Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Пані Кацярына, слухаючы, хрысцілася. А калі пан Чаляднік скончыў, яна сказала:

— У благое месца павезяце маю панначку. Хай бы яна жыла лепш тут, у родным гняздзечку. Жыла б — і гора не ведала. Знайшла б сабе добрага жаніха, нарадзіла б дзетак. Яна ж у нас, як анёл нябесны: чыстая, лагодная. А якая разумніца! А добрая!.. Цяжка ёй будзе ў замку. Цяжка прывыкаць і нялёгка жыць. Вядома ж, якія там правілы. Не будзе там маёй птушачцы свабоды.

— Што зробіш, пані Кацярына, кожнаму свая доля. Тое, чаго хоча Бог, пярэчанню не падлягае. Калісьці ёй усё роўна давядзецца ад'язджаць адсюль.

— А чаму менавіта цяпер князь

вырашыў яе забраць? Ён жа абяцаў дачакацца восені.

— Ад'язджае. У верасні — сойм. Таму хоча пасяліць панначку да свайго ад'езду, каб абвыклася. Любіць ён яе, як родную дачку. Заўсёды з такой ласкай аб ёй адзываецца. Дый надакучыла яму чакаць. І сапраўды, ужо дарослая, семнаццаць мінула. Як бачыш, у няньках няма патрэбы.

Апошняя фраза, выказаная хутчэй за ўсё як жарт, тым не менш не развесяліла пані Кацярыну. Яе радасны настрой, выкліканы сустрэчай з даўнім сваім кавалерам, змяніўся на засмучэнне адразу, як толькі размова перайшла на пераезд яе выхаванкі. Нянька нібы прадчувала бяду. Трапіць у замак да Эрдзівілаў лічылася сярод вяскоўцаў вялікай бядою. Колькі слёз пралілося, калі каго-небудзь адпраўлялі туды на службу. Слугам замка было забаронена ўступаць у шлюб; яны павінны былі забыцца і пра святы. Абяздоленыя, трапіўшы ў замак, людзі ператвараліся ў палонных. Там глухлі страсці і пачуцці. З цягам часу яны рабіліся маўклівымі і запалоханымі.

— Яно то і праўда: не маленькая, ды і князь любіць яе, — пагадзілася пані Кацярына. — Але хай бы яна засталася ў родным доме. Князь, самі ж кажаце, часта бывае ў раз'ездах… Ох і растрывожылі вы маё сэрца, пан Варлампій!..

— Хопіць, пані Кацярына, ты ж ведаеш, тут мы нічога не зробім. Заўтра да паўдня панначка павінна быць у замку. Князь чакае. Ды і чаго так хвалявацца! Не на той жа свет яе перасяляюць!

Нянька, пратэстуючы, замахала рукамі.

— Маўчыце! Ну і сказалі!.. — з дакорам кінула яна. — Язык без касцей! — Нянька сярдзіта паглядзела на госця. Потым дадала: — Яна для мяне раднейшая за дачку, і я хачу, каб у замку ёй было спакойна.

— Пры мне ёй будзе спакойна, — абнадзеіў пан Чаляднік.

— Не сумняваюся, — адазвалася суразмоўніца. — Аднак вы так часта бываеце ў раз'ездах!.. І каб маё сэрца не мучылася, будзьце ласкавы, пан Варлампій, паабяцайце, што побач з ёй вы паселіце ангела-ахоўніка.

Пан Чаляднік паківаў галавою, задумаўся.

— Гэта будзе не так проста, — нарэшце прамовіў ён. — Анёльскія душы ў замку не ў пашане. — Ён падумаў яшчэ хвілю-другую, потым дадаў: — А ўсё ж паспрабую. Ёсць у мяне на прыкмеце адна дзяўчына. Спадзяюся, яна будзе добрай служанкай.

Пані Кацярына з удзячнасцю паглядзела на Варлампія.

— Значыць, заўтра раніцай? — спытала яна.

— Так. Папесцімся ночку на вашых пярынах — і назад. — Госць зноў азірнуўся на абразы. Перахрысціўшыся, ён дадаў: — Дай Божа… — І пачаў маліцца: — Прызры, Госпадзі, на пакуту і знямогу нашу і даруй грахі нашыя…

Пані Кацярына павярнулася ўслед яго пагляду і таксама некалькі разоў перахрысцілася…

IV

Княжацкі прыказчык і нянька зноў вярнуліся да размовы пра маючы адбыцца пераезд — аднак у гасцінай нечакана з'явілася панна Марыя. Гэта была танклявая і высокая дзяўчына. Доўгія, гладка прычасаныя валасы ў яе былі светлыя, нібы салома ў сонечны дзень, а ў блакітных вачах чытаўся выраз яскравай зацікаўленасці да ўсяго, што

