Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

На цвічку, забітым у сцяну, вісела некалькі шэрых халатаў, каля сцяны дзяўчына з запэцканымі рукамі перабірала грыбы, кідала іх у вялікі кош, што стаяў каля яе ног, а праз зашклёныя дзверы кабіны Марцін убачыў нейкую жанчыну, што выпісвала за сталом разлікі. Валасы ў яе былі накручаныя на бігудзі. Жанчына старанна выводзіла самапіскай словы і лічбы на вузкіх палосах паперы. На даху нейкі хлопчык забарабаніў палкай па шкле парнікоў. З цемры калідора, як з пячоры, адазвалася гулкае рэха. Наверсе пранізліва закрычала адна з матуль:

— Асцярожней!

Чуеш: асцярожней!

— Яго ўтапталі ў зямлю тут, у адным з гэтых калідораў,— сказаў Альберт, — трупа так і не знайшлі.

Ён раптам павярнуў у адну з бакавых галерэй і пацягнуў за сабой Марціна. Хутка ён спыніўся каля ўвахода ў цёмную нішу. Пюпітры з агіднымі кнопкамі, што тырчалі ўверх, стаялі там амаль ушчыльную адзін да аднаго.

— Запамятай, — сказаў Альберт, — тут білі твайго бацьку, тапталі яго ботамі, і мяне тут білі: запомні гэта назаўсёды!

— Mon Dieu! — сказаў чалавек у шэрым халаце.

— Чаго ты носішся як апантаныі — зноў закрычала матуля наверсе.

Альберт падаў руку чалавеку ў шэрым халаце.

— Выбачайце за турботы, — сказаў ён і павёў Марціна да выхада. Каля адчыненых варотаў стаяла малалітражка з прычэпам — прыехаў пастаўшчык гною, якога тут, мяркуючы па ўсім, чакалі з нецярплівасцю. Гаспадар з радаснай усмешкай кінуўся да яго. Мітусліва і перашкаджаючы адзін аднаму, яны адчапілі цяляжку, якая была даверху напоўнена свежым дымячым гноем, і пакацілі яе да варот.

— Нялёгка ён мне даўся, — сказаў той, што прыехаў.

— Слухай, нам трэба быць пільнымі, нехта яўна хоча падставіть нам ножку ў школе верхавой язды.

Піхаючы перад сабой прычэп, яны зніклі ў смярдзючым паўзмроку. Адтуль яшчэ доўга даносіліся асобныя словы «Быць пільнымі», «канкурэнты», «школа верхавой язды»… Затым з форта выйшла дзяўчына а саломінкай у роце і зачыніла вароты.

Марціну вельмі хацелася збегаць на дах, да клумбаў і да фантана, паглядзець на Рэйн. Няблага было б спусціцца і ў роў; там на зямлі валяюцца кавалкі бетону, а наверсе каля самага краю растуць старыя таполі.

Але Альберт цягнуў яго за сабой наверх, міма варот па асфальтаванай дарожцы. Каля машыны на насыпе сядзела Больда і махала ім рукой.

— Чаго ты носішся як апантаны! — зноў закрычала наверсе адна матуля.

— Асцярожней! Глядзі, куды ідзеші — падхапіла другая.

— Не падыходзь блізка да краю!

Яны моўчкі селі ў машыну. Цяпер ззаду села Больда. Ад яе ўсё яшчэ пахла чыста вымытай падлогай. Змяшаны пах вады, шчолаку і нашатыру. Яна заўсёды падлівала ў вядро нашатыр.

Марцін сеў каля Альберта, глянуў на яго збоку і зноў спалохаўся. За гэтыя некалькі гадзін Альберт быццам пастарэў на шмат гадоў, зрабіўся гэтакім жа старым, як настаўнік, як сталяр. Марцін здагадваўся, што ў гэтым вінаваты нацы. Яму зрабілася сорамна за тое, што ён так невыразна ўяўляў іх сабе. Ён

ведаў, што Альберт гаворыць толькі праўду, і быў перакананы, што нацы сапраўды вельмі кепскія людзі. Але так гаварыў адзін толькі Альберт, а супраць яго мноства людзей, якія лічаць, што нацысты не такія ўжо і страшныя.

Альберт моцна сціснуў ягоную руку і сказаў:

— Запомні гэта назаўсёды.

— Не, не, я нізавошта не забуду, — таропка адказаў Марцін.

Боль у руцэ там, дзе яе сціснуў Альберт, яшчэ доўга не праходзіў, і Марцін адчуваў, як усё гэта ўразаецца яму ў памяць — цяжкі пах, паўзмрок, гной, дзіўныя пюпітры з кнопкамі, правады, якія ідуць глыбока ў зямлю. Там забівалі людзей, і ён запомніў гэта назаўсёды, як і вячэру ў шынку ў Фавінкеля.

— Божа мой! — загаласіла Больда за ягонай спінай. — Не забірай ты ад нас хлапчанё! Я ўсё буду рабіць, што ты скажаш! Сілы не пашкадую, толькі пакінь яго дома!

— I Генрых таксама будзе жыць у Бітэнхане? — у сваю чаргу нясмела запытаў Марцін.

Ён уявіў сабе Генрыха ў Бітэнхане, без яго вечнага клопату, без дзядзькі Лea, успомніў, як Віль з усмешкай падсоўвае яму маслёнку, усё падкладваючы ў яе масла.

— Яму можна паехаць са мной? — запытаў ён ужо больш настойліва. — Ці я застануся там зусім адзін?

— Я буду з табой, — адказаў Альберт, — табе гэтага мала? А Генрых будзе прыязджаць да цябе ў госці, калі захоча. Я заўсёды магу падвезці яго на машыне, — бо я кожны дзень буду ездзіць у горад па справах. Для вас абодвух там месца не хопіць. Дый маці Генрыха яго не адпусціць: ён жа дапамагае ёй па гаспадарцы.

— Без Вільмы Генрых не паедзе, — нерашуча сказаў Марцін.

Ён ужо ўявіў сабе новую школу, незнаёмых дзяцей. Ён ведаў толькі некалькі хлопчыкаў з вёскі — тых, з якімі ён гуляў у футбол.

— Як гэта «без Вільмы не паедзе»? Чаму?

— Леа б'е яе, калі нікога няма дома. Яна баіцца з ім аставацца адна і плача.

— Не, гэта немагчыма, — сказаў Альберт, — не магу ж я сапраўды пасяліць у маці адразу траіх дзяцей! Зразумей, ты ж не можаш усё жыццё жыць разам з Генрыхам!

Альберт пераключыў хуткасць і моўчкі аб’ехаў вакол евангелічнай царквы. Затым ён зноў загаварыў, загаварыў абыякава, як служыцель даведачнага бюро! Ён дзяліўся чужой прамудрасцю, нудна, без натхнення, быццам выдаваў бясплатную даведку. Тэкст даведкі аднойчы і назаўсёды зацверджаны, і ў голасе служыцеля поўная абыякавасць.

— Некалі табе ўсё роўна прыйдзецца з намі разлучыцца, і са мной, і з мамай, і з Генрыхам. А Бітэнхан жа не на краі свету! Табе там будзе лепш.

— Мы зараз заедзем па Генрыха?

— Не, пазней, — сказаў Альберт, — спачатку трэба пазваніць тваёй маме, затым заедзем дадому, возьмем твае рэчы, усё, што табе неабходна на першым часе. Ды перастань ты румзаць! — сярдзіта дадаў ён, звяртаючыся да Больды.

Але Больда працягвала плакаць, і Марціна палохалі яе слёзы. Яны паехалі далей. Запанавала маўчанне, і чуваць было толькі, як усхліпвае Больда.

Поделиться:
Популярные книги

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Переписка П. И. Чайковского с Н. Ф. фон Мекк

Чайковский Петр Ильич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Переписка П. И. Чайковского с Н. Ф. фон Мекк

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

О, Путник!

Арбеков Александр Анатольевич
1. Квинтет. Миры
Фантастика:
социально-философская фантастика
5.00
рейтинг книги
О, Путник!