Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

— Не, — адказала панначка.

— Захочаш, — сказаў князь, — прасі. Пакуль я дома, пастараюся выканаць тваю просьбу.

Ён памаўчаў, потым уздыхнуў і сказаў:

— Ну што ж, я пайду. Зайшоў прама з дарогі. Трэба пераапрануцца, прывесці сябе ў парадак. Сягоння будзе цяжкі дзень. — І, падняўшыся, выйшаў са скрыпам батфортаў з пакоя.

Гэта размова адбылася раніцой. А ў поўдзень гаспадары замка і іх набліжаныя адправіліся ў касцёл, дзе павінны былі адпяваць князя Іржыка.

Саркафаг паставілі ў дубовы, упрыгожаны пазалочанымі вензелямі гроб і на катафалку, у суправаджэнні світы духоўнікаў,

сваякоў Эрдзівілаў і гасцей, перавезлі з замка ў касцёл. Невядома адкуль даведаўшыся пра пахаванне, народ запрудзіў плошчу каля брамы Фарнага. Княжацкім дружыннікам давялося рабіць жывы калідор. Катафалк спыніўся каля самых прыступак. Цяжкі гроб знялі і асцярожна перанеслі ў храм.

У хуткім часе пачалося адпяванне. Хор манашак з гарадскога жаночага манастыра заспяваў жалобную мелодыю. Галасам дапамагаў клавесін. Жалобнае песнапенне і музыка міжволі выклікалі ва ўсіх слёзы.

У час адпявання панна Марыя нечакана ўбачыла Гнезскага… Гледзячы на яе здалёк, ён, здавалася, прасіў у яе прабачэння. Пасля іх разлукі яна бачыла яго ўпершыню. Даючы зразумець, што не злуецца на яго, яна лёгенька пакланілася. Гнезскі адказаў ёй нізкім сардэчным паклонам.

Спеў манашак — то зусім ціхі, то моцны, як шум вадаспада, — выліваўся за межы храма. Народ, слухаючы, прыціх. Усе глядзелі ў бок адчыненых дзвярэй касцёла, быццам чакалі нейкага цуда — з'яўлення ў дзвярах князя Іржыка, самараскрыццё саркафага і іншага. Аднак нічога звышнатуральнага не адбывалася…

Нарэшце галасы і музыка заціхлі. У храме зазвінеў ланцуг, прарыпелі кімсьці адчыненыя сутарэнныя дзверы. Тыя, хто знаходзіўся ў храме, павярнуліся ў бок, адкуль даносіліся гэтыя гукі. Некалькі служак з запаленымі бутафорскімі каганцамі накіраваліся па прыступках у сутарэнне. За імі рушылі роўнай чаргой духоўнікі, адзін з якіх нёс масіўны сярэбраны крыж. Беласнежныя адзенні божых набліжаных, сімвалізуючы іх чысціню, рэзка кантрасціравалі з цёмным адзеннем родзічаў нябожчыка, гасцей і слуг.

З п'едэстала паднялі гроб і панеслі за свяшчэннаслужыцелямі. За гробам у сутарэнне пачалі спускацца, па адным і па двое, родныя і блізкія загінуўшага. Княгіню Ізабэлу, усю ў чорным, вялі пад рукі дзве яе служанкі.

Князь Станіслаў ішоў з паннай Марыяй. За імі следаваў пан Чаляднік…

Між тым на вуліцы, каля брамы, пачалася даўка. Жаданне даведацца, што адбываецца ў велікасвецкім храме, прымусіла людзей наблізіцца да брамы. На кагосьці наваліліся, кагосьці прыціснулі да жалезных прутоў агароджы. Пачуліся крыкі. Між іншым народ усё падыходзіў. І тады, жадаючы вызваліць плошчу, начальнік замкавай дружыны выклікаў коннікаў. Тыя наляцелі, як восы. Пачуўся свіст бізуноў, раздаліся крыкі. Паднялася паніка… Коннікі разганялі людзей.

Калі Эрдзівілы і іх слугі пакідалі храм, плошча перад касцёлам ужо была пустая. На бруку то тут, то там віднелася кроў. Дружыннікі паспешліва засыпалі іх пяском.

Гэты дзень у горадзе доўга потым называлі пахаваннем д'ябла.

Частка трэцяя

Марысін парк

I

Дні

праходзілі за днямі, схлынула восень. Панна Марыя паціху прывыкла да жыцця ў замку. Да яе вярнуўся ранейшы спакой. Раніцой яна была занята з настаўнікамі. Пасля абеду хадзіла з Люцыяй або ў парк, або ў горад. Таварыская, сардэчная, яна хутка знаходзіла новых знаёмых, ці то ў жаночым манастыры, ці то на вуліцы. Сустрэўшы жабрака або калеку, яна абавязкова падавала міластыню. Народ ведаў яе і адгукаўся аб ёй цёпла. Некаторыя лічылі яе блажэннай.

Іншы раз яе суправаджаў пан Гнезскі, іншы — пан Кржыш. У такім выпадку яны маглі зайсці і ў гарадскую карчму, здзівіўшы тым самым як яе гаспадара, так і наведвальнікаў.

Так, няспешна і без асаблівых падзей надышлі Каляды. У замку ўсе чакалі вяртання князя.

Напярэдадні свята ў адной замкавай зале па традыцыі ўстанавілі ёлку. Панна Марыя дапамагала яе ўпрыгожваць. Неяк аднойчы, калі яны займаліся гэтай справай, у залу нечакана ўвайшоў нейкі чалавек — у вялікім кажусе поўсцю наружу і мехавой шапцы, насунутай на вочы. З парога ён гучна закрычаў:

— Ні з месца! Інакш вас спыняць мае кулі!.. — У кожнай руцэ незнаёмца было па пісталету.

Дзяўчаты завішчалі ад страху, замітусіліся па зале, нібы перапалоханыя куры. Увайшоўшы кінуў пісталеты — і заціснуў вушы. Але дзяўчаты працягвалі крычаць і мітусіцца; некаторыя нават пападалі, нібы падстрэленыя качкі; нарэшце яны стоўпіліся каля панны Марыі. Панначка таксама перапалохалася, стаяла ні жывая ні мёртвая… Нападаючы зняў шарф, скінуў кажух — і тут усе ўбачылі, што перад імі княжы прыказчык.

— Пан Чаляднік!.. — закрычалі чароўныя дзяўчаты. У галасах іх згадвалася ўжо радасць. — Ох і напалохалі ж вы нас!..

Пан Чаляднік тым часам падхапіў на рукі адну маладзіцу і пачаў яе кружыць — ды так, што яна не магла нават падаць гука. Нечакана пакінуўшы яе, ён падхапіў другую. На тварах служанак загарэўся румянец. Некаторыя дзяўчаты самі падступалі да прыказчыка — з тым, каб ён таксама пакружыў іх. З'яўленне веселуна азначала прыезд князя.

Панна Марыя кінулася ў абдымкі пану Чалядніку.

— Мілы, добры пан Варлампій! — сказала яна і раптам усхліпнула. — Як сумавалі мы без вас! Слава Богу, што вы вярнуліся! Слава Богу!

— Ну-ну, мая вы прыгажуня, толькі не трэба плакаць. А то і старога прымусіце распусціць нюні.— Пан Чаляднік пацалаваў панначку ў лоб і, адхіліўшы, уважліва паглядзеў ёй у вочы. — Якая вы сталі! — з захапленнем сказаў ён. — Зусім дарослая. Вось, мабыць, здзівілася б пані Кацярына… Ну-ну, вытрыце слёзкі. Мы вярнуліся, мы зноў разам. А вясной яшчэ прывязём паноў юнакоў — нашу вучоную братву. Тады зусім весела будзе!

Пачуўшы, што Ян вернецца вясной, панначка залілася румянцам. Вочы яе зазіхацелі. Навіна ўсхвалявала яе. Тым часам пан Чаляднік звярнуўся да дзяўчат:

— Раю, прыгажуні, прыгледзецца да іх. Такія аказаліся галавастыя! Усіх тамашніх шкаляроў за пояс заткнулі. Выкладчыкі ды ўсякія вучоныя мужы, каторым плаціць наш князь, проста дзіву даюцца! І адкуль вы, ваша міласць, гавораць яны, прывезлі такіх!.. Вось вернуцца ўвесну, самі пераканаецеся. Столькі ўсякага мастацтва абяцаюць наляпіць вакол замка і ў горадзе! Новыя паркі, дварцы! Ох, дзяўчаты, і будзе ж тады ў нас усяго!..

Поделиться:
Популярные книги

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Сойка-пересмешница

Коллинз Сьюзен
3. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.25
рейтинг книги
Сойка-пересмешница

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Ротмистр Гордеев 3

Дашко Дмитрий
3. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 3

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах