Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

Цяжка ўздыхаючы, ён спусціўся па лесвіцы і пайшоў праз двор да машыны. Сталяр паківаў галавой і сказаў яму ўслед: «I табе не сорамна?» А дзядзька Альберт нічога не сказаў. Твар яго зрабіўся зусім шэрым, позірк быў стомлены. Ён узяў Марціна за руку: рука яго была сухая і гарачая.

— Паедзем, — сказаў Альберт, — у нас яшчэ цэлая гадзіна. Потым захопім Генрыха. Ён жа паедзе з намі?

— Мабыць, паедзе.

Альберт паціснуў сталяру руку, і той яшчэ раз кіўнуў ім, калі яны селі ў машыну.

Перш чым уключыць хуткасць, Альберт зноў моўчкі ўзяў руку хлопчыка. Марцін усё яшчэ не ачомаўся. Ён не баяўся дзядзькі Альберта, але яго палохала

нешта іншае; але што — ён не мог зразумець. Альберт быў сёння не такі, як заўсёды.

16

Як толькі выйшаў хлопчык-вучань, кандытар зноў схапіў яе за руку. Ён стаяў каля стала, насупраць яе, і адну за адной падсоўваў ёй гатовыя трубачкі з марцыпанавай начынкай. Ёй заставалася толькі абліць іх шакаладам. У той момант, калі яна пацягнулася па новае пірожнае, ён схапіў яе за руку, і яна не стала вырываць яе. Звычайна яна старалася хуценька вырваць руку і гаварыла з усмешкай: «Адчапіся! Не паможа!» Але гэтым разам яна саступіла і адразу ж спалохалася, калі ўбачыла, як моцна падзейнічала на яго гэтае маленькае патуранне. Бледны твар кандытара, з якога ён паспеў сцерці мучны пыл, пацямнеў. Яго шэрыя вочы быццам ашклянелі на імгненне, але затым раптам заблішчалі. Вільме зрабілася страшна, яна паспрабавала вырваць руку, але кандытар чэпка трымаў яе. Ёй ніколі яшчэ не даводзілася бачыць, каб у чалавека так блішчалі вочы. У звычайна мутных зрэнках кандытара бліскалі цяпер зялёныя агеньчыкі.

Твар яго набыў шакаладнае адценне. Раней слова «страсць» заўсёды выклікала ў яе ўсмешку; цяпер яна зразумела, што гэта такое, але было ўжо позна.

Няўжо яна такая прывабная? Мужчыны заўсёды лічылі яе прыгожанькай; яна ведала, што да гэтага часу не змізарнела, нягледзячы на кепскія зубы. Але яшчэ ні ў воднага мужчыны, калі яны бачылі яе, не ззялі зялёным полымем вочы, а твары не набухалі ад прыліву крыві і не набывалі густога шакаладнага колеру. Кандытар нахіліўся і пачаў цалаваць яе руку перасмяглымі вуснамі, хутка, нязграбна, па-хлапечы. Пры гэтым ён мармытаў нешта — слоў яна не магла разабраць. Здавалася, ён чытае вершы на чужой мове — чаруючыя і незразумелыя.

Затым з плыні слоў выплыла нарэшце знаёмае: «Шчасце, шчасце маё!»

Божа ж мой, няўжо гэта для яго такое шчасце — патрымаць яе руку ў сваёй? Якія ў яго сухія вусны і якая цяжкая, потная рука.

А кандытар усё мармытаў свае незразумелыя вершы, і яна ўспомніла, што і раней ён гэтак жа нараспеў услаўляў радасці кахання. Ёй прыйшло ў галаву, што цяпер ужо няма чаго і думаць пра аванс. Вунь які ў яго твар — што той шакалад, а калі яшчэ і грошай папрасіць, ды адразу тысячу дзвесце марак… Перагнуўшыся праз стол, ён пацалаваў яе руку каля локця, затым раптам выпрастаўся, выпусціў яе і ціха сказаў:

— Шабаш. Канчай працу.

— Не, не, — таропка сказала яна, і схапіла гатовую трубачку, і пачала выводзіць на ёй пэндзлем мудрагелісты шакаладны ўзор.

— Чаму ж? — спытаў кандытар, і Вільма здзівілася: голас яго гучаў цяпер упэўнена, па-гаспадарску.

— Чаму? — паўтарыў ён. — Пойдзем лепш пагуляем, зойдзем куды.

Вочы яго па-ранейшаму блішчалі, ён раптам радасна засмяяўся і сказаў:

— Любая ты мая!

— Не, — сказала яна, — давай лепш папрацуем.

Яна не хацела, каб яе гэтак кахалі,— гэта палохала яе. Герт ніколі не гаварыў ёй пра каханне, нават муж і той ніколі не вымаўляў гэтае слова: усмешлівы яфрэйтар, усмешлівы унтэр-афіцэр, усмешлівы фельдфебель, які згарэў у танку

недзе між Запарожжам і Днепрапятроўскам. Ён толькі зрэдку пісаў пра каханне ў сваіх лістах. Пісаць пра гэта яшчэ так сабе, але гаварыць? Лea, мабыць, і зусім не ведаў гэтага слова, ды так яно і леней. Каханне паказваюць у кіно, пра яго пішуць у раманах, гавораць па радыё, спяваюць у песнях. Толькі ў фільмах у мужчын блішчаць вочы, а твары ад страсці бляднеюць або набываюць шакаладны колер. Але ёй гэта ні да чаго.

— Не, не, — паўтарыла яна, — давай працаваць!

Ён нясмела зірнуў на яе, зноў узяў яе руку, а яна зноў дазволіла яму гэта. I ўсё пачалося наноў. Быццам спрацаваў кантакт — далі ток, — і ў вачах кандытара зноў загарэліся зялёныя агеньчыкі, твар набрыняў і набыў шакаладны колер, ён зноў пачаў цалаваць яе пальцы, затым перагнуўся праз стол, пацалаваў ёй руку каля локця і, не адрываючы вуснаў ад яе рукі, зноў замармытаў сваю пявучую незразумелую мальву: «Рукі твае любыя, — разабрала яна, — шчасце маё, дарагая…»

Яна ўсміхнулася, пахітала галавой, зусім як у кіно, толькі герой фільма — бледны, лысаваты, з апухлым, азызлым тварам. Шакаладная страсць, зеленаватае шчасце і прыкры, гаркавы пах распушчанага шакаладу. Яго неабходна замяшаць больш крута, іначай ён будзе сцякаць з пэндзліка і ўзор не атрымаецца.

Ён выпусціў яе руку, і нейкі час яны працавалі моўчкі. Больш за ўсё ёй падабалася ўпрыгожваць вялікія і плоскія торты. Яна наносіла на іх шакалад шырокімі мазкамі — месца было шмат. Яна макала пэндзлем у шакалад і малявала на свежым пясочным цесце кветкі, жывёл, рыбак. Цеста было жоўтае. Вільма ўспомніла «дамашнія локшыны» на фабрыцы Бамбергера. Акуратныя жоўтыя палоскі, блакітныя пачкі і ярка-чырвоныя купоны.

Яна мела здольнасці да малявання. Гэта захапляла кандытара, як, зрэшты, і ўсё, што тычылася яе. Некалькі лёгкіх рухаў, і на жоўтым пясочным цесце з’яўляліся мудрагелістыя ўзоры: круглыя шакаладныя шары, хаткі, акенцы з фіранкамі.

— Ды ты проста мастачка!

З таго часу як памагаты збег з пякарні, пакой наверсе пуставаў. Ён быў вялікі, светлы. Недалёка ў калідоры ўмывальнік, чыстая і цёплая прыбіральня, абкладзеная белай кафляй. А на плоскім даху — цэлы кветнік, парэнчы, абвітыя дзікім вінаградам. Ціха, ніякіх суседзяў, праз вокны відаць Рэйн; трубы параходаў, панылыя гудкі, што клічуць удаль, і далёка на даляглядзе — мачты з рознакаляровымі сцяжкамі.

Дрыжачымі рукамі кандытар рэзаў хрусткія пясочныя каржы, толькі што знятыя з бляхі. Яна брала ў яго з-пад рук жоўтыя ромбікі, упрыгожвала іх шакаладнымі ўзорамі і малюнкамі. Затым ён намазваў іх крэмам унутры і напластоўваў на іншыя ромбікі.

Яна малявала на іх хаткі з дымячымі камінамі, вокны з акяніцамі, садок, абнесены плотам.

— Цудоўна! — усклікнуў кандытар, і вочы яго зноў заблішчалі.

Новы малюнак — карункавыя фіранкі, антэна на даху, на тэлеграфным дроце сядзяць вераб’і, а наверсе ў аблоках — самалёт.

— Ды ты проста мастачка!

За пакой ён з яе дорага не возьме. А можа, і зусім нічога. У калідоры — маленькая каморка, заваленая ўсялякай непатрэбшчынай: пачкі з-пад пячэння, бутафорыя, рэкламныя лялькі з пап’е-машэ: блакітны кухаронак з сухарыкам на падносе і серабрысты кот, што ліжа какаву. На падлозе параскіданыя парваныя мяхі, бляшанкі з-пад карамелі. Можа, ён дазволіць прыбраць усё гэта і пасяліць там хлопчыка? Яна вымые малюпасенькае акенца, павесіць прыгожую фіранку, адтуль таксама бачны Рэйн і парк на набярэжнай.

Поделиться:
Популярные книги

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Переписка П. И. Чайковского с Н. Ф. фон Мекк

Чайковский Петр Ильич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Переписка П. И. Чайковского с Н. Ф. фон Мекк

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

О, Путник!

Арбеков Александр Анатольевич
1. Квинтет. Миры
Фантастика:
социально-философская фантастика
5.00
рейтинг книги
О, Путник!