Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Кароль быў зачараваны знатнасцю маркiза дэ Карабаса, а яго дачка ад кахання ледзь зусiм не страцiла розум. I вось, убачыўшы, што маркiз валодае такiм вялiкiм багаццем, кароль праглынуў пяць цi шэсць кубкаў запар i прамовiў:

– А цi не хочаце вы, пане маркiзе, быць мне зяцем?

З нiзкiм паклонам маркiз падзякаваў каралю за такi вялiкi гонар i таго ж дня ажанiўся з прынцэсай. А Кот зажыў вялiкiм панам i болей ужо не лавiў мышэй. Хiба што зрэдку - дзеля забавы.

Мараль

Якiя б нi былi выгоды

У тым, што ў спадчыну заўсёды

Сынам

ад бацькi застаецца ўвесь пажытак,

Хай помняць маладыя людзi,

Што кемлiвасць заўсёды будзе

Каштоўнейшая за любы прыбытак.

Другая мараль

З таго, што малады млынар

Ад мiлае прынцэсы ў дар

Змог атрымаць i сэрца, i руку,

Зрабiць выснову досыць проста:

Пытаннi вопраткi i ўзросту

Ў каханнi маюць не маленькую вагу.

ЧАРАЎНIЦА

Жыла сабе раз удава, i былi ў яе дзве дачкi. Старэйшая i з характару, i з твару была вельмi падобная да мацi, - такая падобная, што людзi, убачыўшы iх разам, не маглi адрознiць, дзе адна, а дзе другая. Абедзве яны былi такiя агiдныя i такiя фанабэрыстыя, што жыць з iмi было немагчыма. А вось меншая дачка сваёй дабрынёй i сумленнасцю была чысты бацька. I апроч таго яна была такая прыгожая, што другой такой не было нiдзе ў свеце. Ды ўсё ж, вядома, падобнага да сябе любяць болей, i таму ўдава вельмi любiла старэйшую дачку i трываць не магла малодшай. Яна прымушала яе есцi толькi на кухнi i ўвесь час давала ёй якую-небудзь цяжкую працу.

Абавязкам беднай дзяўчыны было двойчы на дзень хадзiць па ваду аж за дзве вярсты ад дома, i кожны раз яна павiнна была прынесцi вялiзны збан, поўны да берагоў. I вось аднаго разу, калi яна была ля крынiцы, да яе падышла бедная кабета i папрасiла напiцца.

– Зараз, зараз, цётачка, - сказала прыгожая дзяўчына.

Яна хуценька спаласнула збан, налiла ў яго вады з найчысцейшага месца ў крынiцы i падала яго кабеце. Каб той зручней было пiць, дзяўчына ўвесь час яго падтрымлiвала. Напiўшыся, кабета сказала:

– Ты такая прыгожая, такая добрая i такая ветлiвая, што я хачу зрабiць табе падарунак (а гэта была чараўнiца, якая наўмысна абярнулася беднай сялянкай, каб пабачыць, якое сумленне ў гэтай дзяўчыны).

– Я вырашыла надзялiць цябе дарам, - сказала чараўнiца.
– Дзякуючы яму пры кожным слове, якое ты вымавiш, з рота ў цябе будзе выпадаць кветка або каштоўны камень.

Неўзабаве дзяўчына вярнулася дадому. Мацi адразу накiнулася на яе сварыцца, што яна так доўга хадзiла па ваду.

– Калi ласка, мама, даруйце, што я так спазнiлася, - сказала бедная дзяўчына.

I пры гэтых словах з рота ў яе ўпалi дзве ружы, дзве перлiны i два вялiкiя дыяменты.

– Што такое?
– крыкнула мацi, вельмi здзiвiўшыся.
– Па-мойму, у яе з рота выпалi дзве перлiны i два дыяменты?! Адкуль гэта ў цябе, дачушка мая? (Гэта быў першы раз, калi яна назвала яе дачушкай.)

Бедная дзяўчына шчыра распавяла ёй пра ўсё, што з ёй здарылася, i насыпала пры гэтым безлiч дыяментаў.

– Вось табе маеш!
– сказала мацi.
– Трэба будзе паслаць

туды i маю старэйшую. Чуеш, Фаншона? Пабач, што падае ў тваёй сястры з рота, калi яна гаворыць! Хочаш мець такi дар? Тады бяры збанок, ды схадзi па ваду да крынiцы, а калi якая-небудзь бедная кабета папросiць у цябе напiцца, налi ёй у збанок вады ды напаi.

– Яшчэ чаго!
– груба адказала Фаншона.
– Нiколi такога не будзе, каб я пайшла на крынiцу!

– А я кажу, што пойдзеш, - паўтарыла мацi, - i зараз жа.

Давялося такi старэйшай дачцэ iсцi, хоць яна ўвесь час незадаволена бурчала. А з сабой яна ўзяла найлепшы срэбраны збанок, якi быў у хаце. I вось, ледзь яна паспела падысцi да крынiцы, як убачыла, што з лесу выйшла раскошна апранутая панi. Гэта была тая самая чараўнiца, якая раней гутарыла з яе сястрой, а цяпер абярнулася прынцэсай, каб пабачыць, наколькi гэтая дзяўчына можа быць несумленная. Яна падышла да старэйшай сястры i папрасiла ў яе напiцца.

– Яшчэ чаго!
– груба крыкнула чараўнiцы фанабэрыстая дзяўчына.
– Што я сюды прыйшла вам ваду падаваць?! Цi вы думаеце, я прынесла гэты срэбраны збанок, каб вы з яго тут пiлi! Вось што я вам скажу: пiце проста з крынiцы, калi вам так хочацца.

– Вы вельмi няветлiвая, - адказала чараўнiца, але на твары ў яе не выявiлася нiякага гневу.
– Ну што ж, калi вы такая грубая, я надзялю вас дарам: пры кожным слове, якое вы скажаце, з рота ў вас будзе выскокваць гадзiна цi рапуха.

Яшчэ здалёк заўважыўшы сваю любую дачушку, мацi закрычала:

– Ну што, дачушка мая?

– А нiчога, мая матухна.., - адказала грубiянка, i з рота ў яе выскачылi дзве рапухi i дзве гадзiны.

– О неба!
– крыкнула мацi.
– Што я бачу? Усё гэта з-за тваёй сястрыцы! Ну, яна ўжо мне заплацiць!

I яна пабегла па малодшую дачку, каб яе набiць. Але бедная дзяўчына ўцякла i схавалася ў лесе.

Там яе i спаткаў сын караля, якi вяртаўся з палявання. Ён заўважыў, якая яна прыгожая, i спытаўся, чаму яна тут адна i чаго плача.

– О, пане!
– адказала дзяўчына.
– Мацi выгнала мяне з хаты.

Убачыўшы, што з рота ў яе выпалi шэсць перлаў i столькi ж дыяментаў, сын караля вельмi здзiвiўся i спытаў, як у яе гэта выходзiць. I дзяўчына расказала гiсторыю, якая з ёй здарылася. Пачуўшы гэта, сын караля вельмi ў яе закахаўся i падумаў, што такi дар варты ўсяго, што могуць даць у пасаг за любой прынцэсай. Ён прывёз дзяўчыну ў палац да свайго бацькi-караля, i там яны пажанiлiся.

Што ж да яе сястры, дык тая хутка ўжо так усiм абрыдла, што родная мацi не вытрывала ды выгнала яе з хаты. Нябога доўга тулялася сям i там, але так i не знайшла нiкога, хто б яе прытулiў. Так яна i памерла адна ў нейкiм глухiм лясным закутку.

Мараль

Дыяменты i аздобы

Вабяць моцна ўсiх людзей,

Але ветлiвыя словы

Больш маюць сiлы i каштуюць даражэй.

Другая мараль

Няпроста дагаджаць усiм

I далiкатным быць заўсёды,

Ды ўрэшце ўсё вянчае ўзнагарода

Поделиться:
Популярные книги

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Роулинг Джоан Кэтлин
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума