Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

Яна ўзяла флакон і ціха спытала:

— Колькі каштуе?

— Тры маркі,— адказаў ён і пабялеў ад страху: гэтая пакупка была звыш усякага чакання, яна была мяжой яго надзей.

Ён ўздыхнуў, калі Нэла выбрала яшчэ што-кольвечы, зноў тую ж прыгажуню, толькі гэтым разам прыгажуня мыла рукі ў фарфоравым тазіку. Ружовыя маленькія пальчыкі, што прывыклі да ласкі, песціліся ў неверагоднай колькасці найпразрыстай вады, на абгортцы мыла ўздымаўся асляпляльны бюст прыгажуні, праз расчыненае акно быў бачны садзік на фраганараў густ.

— А

за гэта колькі? — спытала Нэла і ўзяла кавалак мыла.

— Адну марку, — адказаў ён, і твар яго зрабіўся амаль злым ад таго, што надзеі здзяйсняліся, плён якіх ён спажыве праз два тыдні, ад перапоўненасці шчасцем, якому ён радаваўся з пачуццём недаверу, з трывожным прадчуваннем, што дабром гэта не скончыцца.

— Значыцца, усяго чатыры маркі,— сказала яна, і ён з палёгкай кіўнуў галавой.

Яна дала яму чатыры маркі — чатыры срэбраныя манеты, і паклала на крышку чамадана тры цыгарэты.

Ад нечаканасці ён нават не рашыўся падзякаваць. Ён толькі ўтаропіўся на яе і атрымаў у дадатак усмешку, якая не каштавала ні грошай, ні намаганняў. Усмешка падзейнічала імгненна — сляпая страсць, дзікае жаданне авалодаць прыгажосцю, якую ён сустракаў да гэтай пары толькі на мыльных абгортках, прыгажосцю, якую можна ўбачыць толькі на экране, і гэтая ўсёсакрушальная ўсмешка ў цемры пярэдняй. Нэла спалохалася і ціхенька зачыніла дзверы.

— Альберт, — крыкнула яна, — Альберт, хадзі ж, я зараз пайду.

— Добра, — адазваўся ён, — іду.

Яна пайшла ў свой пакой, пакінуўшы дзверы адчыненымі. Альберт прыйшоў да яе ўжо гатовы да выхаду з дому: у кішэні — газета, у руцэ — ключ ад машыны, у роце — люлька.

— Ну што? — спытаў ён, спыняючыся ў дзвярах.

— Ды зайдзі ж, — сказала яна, — ці ты не маеш часу?

— Лішняга няма, — сказаў ён, але ўсё ж увайшоў, не зачыняючы дзвярэй, і апусціўся на краёчак крэсла. — Ты ад’язджаеш?

— Так.

— Надоўга?

— Не ведаю, магчыма, заўтра вярнуся. Я на семінар.

— Пра што семінар? Хто там будзе?

— Будуць даклады «Літаратура і грамадства», «Літаратура і царква», — сказала яна.

— Ну што ж, няблага, — сказаў ён.

— Павінна ж я зрэшты хоць нешта рабіць. Лепш за ўсё мне б, канешне, уладкавацца на работу.

«Зноў за сваё», — падумаў ён, а ўголас сказаў:

— Канешне, табе трэба нейкі занятак, але ўладкоўвацца на работу проста не мае для цябе ніякага сэнсу. Большасць людзей працуе па простай прычыне — ім трэба карміць сям’ю, плаціць за кватэру і ўсялякае іншае. Мець занятак — гэта не тое што працаваць, а заняткаў табе пры жаданні хапіла б на цэлы дзень.

— Так, я ведаю, — уздыхнула яна, — дзіця, — і загаварыла ў тоне патэра Віліброрда: — «Выхоўваць дзіця, і працягваць справу свайго мужа, і захоўваць яго творы».

— Менавіта, — сказаў ён, — так і зрабі, перарый усю гэтую скрыню, дастань пісьмы Віліброрда, пісьмы Шурбігеля і падлічы, колькі разоў яны там ухваляюць фюрэра, — вось табе і будзе

цудоўны занятак.

— Хопіць! — кінула Нэла, стоячы каля акна. — Няўжо я павінна ўсё жыццё сцерагчы трыццаць сем вершаў? З хлопчыкам ты спраўляешся значна лепш за мяне, а замуж я больш не збіраюся. Я не жадаю строіць з сябе ўсмешлівую матулю з вокладкі ілюстраванага часопіса. Я больш не жадаю быць нічыёй жонкай — такога, як Рай, мне ўжо больш ніколі не сустрэць, і самога Рая таксама не вярнуць. Яго забілі, я стала ўдавой — за…юрэра…ерманію і…арод, — і яна здражніла рэха, што ішло ад сценаў капэлы, рэха, поўнае хлусні і пагроз, таннага семінарскага пафасу. — Ты думаеш, мне і на самай справе прыемна ездзіць на семінары з усялякімі ідыётамі?

— Тады не ездзі,— сказаў ён. — Я разбагацеў, уласна кажучы, за адну ноч. — Ён слаба ўсміхнуўся, думаючы пра знойдзены карабок з замалёўкамі.— Мы наладзім сабе выдатны суботні адпачынак разам з хлопчыкам, а ты можаш памалоць языком з Вілем пра кіно. А калі ты захочаш, — і яна зірнула на яго таму, што голас у яго нечакана змяніўся, — калі захочаш! мы паедзем яшчэ далей.

— Удваіх?

— Не, з хлопчыкам, — адказаў ён, — а калі ты не супраць, то з абодвума — прыхопім сябра Марціна, калі яму захочацца.

— А чаму не ўдваіх, дзеля чаго разыгрываць шчаслівае сямейства, калі шчасце — гэта суцэльная мана: усмешлівы бацька, усмешлівы сын, усмешлівая маці?

— Нельга, — сказаў ён, — будзь жа разумнай. Для хлопчыка гэта будзе проста жахліва, гэта будзе апошняй кропляй, а яшчэ горш — для яго таварыша. Я нічога не магу зрабіць, — ціха дадаў ён, — але для дзяцей я апошняя надзея, для іх гэта будзе цяжкім ударам, ад якога ім не ачуняць, калі я — я таксама — 8 катэгорыі тых дзядзькаў, да якой я зараз належу, перайду ў зусім іншую.

— А для цябе?

— Для мяне? Ды ты здурнеяа, няўжо табе і сапраўды прыносіць задавальненне ставіць мяне ў няёмкае становішча, ад якога я адбіваюся рукамі і нагамі? Ну, пайшлі, мне пара, мяне чакае Бразгот.

— Ах, рукамі і нагамі? — паўтарыла яна, не паварочваючы галавы.

— Але, рукамі і нагамі, калі гэта цябе так цікавіць, а можа, ты хочаш, каб тут, у гэтым доме, які наскрозь пранізаны ўспамінамі, мы ўпотай завялі раман, а знешне разыгрывалі б добрага дзядзьку і добрую матулю? I потым, гэта марна, дзеці ўсё роўна пра ўсё здагадаюцца.

— Зноў дзеці,— стомлена адказала яна, — колькі шуму з-за дзяцей.

— Называй гэта шумам, але замужжа табе не пазбегнуць.

— А вось і пазбегну! Я больш ніколі не выйду замуж, лепш ужо я буду прыкідвацца няўцешнай удавой, чым усмешлівай жонкай — першапачатковай клетачкай —…адзімы…арода…

— А зараз час ісці, ці ўжо заставайся дома. Ты там ад нуды памрэш.

— Не, — сказала яна, — сёння мне сапраўды трэба ехаць. Звычайна для гэтага няма асаблівай прычыны, а вось сёння ёсць. Мне проста неабходна.

Поделиться:
Популярные книги

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

На осколках разбитых надежд

Струк Марина
Любовные романы:
исторические любовные романы
5.00
рейтинг книги
На осколках разбитых надежд

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия

Альда. Дилогия

Ищенко Геннадий Владимирович
Альда
Фантастика:
фэнтези
7.75
рейтинг книги
Альда. Дилогия

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

Полное собрание сочинений. Том 25

Толстой Лев Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 25

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Картошка есть? А если найду?

Дорничев Дмитрий
1. Моё пространственное убежище
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.50
рейтинг книги
Картошка есть? А если найду?