яна бачыла. Маленькія вушы і прамы носік з ледзь прыкметнай гарбінкай выдавалі ў ёй прадстаўніцу роду Эрдзівілаў. Панна Марыя здагадвалася, чаму прыехаў княжы слуга, аднак яшчэ не ведала, як аднесціся да гэтай навіны. Ёй хацелася выглядаць засмучанай. А пазнаўшы пана Варлампія, яна засаромелася і ўсміхнулася. Твар яе так і засвяціўся ад шчасця, як у дзіцяці, якому паказалі любімую цацку. Пачуццяў сваіх яна хаваць не ўмела. Панна ўзрадавалася госцю, як заўсёды была рада ўсім, хто выпадкова або спецыяльна трапляў у яе дом: ці то ганец, ці то сам князь, ці то простая жабрачка з дарогі.

— Марысечка, — звярнулася да яе нянька, — у нас госць. Пазнаеш? Пан Чаляднік. Не бойся яго, падыдзі, ён прыехаў з дабром.

Варлампій акругліў вочы: ён даўно не бачыў панначку, і яго здзівіла тое, як яна вырасла і папрыгажэла.

— З дабром, матухна, з дабром, — падхапіў ён, не маючы сілы акрыяць ад першага ўражання. — О Божа, якая вы сталі, панна Марыя! Ды вы проста сама дасканаласць!

— Толькі не трэба хваліць! — адразу ж паправіла яго нянька. — Пахвала і пагібель крочаць разам.

— Ды як не хваліць! — запярэчыў госць, не адрываючыся, са здзіўленнем гледзячы на панначку. — Я зачараваны, я проста не пазнаю яе.

Нянька і яе выхавальніца засмяяліся.

— А я дык адразу вас пазнала, — адказала панна Марыя. Яе голас быў высокі і меў прыемны тэмбр. — Калі мне было гадоў пяць, вы часта гасцявалі ў нас. Памятаецца, мне так падабалася сядзець у вас на руках. — Яна ўсміхнулася. Зрэнкі ў яе былі светлыя, а таму яе пяшчотны позірк, здавалася, патрапляў у самае сэрца таго, на каго яна звяртала сваю ўвагу.

— Памятаю, памятаю, душа мая, — кланяючыся і шаркаючы, прагудзеў у адказ госць, — ды ніяк не мог сабе ўявіць, што вось з такога танюсенькага прутка, — ен паказаў на мізінец, — вырасце гэтакая ладная і стройная бярозка. Прабачце, я проста ўзрушаны!

— Прашу вас, дарагі пан Чаляднік, хопіць ліслівіць маёй гаспадыні,— паўтарыла нянька, — а то яна можа заганарыцца. — Ды раптам прабурчала: — І што за манера! Хто б ні прыехаў, убачыўшы панначку, абавязкова пачынае пець дыфірамбы і вытанцоўваць!.. Вы яе мне разбэсціце!

Прысаромлены, госць вінавата ўсміхнуўся.

Аднак нянька трывожылася дарэмна. Панна Марыя нават не паказала і выгляду, што заганарылася. Яна прызвычаілася ўжо да пахвальбы і захапляючых позіркаў і навучылася ставіцца да іх спакойна. Захапленне гасцей толькі забаўляла яе. Пра фанабэрыстасць яна зусім не ведала. Што тычылася цяперашняга візіту, то, акрамя радасці, ён прынёс ёй і трывогу.

Пані Кацярына, якая ўмела разгадваць перажыванні сваёй выхаванкі, здагадалася пра яе хваляванне. Яна вырашыла растлумачыць усё адразу і сказала:

— Марысечка, анёл мой, пан Чаляднік прыехаў, каб забраць цябе ў замак. Заўтра ты павінна быць там.

Хоць і гатова была панначка да гэтай навіны, пачуўшы яе, разгубілася.

— Аднак жа князь абяцаў, што забярэ мяне восенню, — ціха адазвалася яна.

У маладосці павароты лёсу ўспрымаюцца з вялікімі эмоцыямі, асабліва калі справа тычыцца ад'езду з роднага гнязда. Панна Марыя з мальбою паглядзела на няньку і, заўважыўшы ў яе вачах спагаду, кінулася да яе ў абдымкі.

— Пані Кацярына!.. — усклікнула яна. Міжволі з яе вачэй пакаціліся слёзы. Ёй раптам падумалася, што пераезд абяцае пагібель яе марам.

Поделиться:
Популярные книги

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Сойка-пересмешница

Коллинз Сьюзен
3. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.25
рейтинг книги
Сойка-пересмешница

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Ротмистр Гордеев 3

Дашко Дмитрий
3. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 3

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах