Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:

Бацька i сын Дубровiчы, прыслухоўваючыся да шуму начнога ветру, гаварылi напаўголас аб усiм гэтым i чакалi прыходу Вялiкага Жаху. Такое магло здарыцца сёння, заўтра, у любую хвiлiну. Вялiкi Жах, калi б можна было ў дачыненнi да яго карыстацца чалавечымi ацэнкамi, быў даволi выхаваным i тактоўным. Свайго чарговага працiўнiка (не будзем казаць - ахвяру) ён загадзя папярэджваў (успомнiм крылаты выраз князя Святаслава: "Iду на Вы"). Некалькi папярэджванняў атрымаў i Гай Дубровiч - трывожныя сны блiзкiх людзей i добрых знаёмых, падзенне балкона, чорны павук на твары... Такiмi, здавалася б, малазначнымi штрышкамi, iмгненнымi фехтавальнымi выпадамi Жах, мяркуючы па ўсiм, хацеў яшчэ да свайго прыходу падавiць чалавечую волю. Прырода Вялiкага Жаху i дагэтуль вельмi слаба вывучана.

Можна меркаваць, што ён наведваў людзей ужо ў каменным веку, бо праводзячы таемныя iнiцыяцыi, у час якiх дзецi станавiлiся паўналетнiмi, маленькiх хлопчыкаў запiралi на ноч у цёмных пячорах, секлi дубцамi, выбiвалi iм зубы. Дзiцячую душу такiм жорсткiм чынам рыхтавалi да спаткання ў далейшым жыццi з нейкай бязлiтаснай грознай сiлай. Што ж такое Вялiкi Жах i дзеля чаго ён зноў пачаў атакаваць планету? Адказаць няпроста. На Зямлi ўжо былi перыяды актыўнага накаплення адмоўна зараджанай жывой энергii - iнквiзiцыя, фашызм, сталiнiзм. Рашуча адмовiўшыся ад iх, пракляўшы iх, чалавецтва ўступiла ў Вялiкую Эру Плюралiзму. Нейкую разгадку, хоць далёка няпоўную, дае выслоўе святара i мыслiцеля Аўгусцiна Вялiкага: "Зло iснуе для таго, каб падкрэслiць сiлу дабра". У падтрымку святара можна прывесцi думку, што дабро заўсёды мае сэнс, а зло часта iснуе бессэнсоўна.

Прайшла ноч. Ранiцой у акно кабiнета, дзе пiсаў Гай Дубровiч, рэзка стукнуўся лясны голуб i разбiўся насмерць. Клён збег унiз, пашукаў яго ў гародчыку, у густой траве ўздоўж сцежкi, толькi ўсё дарэмна. Можна было нават падумаць, што нiякай птушкi не было, але ж на шыбiне выразна бачылiся яркiя плямы крывi i шэрае тонкае пёрка, якое прыклеiлася адным сваiм канцом да шкла i лiхаманкава трапятала пад парывамi ветру.

– Бацька, ты возьмеш мяне на Астэроiд?
– спытаў Клён.

– Падумаю, - адказаў Гай, але ўбачыўшы, што вочы ў сына адразу зрабiлiся сумнымi, дадаў: - Абавязкова паляцiш са мной.

– А колькi ён кiламетраў у папярочнiку?
– не адставаў, чапiўся Клён.

– У дыяметры, - паправiў Гай, але раптам зразумеў, што сын гаворыць абы толькi гаварыць, абы не маўчаць.

– Ты што?
– схапiў ён сына за плечы.

– Баюся, - шчыра прызнаўся Клён.
– Давай сядзем у верталёт i паляцiм з Чорнага Хутара дадому. Там - мама. Давай паляцiм, бо хутка зноў надыдзе ноч.

– Напрасiўся мяне ад страху ратаваць, а сам баiшся?
– засмяяўся Гай. З намi ж самы бясстрашны робат па iменi Дулеб. У нас дзве аўчаркi, нямецкая i шатландская, цэлы арсенал зброi, пачынаючы ад кухоннага нажа i канчаючы газавым пiсталетам. Ды мы з табой, сын...

– Выпрабаванне будзе вельмi суровае. Дзевятай катэгорыi, - прагучаў раптам цiхi, але надта выразны, як бы металiчны голас.

Бацька з сынам анямела паглядзелi адзiн на аднаго.

– ...Мы з табой, сын, тут стогадовую асаду-аблогу можам вытрымаць, усёткi скончыў сваю фразу разгублены Гай i спытаў у сына: - Хто гэта сказаў? Можа, Дулеб жартуе?

Але сам жа з вышынi другога паверха ўбачыў, як робат, не спяшаючыся, нязграбна падцягваючы левую нагу, iдзе па садовай дарожцы. "Трэба шарнiры праверыць на левым калене", - мiжволi падумаў Гай. Робат раптам звярнуў з дарожкi на лужок, па якiм яму хадзiць было катэгарычна забаронена, пайшоў, жалезнымi нагамi збiваючы кветкi. Гэта вельмi ўразiла Гая. Дулеб заўсёды быў дысцыплiнаваным, Упраўленне Хатнiх Робатаў нават аднойчы ўзнагародзiла яго прэстыжным касмабiлетам на Астэроiд.

– Што гэта?
– пабялеўшы, запытальна зiрнуў на бацьку Клён.

– Голас, - адказаў Гай.

– Але чый голас?

– Давай прысядзем, - прапанаваў Гай. Яны селi на тахту, прычым сын доўгiмi нагамi цiснуўся да бацькавых каленяў - баяўся.

– Прагучаў голас, i мы абодва пачулi яго, - гледзячы ў вочы сыну, стараючыся надаць яму бадзёрасцi, загаварыў Гай Дубровiч.
– Калектыўныя галюцынацыi здараюцца дужа рэдка, i, значыць, гэта была не галюцынацыя. Карацей кажучы, нас папярэдзiў Вялiкi Жах. Тыя, хто з iм сустракаўся, расказвалi, што ён майстар на такiя штучкi.

– Але што яму трэба?
– не сунiмаўся Клён.
– I наогул што гэта ўсё такое?

Ты мяне пытаеш, як быццам я, самае меншае, стрыечны брат гэтаму Жаху. Ды пастараюся што-кольвечы растлумачыць. Яшчэ некалькi дзесяцiгоддзяў назад вучоныя-уфолагi (ты ведаеш, так называюцца спецыялiсты па ўсiх гэтых "талерках" па КЛА) правялi цэлую серыю фатаграфаванняў у нябачнай частцы светлавога спектру. Фатаграфii (а iх былi сотнi) пацвердзiлi iснаванне тонкай небялковай формы разумнага жыцця, якая, мяркуючы па ўсiм, намнога старэй за нашу цывiлiзацыю. КЛА ёсць не што iншае, як засцерагальныя ўмяшчальнi элементаў гэтага "разумнага эфiру". Яны ствараюцца на нейкi час, а потым знiкаюць, i нечым падобныя на звычайныя мыльныя бурбалкi.

– Я пра ўсё гэта чытаў, - нецярплiва i не вельмi тактоўна перарваў бацьку сын.
– Я ведаю, што жыццё на нашай планеце стварылi бялкi i нуклеiнавыя кiслоты. I што прынцыпы генетычнага кадавання, бiясiнтэзу бялкоў i нуклеiнавых кiслот адзiныя для ўсяго жывога. Значыць, калi гэты Вялiкi Жах нешта жывое, ён створаны не на бялковай, а на нейкай iншай аснове?

– Атрымлiваецца, што так, - адказаў бацька.
– Прырода - найвялiкшы камбiнатар. I наогул мы ведаем пра свет, у якiм жывём мiльёны гадоў, нейкую нiкчэмную долю таго, што неабходна ведаць. Возьмем той жа Вялiкi Жах. Яўна агрэсiўная грубая сiла, якая ўжо не першы год тэрарызуе чалавецтва. Ён атакуе не грамадства ў цэлым, а паасобку кожны iндывiдуум, лагiчна мяркуючы, што так лягчэй запалохаць, паставiць на каленi, цi што там яшчэ яму трэба ад людзей. Ён як быццам помсцiць за нешта, або не хоча некуды, у нейкiя запаветныя дзверы ўпусцiць. Ды цi iснуе ён наогул? Вось у чым загвоздка. У рэшце рэшт, не выключана, што на базе чалавечага мозгу можа iснаваць некалькi асобiн, якiя звязаны памiж сабой толькi целам. Адна з асобiн можа жадаць смерцi целу.

Увесь гэты час Клён напружана глядзеў на бацьку, нiбы прымерваўся да яго. Потым сказаў, i словы прагучалi, як загад:

– Пазванi сваiм сябрам. Хто ў цябе ёсць з сяброў? Пазванi на Iндаэўрапейскае тэлебачанне Навуму Масейкiну. Дай "SОS". Так i так - хутчэй iмчыся на Чорны Хутар, хутчэй ратуй, iнакш можа адбыцца поўная i абсалютная дэматэрыялiзацыя, магу разам з любiмым сынам аддаць канцы.

Гай i раней заўважаў у паводзiнах i ў словах сына нейкую знарачыстую грубаватасць, нейкае панiбрацтва, быццам размаўляў той не з бацькам, а са сваiм жа галалобым нафарбаваным равеснiкам, "шарыкам з адной лузачкi", як яны любяць казаць. Адкуль такi тон? Ад ранняга сталення i цэлага акiяну iнфармацыi, што захлiствае гэтых маладых пеўнiкаў з ног да галавы? А можа, ад таго, што дужа рана робяцца яны спелымi мужчынамi з ярасным бушаваннем палавых гармонаў у крывi?

Гай пазванiў Навуму Масейкiну. Таго доўга шукалi, нарэшце знайшлi.

– Жывуць Сонца i Кiсларод!
– весела выгукнуў здалёку Масейкiн.

Гай лаканiчна, як толькi мог, абмаляваў сiтуацыю, папрасiў, пры магчымасцi, зазiрнуць на Чорны Хутар.

– Мой малы баiцца, - цiха сказаў у слухаўку, косячы вокам, каб, крый божа, не пачуў Клён.

– Якую катэгорыю паабяцаў табе той пракляты голас?
– перапытаў Масейкiн.

– Дзевятую.

– Дзевятую? Ну, стары, трымайся. Я ў яго, як памятаю, па пятай катэгорыi праходзiў. Белым прамянём так хвастануў, ажно я прысеў. А назаўтра жонка гаворыць: "Кракадзiльчык (гэта яна мяне, калi ў добрым настроi, так называе), адкуль у цябе шрам на левым плячы? А ў мяне нiколi нiякага шрама зроду не было. Адным словам, не вешай нос - iмчуся да цябе. I не забудзь пра Ўзмацняльнiк Волi.

Змяркалася. Дубровiчы трымалiся разам. Гай, ужо не кажучы пра Клёна, у глыбiнi душы раскайваўся, што кiнуў-рынуў горад i прыляцеў на Чорны Хутар. Паклiкалi да сябе робата Дулеба. Ён звычайна лёгка ўзыходзiў па лесвiцы на другi паверх, але сёння адказаў вiнаватым голасам:

– Не магу, спадар Гай. Левая нага не слухаецца. Буду званiць ва Ўпраўленне Хатнiх Робатаў, каб прыслалi рамонтнiка.

Дулеб пачаў званiць у горад. "Нешта тут не так, - падумалася Гаю. Дулеб жа робат звышновай серыi. Такiя, сама меней, тры гады працуюць без анiякага збою".

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4