Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Любая, — сказаў ён, — калі ты даруеш усе мае промахі, ці варта мне аб іх гаварыць? Пойдзем прама ў Халівуд; там жыве твой апякун і мой добры друг лорд Фоксгэм. Там мы і павянчаемся. І ці не ўсё роўна, бедны я альбо багаты, праслаўлены альбо невядомы? Любая мая, сягоння мяне пасвяцілі ў рыцары. Я ўдастоіўся пахвалы праслаўленых вяльможаў за сваю адвагу. Я ўжо лічыў сябе самым лепшым воінам ва ўсёй Англіі. І вось я спачатку пазбавіўся прыхільнасці вяльможаў, а затым быў разбіты ў баі і страціў усіх сваіх салдат. Які ўдар па маім самалюбстве? Але, дарагая, я не гарую. Калі ты кахаеш мяне, калі ты згодна павянчацца са мной, я гатовы

скінуць з сябе рыцарскае званне і ніколькі не буду шкадаваць аб гэтым.

— Мой Дзік! — ускрыкнула яна. — Няўжо цябе пасвяцілі ў рыцары?

— Але, мая дарагая. І з гэтага часу ты мілэдзі! — пяшчотна адказаў ён. — Дакладней, заўтра раніцой ты станеш ёю — ты ж згодная?

— Згодная, Дзік, згодная ўсёй душой! — адказала яна.

— Вось як, сэр! А я ж думала, што вы збіраецеся пайсці ў манахі!

— Алісія! — усклікнула Джаана.

— Яна самая, — адказала, набліжаючыся, юная лэдзі. — Тая самая Алісія, якую вы лічылі мёртвай і якую знайшоў ваш утаймавальнік ільвоў, вярнуў да жыцця і да якой ён нават заляцаўся, калі хочаш ведаць!

— Я не веру гэтаму! — ускрыкнула Джаана. — Дзік!

— «Дзік»! — перадражніла Алісія. — Вось вам і Дзік!… Ага, сэр, і вам не сорамна пакідаць няшчасных дзяўчат у бядзе? — працягвала яна, павярнуўшыся да маладога рыцара. — Вы пакідаеце іх пад шатамі дуба, а самі ўцякаеце. Відаць, праўду кажуць, што час рыцарства мінуў.

— Васпані, — з адчаем ускрыкнуў Дзік, — клянуся сваёй душой, я абсалютна забыў пра вас! Васпані, пастарайцеся дараваць мне! Вы бачыце, я толькі што знайшоў Джаану!

— Я і не думала, што вы кінулі мяне знарок, — запярэчыла яна. — Але ўсё адно я жорстка адпомшчу. Я выдам лэдзі Шэлтан адну тайну… дакладней — будучай лэдзі Шэлтан, — дадала яна, робячы рэверанс. — Джаана, — працягвала яна, — клянуся душой, я веру, што твой каханы адважны ў змаганні, але… дазволь мне сказаць усё: ён самы мяккасардэчны прасцяк у Англіі. Бяры яго сабе на здароўе! А зараз, неразумныя дзеці, спярша пацалуйце мяне кожны па чарзе — гэта прынясе вам шчасце, а потым цалуйце адно аднаго роўна адну хвіліну па гадзінніку і ні секунды болей. А затым мы ўсе ўтраіх выправімся ў Халівуд і пойдзем як мага хутчэй, таму што ў гэтых лясах і холадна і небяспечна.

— Але няўжо мой Дзік заляцаўся да цябе? — спытала Джаана, прыціскаючыся да свайго каханага.

— Не, неразумная дзяўчынка, — адказала Алісія, — гэта я заляцалася да яго. Я прапанавала яму ажаніцца са мной, але ён параіў мне выйсці замуж за каго-небудзь іншага. Так ён і сказаў. Словам, ён не такі ласкавы, як шчыры… А цяпер, дзеці, будзем разумнымі і пойдзем наперад. Ну як, мы зноў палезем праз яр або рушым прама ў Халівуд?

— Вось каб дзе дастаць каня, — сказаў Дзік. — За апошнія дні мяне так часта білі, што маё няшчаснае цела ператварылася ў суцэльны сіняк. Аднак, калі мае воіны, якія вартуюць коней, разбегліся, пачуўшы шум бітвы, мы толькі дарэмна пройдземся. Прамым шляхам да Халівуда ўсяго тры мілі. Звон яшчэ не прабіў і дзесяці гадзін, снег моцны, месяц ярка свеціць. Як вы думаеце — ці не выправіцца нам пешшу?

— Вырашана! — ускрыкнула Алісія.

А Джаана толькі мацней прытулілася да Дзіка.

Яны пайшлі праз аголеныя гаі, па заснежаных сцяжынках, залітых бледным святлом зімовага месяца. Дзік і Джаана трымаліся за рукі, адчуваючы райскую асалоду. А іх легкадумная спадарожніца, абсалютна забыўшы пра ўласныя горычы, ішла за

імі і то жартавала над іх маўчаннем, то малявала шчаслівыя карціны іх будучага сумеснага жыцця.

Далёка ў лесе чуваць былі крыкі тэнстолскіх воінаў, якія працягвалі пагоню; час ад часу далятаў шум галасоў, чуўся бразгат зброі, — відаць, сутычкі ўсё яшчэ працягваліся.

Але гэтыя маладыя людзі, якія выраслі сярод ваенных трывог і толькі што пазбеглі мноства небяспек, цяпер не маглі адчуць страх або жаль. Задаволеныя тым, што шум пагоні аддаляўся, яны ўсім сэрцам аддаліся сваёй радаснай прагулцы, якую Алісія назвала вясельнай працэсіяй. І ні суровае бязлюддзе лесу, ні холад марознай ночы не маглі азмрочыць іх шчасце.

Нарэшце з вяршыні пагорка яны ўбачылі даліну Халівуда. У вялікіх вокнах ляснога абацтва блішчалі факелы і свечкі; высокія вежы і шпілі, выразныя і маўклівыя, узнімаліся ў неба, і залатое распяцце на самай макаўцы ярка гарэла, асветленае месячным ззяннем. Вакол Халівуда на шырокіх палянах палалі вогнішчы лагераў, цясніліся хаціны; на дне даліны застыла скаваная лёдам звілістая рака.

— Клянуся небам, — сказаў Рычард, — тут усё яшчэ стаяць лагерам войскі лорда Фоксгэма! Ганец, пасланы герцагам, відаць, сюды не даехаў. Ну, тым лепш. Значыць, у нас ёсць армія, і мы можам падрыхтаваць сэру Дэніэлу вартую сустрэчу.

Але воіны лорда Фоксгэма працягвалі стаяць лагерам каля Халівуда зусім па іншай прычыне, чым уяўляў Дзік. Яны рушылі спачатку да Шорбі, аднак не прайшлі і палавіны дарогі, як сустрэлі другога ганца, які загадаў ім вярнуцца туды, дзе яны стаялі раніцай, каб перагарадзіць дарогу адступаючым ланкастэрцам і трымацца як мага бліжэй да галоўнай арміі йоркістаў. Рычард Гластэр, выйграўшы бітву і разбіўшы сваіх ворагаў у гэтай акрузе, ужо ішоў на злучэнне са сваім братам. І неўзабаве пасля таго, як войскі лорда Фоксгэма вярнуліся ў Халівуд, Гарбун сам спыніў каня каля дзвярэй абацтва. Вось у гонар якога высокага госця свяціліся агнямі вокны. Калі Дзік з'явіўся ў Халівуд разам са сваёю каханай і яе сяброўкай, герцаг і ўся яго світа балявалі ў трапезнай, дзе іх прымалі з пышнасцю, вартай такога магутнага і багатага манастыра. Дзіка прывялі ў трапезную, куды ён зайшоў без вялікай ахвоты. Гластэр, дужа стомлены, сядзеў, падпёршы рукою свой бледны, грозны твар. Лорд Фоксгэм, які ледзь акрыяў ад раны, сядзеў на ганаровым месцы, злева ад яго.

— Ну як, сэр? — спытаў Рычард. — Прынеслі вы мне галаву сэра Дэніэла?

— Мілорд герцаг, — адказаў Дзік даволі цвёрдым голасам, хоць і палохаючыся ў душы, — мне так не пашанцавала, што я не змог нават вярнуцца разам са сваім атрадам. Я, з дазволу вашай міласці, абсалютна разбіты.

Гластэр зірнуў на яго і грозна нахмурыўся.

— Акрамя пяцідзесяці вершнікаў, сэр, я даў вам пяцьдзесят пехацінцаў, — сказаў ён.

— Мілорд герцаг, у мяне было толькі пяцьдзесят вершнікаў, — адказаў юны рыцар.

— Як так? — здзівіўся Гластэр. — Ён жа прасіў у мяне і конніцу і пяхоту.

— Не гневайцеся, ваша міласць, — лісліва адказаў Кэтсбі, — але для пагоні мы далі яму толькі пяцьдзесят вершнікаў.

— Цудоўна, — сказаў Рычард. — Шэлтан, вы можаце ісці.

— Пастойце! — спыніў яго лорд Фоксгэм. — У гэтага маладога чалавека было даручэнне і ад мяне. Можа, ён яго выканаў лепш… Скажыце, майстар Шэлтан, вы знайшлі дзяўчыну?

— Хвала святым, мілорд, — сказаў Дзік, — яна ў гэтым доме.

Поделиться:
Популярные книги

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Первый рейд Гелеарр

Саргарус Александр
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый рейд Гелеарр

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Гоблины: Жребий брошен. Сизифов труд. Пиррова победа (сборник)

Константинов Андрей Дмитриевич
Детективы:
полицейские детективы
5.00
рейтинг книги
Гоблины: Жребий брошен. Сизифов труд. Пиррова победа (сборник)

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Блудное Солнце. Во Славу Солнца. Пришествие Мрака

Уильямс Шон
Эвердженс
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Блудное Солнце. Во Славу Солнца. Пришествие Мрака