Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ты павiнна памерцi, - прамовiў ён, - i зараз жа!

– Калi ўжо я павiнна памерцi, - сказала жонка, гледзячы на яго вачыма, поўнымi слёз, - дык дай мне хоць трошкi часу памалiцца Богу.

– Даю табе паўчвэрткi гадзiны, - адказаў Сiняя Барада, - i нi хвiлiны болей.

Калi ён пайшоў i бедная жанчына засталася адна, яна паклiкала сваю сястру i сказала ёй:

– Сястра мая Ганна (а так яе звалi), прашу цябе, падымiся на вежу ды паглядзi, цi не едуць нашыя браты, яны абяцалi сёння завiтаць да мяне ў госцi. Калi iх

убачыш, дай iм знак, каб яны паспяшалiся.

Сястра Ганна паднялася на вежу, а нябога ў вялiкiм смутку час ад часу гукала яе:

– Ганна, сястра мая Ганна, цi не вiдаць, каб хтось ехаў?

А сястра Ганна адказвала:

– Не вiдаць нiчога, толькi сонейка яснее, толькi траўка зелянее.

Тым часам Сiняя Барада схапiў вялiзны нож i крыкнуў на ўсё горла:

– Ану, спускайся хутчэй, цi зараз я сам да цябе падымуся!

– Зараз, зараз, калi ласка, яшчэ хвiлiнку, - адказала жонка i зноўку ледзь чутна гукнула:

– Ганна, сястра мая Ганна, цi не вiдаць, каб хтось ехаў?

А сястра Ганна адказвала:

– Не вiдаць нiчога, толькi сонейка яснее, толькi траўка зелянее.

– Ану, спускайся хутчэй, - крыкнуў Сiняя Барада, - цi зараз я сам да цябе падымуся!

– Ужо iду, - адказала жонка, а сама зноў гукнула сястру.
– Ганна, сястра мая Ганна, цi не вiдаць, каб хтось ехаў?

– Бачу, бачу!
– адказала сястра Ганна.
– Вялiзны слуп пылу! Ён наблiжаецца да нас...

– Цi не нашыя гэта браты?

– Ах, сястра мая, на жаль, не, гэта статак бараноў...

– Цi спусцiшся ты нарэшце?
– крыкнуў Сiняя Барада.

– Яшчэ адну хвiлiнку, - адказала жонка i зноў гукнула сястру.
– Ганна, сястра мая Ганна, цi не вiдаць, каб хтось ехаў?

– Бачу, - адказала тая, - два коннiкi скачуць сюды, але яны яшчэ вельмi далёка.

I праз хвiлiну дадала:

– Дзякуй Богу, гэта нашыя браты! Зараз я дам iм знак, каб яны паспяшалiся.

Тут Сiняя Барада закрычаў так моцна, што ўвесь палац скалануўся. Нябога выйшла да мужа i ў слязах, з раскудлачанымi валасамi, кiнулася яму ў ногi.

– Усё дарма, - сказаў Сiняя Барада.
– Настаў твой смяротны час!

Ён ухапiў яе адной рукою за валасы, другой падняў свой страшны кухонны нож i ўжо мерыўся быў адсячы ёй галаву... Бедная кабета зiрнула на мужа змярцвелымi вачыма i апошнi раз папрасiла:

– Дай мне яшчэ хоць адно iмгненне.

– Не, не!
– адказаў ён.
– Бог за цябе памолiцца.

Ён падняў руку i...

У гэтую хвiлiну пачуўся такi моцны грукат у браму, што ад нечаканасцi Сiняя Барада спынiўся. Брама не вытрымала, расчынiлася, i на двор уляцелi два коннiкi. Яны адразу выхапiлi шпагi i кiнулiся да Сiняе Барады.

Убачыўшы братоў сваёй жонкi - а з iх адзiн быў драгун, а другi мушкецёр Сiняя Барада кiнуўся наўцёкi. Але браты дагналi яго раней, чым ён паспеў узбегчы на ганак. Яны працялi яго наскрозь шпагамi i кiнулi памiраць. Бедная жонка Сiняе

Барады была i сама ледзь жывая, у яе не было сiлы нават падняцца i абняць сваiх ратаўнiкоў.

Сталася так, што ў Сiняе Барады зусiм не было спадкаемцаў, i ўсе яго скарбы засталiся ягонай жонцы. Адну частку мужавага багацця яна выкарыстала, каб выдаць сястру Ганну за маладога пана, якi быў даўно ў яе закаханы; на другую - купiла братам капiтанскiя чыны, а за астатняе - сама згуляла вяселле з вельмi сумленным i добрым чалавекам, з якiм хутка забылася на ўсё гора, што ёй давялося перажыць з Сiняю Барадой.

Мараль

Жанчын цiкаўнасць часта спакушае,

Але нярэдка iх раскаянне чакае.

I прыкладаў таму - нямала кожны дзень.

Такi капрыз - нiкчэмная патрэба:

Яго здаволiш - i знiкае ён, як цень,

А вось плацiць пасля занадта доўга трэба.

Другая мараль

Жыцця не трэба ведаць дасканала

I розум не вялiкi трэба мець,

Каб, прачытаўшы казку, зразумець,

Што так, бадай, спрадвеку не бывала.

Хто бачыў дзе мужоў такiх жахлiвых,

Што патрабуюць ад жанчын таго, што немажлiва?

Хай i раўнiвы муж - таго не бачна звонку,

Бо ён заўжды iмкнецца ўлашчыць сваю жонку.

I ўжо якая б нi была ў мужа барада,

Сказаць не проста, хто ў сям'i сапраўдны гаспадар.

КОТ У БОТАХ

Памёр адзiн млынар i пакiнуў сваiм тром сынам толькi млын, асла ды ката. Спадчыну дзялiлi нядоўга; нават суддзю з падсудкам не клiкалi, бо з гэтымi, вядома, нiчога не засталося б ад такога небагатага набытку. Старэйшы брат узяў сабе млын, сярэднi - асла, а малодшаму дастаўся кот.

Вельмi смуткаваў малодшы брат, што выпаў яму такi горкi лёс.

– Добра маiм братам, - казаў ён.
– Калi будуць жыць разам, дык i на хлеб змогуць сабе зарабiць. А я - з'ем свайго ката, зраблю з яго скуры рукавiцы, а потым - хоць ты з голаду пухнi.

Пачуў Кот гэтыя словы, але выгляду не падаў. I сказаў такiм разважным i сур'ёзным голасам:

– Не журыцеся, мой гаспадару, дайце мне лепей якую торбу ды купiце боты каб мне было ў чым лазiць па кустах. А тады ўбачыце, што не такая ўжо благая вам выпала доля, як здаецца.

Хлопец, вядома, не даў Катовым словам вялiкае веры. Але й не збезнадзеiўся, бо хто яго ведае, можа, i праўда, Кот дасць яму якое рады ў няшчасцi. Хлопец часта бачыў, як спрытна Кот лавiў пацукоў i мышэй: то павiсаў на адных лапах, то хаваўся ў муцэ ды прыкiдваўся мёртвым.

Неўзабаве Кот атрымаў усё, чаго прасiў. Ён адразу хвацка нацягнуў боты, закiнуў за плечы торбу i, узяўшы яе абедзвюма пярэднiмi лапамi за матуз, рушыў у лес, дзе вадзiлася многа трусоў. У торбу ён насыпаў вотруб'я, заечай капусты, а сам лёг на зямлi i, удаўшыся за мёртвага, пачаў чакаць, калi якое трусяня, не надта яшчэ абазнанае ва ўсякiх хiтрасцях свету, залезе ў торбу, каб пачаставацца пакладзенымi туды ласункамi.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Небо в кармане 3

Малыгин Владимир
3. Небо в кармане!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Небо в кармане 3

Божья коровка 2

Дроздов Анатолий Федорович
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Вернуть Боярство

Мамаев Максим
1. Пепел
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Вернуть Боярство

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Право на месть

Ледова Анна
3. Академия Ровельхейм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на месть

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень