Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:

Робаты асцярожна пасадзiлi Гая ў кабiну цэнтрыфугi, страла якой ужо ўздрыгвала, нервова пагойдвалася, нiбы прадчуваючы шалёную, непадуладную жывому розуму хуткасць. На галаву адзелi цяжкi гермашлем. Па-ранейшаму нi iскрынкi святла не было наўкол. Чорны змрок наплываў на вочы. I Гаю Дубровiчу ўспомнiлiся словы, якiя бог сказаў Майсею: "Твару майго не можна табе ўбачыць, таму што кожны чалавек не можа ўбачыць мяне i застацца жывым". Пачулася лёгкае шыпенне, якое неўзабаве перайшло ў свiст. Потым нiзкi вантробны гул раскалоў, распалавiнiў цемру. Страла цэнтрыфугi скранулася з месца, i адразу недзе збоку ўспыхнула малюсенькая чырвоная кропачка. Што гэта было? Электрычная лямпачка? Фотаэлемент у воку робата? Гай Дубровiч не паспеў сканцэнтраваць сваю думку, бо раптам кабiна, у якой ён сядзеў, перавярнулася i ён завiс на шырокiх пругкiх рамянях галавою ўнiз. А

цэнтрыфуга ўсё набiрала абароты. Апошнiм, што мiльганула ў яго свядомасцi, калi ён яшчэ заставаўся чалавекам, была лiчба - шэсць с паловай. Ён ухапiўся за яе, напружыў мозг i ўспомнiў - шэсць с паловай грамаў важыць чалавечая душа, адным словам, тая таямнiчая субстанцыя, якая ад нараджэння знаходзiцца ў кожным з людзей. Доктар Метэор узважваў аднаго i таго ж чалавека за тры хвiлiны да клiнiчнай смерцi i праз тры хвiлiны пасля яе. I пры абсалютнай чысцiнi эксперымента заўсёды выплывала такая лiчба. Нябожчык заўсёды быў лягчэйшы на шэсць з паловай грамаў.

...Ён ляцеў над залiтым сонцам юным лугам. Ён быў пчала меданосная, Apis mellifera. Ягоныя крылатыя продкi асвоiлi планету значна раней, чым на ёй з'явiўся чалавек. За два кiламетры ад гэтага луга, ад гэтых яркiх кветак (кветкi - усмешкi прыроды!) у яблыневым садзе стаяў новенькi рамачны вулей, ягоны Дом, дзе жыло, гуло, звiнела, дзумкала ажно семдзесят тысяч аднародцаў, моцная працавiтая пчалiная сям'я. Кожная шчылiна, кожная дзiрачка ў тым вуллi старанна прамазана пропалiсам, пчалiным клеем. Каб здабыць яго, разам з усiмi ён (яна! пчала!) да змогi перацiраў скiвiцамi пупышкi розных раслiн, драўнiну. Працавалi так энергiчна, усiх было такое мноства, што ў вуллi павышалася тэмпература, i, каб збiць яе, спецыяльныя пчолы-вентылятары бесперапынна махалi крылцамi, ствараючы лёгкi ветрык. Сёння ж з ранiцы скварыла сонца, была страшэнная задуха, i нават ён на нейкi час рабiўся вентылятарам - вылазiў дзеля гэтага на дошчачку перад лятком.

Ён ляцеў над яркай летняй зямлёй, баючыся птушак i хiмiкатаў. А яшчэ непакоiла тое, што тут, у гэтых мясцiнах, маглi напаткацца "пчалiныя ваўкi", бязлiтасныя жоўта-шэрыя восы. Яны селяцца вакол пчальнiкоў, беручы iх у аблогу, i забiваюць пчол ударам джала ў мозг, забiваюць з першага ўдару. Потым сцiскаюць скiвiцамi брушка i грудзi сваiх ахвяр, прагна злiзваючы кропелькi мёду, што выступаюць у тых з роту.

Мора кветак ззяла пад iм, i ён ведаў, што кожная з гэтых прыгажунь страсна чакала яго. Такiя сарамлiва-цнатлiвыя, такiя загадкавыя, абсыпаныя расой, быццам дарагiмi брыльянтамi, такiя, здавалася, непадступныя, яны млелi ад радасцi пры з'яўленнi пчалы, даверлiва ўпускаючы ў свае мармуровыя або залатыя церамкi, у сваю патаемнасць. Яму патрэбны былi iхнiя салодкiя пылок i нектар, iм - ягоныя хабаток, лапкi, усё цела, вёрткае, моцнае, здольнае прашчамiцца ў драбнейшую шчылiнку, а потым перанесцi пылок на песцiк iншай кветкi, што расце, шумiць зусiм побач або на другiм канцы бязмежнага лугу. Кветкi кахалiся адна з адной пры дапамозе пчалы.

Ён вельмi востра, да гарачага звону ў крывi, разумеў жыццё, няспынную вечную змену хваль-пакаленняў кветак, пчол, стракоз, людзей... Усё хацела жыць, расцi, налiвацца цiшынёй i громам, агнём i холадам, рухацца ўдаль i ўшыркi, у глыбiню сябе i за воблакi... Усё прагнула цвiцення i абнаўлення, пацалункаў i слёз. Нават нямая смерць была жыццём, бо рабiлася падмуркам, апiрышчам нейчаму маладому захлiпiстаму карэнню. Доктар Метэор быў, вядома, найвялiкшым са смертных, падараваўшы чалавецтву сваю Тэорыю i Практыку Пераўтварэнняў. Толькi пабыўшы ў чужой скуры, лусцы, шэрсцi, ракавiне, толькi пабегаўшы, палётаўшы, папоўзаўшы, адчуўшы страх i знямогу, можаш наблiзiцца (хоць часткова) да разумення агульнасцi ўсяго жывога. Няважна, зразумелае яно цi незразумелае, прыгожае цi непрыгожае, цiхмянае цi агрэсiўнае. Яно - жывое, а значыць, неабходнае таму свету, у якi, нiбы зрэнка ў вока, заключана тваё жыццё.

Ён лётаў над кветкамi, садзiўся на iх, збiраў пылок i нектар, адносiў здабычу ў вулей, зноў кiраваўся на луг... На пукатай зялёнай горцы стаялi дачы - стракатыя прыгожыя хаткi, падобныя на рознакаляровыя кубiкi, якiя, нагуляўшыся, раскiдала свавольнае дзiця. Ён заляцеў туды, апусцiўся ў ракавiну з белымi слiзкiмi сценкамi. Загарэларукая жанчына якраз мыла, прынёсшы з градкi, ярка-чырвоную радыску. Хвастаў срэбны струмянёк вады, сеялiся пырскi, на смуглым жаночым пальцы блiскаў, як сонечны зайчык, пярсцёнак. Было адчуванне лагоды, спакою i шчасця. Ён пiў ваду разам з iншымi пчоламi i баяўся, што жанчына вось-вось схопiць

мокрую анучу, нязлосна ўдарыць ёю, крыкне: "Акыш на вас!", маючы на ўвазе не курэй, а пчол. Але яна весела мыла радыску i спявала нейкую песеньку.

Раней ён быў упэўнены ў неадэкватнасцi ўсяго жывога. Яму здавалася, што птушкi, звяры, пчолы, калi б толькi яны валодалi здольнасцю асэнсоўваць сваё становiшча, параўноўваць сябе з чалавекам, адразу б усёй гурмой, будзь на тое iхняя воля, захацелi б ачалавечыцца, зрабiцца, адным словам, людзьмi. Ён нават, як быў маладзейшы, пра жанчын у iхнiх стасунках з мужчынамi такое думаў, хоць заўсёды лiчыўся барацьбiтом за палавую роўнасць. Але дзякуючы доктару Метэору ён паспеў ужо пабыць рыбай, ваўком, бабром, вось зараз быў пчалой i зразумеў адну мудрую iсцiну. Аказваецца, жыццё ва ўсiх сваiх выявах i формах абсалютна раўнапраўнае. Для прыроды, якая самастварылася, якая стварала i стварае мiльярды камбiнацый атамаў, аднолькава каштоўныя i мозг фiлосафа Платона i крылцы лугавой страказы. Магчыма, гэта выглядае i гучыць парадаксальна i ўсе зямныя фiлосафы пагрозна замахаюць кулакамi, але гэта так. Неяк любiмы Гаеў паэт Антон Кастрыцкi напiсаў радкi, якiя амаль усiм падалiся генiяльнымi:

"Скажыце мне - хто ўспомнiць пра Зямлю,

Калi Зямля загiне?"

Вернiкi адразу ж сказалi: "Успомнiць Бог". Дасцiпны Навум Масейкiн абвясцiў з экранаў тэлевiзараў, што планету Зямля ўспомняць яе сыны i дочкi, астранаўты, якiя паляцелi ў касмiчную бездань. Сёння Гай Дубровiч з некаторай карэкцiроўкай падзяляе думку вернiкаў: "Успомнiць Прырода". I ўсё таму, што цэлыя доўгiя суткi ён жыў жыццём пчалы...

Ён знайшоў вялiкае поле, засеянае грэчкай. Бела-ружовы духмяны востраў хаваўся мiж зялёнага старога лесу. Гэта было нечаканым i вельмi дарагiм падарункам, бо пчолы з iхняга вулля яшчэ не праклалi сюды трасу. Пякло сонца. Шумеў нямоцны вецер. Ад захаплення, ад радасцi ў яго мiжволi вырваўся з грудзей чалавечы крык. Але пачулася толькi разарванае ветрам пчалiнае дзумканне.

Порстка прыляцеўшы ў вулей, прынёсшы туды цёплы пах мядовай грэчкi, ён пачаў танцаваць пчалiны танец, бо толькi так мог перадаць усiм сваiм суродзiчам бадзёрую вестку. Ён поўзаў мiж пчол, а яны ўважлiва сачылi за кожным яго рухам. Калi б поле знаходзiлася блiзка, то танец быў бы просты, без лiшняй мудрагелiстасцi. Але да жаданай пахкай грэчкi ляжаў вялiкi кавалак дарогi, i ён, папярэджваючы аб гэтым, хвацка круцiў "васьмёрку", вiляў брушкам - чым далей да нектара i пылку, тым часцей i болей звiвалася брушка. Пчолы цудоўна разумелi яго. Медна-шэрымi пункцiрамi вырывалiся яны з вулля i ўжо ведалi, ў якiм накiрунку ляцець i пад якiм вуглом узнiмацца ў неба. А ён усё танцаваў...

"А што, калi застацца пчалой?" Думка была такой нечаканай, так востра i ярка ўспыхнула ў свядомасцi, аж пахаладзела ў душы. "Абсурд, - адразу ўцiхамiрыў ён сам сябе.
– Я - чалавек. Рабiцца на ўсё жыццё насякомым? Абсурд". Ён яшчэ старанней, яшчэ хутчэй затанцаваў.

"Але ж розныя формы жыцця аднолькава каштоўныя, адэкватныя. Невядомая маладая жанчына (i аб гэтым шмат хто ведае) назаўсёды засталася белай азёрнай чайкай. Зараз лётае над высокай хваляй... Цi сядзiць, гойдаецца на ёй... I тоненька-тоненька звiнiць вада..." Ён адчуў халодны выбух бязлiтаснага страху ў самай глыбiнi сваёй iстоты. "Я вар'яцею! Пэўна ж, я вар'яцею. Я пераўтвараўся ў ваўка, у бабра, у шчупака, i заўсёды ўсё было нармальна, заўсёды роўна праз дваццаць чатыры гадзiны я з радасцю станавiўся чалавекам, Гаем Дубровiчам, супрацоўнiкам Славянскай секцыi Iндаэўрапейскага аддзела Сусветнага iнстытута гiсторыi планеты Зямля. У мяне, урэшце, ёсць Бярозка, маладая прыгожая жонка, сын Клён. Хiба я не люблю iх? Ды я люблю жонку i сына мацней за ўсё на свеце. Мяне душыць дэпрэсiя, калi даводзiцца ехаць у камандзiроўку болей, чым на трое сутак. А тое, што я зноў прыляцеў у Дом Пераўтварэнняў... Ёсць людзi, якiя рабiлi гэта дзесяткi разоў. Сам апостал Павел сказаў: "Усё выпрабоўвайце. Добрага трымайцеся".

I раптам яго, як мушкецёрская шпага, пранiзала здагадка: "Пэўна ж, гэта хiтрыкi Вялiкага Жаху! Ледзь не ўпаў на галаву балкон, а зараз Жах, прыкiнуўшыся лагодным i рахманым, нашэптвае, каб я назаўсёды застаўся пчалой".

Адразу паспакайнела на сэрцы. Калi даведваешся, што наперадзе падпiльноўвае круты паварот, няцяжка прытармазiць аўтамабiль. Гай Дубровiч канчаткова супакоiўся, пачуўшы ў навушнiках гермашлема бадзёрую каманду аднаго з асiстэнтаў доктара Метэора: "Пчала нумар сорак чатыры! Спадар Гай Дубровiч! Праз пяць хвiлiн выходзiм на плюсавое пераўтварэнне! Пчала нумар сорак чатыры!"

Поделиться:
Популярные книги

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Огромный. Злой. Зеленый

Новикова Татьяна О.
1. Большой. Зеленый... ОРК
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Огромный. Злой. Зеленый

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали