Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ciвая легенда

Караткевiч Уладзiмiр

Шрифт:

Гэты, выяўляецца, мыўся і нават дужа старанна, бо прыстаўлены быў акрамя выканання службы яшчэ да варкі мёду. Капуцыны разумеюць у выпіўцы.

Потым з’явіўся попік, айцец Іякінф (язык зломіш на гэтых імёнах!), ускудлачаны, сухі і хітранькі.

Кожны сеў з боку “свайго” гаспадара, у канцы стала і, на маё здзіўленне, надта мірна прывітаўся з законным ворагам.

– Прыгразілі, што іначай выганім, – шапнула пані Любка.

– А зараз іх наогул вадою не разальеш, – буркнуў Кізгайла, – п’юць разам і зневажаюць бога. Такія блюзнеры. Нядаўна пан Фелікс,

напіўшыся, крычаў, што з беларускай зямлі трэба павыганяць і папоў, і ксяндзоў, а богам прасіць на цараванне Бахуса. А разумны ж і бывалы чалавек: у Венецыйскай зямлі быў і яшчэ недзе.

– Нічога, бог за легкадумнасць даруе, – сказала гаспадыня.

– Яшчэ манахі ёсць? – спытаў я.

– Цяпер ужо другі тыдзень служаць запрошаныя. Уратаванне каралевы на вадзе. Тры тыдні будуць выць, – скрывіла яна губку.

– Якія?

– У шэрых расах.

Я ўвесь пахаладзеў. З гэтай кампаніяй я зусім не хачу мець спраў. І я вырашыў паспрабаваць заўтра справадзіць “сыноў Ісуса”, указаўшы ім на небяспеку.

З-за мяркуемай рады запрошаных да стала было мала. Прыйшлі яшчэ толькі два: капітан конных кірасіраў, сапраўдны разбойнік з закручанымі вусамі і ў ботах, падобных на вёдры, а сам – ні даць ні ўзяць картачны ніжнік.

І яшчэ выбраны камандзір шляхты ў чузе з буркацелі – тайнай парчы, і ў шэрай футры паўзверх яе нягледзячы на вясновы час. У гэтага былі маленькія вочкі і маленькія крывыя далонькі. Хай мяне бог шасне, калі я не ўспомніў крата.

Калі мы сунялі першы голад – а на гэта пайшоў немалы час, – я спытаў, калі чакаецца прыход ворага да муроў і ці не абяцаў канцлер Сапега ўзброенай дапамогі.

– Яны ўзялі Рагачык з налёту, – хрыпла сказаў капітан. – А цяпер кудысьці зніклі.

– Рыхтуюцца, – з прыкметным хваляваннем сказаў Кізгайла, – разумеюць, што тут нечаканасцю нічога не зробіш, і нешта рыхтуюць. Сядзяць недзе ў пушчы... як павукі.

– Сяпега ж абяцаў падмогу, – з адценнем пагарды сказала гаспадыня.

– Кату ён пад хвост вырас, твой Сапега, – ускіпеў пан, – ці можна яму верыць? Сама памятаеш, як ён за народ беларускі распінаўся. А цяпер надта ўжо скора па-польску пачаў балбатаць. Пярэварацень.

– Дый ты ж, – усё з той самай лёгкай і жорсткай усмешкай сказала яна.

Твар Кізгайлы так па-пакутніцку скрывіўся, што я пашкадаваў яго.

– Ён першы перабег, – скрыпнуў пан зубамі, – а за ім іншыя разышліся на ўсе застаўкі. Як пацукі з карабля. А астатнім чыняць уціск.

– Нобілі [4] не бягуць, – сказала яна.

– Таму і галеюць. Ды і гэтых, першых, тры чалавекі засталося. І тых бы для спакою – на плаху.

– Сапега прышле дапамогу. Сапега вораг яму.

– Не веру, – сказаў пан, – я і на сабе не спадзяюся пасля “схілення”. І хто ведае, ці не пакарае мяне за гэта пан бог.

– Што такое, – не зразумеў я, – каму вораг Сапега?

– Галаве мужыкоў, – ваўкавата гледзячы ў падлогу, сказаў Кізгайла.

– А ён хто?

4

Найбольш

радавітая частка магнацтва

– Нобіль. Раман Грынка з Ракутовічаў, – адказаў пан.

Прызнаюся, што я даволі непачціва свіснуў.

Справа паварочвалася зусім дрэнна. Нобілі – самыя знатныя і самыя паважаныя народам людзі на гэтай зямлі. Яны не проста маюць дрэва продкаў, яны вядуць яго ад якога-небудзь слаўнага чалавека.

Іхні закон гонару: кожнае пакаленне павінна прымножыць славу гэтага продка сваімі дзеяннямі. Таму большасць з іх вызначаецца справядлівасцю, шчырым норавам і неўтаймаванай адвагай у баі.

Гэтыя тры добрыя якасці – я заўсёды казаў гэта – зусім не садзейнічаюць працвітанню. Таму гэта парода належыць да ліку выміраючах. Зніклі нашчадкі князя Вячка, няма прамых нашчадкаў Андрэя Полацкага, нястомнага ворага Крэўскай уніі. Іх забылі. І па заслузе – няма чаго дарэмна геройстваваць. Чалавек створаны на тое, каб пладзіцца, а не на тое, каб знішчаць сябе. Які толк у тым, што іх імёны занесены ў які-небудзь гарадзельскі прывілей або першы статут, калі носьбітаў гэтых імён не засталося на зямлі.

Але я заўсёды казаў, што ў гэтага народа галава змайстравана не так. Я не ведаю, мякіна ў іхняй галаве ці інакшыя мазгі (калі здарыцца выпадак, трэба будзе паглядзець), але яны абкружаюць гэтую пароду ўвагай і пяшчотай. Мужыкі асабліва любяць іх, бо тыя амаль заўсёды небагатыя і лічаць празмернае багацце за ганьбу.

Аднойчы, пасля разгрому татар пад Крутагор’ем, трэцюю частку здабычы прапанавалі аднаму з Ракутовічаў (не памятаю ўжо, што ён зрабіў, здаецца, закалоў ці ўзяў у палон хана Койдана), і ён аддаў яе мужыкам, якія прыйшлі пад яго сцяг. Тыя потым маліліся на яго, як на бога, і калі іхні бажок паклікаў іх з сабою ў паход на яцвягаў – кінулі ўзбагацелыя гаспадаркі і пайшлі за ім. Вядома, гэта ўсё скончылася дрэнна – з правадыра-завадатая знялі скуру, узяўшы яго ў палон.

І даніну з гэтых яцвягаў можна было ўзяць толькі венікамі для лазні і лыкам. Неразумная рызыка!

Я ведаў усё гэта ад аднаго быхаўскага манаха. Ён пратрубіў нам усе вушы гэтай мінулай славай.

І ўсё ж я ўстрывожыўся. Кіраўнікі яны нядрэнныя, і, калі чуткі спраўдзяцца, значыць, у мужыцкага цела вырасла някепская галава.

Гаспадар з гаспадыняй між тым сварыліся. Ён крычаў на жонку:

– А ўсё ты! Патрэбна мне была тая халопка. Вось зараз і расхлёбвайце кашу, пані Любка.

Тая ласкава гладзіла гарнастая, які ляжаў у яе на плячы, ляніва выгнуўшыся, і лашчыўся галоўкай. Потым сказала холадна:

– Не бойся, ён цябе адсюль не дастане. Ён не мацнейшы за цябе.

І спытала ў капітана:

– Тую дзеўку адправілі ў Магілёў?

Капітан ледзь не ўдавіўся кавалкам і пачырванеў:

– Праз гадзіну адправяць. Разам з астатнімі.

– Загадайце берагчы яе. Калі з ёй што-небудзь здарыцца ў дарозе і той даведаецца – ён не пакіне ад Кісцянёў каменя на камені.

Поделиться:
Популярные книги

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Аргумент барона Бронина 4

Ковальчук Олег Валентинович
4. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 4

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Зубы Дракона

Синклер Эптон Билл
3. Ланни Бэдд
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Зубы Дракона

В осаде

Кетлинская Вера Казимировна
Проза:
военная проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
В осаде

От океана до степи

Стариков Антон
3. Игра в жизнь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
От океана до степи

Игра со Зверем

Алексина Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Игра со Зверем

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Полное собрание сочинений в 15 томах. Том 1. Дневники - 1939

Чернышевский Николай Гаврилович
Чернышевский, Николай Гаврилович. Полное собрание сочинений в 15 томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в 15 томах. Том 1. Дневники - 1939

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II