Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дарога ў дваццаць крокаў (на белорусском языке)
Шрифт:

"I што з усяго гэтага будзе?"- падумаў Трахiм, вынес у сенцы торбу з бутэлькамi, а калi iзноў зiрнуў у вакно, дык убачыў нейкага дарэшты апухлага мальца, якi стаяў за Данiкавай сьпiнай i пацiраў даланёю пляшывую макаўку.

– Хто гэта цябе так?
– запытаўся Крываблоцкi i стары пазнаў у апухлым мальцы свайго суседа Гасюту.

– Ваўчыца... хто ж яшчэ...
– Гасюта ўздыхнуў, зацкавана паглядзеў на камлыгу: - Алебастрам мажаш, цi як?

– Алебастрам, - незадаволена выгукнуў Крываблоцкi, а замазаўшы чарговую дзiрку, прамармытаў: - Iдзi...

пакiнулi там табе... на апахмелку.

Стары адышоў ад вакна, пазяхнуў наастачу i падаўся на тапчан.

– Калян! Ты там жывы?
– грымнуў праз пару хвiлiн сiпаты гасютавы голас, але стары не пачуў тых слоў - Трахiм салодка спаў i квяцiстая фiранка ледзь прыкметна варушылася ў такт ягонаму дыханьню.

У суботу дзед Трахiм напалiў лазьню. Мыўся цэлых дзьве гадзiны, да змору схвастаў сябе дубовым венiкам i, вiдаць, схвастаў бы да сьмерцi, калi б у прымыльнiку не загрукацеў вёдрамi ўнук Мiкола.

– Увесь дух выпусьцiў, - крыкнуў унук, расчынiўшы дзьверы, шухнуў вады на камнi i тут жа, сеўшы на палок, стаў шараваць кавалкам пемзы свае перапэцканыя белай хварбай далонi.

... З лазьнi дзед выкулiўся на ватных нагах i, перш чым iсьцi да хаты, доўга зьбiраўся зь сiламi, трымаючыся за дзьвярны вушак. Сэрца парывiста тахкала, слых поўнiўся звонам, а ў нос лез нейкi незнаёмы пах, якi нагадваў водар чаромхi. Ён, гэты пах, хаця й ня быў ачомна-рэзкiм, але вярнуў да жыцьця. Трахiм удыхнуў праз нос п'янкога паветра i ў той жа мiг галава прасьвятлела, звон увушшу суцiх i зьнямелыя ногi налiлiся гарачай крывёю.

Пакуль iшоў гародам, увесь час маракаваў: чым гэта пахне?
– i ўжо ля самай хаты, згадаўшы перапэцканыя Мiколавы рукi, задыхана прашаптаў: - Хварбай засьмярдзела.

Толькi што сэрца хваравiта замiрала i гатовае было спынiцца, а тут ёкнула i спужанай птушкай забiлася ў грудзiне. Стары ўбачыў СТАЛIНА!

У першае iмгненьне нават здалося, што правадыр жывы - стаiць, бялюсенькi, краем вока зазiраючы ў ягоны, Трахiмавы, агарод. Трахiм i так быў мокры пасьля лазьнi, а тут нават уваччу засьвярбела ад поту. Стары падхапiў дрыжачай рукой прыпол кашулi, хацеў выцерцi твар, ды пачуў раптам ломкi хлапечы голас:

– Дзядуля, а хто гэта такi?

Падшыванцы, як заўсёды, сядзелi на плоце i хрумкалi недасьпелыя яблыкi.

– Гэта, мальцы, Сталiн!
– крэкнуў Трахiм, выцiраючы мокры лоб.

– А хто ён такi?
– падаў голас усё той жа сьветлавалосы малец.

Трахiм уважлiва паглядзеў на падшыванца: цi не пасьмейваецца пракуда над старым чалавекам. Але вочы хлапечыя сьвяцiлiся непадкупнай цiкавасьцю i стары кашлянуў у далонь.

– Ну, гэта...
– сказаўшы так, Трахiм задумаўся, засяроджана пачухаў кадык: - Ну, карацей, яго ўсе баялiся. Пры iм парадак быў - о-го-го! У нас у дэпо адзiн на працу спазьнiўся, дык два гады далi... з правам перапiскi.

– А вы, дзядуля, таксама Сталiна баялiся?

– Анягож... i я баяўся.

– А ён кiм быў? Тэрмiнатарам?
– русявы падшыванец з такой асалодай куснуў яблык, што

нават сок пацёк па падбародзьдзi.

– Цябе як завуць?
– запытаўся Трахiм, неадрыўна казелячы вокам то на падшыванца, то на бацьку-Сталiна.

– Пецькам, - адказаў падшыванец i зь невядомай прычыны пакутлiва ўздыхнуў.

"I чым толькi ў iх галовы забiтыя?" - падумаў дзед Трахiм, патупаў да хаты i, пакуль дайшоў да крыльца, тры разы азiрнуўся, каб паглядзець на правадыра.

Увесь вечар ля бюсту тоўпiлiся людзi.

"Як жывы, як жывы..."- наўзахваткi шапталi старыя цёткi i ўнук Мiкола, слухаючы праз адчыненае вакно людзкую гаману, задаволена пацiраў рукi i раз-пораз гукаў:

– Чуеш, дзеду?! Здаю бюст за пяць тысяч баксаў! I нi цэнта меней...

– Эгэ-э... Мiколка... Каму ён патрэбны?
– абзываўся з тапчана стары Трахiм, - у людзей грошаў на хлеб не хапае, а яны табе будуць нейкiя бюсты купляць.

– Гэта ў цябе не хапае, а ў "крутых" грошаў як гразi...
– Мiкола ўкiнуў у рот цыгарэцiну, пстрыкнуў запальнiчкай i нападворку хтосьцi зусiм па-дурному загарлаў:

Сталин наша слава боевая-а...

Сталин нашей юности полё-от...

Трахiм падхапiўся зь ляжанкi, на дзiва борзда падбег да вакна i незадаволена вылаяўся: на падворку, узяўшы пад руку Юстына Капiтонавiча Дуба былога ваенкома - стаяла i гарлала на ўсе застаўкi Аўгiньня Мiканораўна Кароткая - актывiстка раённага савету вэтэранаў вайны.

– Прынес нячысьцiк, - буркнуў Трахiм i, прычакаўшы, калi Аўгiньня прасьпявае апошнi радок: - Наш народ за Сталиным идио-от!
– зачынiў вакно адразу на дзьве просвы.

Аўгiньня Кароткая падчас вайны мыла штаны партызанскаму камандзiру, а цяпер, начапiўшы мэдальку, цягалася па горадзе i, сустрэўшы Трахiма, кожны раз апавядала - як яны адбiвалiся ад карнiкаў, як яе ледзь не забiла асколкам гранаты, а ўздыхнуўшы абавязкова прамаўляла: - Вам хоць добра было, вы ў тыле сядзелi.

– Пасядзела б ты, корга лупатая, у тыле... пад нямецкiмi бомбамi, суцiшна казаў усьлед актывiстцы Трахiм i доўга потым хадзiў не ў гуморы.

... Дзьве галавы - сiвая ваенкамаўская ды чарнявая Аўгiньнiна - праплылi мiма вокнаў i Трахiм, пятым разам згадаўшы нячысьцiка, патупаў да дзьвярэй.

Ён сустрэў гасьцей на ганку. Выставiў чэрава, абапёрся рукой на вушак i тым самым даў зразумець, што ў хату нiкога не запрашае.

– Ну, Трафiм Пятровiч, ня ведаю - як цябе i дзячыць!
– прамовiў былы ваенком, цiснучы Трахiмаву руку.
– Гэта, скажу табе, вялiкi патрыятычны ўчынак.

– Я нават прасьлязiлася, як Iосiфа Вiсарыёнавiча пабачыла, - уставiла слова Аўгiньня Кароткая, плаксiва шморгнула носам i палезла ў кiшэнь па насоўку.

– Сёньня ж патэлефаную ў цэка партыi i пашлю лiста Генадзю Андрэевiчу Зюганаву. Пра такую падзею павiнен ведаць увесь сьвет, - Юстын Капiтонавiч кашлянуў у жменю, крыху суцiшыў голас.
– Вось толькi месца для помнiка няўдалае. Трэба яго ў цэнтар перанесьцi - туды, дзе стаяў...

Поделиться:
Популярные книги

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Тайны затерянных звезд. Том 3

Лекс Эл
3. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 3

Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Панкеева Оксана Петровна
73. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.15
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Чаковский Александр Борисович
Проза:
военная проза
7.00
рейтинг книги
Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Неомифы

Неделько Григорий Андреевич
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Неомифы

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора