Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Дзе?... Дзе Ваявода Фёдар?
– тузала Марыля стрэмя, забыўшыся пра ўсё на сьвеце. Голас яе дрыжэў, па шчаках пакацiлiся сьлёзы. Баю стала шкада:

– Чаго ты ўспалашылася, мая ластаўка?
– сам ледзь ня плачучы, прамовiў ён.
– З тылу едзе Ваявода. Зiрнi на дарогу, пабачыш.

Марыля ўздрыгнула й рыўком азiрнулася - у далячынi вiднелiся два коньнiкi...

Огненай чырваньню залiло твар дзяўчыны, толькi тут яна зразумела сваю неразсуднасьць, але нiчога не парадзiш, сэрцу не загадаеш. З надзеяй зiрнула яна ў бок дзяўчат - цi заўважылi, цi здагадалiся? Дзяўчаты, разумеючы Марылю, разам утаропiлi вочы ў зямлю.

– Здагадалiся!...
– мiльгнула ў галаве, i, выпусьцiўшы з рук стрэмя, яна бегма кiнулася ў браму Замка й зьнiкла з вачэй.

Бай накiраваўся сьледам, задаволены сваёй разьведкай.

Ваявода, уехаўшы ў горад i пабачыўшы групу дзяўчат, пашукаў мiж iмi вачамi. Марылi не было. Балюча сьцiснулася сэрца, i тут-жа рашыў: "Заўтра выяжджаю!..."

Але, чалавек разьлiчвае, а Бог вырашае, i ад'езд ня ўдаўся. Стары Бай, iдучы вечарам, пасьлiзнуўся й упаў, але так няўдала, што зламаў сабе руку. Фёдар, патаемна, у душы, радаваўся гэтаму здарэньню, хаця вельмi шкадаваў старога. Прычына, каб застацца ў Слуцку, была.

Але радавацца прышлося нядоўга. У абед другога дня прыскакаў ганец ад Вiтаўта з загадам для Ваяводы: "Неадкладна прыбыць у Полацак!"

Увечар сустрэўшы старога Князя, Фёдар паведамiў яго аб сваiм ад'езьдзе. Князь, уважна на яго пагледзеўшы, прамовiў:

– Даўно ўжо я чакаю на гэта й пачаў ужо было дзiвiцца з тваёй, Фёдар, нерашучасьцi й маруднасьцi. Але, прыгледзеўшыся ўважней, я зразумеў, у чым рэч...

Пры гэтых словах, Фёдар пачырванеў так, што аж у вушах зазьвiнела, i зрабiлася душна. Князь зрабiў выгляд, што не заўважае гэтага, i як нiчога й не было, працягваў далей:

– Быў i я малады... I таксама кахаў, няма тут нiчога дзiўнага. Памятаю, уходзiлi мы зь Вялiкiм Князем Альгердам на Маскву... Што я тады напакутаваўся. Днi здавалiся мне гадамi, а ночы, дык зусiм бязконцымi. Страцiў я тады супакой, ня спаў начамi, а ўдзень бадзяўся нiбы п'яны, нiчога ня бачачы й ня чуючы. I хаця мы пасоўвалiся хутка, але пакуль да Масквы падышлi, ад мяне застаўся толькi цень. Але дзякаваць Богу, пад Масквой стаялi ня доўга, бо Князь Маскоўскi Дзьмiтры Iванавiч спалохаўся й папрасiў мiру. Вялiкi Князь Альгерд прабачыў яму, але на ўспамiн убiў у браму Маскоўскую сваю дзiў i сказаў пры гэтым: "Глядзi, Дзiмiтры! Каб памятаў i ты, i дзецi твае, i ўнукi, што я тут быў i дзiду сваю пакiнуў. На Белай Русi табе рабiць няма чаго, а не, то бiты будзеш! Не забудзься, што дзiда Лiтоўская стаяла пад Масквой!" Адсюль мы назад рушылi, са здабычай вялiкай i падарункамi, а мяне Гаспадар уперад пусьцiў, ведаў, на што я хварэю. Ну й скакаў-жа я. Нi ўдзень, нi ўночы - не адпачываў. Палову пачоту па дарозе разгубiў, аж за некалькi тыдняў пазьбiралiся. А прыехаўшы дадому, вось тут, у браме звалiўся зь сядла й заснуў. Так, ня сьмейся... Проста зь сядла вывалiўся й заснуў. Думалi, памёр. Дзень i ноч праспаў. А потым?... Потым ажанiўся, i стаў адным з тых, якiя кажуць: "Эх! Каб я сёньня ды дзяцюком нежанатым быў!..." Старыя людзi казалi, што гэта напэўна таму, што як па шлюбе выйшлi з Царквы, дык я на Царкву азiрнуўся. Але я не прыпамiнаю нечага такога. Проста неяк так, заўсёды бывае...

– Ну так, - запярэчыў Фёдар.
– Але жанiцца так цi так, а трэба? То лепей ужо ажанiцца з тою, якую кахаеш.

– Ты, Фёдар, яшчэ дваццаць разоў пакахаеш! А мо й болей.

– Ня думаю!...

– Ня думаеш? Сказаць хочаш, што мыляюся? Але й я калiсь быў пэўны, што Вялiкi Князь Альгерд памыляецца. Хаця й ведаў, што Ён не мыляецца нiколi! Ненадарма яго клiчуць Альгерд Мудры!
– шматзначна закончыў Князь...

Зь вечара пачалася завея. Сухi й гостры сьнег, здавалася, зусiм не асядае на зямлю. Ён то зь мяккiм шорахам праносiўся па абледзянелай зямлi, то завываў у верхавiнах дрэў, то сьвiстаў i рагатаў у зубцах i бойнiцах Замку. Галодныя ваўкi сабралiся ў вялiзарныя зграi, i ўсю ноч завывалi навыперадкi зь ветрам, дзесь паблiзу места. Па дарогах зрабiлася небязьпечна езьдзiць. У мiнулую зiму, недалёка Слуцка, яны заелi насьмерць цэлы купецкi караван, разам з узброенай аховай.

У Цэрквах усю ноч званiлi ў званы, каб запазьнiўшыяся падарожнiкi, калi такiя здарацца, ведалi,

дзе шукаць людзей i начлег. Начныя вартаўнiкi мацней калацiлi ў свае ляскоткi.

Ранiцай, наўсуперак усiм спадзяваньням, завея ня сьцiхла. Вецер, з выцьцём i сьвiстам, намятаў вялiкiя гуры сьнегу, але мароз трохi адпусьцiў. Ваявода рашыў ад'езду болей не адкладаць, каб учарашняя гутарка не паўтарылася. Даручыўшы Старому Баю служыць i даглядаць Марылю, так-жа верна, як служыў дасюль Ваяводзе, Фёдар узяў з сабою сотню коньнiкаў i ў самым дрэнным настроi выехаў з Замку. Выбраўшыся за мост, Ваявода азiрнуўся, i яму на адзiн мiг здалося, што праз завею памiж зубцоў муру мiльгнуў чырвоны паўкажушак... Але сколькi ён болей нi прыглядаўся, чырвонай плямкi не было... Значыць, здалося...

Мiж тым, Марыля была на муры. Яна крадком вярнулася ў свой пакой i разплакалася. Дзявочае сэрца разрывалася ад болю й жалю: "Ад'ехаў! Каханы, найдаражэйшы ад'ехаў. I яна нават ня ведае, цi кахае ён яе... Як гэта цяжка, кахаць i ня ведаць... Не! Не! Ён не кахае! Бо як-бы кахаў, то хоць як небудзь-бы выявiў... Не! 0 Божа, ён мусiць кахаць! Але ад'ехаў... А разам зь iм i Васiль, i Кандрат Тур, i Кiрым..."

Бедная дзяўчына забылася, што тут застаўся стары Бай, з каторым, пасьля тае сустрэчы каля муру, яна ўжо пасьпела завязаць сяброўства. Гэтае сяброўства завязалася неяк само па сабе. Абодва заўсёды пачалi шукаць адно другога. Iм было прыемна й весела быць разам. Штось лучыла iх i зблiжала, а гэтым "штось" было тое, што абодва любiлi ўсёй сваёй iстотай Фёдара Ваяводу Грозаўскага. Бачачы гэтую любасьць адно ў другога, яны зблiжалiся яшчэ болей.

8. У ПОЛАЦКУ

Паважна й урачыста ўдарылi званы Сьвятое Сафii, i тысячагалосым перазвонам адгукнулiся навакольныя Цэрквы й Манастыры.

Натоўпамi павалiў Народ на панiхiду па паўшых на Ворскле, замоўленую самiм Вялiкiм Гаспадаром Лiтвы. Тысячы Палачан i Гасьцей, безьперапынньм патокам, улiвалiся ў разчыненые насьцеж дзьверы Храмаў Гасподнiх. У гэтым натоўпе ўсё перамяшалася: i шэрая саматканая сьвiтка сялянiна, i блiскучы панцыр Драба, i скураны фартух рамесьнiка, i яскравы плашч шляхцiца. Побач з чорнай расай манаха, паблiсквае кальчуга воя, аксамiтны камзол купца, каляровы кажушок жанчыны, пышны ўбор чужаземца...

Галасы званоў пачалi зьлiвацца ў адзiн, суцэльны гул, калi ў марозным паветры, ад боку Замку, пачуўся несамавiты роў натоўпу. Роў гэты, з хуткасьцю бягучага каня, наблiжаўся да белакаменнага Сабору Сьвятое Сафii.

Баярын Лука Рацiшчэў зь цiкавасьцю назiраў за захаваньнем Палачан. Ад таго моманту як загудзелi званы, ён не спускаў вачэй зь людзкога мора, i стараўся не прапусьцiць нiводнага гуку, нi адной гутаркi, якiя чулiся паблiзу.

Урачысты гоман нарастаў. I, па меры яго наблiжэньня, натоўп разступаўся, утвараючы шырокi праход на сярэдзiне вулiцы, аж да самых прыступкаў Сабору, на якiх, у чаканьнi Вiтаўта, сабралася ўжо ўся Полацкая знаць.

Мiтрапалiт Маскоўскi й Усея Русi Фоцiй паважна зыйшоў з прыступак i, трымаючы ў руках цяжкi залаты крыж, замер у сярэдзiне праходу мiж прымоўклымi вернiкамi. Твар Уладыкi выражаў глухi жаль i пакору лёсу, гэтак жорстка й бязьлiтасна абарваўшаму столькi маладых i поўных надзеi жыцьцяў Слаўных Драбаў Лiтоўскiх.

Баярын Лука ўсьмiхнуўся ў бараду, калi пастараўся ўявiць сабе, што ў гэты момант думае Дастайнейшы Сьвятар. А позiрк Мiтрапалiта ў ягоны бок яшчэ болей пераканаў хiтрага пасла Масквы. Гэты позiрк, поўны пагарды да акружаючых яго людзей i насьмешкi над iх няшчасьцем, не ўсьлiзнуў увагi Баярына. Бачыў гэта ячшэ адзiн чалавек. Чалавек гэты, стараўся ўсiмi сiламi як мага меней прыцягваць на сябе ўвагу акружаючых. Ён, ухутаўшыся ў шырокi чорны плашч, як-бы стараючыся сагрэцца, прымасьцiўся недалёка ад Баярына, на прыступках стражнiцы. Нiчым не адрозьнiваючыся ад натоўпу, ён i сапраўды нiкога не зацiкавiў. Ён, таксама як i Баярын, уважна прыглядаўся й прыслухваўся, але, прыкмецiўшы групу чужаземных Рыцараў, прабiраючыхся празь людзкую масу паблiжэй да праходу, каб зблiзка прыгледзецца Вялiкаму Князю, ён сагнуўся й зьнiк з вачэй.

Поделиться:
Популярные книги

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Зубы Дракона

Синклер Эптон Билл
3. Ланни Бэдд
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Зубы Дракона

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

На осколках разбитых надежд

Струк Марина
Любовные романы:
исторические любовные романы
5.00
рейтинг книги
На осколках разбитых надежд

Поле боя – Земля

Хаббард Рональд Лафайет
Фантастика:
научная фантастика
7.15
рейтинг книги
Поле боя – Земля

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев