Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

— О, дзякуй Богу! Цудоўныя, смаката! — з захапленнем праказаў ён.

— Як жа гэта, пан Шадурскі, вы ж абяцалі! — ужо злуючыся на тое, што нічога не адбываецца, усклікнуў заўсёды незадаволены Скарлоцы. У ягоным голасе гучала амаль што крыўда.

— Пацярпіце, пацярпіце, пан Скарлоцы, — азваўся гаспадар дрэва. — Чарадзейнай сіле таксама патрэбна разварушыцца. Пакуль яна ўзважыць усе вашыя вартасці і недахопы…

— Тата кажа праўду, не варта прыспешваць наканаванае, — падтрымала бацьку панна. Яна таксама сарвала яблык і пачала адкусваць. — Запэўніваю вас, панове, што гэтая яблыня яшчэ ніводнага разу

не падвяла нас.

Чмякаючы, Сліва пацікавіўся:

— А ці здольна сіла гэтага дрэва выконваць жаданні, ну, скажам, прынесці сюды кухаль халоднага піва?..

— Усё па волі нябёсаў,— адказаў Шадурскі.— Яна здольная на што хочаш. Можа нават пасадзіць вас за стол з самім Аўгустам Панятоўскім. — Ён таксама пацягнуўся да адной з галінак, каб сарваць плод. Але раптам перадумаў — азірнуўся на таўсмача.

Слівава чмяканне рабілася ўсё больш непрыстойным. У кампаніі ўжо ўсе звярнулі на гэта ўвагу. Але тое, што здарылася далей, прымусіла сяброў здзівіцца. У Слівы раптам пачала выпінацца наперад сківіца. Ён працягваў жаваць — а тым часам яго нос і рот пачалі ператварацца ў свіны лыч. Адначасова ў яго пакарацелі ногі і рукі. Неўзабаве недаедзены яблык выпаў у яго з рук, і ён змушаны быў укленчыць і шукаць яго на зямлі. Праз хвіліну перад сябрамі замест дабрадушнага таўсмача паўстаў укормлены ружовы парсюк у адзежы. Скарлоцы працягнуў рукі да таго месца, дзе толькі што стаяў яго неразлучны сябар, і залямантаваў:

— Пан Сліва! Пан Сліва!

Але ўжо было позна. Пан Сліва — дакладней тое, што з яго здзеелася, — даядаў упалы на зямлю яблык, гучна рохкаў і абыякава пацепваў вялікімі вушамі…

— Божа, святы і справядлівы, заступіся! — прастагнаў Скарлоцы. — Вось ён, суд Божы! Вось калі Бог пачынае судзіць за грахі нашыя!

— Адступімся, панове, — грэбліва наморшчыўся, прапанаваў Шадурскі,— выпадак, я вам скажу, непрыгожы…

— Бедны пан Сліва!.. Бедны пан Сліва!.. — працягваў енчыць Скарлоцы, кінуўшы яблык.

— Так-так, паглядзеў бы ён зараз на сябе, — заўважыў Шадурскі.

— Але чаму з усіх нас наканавана было выбраць якраз яго? — запытаўся Скарлоцы.

А чарадзейства, па ўсім было відаць, само пачынала дзейнічаць. Калі ўсе кінуліся прэч ад яблыні, панна раптам ускрыкнула. Скарлоцы, Шадурскі і Бока азірнуліся і ўбачылі дзівосы: лёгкая ружовая сукенка панны вісела высока на яблыневым голлі, а яе гаспадыня стаяла назусім голая і прыкрывала свае спакусы ручкамі. Гэтая, вядома ж, прыемная для мужчынскіх вачэй, сцэнка доўжылася ўсяго колькі імгненняў. Здагадаўшыся, што яблыня не аддасць ёй сукенку, прыгажуня стрымгалоў кінулася да палаца.

З прыемнага забыцця нашага ўражлівага героя вывеў жудасны крык Скарлоцы. Чарадзейства, якога італьянчык чакаў з гэткім нецярпеннем, пачало нарэшце дзейнічаць і на яго. Спачатку Бока і Шадурскі заўважылі, што ў Скарлоцы падаўжэў нос. Ён зрабіўся, як хобат, а потым раптам раздзьмуўся ў шар. Дасягнуўшы памераў вялізнай бочкі, шар пачаў рухацца ў бок возера. Скарлоцы, як прывязаны, пабег услед, крычучы ад страху і болю.

Але яго мукі на гэтым не скончыліся. У нейкі момант нос раптам узвіўся ўгару — узняў смельчака высока над палянаю. Потым ён кінуў няшчаснага на зямлю і зноў узняў. Скарлоцы шалёна дрыгаў нагамі, хрыпеў, але нічога не дапамагала яму. Нечакана яго пацягнула да возера.

У адным месцы ён зачапіўся за голле і парваў камізэльку, ды ў рэшце рэшт апынуўся над вадою. Вось тут сіла чарадзейства і паказала сябе. Відаць, вырашыла адплаціць Скарлоцы за ўсе яго грахі: яна то апускала яго ў ваду, то ўзнімала, звар'яцелага ад страху, як вялізную страказу, угару. Здалёк было чутно, як ён хрыпата кашляў і клікаў на дапамогу.

Нарэшце шар зачапіўся за галіну аднаго з прыбярэжных паркавых дрэў і марудна здзьмуўся. Смяльчак так і застаўся вісець на галіне, перагнуўшыся, бы гэта быў не чалавек, а доўгі рыцарскі плашч. Ён маўчаў. Вада сцякала з яго ручаём. Шадурскі і Бока з усіх ног кінуліся да яго.

Тут жа паклікалі лёкаяў. Адзін з іх прынёс драбіны. Неўзабаве нашчадка цудоўнай Італіі спусцілі на зямлю. Яго нос паспеў зрабіцца гэткім жа, як і раней. Затое шчокі былі падрапаныя, а камізэлька парвалася так, што ўжо наўрад была на што-небудзь годная. Цэлы ды некрануты застаўся адзін ягоны капялюш.

— А хай яна згарыць, гэтая ваша яблыня! — з цяжкасцю трымаючыся на нагах, сярдзіта сказаў Скарлоцы Шадурскаму. Ён быў падобны на няшчаснага Дон Кіхота пасля сутычкі з ветракамі.— Жарты жартамі, але ж калі так, то трэба хоць папярэджваць, што гэтыя жарты небяспечныя для жыцця!

— Як магу прабачаюся, пан Скарлоцы! Тысячу разоў перапрашаю! — таптаўся вакол госця гаспадар маёнтка. — Хто ж думаў пра такое! — Ён дапамог вусачу ўсесціся пад дрэвам. — Вынікі чарадзейства непрадказальныя. Я ж казаў. Гэта можа быць звычайнае свавольства…

— Няўжо ж! — прабурчаў Скарлоцы.

— Ці як у вашым выпадку… Гэткае здарэнне вельмі рэдкае. Паверце! Боскія сілы за нешта крыўдуюць на вас.

— На мяне? — Скарлоцы пільна зірнуў на Шадурскага. — За што?

Гаспадар яблыні паціснуў плячыма.

— О, святая Марыя, — перахрысціўся італьянчык, — няўжо я так саграшыў перад табою і тваім сынам? За што ты гэтак караеш мяне? За што? — І ён зноў зморшчыўся ад болю.

— Усё мінулася, пан Скарлоцы, усё прайшло, — заспакойваў, пагладжваючы італьянчыка па мокрай камізэльцы, Шадурскі,— дзякуйце Богу, што ўсё скончылася гэтак хутка…

— Дзе пан Сліва? — запытаўся Скарлоцы. Шадурскі хацеў адказаць. Але таўсмач сам нагадаў пра сябе.

— Я тут, — пачуўся яго тэнар.

Сябры азірнуліся. Сліва цяжкаю ступою кіраваўся да іх. Лёкаі кінуліся яму на дапамогу.

— Я з такім задавальненнем з'еў ваш яблык, пан Шадурскі,— раптам прызнаўся таўсмач, — што пакаштаваў бы і яшчэ адзін. Не пярэчыце?

Напружанасць, выкліканая нядаўнімі падзеямі, мінулася, сябры — апрача, вядома ж, угневанага Скарлоцы — гучна зарагаталі. Тым часам Сліва працягваў:

— Ці не маглі б вы, пан Шадурскі, ахвяраваць мне хоць колькі вашых яблыкаў? Я пачаставаў бы імі сваіх шаноўных суседзяў…

— Ды хоць поўны воз! — адказаў яму гаспадар Асвеі. У нашага героя ад смеху каціліся слёзы.

— Вось так, пан Вальдэмар, — звярнуўся да яго таўсмач. — Мусіць, у вас у Берберыі не здараецца нічога падобнага.

Бока пагадзіўся з ім.

— Сапраўды, — адказаў ён, — у нас усё на шмат прасцей.

— А што вы скажаце пра маю дачку?! Ну як яна?! Ах свавольніца, ах дурасліўка! — не мог суцішыцца, ляпаў сябе па калене Шадурскі.— Вось яна — уся яе сутнасць. Як ёсць!

Поделиться:
Популярные книги

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Княжна. Тихоня. Прачка

Красовская Марианна
5. Хозяюшки
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна. Тихоня. Прачка

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

ЧОП "ЗАРЯ". Книга вторая

Гарцевич Евгений Александрович
2. ЧОП ’ЗАРЯ’
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ЧОП ЗАРЯ. Книга вторая

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального