiх станцый i раз'ездаў паз'язджалiся туды чыгуначнiкi. Засталiся на месцы толькi тыя, хто дзяжурыў у той дзень на лiнii. Колькi ўсялякiх сходаў было на вяку ў Бураннага Едыгея, але той мiтынг не забываўся.
Сабралiся ў паравозарамонтным цэху. Людзей набiлася - не прашыцца, iншыя нават
Не да вады было, даводзiлася пакутаваць. На перапынку Едыгей працiснуўся да парторга дэпо Чарнова, якi некалi быў начальнiкам станцыi. Той сядзеў у прэзiдыуме.
– Паслухай, Андрэй Пятровiч, можа, i мне выступiць?
– Давай, калi ёсць ахвота.
– Жаданне ёсць вялiкае. Хачу з табой параiцца. Памятаеш, у нас на раз'ездзе працаваў Кутыбаеў, Абуталiп. Кутыбаеў. Ну, яшчэ рэвiзор данёс на яго, што ён пiша югаслаўскiя ўспамiны. Абуталiп там ваяваў у партызанах. I яшчэ там нешта прыпiсаў той рэвiзор. А гэтыя берыеўскiя прыехалi i забралi чалавека. Ён i памёр з-за гэтага, прапаў нiзавошта чалавек! Памятаеш?
– Вядома. Жонка яго прыязджала па адну паперу.
– Вось-вось! А потым сям'я паехала некуды. А я вось зараз слухаю i думаю: з Югаславiяй мы сябруем? Сябруем! Чаму ж тады пакутуюць невiнаватыя людзi? Абуталiпавы дзецi, вiдаць, падраслi - iм пара ў школу. Дык трэба ж памагчы iм, каб не калолi ў вочы... Дзецi i так набедавалiся без бацькi.
– Пастой, Едыгей. Ты хочаш пра гэта сказаць у сваiм выступленнi?
– Ну так.
– А як прозвiшча таго рэвiзора?
– Ды даведацца можна. Яго я, праўда, больш не бачыў.
– У каго ты зараз даведаешся? А потым цi ёсць дакументальны доказ, што менавiта ён напiсаў?
– А хто ж!..
– Слова не падколеш да пратакола... Хто пацвердзiць, дарагi мой Буранны? А раптам выявiцца, што не так? Гэта ж не жартачкi. Ты вось што, Едыгей, не пары гарачкi. Я табе раю напiсаць пра ўсё ў Алма-Ату. Напiшы ўсё як было, усю гэтую гiсторыю, i дашлi ў ЦК партыi рэспублiкi. А там разбяруцца. Затрымкi не будзе. Партыя моцна ўзялася за гэтую справу. Сам бачыш.
Разам з усiмi на тым мiтынгу Буранны Едыгей выкрыкваў гучна i рашуча: "Слава партыi! Лiнiю партыi адабраем!" А потым нават нехта заспяваў "Iнтэрнацыянал". I яго падтрымала мноства галасоў. Усе, як адзiн, спявалi вялiкi гiмн, гiмн усiх, хто быў вякамi прыгнечаны. Нiколi яшчэ не даводзiлася Едыгею спяваць у такiм мнагалюддзi. Як на хвалях узняло i панесла яго ўрачыстае, гордае i ў той жа час горкае ўсведамленне свайго адзiноцтва з тымi, хто ёсць соль i пот зямлi. А гiмн камунiстаў усё нарастаў, узнiмаўся, закiпаючы ў сэрцы адвагай i рашучасцю адстаяць, сцвердзiць права многiх для шчасця многiх.
I з пачуццём радасцi Едыгей вярнуўся дахаты. За чаем расказаў Укубале падрабязна пра ўсё, што было на мiтынгу. Расказаў i пра тое, як хацеў выступiць i што яму адказаў на тое парторг Чарноў. Укубала слухала мужа, налiваючы яму з самавара чай пiялу за пiялай, а той усё не мог напiцца.
– Ды што гэта з табой, ты вунь ужо апаражнiў увесь самавар!
– здзiвiлася яна, пасмiхаючыся.
– Разумееш, там, на мiтынгу, яшчэ хацелася пiць. Але дзе там, людзей шмат, не пашавялiцца. А потым выскачыў, хацеў напiцца, ды тут гляджу - у наш бок састаў iдзе. Я да машынiста. Свой аказаўся хлапец. Жандос з Тангрэк-Тама. Ну, папiў я ў яго вады! Але хiба гэта той мацунак!