Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Частка першая

Нечаканы візіт

I

Стаяла такая ліпеньская спякота, пра якую людзі кажуць: «Самы разгар лета». Неба было чыстае, быццам азёрная роўнядзь у ціхі сонечны дзень. Перачакаўшы гарачыню, некуды схаваўся вецер. Спрадвечная цішыня панавала над усім светам. І толькі высока ў небе заліваўся жаўрук, які вучыў лётаць сваіх маленькіх птушанят.

Па шырокай палявой дарозе, якая была абсаджана па абодва бакі высокімі галінастымі дрэвамі,

стрымгалоў ляцеў багаты экіпаж, запрэжаны чацверыком. Пазалочаныя вензелі на яго дзверках зіхацелі сонечнымі блікамі. Пярэстыя коні былі ўпрыгожаны галунамі і высокімі белымі падвязкамі. Спераду, на козлах, сядзелі фурман і слуга. А ў самім экіпажы, на мяккім сядзенні, умасціўся вельмі важны — мяркуючы па багатым светлым кафтане, вялікіх рыжых вусах і каштанавай шавялюры, завязанай у коску, — пан.

Незнаёмца яўна адольвала дрымота. Ён мужна змагаўся з ёю: варочаў вачамі, трос галавой. На твары яго можна было заўважыць незадавальненне. Зрэдку ён скоса выглядваў у дзвярное акенца, каб упэўніцца, ці правільна выбраў фурман дарогу. І ўсё-такі, па нейкіх няўлоўных прыкметах — ці то па гульні зморшчынак на твары, ці то па руху вёрткага цела, — прыгледзеўшыся, можна было здагадацца, што пан гэты не такі ўжо і суровы, якім імкнецца выдаць сябе, і што дэвіз яго — мілаваць, а не караць.

Іншы раз на хвіліну-другую яму ўдавалася прагнаць дрымоту. Тады позірк яго праясняўся, і незнаёмец углядаўся ў акенца з нейкай пранізлівай зацікаўленасцю. Яго ўвагу прыцягвалі дрэвы, што раслі паабапал дарогі. І сапраўды, іх маўклівасць і нерухомасць, былі напоўнены залішняй цеплынёй і святлом, і гэта чамусьці насцярожвала. Так, бывае, агортвае трывога ў прыціхлым лесе, пад час палявання, калі пачынае здавацца, што ў любую хвіліну перад табой з'явіцца страшны звер. Ды толькі асіна — мабыць, па той прычыне, што на ёй «чорт вешаўся», — ні з таго ні з сяго магла зашумець адразу ўсёй сваёй кронай…

За экіпажам рухалася паўтузіна коннікаў. Па чырвона-чорнай амуніцыі можна было здагадацца, што яны — з дружыны тутэйшага князя Эрдзівіла. Яны былі ў суконных калетах, прыталеных штанах і высокіх рыжых батфортах са шпорамі ў выглядзе пеўня. На левым баку кожнага конніка на шырокім рамяні вісела доўгая крывая шабля. У коннікаў ва ўсім — у паставе, у старанні стрымліваць коней — адчувалася строгая дысцыпліна. Ніхто з іх не дазваляў сабе абганяць даручаны ў ахову экіпаж або прыкметна адстаць. Да таго ж усе маўчалі, яўна адчуваючы важнасць сваёй місіі.

Высокія і надзіва тонкія колы экіпажа круціліся лёгка і амаль нягучна. Здавалася, што экіпаж лунае над зямлёю. Манатонны тупат парушалі хіба толькі гучны плёскат фурманавай плёткі ды яго дзікія выкрыкі.

— І-э-эх-ха-ха! — часам вымаўляў ён і пры гэтым вельмі нахіляўся наперад, нібы хацеў дацягнуцца да вушэй першай пары сваёй запрэжкі.

Экіпаж і яго суправаджэнне рухаліся хутка, быццам воўчая зграя. Пасля іх узвівалася ў паветры, шырылася і заставалася вісець над дарогай густая паласа пылу…

II

І вось нарэшце гэты экіпаж спыніўся перад высокай каванай брамай — уездам на тэрыторыю кляціхінскай сядзібы. Адразу ж да брамы выйшаў вартаўнік, адчыніў яе. Экіпаж і коннікі, якія яго суправаджалі, рушылі ўверх уздоўж цяністых прысадаў — да палаца, круглыя вежы якога з чарапічнымі дахамі, здавалася, луналі над зялёнымі шатамі дрэў.

Праз хвіліну экіпаж выкаціўся на шырокую пляцоўку, з круглай клумбаю ў цэнтры, і спыніўся каля ганка масіўнага будынка, сцены якога былі апавіты дзікім вінаградам. З экіпажа выйшаў — дакладней, выскачыў, жадаючы прадэманстраваць сваю спрытнасць, — знаёмы ўжо нам рыжавусы пан. Ён спыніўся і ўважліва агледзеў вокны верхняга паверха. Наўрад ці яго цікавіла архітэктура ўбачанага ім будынка. Па ўсмешцы, якая так непазнавальна змяніла яго твар, можна было здагадацца, што з гэтым домам у яго звязаны прыемныя ўспаміны. Ён агледзеў кожнае акно, якое было ўбудавана ў чарапічны

дах і, нарэшце, затрымаў позірк на чорным высокім флюгеры, які вянчаў купал адной з бакавых вежаў. Ён раптам усміхнуўся і, нібы жадаючы адкінуць успаміны, якія агарнулі яго, правёў сябе далонню па лбе. «Эх, ну і пасваволіў жа я тут калісьці!» — сказаў за яго выраз ягонага твару. Мабыць, таму і прыгадаліся яму сяброўкі, дзеля якіх ён калісьці наведваў гэты дом. Сапраўды, аб чым яшчэ мог падумаць, гледзячы на гэтыя сцены, такі мажны і ўсмешлівы мужчына?.. Між іншым выраз яго не захаваў і цені смутку. Магчыма, госця здзівіла і засмуціла думка аб тым, што паміж імгненнем, калі ён упершыню ўбачыў у адным з гэтых вокан мілы яго сэрцу тварык, і сённяшнім днём мінула больш чым дзесяць гадоў?.. Коннікі прытрымлівалі разгарачаных успацелых коней. Апошнія, у сваю чаргу, гучна фыркалі і адганялі розную машкару, якая роем лятала над імі. Фурман і слуга заставаліся сядзець на козлах. Усе чакалі загадаў рыжага пана.

Між тым на ганку сабраліся людзі. Большасць з іх былі жанчыны. Бабы выходзілі з будынка і моўчкі кланяліся незнаёмцу, выказваючы такім чынам рабалепства перад ім ужо толькі за тое, што ён быў багата апрануты. У тым, як яны паводзілі сябе, было нешта ад паводзін ягнят: штурхаючыся, яны хаваліся за спіны адно аднаго. Вусаты не зважаў на іх аніякай увагі.

Нарэшце, схамянуўшыся ад сваіх летуценняў, ён аглянуўся на тых, хто з ім прыехаў, і строга загадаў:

— Распрагаць!

Пачуўшы яго голас, тыя, хто стаяў на ганку, адначасова зноў схіліліся ў нізкім паклоне. Але і на гэты раз прыезджы не звярнуў на іх аніякай увагі. Ён атрос свой кафтан белаю пальчаткаю, скокнуў на ганак і, нарэшце, увайшоў у дом.

У пярэднім пакоі нікога не было. І тады госць накіраваўся ў гасцёўню.

Сухенькі лысы старэча-слуга, у светлай ліўрэі, быў заняты прыбіраннем.

— Фух, хоць аднаго мужыка сустрэў,— выпаліў басам прыезджы. — Бачу, браце, што ў вас тут нават з гадамі нічога не змянілася: як было «бабіна царства», так і засталося.

Старэча-слуга, дагаджаючы госцю, якога ён пазнаў, засмяяўся, аднак адказаць не асмеліўся. Вусаты пан, якому, відаць, не было розніцы, з кім размаўляць — ці то з князямі, ці то са слугамі,— агледзеўшы залу, раптам усклікнуў:

— Божухна, усё, як і раней! І мэбля, і драпіроўка!

Позірк яго затрымаўся на невялікай пульхнай канапцы з высокай спінкай, задрапіраванай кітайскім шоўкам. Госць падышоў да яе і папляскаў па лежаку далонню. Хітра прыжмурыўшыся, ён прагудзеў:

— А вось гэта рэч мне" асабліва запомнілася. — Ён пацягнуўся. — Э-х!.. Божухна, прабач за грахі нашыя… Ведаеш, стары, — раптам зноў звярнуўся ён да замёрлага, як мумія, у сваім кутку слугі,— што гэтая канапка з'яўлялася сведкай сапраўднага і самага гарачага кахання, якое ведала чалавецтва ад часоў Адама!

Было відаць, госць верыў у тое, што гаварыў. Сапраўды, некаторыя рэчы часам гавораць нам значна больш, чым яны нешта сабой уяўляюць. У кожнага з нас абавязкова ёсць у сэрцы штосьці, звязанае з рэчамі. Ці то любоўная гісторыя, ці проста ўдача, якая некалі дакранулася да нас сваім крылом. Мы гатовы абагаўляць такія рэчы, як паганцы абагаўлялі сваіх ідалаў. Што тычыцца нашага героя, то прыемныя ўспаміны, здаецца, змешваліся ў яго свядомасці з сумнымі. Ён амаль сілком адвярнуўся ад знаёмай канапкі і прайшоў праз усю залу да аднаго з акон. Слуга заўважыў у яго вачах слёзы.

— Адшукай ты мне, браток, панначку, — ужо ціха сказаў прыезджы. — Дый заадно — упраўляючага і няньку. Скажаш, пан Чаляднік прыехаў… Ды жвавей, браток, — неяк капрызна дадаў ён, — не люблю я, ведаеш, затрымак.

Слузе не трэба было паўтараць двойчы. Ён добра ведаў пана Чалядніка, першага распарадчыка князя Станіслава, і ўжо, безумоўна, гатовы быў яму ўслужыць. Пакуль госць шукаў вачыма абраз, каб памаліцца з дарогі, стары, быццам джын, цішком знік з залы.

Заўважыўшы абраз, пан Чаляднік наблізіўся да яго і з пачуццём тройчы перажагнаўся.

Поделиться:
Популярные книги

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Сойка-пересмешница

Коллинз Сьюзен
3. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.25
рейтинг книги
Сойка-пересмешница

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Ротмистр Гордеев 3

Дашко Дмитрий
3. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 3

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах