Дом без гаспадара
Шрифт:
— Я зараз зайду па маму ў пякарню. Пойдзем разам, калі ўжо не хочаш ісці дадому. Заадно пабачым, што ідзе ў «Бакача».
— А Вільма? Яна ж заснула!
— Пабудзі яе, не то вечарам яе не ўложыш спаць.
Марцін адкрыў вочы. Святы Марцін у хрэстаматыі ўсё яшчэ скакаў стрымгалоў праз вецер і снег. Бліснуў залаты меч; яшчэ імгненне, і ён рассячэ плашч папалам.
«Прыйдзі, не пакінь нас у бядзе», — спявала фрау Барусяк.
Генрых ведаў, што Леа ні ў якім разе не дасць грошай. Але ён усё роўна падсуне яму проста пад нос свае разлікі. Як прыемна будзе адпомсціць Леа за той выпадак з «крадзяжом». З Леа належыць яшчэ па
— Будзі Вільму, трэба ісці.
Марцін асцярожна раскатурхаў дзяўчынку. Вільма прачнулася.
— Да мамы, — ціха сказаў Марцін, — хочаш да мамы?
— А ты дамоў не пойдзеш? — сказаў Генрых. — Не будзь жа такой свіннёй!
— Ды адчапіся ты ад мяне, — адмахнуўся Марцін.
Што яму рабіць дома! Маці наехала, Больда мые падлогу ў царкве, а дзядзька Альберт, — так яму і трэба, — хай пахвалюецца. Ён жа заўсёды хвалюецца, калі Марцін у час не прыходзіць дадому. Лепшыя за ўсіх у доме, што ні кажы, Больда і Глум. Трэба абавязкова ім нешта падарыць: Глуму — алейныя фарбы, а Больдзе — новы малітоўнік у чырвоным скураным пераплёце і сінюю каленкоравую папку, каб было ёй куды складваць свае кінапраграмы. Маці нічога не варта дарыць, і Альберту таксама: запісачнік няшчасны! Таксама, як і мама, начаў тройчы падкрэсліваць гэтыя злашчасныя словы: «не мог», «павінен быць», «нельга было».
— Хадзі, дай дзверы зачыніць, — сказаў Генрых.
— Я застануся тут.
— Тады, можа, Вільму з табой пакінуць?
— Не, бяры яе з сабой.
— Ну як хочаш. Калі надумаеш пайсці, палажы ключ пад дыванок каля дзвярэй. Ну і свіння ж ты, скажу я табе…
Твар яго зноў зрабіўся салідным, грашовым.
Марцін змаўчаў. Генрых выйшаў, а ён па-ранейшаму сядзеў на падлозе каля сцяны. Ён чуў, як на лесвіцы фрау Барусяк нешта ласкава сказала Вільме, пагутарыла з Генрыхам, і ўсе трое пачалі спускацца ўніз па лесвіцы. Марцін застаўся зусім адзін, — нават фрау Барусяк пайшла, не будзе яе песень. Хоць, можа, яна пайшла толькі ў малочную насупраць купіць кефіру. Пан Барусяк вельмі любіць кефір.
Добра іншым дзецям! Вось у Поскэ, напрыклад, маці заўсёды дома. Сядзіць і вяжа або шые. Прыходзіць Поскэ са школы — мама ўжо чакае яго. Суп гарачы, бульба падсмажана і нават нейкая трэцяя страва заўсёды ёсць. Фрау Поскэ вяжа світары і камізэлькі, ваўняныя панчохі з мудрагелістымі ўзорамі, шые штаны і курткі. На сцяне ў іх вісіць павялічаны фотаздымак бацькі Поскэ. Вялікі партрэт, амаль такі ж, як татаў партрэт дома, у гасцёўні. Бацька Поскэ быў обер-яфрэйтарам — вясёлы обер-яфрэйтар з ордэнскай калодкай на грудзях. Дзядзька Берэндта і новы бацька Грэбхакэ — усе яны лепшыя за дзядзьку Лea. Яны амаль як сапраўдныя бацькі. А дзядзька Лea самы брыдкі з усіх. Вось дзядзька Альберт — гэта сапраўдны дзядзька, бо ён жа з мамай не жыве. Генрыху жывецца горш за ўсіх, нават горш, чым яму самому. Генрыху даводзіцца ўсё падлічваць, і дзядзька ў яго дрэнны!
Марцін пачаў горача маліцца:
— Божа, зрабі так, каб Генрыху жылося лепш!
Яму зрабілася сорамна за тое, што ён раззлаваўся на сябра. Трэба было адразу ж запытаць у яго, што ён піша. Божа, хай Генрыху жывецца лепш! Яму так цяжка. Маці ў яго распусная, але яму ад таго не лягчэй. У Берэндта і Вельцкама
Марцін з’еў бы яшчэ адзін бутэрброд, але яму раптам зрабілася сорамна за тое, што ён увогуле еў бутэрброды ў Генрыха. Божа, зрабі, каб яму жылося лепш! Марцін успомніў, як бабуля разлічваецца за вячэру ў шынку Фавінкеля. Яны неяк зазірнулі ў каштарыс. 18 марак 70 пфенігаў. Марцін падняўся і ўзяў са стала паперку з лічбамі. У правым куце зверху было напісана: зубны ўрач — 900 марак, злева ў слупок:
дапамога 150 марак. страхоўка — 100? аванс —??? астаецца знайсці???Лісток быў спісаны ўдоўж і ўпоперак. Там былі цэлыя прыклады на множанне і дзяленне. «500: 100X40 — маргарын» — і каля гэтага «хлеб, воцат», далей нейкія кручкі, і затым зноў разборліва: «Да гэтага часу мы трацілі 28 марак у тыдзень, як быць далей??»
Марцін зноў сеў на падлогу каля сцяны. 18 марак 70 пфенігаў бабуля заплаціла кельнеру. Ён успомніў трэск адарванага чэка. Яму зрабілася страшна: грошы насоўваліся на яго, прынялі адчувальную форму. 28 марак у тыдзень і 18 марак 70 пфенігаў за адну толькі вячэру. Божа, хай Генрыху жывецца лепш!
Унізе ў двары да дзвярэй сталярнай майстэрні пад’ехаў аўтамабіль. Ён здагадаўся, што гэта Альберт. I адразу ж пачуў ягоны голас: «Марцін!»
Па лесвіцы паднімалася фрау Барусяк. Значыцца, яна хадзіла ў магазін насупраць па кефір для мужа і па цукеркі для дзетак.
З двара зноў пачуўся голас Альберта: «Марцін!» Ён зваў яго нямодна, і голас у яго быў нясмелы, амаль з маленнем: гэта напалохала Марціна больш, чым рэзкі вокрык.
«Прыйдзі, о Дзева Марыя», — голас фрау Барусяк ужо ліўся зверху, як мёд — кропля за кропляй. Ласкавы, пяшчотны голас.
Марцін устаў, падышоў да акна і крыху прачыніў яго. Калі ён убачыў Альберта, то спалохаўся яшчэ больш. Альберт увесь неяк змарнеў, пастарэў, і твар у яго быў вельмі сумны. Каля яго стаяў сталяр.
Марцін расчыніў акно.
— Марцін! — зноў паклікаў яго Альберт. — Хадзі сюды! Хутчэй!
Выраз яго твару адразу змяніўся, ён усміхнуўся, пачырванеў.
— Іду, іду! — крыкнуў Марцін.
Акно засталося расчыненым, і ён пачуў, як зноў заспявала фрау Барусяк: «Я вырасла ў краі зялёным, сярод лясоў, сярод палёў». Марціну ўсё навокал падалося раптам зялёным — і Альберт, і сталяр каля яго, і аўтамабіль, і двор, і неба. У такім краі, мабыць, вырасла фрау Барусяк.
— Хадзі ж, дзетка, — зноў паклікаў Альберт.
Марцін запіхнуў кніжкі ў ранец, выйшаў з пакоя, запёр дзверы і паклаў ключ пад дыванок. У прыхожай ён зноў убачыў праз акно, як за сцяной разбуранага дома павольна, ад акна да акна, плыве самалет. Ён знік за сцяной, што ўзялася полымем у промнях заходзячага цяпер сонца, паказаўся зноў, павярнуў да званіцы і раскінуў свой доўгі шлейф. Марцін зноў прачытаў надпіс на зялёным небе: Ці гатовы ты да ўсяго?
А фрау Барусяк усё спявала: «Я вырасла ў краі зялёным…»
Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной
Вампиры девичьих грез
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Хранители миров
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
