Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дарога ў дваццаць крокаў (на белорусском языке)
Шрифт:

Дзед Трахiм зроду не хрысьцiўся, а тут, пабачыўшы, як п'яны ўнук убiўся пад бэтонную камлыгу, што завiсла, як той вiсельнiк, у паветры, тыцнуў самлелымi пальцамi ў лоб, жывот i ў левае плячо. Схоплены за шыю сталёвай зашмаргай, правадыр крутнуўся спачатку ў адзiн бок, потым у другi, нарэшце спынiўся, Мiкола абхапiў правадыра цыбатымi рукамi i той паволi асунуўся на калоду.

Хвiлiн празь дзесяць, пабачыўшы ў дзьвярох унука - цэлага i жывога - стары яшчэ раз перахрысьцiўся i, без шкадаваньня, аддаў Мiколу сто тысяч адной паперкай - апошнiя грошы, якiя былi ў хаце.

Вечарам у хату завiтаў яшчэ адзiн госьць - Данiк Крываблоцкi.

Данiк той, немалады ўжо, сiвагаловы мужчына, працаваў у цэху шырспажыву. Вырабляў помнiкi з мармуровай крошкi, ляпiў барэльефы памерлых адстаўнiкоў i, вядома ж, убачыўшы бюст з адбiтым носам, тут жа зайшоў у хату, каб прапанаваць свае паслугi.

... За вокнамi ўжо сьвятлела, а на кухнi ўсё яшчэ гаманiлi i здушана мацюкалiся.

– Калян... ты хоць ведаеш... з кiм маеш справу?
– п'яным голасам пытаўся Данiк Крываблоцкi i, пасьля страшэнна працяглай паўзы, адказваў: - Ты маеш справу з прафэсiйным скульптарам.

Калян доўга i неразборлiва мыкаў, потым чхнуў - ды так хвацка, што абудзiў Гасюту; Гасюта ў сваю чаргу таксама мыкнуў, але тут жа суняўся й на кухнi чарговым разам бразнулi шклянкi.

– У Гасюты.. i галава не трымаецца... на стол падае, - прабубнеў Крываблоцкi i ўжо ўцямным голасам працягваў: - Карабейнiкаву помнiк бачыў?.. За дзень зьляпiў... Зяць карабейнiкавы прыехаў, паглядзеў - даў стольнiк i яшчэ пяць "зялёных" наверх... Кажа: - Кiдай усё, прыяжджай да нас у Пiцер табе цаны ня будзе...
– на кухнi зацурчэла гарэлка i Мiкола, расьцягваючы зыкi, прасiпеў: - А но-ос?

– Алебастравы прыляплю... Будзе лепей, чым твой...
– выгукнуў Крываблоцкi, хлопцы чокнулiся i ў гэты момант штосьцi масыўнае i важкае абрынулася на падлогу.

Дзед Трахiм адсунуў фiранку. На падлозе, нязграбна раскiнуўшы рукi, ляжаў упiты Гасюта.

– Каб вас парвала ад той гарэлкi, - азваўся стары i з вохканьнем кульнуўся на левую бачыну.

Пад самую ранiцу хата напоўнiлася нялюдзкiм храпам. На кухнi, падклаўшы пад голаў палена, хроп Гасюта, а ў сьвятлiцы дзерлi тхара Мiкола з Крываблоцкiм. Данiк зь Мiколам спалi нiжнiкам, пры гэтым унук часьцяком падбрыкваў правай нагой, бiў Крываблоцкаму пяткай у лабешнiк; скульптар на кароткi мiг ацiхаў, мыляў вуснамi i пачынаў храпцi зь яшчэ большым натхненьнем. I вось, калi Данiк схрапянуў ужо зусiм ашалела, i дзед Трахiм панурыў руку пад тапчан, шукаючы - чым запусьцiць у храпуна, на падворку пачулiся крокi i нехта дробна пастукаў у шыбу.

– Цi ў вас мая п'янтосiна?
– крыкнула гасютава жонка i ад таго крыку забрахаў суседзкi сабака, а Данiк з унукам пакiнулi храпцi i зморана застагналi.

Падняла мужа Гасюцiха даволi хутка: плюснула зь вядра халоднай вады, а потым, мацюкнуўшыся, агрэла небараку паленам. Удар атрымаўся глухiм, але хвацкiм. Дзед Трахiм, лежачы за фiранкай, уражана залыпаў вачыма, а Данiк зь Мiколам стаiлi дых i з жаласьлiвым гукам выпусьцiлi паветра.

Гасючысiны праклёны зацiхлi на другiм канцы вулiцы, навакольныя сабакi збрахалiся да сiпу, залезьлi ў будкi, i змучаную дзедаву душу падхапiў i панёс па сваiх цёмных лябiрынтах доўгачаканы, а таму чуйны i замарачны сон.

Прысьнiлiся дзеду паховiны Сталiна. Спачатку ў сьвядомасьцi нарадзiлiся зыкi: гуд золкага ветру ў разьбiтых вокнах дэпо, лясканьне жалобных сьцягоў над галавою, галасiсты, з засопленым прыдыханьнем, плач дырэктаравай жонкi. Трахiм страсянуў ува сьне галавою i тут жа ўбачыў

стрыжаныя патылiцы, чорную зеўру гучнагаварыльнiка i заплаканую начальнiцкую жонку.

– Мiканор... як жа мы цяпер... безь яго?..
– здушана галасiла кабецiна, уткнуўшыся лобам у пагон мужавага шыняля.

– Капа, нам усiм цяжка...
– мармытаў начальнiк дэпо, неадрыўна пазiраючы ўгору - туды, дзе завiхалiся ўвiшныя вераб'i i дзе вiсеў бляшаны рупар гучнагаварыльнiка.

Трахiм аглядзеў краем вока натоўп i зьнерухомеў ад нечаканасьцi. Праваруч, у атачэньнi паравозьнiкаў, стаялi Мiкола з Гасютам. Абое былi на ладным падпiтку, абое смалiлi папяросы i задаволена пасьмiхалiся, падставiўшы золкаму ветру свае - Мiкола малочна-белыя, а Гасюта пракурана-пажоўклыя - зубы.

"Божухна, заберуць!"- мiльганула падспудная думка i ў гэты момант бляшаны рупар крактануў, вераб'i разам узьнялiся ў паветра i навакольле напоўнiў хрыпучы левiтанаўскi голас:

– Пайшоў з жыцьця прадаўжальнiк вялiкай справы Ленiна, друг i настаўнiк працоўных усяго сьвету...
– Левiтан зрабiў паўзу, за сьпiнай - раней часу загуў ды асекся паравозны гудок i чыйсьцi знаёмы голас пакутлiва выдыхнуў: Фу, бляць, як цяжка...

Стары разьмежыў павекi. Уваччу паплыла, а потым замёрла на месцы квяцiстая фiранка.

– Ой, бляць, як цяжка!
– застагнаў Данiк Крываблоцкi i Трахiм адхiнуў фiранку.

Гадзiньнiк на кухнi паказваў палову дзесятай.

– Памiраю... сэрца спыняецца...
– чародным разам выдыхнуў Данiк i з вохканьнем скiнуў на падлогу нягнуткiя ногi.

Сэрца ў Крываблоцкага, вiдаць, i сапраўды спынялася, бо Данiк быў белым як палатно, а нiжняя скiвiца безупынку калацiлася.

"Каб не памёр, халера на яго", - падумаў стары i, апанаваны трывожнымi думкамi, палез пад тапчан, дзе яшчэ з пазалеташнiх Калядаў была прыхаваная пляшка "чарнiла".

... Данiк пiў "Водар мяты" нагбом, з рыльца, а выпiўшы поўбутэлькi задаволена адрыгнуў i гукнуў праз плячук: - Гасюта!

– Сышоў... яшчэ зранку, - гукнуў дзед Трахiм i, сьцiшыўшы голас, дадаў: П'юць, пакуль на падлогу ня зваляцца.

III

Дзесьцi праз гадзiну, а мо й раней Данiк iзноў увалiўся ў хату.

– Дай...
– неакрэсьлена выдыхнуў госьць, зь нецярплiвасьцю страсянуўшы рукамi.

– Чаго табе даць?
– не зразумеў Трахiм.

– Ну гэты, як яго?..
– Краваблоцкi скрывiў гiмору, крутнуў пальцамi гэткiм рухам звычайна ўкручваюць лямпачкi - i з шумам увабраў паветра, згадваючы - як называецца тое, што яму трэба.
– Ну гэты... во, - госьць тыцнуў пальцам у кут i дзед Трахiм уражана крутнуў галавою.

– Табурэт табе трэба, цi што?

– А во-во... табурэт, - прасьвятлеў з твару Крываблоцкi.

Данiк падхапiў табурэтку, зiрнуў на Мiколу, якi й дагэтуль ляжаў на канапе, пакутуючы з пахмельля, i выкулiўся з хаты.

– Зусiм мазгi прапiў, - уздыхнуў стары. Ня ведаючы - чым заняць рукi, Трахiм спачатку схапiўся за венiк, потым запiхнуў у торбу пустыя бутэлькi, нарэшце, адчынiў вакно i ўпусьцiў у пракураную хату сьвежае паветра.

На двары з ашалелай зацятасьцю цвыркалi вераб'i, на суседняй вулiцы гарлалi пеўнi, непадалёку ляскатаў трактар - няйначай, гасютавы, - i да ўсiх тых суладных зыкаў далучалася звонкае i разам з тым непрыемнае шаргаценьне. Гэта Данiк, узьбiўшыся на табурэт, раскеўзваў кельняй па камлызе нейкую шэрую глiну.

Поделиться:
Популярные книги

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Тайны затерянных звезд. Том 3

Лекс Эл
3. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 3

Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Панкеева Оксана Петровна
73. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.15
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Чаковский Александр Борисович
Проза:
военная проза
7.00
рейтинг книги
Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Неомифы

Неделько Григорий Андреевич
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Неомифы

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора