Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Да зброi! Лiтва й Пярун!

Гэты клiч падхапiла бальшыня прысутных. Вымахваючы булавамi, мячамi, сякерамi, усе пазрывалiся са сваiх мейсцаў з крыкам ненавiсьцi, заклiку й праклёнамi. Разьнесьлiся выгукi:

– ...Даволi! Хай жыве Вiтаўт - Кароль Белай Русi! Да зброi! Лiтва й Пярун! ...на Кракаў! Сьмерць Ягайлу!...

Нарада прыняла гучны й ваяўнiчы выгляд, лязгат жалеза, крыкi, тупат зьлiлiся ў адзiн гул. Гул трывожны й страшны - вяшчаючы прыблiжэньне навальнiцы...

Але па знаку Вiтаўта, як ад чарадзейства, наступiла магiльная цiшыня, гнятучая й жудасная, як сама сьмерць.

Карыстаючы з гэтай цiшы, Ваявода Фёдар загутарыў

рашучым i цьвёрдым голасам:

– Вялiкi Гаспадар! Шаноўныя Драбы! Мы сабралiся тут не для таго, каб выкрыкваць ваяўнiчыя клiчы й размахваць зброяй. На гэта будзе свой час. А для таго, каб вырашыць, як нам быць i як нам прынесьцi найбольшую карысьць нашай Вялiкай Дзяржаве. Уважаючы гэта за нашую першачарговую мэту, я лiчу, што ўвязвацца ў вайну з Польшчай у гэты час нам нельга, - Па залi прайшоў ропат незадавальненьня, але Фёдар, не зважаючы на гэта, працягваў.
– Нашы разлад з Каралём адразу-ж выкарыстаюць Немцы, Маскалi й Манголы. Я ўжо бачу, як яны падзеляць мiж сабой нашыя й каронныя землi: Старая Кiеўская Русь i Валынь разам з Кiевам дастанецца Хану, Жамойць - Немцу, а Белая Русь разам зь Вiльняй i Полацкам - Маскалям. Гэта будзе канец Вяклiкага Княства Лiтоўскага! Польшчу й Мазоўша, разам са Жамойцю забяруць Крыжакi. Гэта канец Кароне Польскай!

– Дык што-ж, Ваявода, прапануеш?
– пачуўся строгi голас Вiтаўта.

– Я прапаную паклiкаць пасла Польшчы й спытаць у яго, што значаць непрыязныя й нядобрасуседзкiя паводзiны Караля. Калi ён нам нiчога пацяшаючага ня скажа, то...
– Ваявода спынiўся й абвёў позiркам сваiх слухачоў. Адны ўважлiва слухалi канца прамовы, другiя крывiлiся ад незадавальненьня, а трэцiя, толькi з павагi да ўважлiва слухаўшага Вiтаўта, стрымлiвалi крыкi незадавальненьня. Шумiлiнскi Войт Пётра Ларывонавiч ледзь стрымлiваўся, каб ня кiнуцца зь мячом на Ваяводу. Але Фёдар, перакананы ў сваёй праваце, гучна закончыў.
– Трэба выслаць пасла ў Кракаў. Толькi тады, калi гэта нам нiчога ня дасьць, мы будзем у праве ўзяцца за зброю.

Iзноў настала цiшыня. Маўчалi ўражаныя неспадзяванай прапановай.

Раптам ускочыў Войт Велiкалукскi. Паказваючы на Фёдара пальцам, ён хрыплым ад шалу голасам закрычаў:

– Ваявода! Ты альбо баягуз, альбо здраднiк! Iнакш тваёй прапановы вытлумачыць нельга! Ганьба!... Ганьба!... I ты яшчэ маеш нахабства насiць залатыя шпоры? Ганьба!...

Ваявода Фёдар у сваю чаргу падскочыў i, схапiўшы баявую рукавiцу, са злосьцю кiнуў яе Скабелю. Рукавiца з грукатам пакацiлася па каменнай падлозе пад ногi атарапелага й адразу спужанага Войта. Скабель добра ведаў спрыт i ўменьне, зь якiм Ваявода ўпраўляецца са зброяй. I таму ён адразу пашкадаваў аб сваей гарачнасьцi, але нiчога ня зробiш - слова не верабей, выляцела - i назад ня зловiш. Ён з паказным гонарам падняў рукавiцу на кончык мяча й, працягваючы яе Фёдару, прамовiў:

– Я прыймаю твой выклiк, Ваявода! Хай Бог разсудзiць, хто з нас мае рацыю.

– Я хачу бачыць цябе заўтра!
– адказаў Фёдар.
– Там, дзе адбываюцца паедынкi: на Воўчай Паляне!

– Згода!...

Умяшаньне Вiтаўта спынiла гэтую гутарку. Незадаволеным тонам ён заўважыў:

– Дагаворыцiся потым! А Вялiкi Гэрольд зробiць усё, што для гэтага трэба... Зараз вернемся да справы! Хто яшчэ хоча што-небудзь сказаць?

Маўчаўшы дасюль Князь Жыгiмонт Карыбут зь мейсца прамовiў:

– Польшча прычынiла нам шмат зла й стараецца рабiць яго далей. Але гэта ня значыць, што мы зараз-жа павiнны

яе правучыць. Не! Усяму свой час. Ваявода Грозаўскi мае рацыю, заклiкаючы да асьцярожнасьцi. I я, са свайго боку, падтрымваю яго. Нават болей, я ўважаю выгадным для нас пайсьцi на некаторыя ўступкi, калi Кароль гэтага зажадае. Да пары трэба захаваць з Польшчай мiр. Яна не такi ўжо страшны сусед, як камусьцi гэтага хацелася-бы. Ёсьць суседзi й пажахлiвей! Iх трэба сьцерагчыся, а Польшчу мы заўсёды ўправiмся прысьмiрыць!

Гэты выступ Жыгiмонта зрабiў сваё. Князя ведалi як разумнага й адважнага мужа. I бальшыня прысутных прызнала й пагадзiлася зь неабходным. Не зважаючы на адзiнкавыя галасы пратэсту, вырашылi выслухаць польскага пасла. Вiтаўт даў сваю згоду, i за паслом было паслана.

Праз кароткi час Маршал урачыста абвесьцiў:

– Пасол Польскi Станiслаў, Ваявода Крэўскi!

Пасол у суправодзе невялiкага але пышнага пачоту, горда падняўшы галаву, увайшоў у залю.

Вочы Вiтаўта злосна блiснулi - ён яшчэ не забыўся, што гэты самы Станiслаў быў нядаўна ягоным турэмшчыкам.

Кiрым Бей, стаяўшы за крэслам Фёдара, уздрыгнуў i нешта хуценька ды ўпэўнена зашаптаў яму на вуха, паказваючы вачамi на ўвайшоўшага. Фёдар у адказ толькi крыва ўсьмiхнуўся й упiўся вачамi ў пасла.

– З ласкi Божае Караля Польскага й Вялiкага Князя Лiтоўскага Ягайлы Альгердавiча, пасланьнiк да двара Князя Вiтаўта Кейстутавiча, Ваявода Станiслаў з Крэва!
– прадставiўся пасол. Ён упэўнена выставiў уперад правую нагу, бразнуўшы пры гэтым шпорай, i застыў у чаканьнi высьвятленьня прычыны такога надзвыйчайна пасьпешнага выклiку. Уся яго постаць дыхала гонарам i пыхай. I можна было падумаць, што стаiць не звычайны пасланьнiк, а сам Кароль, прыйшоўшы надзяляць ласкай цi няласкай.

Вялiзарным высiлкам волi Вiтаўт прымусiў сябе праглынуць гэтую абразу. Але затое, насуперак усiм правiдлам, устаноўленым цырыманiялам, ён вымiнуў усе належачыя ў такiх выпадках фармальнасьцi й абмен прывiтаньнямi. Чым выказаў сваю пагарду як да самаго пасла, дык i да таго, хто яго паслаў.

Наўмысьля выгодна развалiўшыся ў крэсьле й бавячыся з залатой бахрамой мяча, ён загутарыў зь лянiвым выглядам, але выклiкаючым тонам:

– Слухай, пасол Яго Мосьцi! Да нас дайшлi весткi, што наш дарагi Брат, а твой Ваявода Валадар, хоча пазабавiцца звонам зброi? Кажуць, што ён хоча пачуць, як грымiць зброя Лiтвы! Напэўна думае, што пайржавелi мячы ў похвах Лiтоўскiх Драбаў, што прытупiлiся сякеры й ня востраны дзiды? Ад таго часу як Яго Мосьць уйшоў у Польшчу, ён, вiдаць, забыўся, як крышыць панцыры лiтоўская булава... Як пралазiць праз краты забрала лiтоўская страла... Я думаю, што ён забыўся, бо кажуць людзi, нiбы зьбiрае ён свае Дружыны на нашых межах. Цi так гэта, Ваявода? I хай твой адказ будзе праўдзiвы!
– на апошнiх словах голас Вiтаўта грымеў, як раскаты грому.

Па сьпiне Станiслава пабеглi мурашкi. Не ад страху, ён ня быў баязьлiвы. Але ён добра зразумеў адказнасьць хвiлiны, пагэтаму пастараўся адразу прыняць самы прыязны выгляд, а словам сваiм прыдаць як найболей шчырасьцi й сардэчнасьцi:

– Гаспадар! Ты сам добра ведаеш, што гэтыя весткi йлжывыя. Злыя языкi, варожыя табе, Княжа, i Яго Мосьцi Каралю, разпускаюць iх. Яснавельможны Кароль лiчыць за гонар мець такога Брата й суседа як ты, Княжа! Няма ў Лiтвы вярнейшага прыяцеля, чым мой Валадар.
– Станiслаў пачцiва пакланiўся, баючыся вынiку гэтае нарады.
– Ня вер, Княжа, злым плёткам!

Поделиться:
Популярные книги

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Зубы Дракона

Синклер Эптон Билл
3. Ланни Бэдд
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Зубы Дракона

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

На осколках разбитых надежд

Струк Марина
Любовные романы:
исторические любовные романы
5.00
рейтинг книги
На осколках разбитых надежд

Поле боя – Земля

Хаббард Рональд Лафайет
Фантастика:
научная фантастика
7.15
рейтинг книги
Поле боя – Земля

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев