Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

Выпуск прысвечаны 1000-годдзю Хрышчэння Русі. Адпаведна гэтаму і аформ- лены яго загаловак. Адкрываецца нумар партрэтам Св. Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі і ягоным зваротам да чытачоў у сувязі з пачаткам выхаду гэтага, новага, выдання (на шасці мовах!).

Выданне носіць ярка падкрэслены экуменічны характар. Амаль усе матэрыялы адказваюць гэтай вялікай святой задачы. Але адзін з іх я чытаю з прыкрасцю. Гэта - “Адноўленае адзінства” А. Макарава, - прысвечаны 400-годдзю скаса- вання Брэсцкай уніі.

Мяне шакіруюць прыведзеныя тут словы Мітрапаліта Кіеўскага і Галіцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха

Украіны. Ён, у прыватнасці, сказаў: “Брэсц- кая унія ставіла перад сабою яшчэ адну задачу: пазбавіць украінскі і беларускі народы, якія часова трапілі пад уладу іншаземных і іншаверных захопнікаў, іх дзедаўскай веры, парваць духоўную сувязь з адзінавернымі адзінакроўнымі братамі, што жылі ва ўмовах палітычнай свабоды, знішчыць усякую волю да барацьбы за нацыянальную незалежнасць” і г. д.!

Іншыя матэрылы выдання:

Адкрыццё Інфармацыйнага цэнтра Маскоўскай Патрыярхіі; Канферэнцыя ў Кіеве (Міжнародная, навуковая, прысвечаная 1000-годдзю); Рэлігіі свету - за новы маральны парадак у свеце; Альтэрнатыва страху. Аўтар архіепіскап Валакаламскі Піцірым; Сустрэча прадстаўнікоў Рускай Праваслаўнай Царквы і Нацыянальнага Савета Цэркваў Хрыста ЗША (3. VII. 1986); Семінар цэркваў у Савецкім Саюзе (аўтар дзіякан Ігар Эканомцаў); Да дня малітвы пра мір (адказ мітрапаліта Мінскага і Беларускага Філарэта на ліст старшыні Сакратарыята па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству кардынала Яна Вілебрандса Св. Па- трыярху Пімену (II-1986); Маскоўская Харальная Сінагога; Будысты за мір; З жыцця Евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў СССР; Хрысціяне Вялікабрытаніі і Ірландыі ў СССР; Новае жыццё старажытнай абіцелі.
– М. Аляксандраў (пра рэстаўрацыю Данілаўскага манастыра); Да Ігумена зямлі Рускай (пра заснавальніка Троіца-Сергіевай Лаўры Сергія Раданежсккага, XIV ст.

Бюлетэнь надрукаваны ў снежні 1986 г. у Эксперыментальнай друкарні ВНИИКПП.

На 1-й яго старонцы дадзены і кароткі змест наступнага нумару. Ён таксама будзе не менш цікавы (Ленінградскія духоўныя школы; Рабін А. Шаевіч пра іудзейскую абшчыну ў Маскве; Пра Мусульманскую мірную канферэнцыю ў Баку).

10 мая 1987 году. Усё адпаведна:

5 мая (1987 г.), так званы “дзень друку” - мяне пазбаўляюць права выступіць у выдавецкай насценай газеце (!) з кароткім аглядам 15-гадовага шляху “Ма- стацкай літаратуры”. Самі ж мне заказвалі артыкул, а пасля, атрымаўшы яго, перапалохаліся яго “вастрыні”.

7 мая, так званы “дзень радыё” - Ірынцы паведамілі, што падрыхтаваная ёю радыёперадача пра палескую гаворку пад пагрозаю: у радыёкамітэце “згубілася” запісаная ёю плёнка(!). Ірынка як на бяду захварэла. Перадача патрэбная і нават стаіць у плане выпуска наступнага тыдня. Што рабіць? Выручыла сімпатычная Галя, якая і далучыла Ірынку да радыё (прывезла 6-кілаграмовы “Рэпарцёр” і перазапіс рабіўся ў нас дома).

9 мая, Дзень перамогі. На дзвярах нашага дому павесілі аб’яву: з 11 мая па 6 чэрвеня ў доме не будзе гарачае вады. Нашыя ветэраны ўжо абураюцца: “За што ваявалі! Праз месяц-другі і пазбаўляюць вады на дзесяць-пятнаццаць дзён, а цяпер - на месяц!”

10 мая. Толькі цяпер мне паведамілі, што днямі знялі з нумара матэрыял Ніла Гілевіча: “ЛіМ” збіраўся перадрукаваць з “ЛГ” яго выступление на апошнім Пленуме СП СССР.

Прыплюсуем,

мабыць, гэта таксама да праблематыкі “дня савецкага друку”.

13 мая 1987 году. Толькі сёння чытаю святочную “Trybune ludu” за 9-10 мая. Многа месца прысвечана ў ёй “новым польскім мірным ініцыятывам”, якія выклаў Войцех Ярузельскі ў прамове на II Кангрэсе PRON (Патрыятычны фронт народнага адраджэння). Можна лічыць пазітыўным фактам кожную такую ініцыятыву, ад каго б яна ні зыходзіла. Бяда толькі ў тым, што з кожным днём павялічваецца колькасць гэтых так званых “ініцыятыў” і таксама ж павялічваецца і колькасць смертаносных матэрыялаў (!). I асабліва гідка тое, што абодва гэтыя працэсы паралельна і мірна працякаюць у адных і тых жа краінах(!). Перад усім у краінах, якія прысвоілі сабе эпітэты тыпу “вялікая” - зусім нават не ў фізічным значэнні - і права распараджацца лёсамі іншых краінаў.

Да Польшчы гэта мае ўскосныя адносіны. Мы ведаем, чые гэта “яе ініцыя- тывы”.

Аднак не ў гэтым справа. Маю ўвагу прыцягнулі і іншыя матэрыялы.

Вось, напрыклад, адозва да чытачоў, “да тых, што памятаюць адзін дзень вайны”. Не толькі “ТгуЬипа”, але ж і шмат якія іншыя выданні ў гэтай адозве просяць сваіх чытачоў расказаць на адной старонцы машынапісу пра адзін дзень з 2078 трагічных польскіх дзён Другой сусветнай вайны.

А, можа, і мне апісаць які-небудзь свой дзень таго перыяду? Ну, скажам:

– дзень, калі я атрымаў паведамленне “пакуль не ехаць” у сваю познаньскую гімназію, бо там “цяпер няпэўнае становішча”;

– дзень, калі Чырвоная Армія агнём сустракала абяскроўленых, знясіленых польскіх воінаў, якіх праследвалі сілы Вермахту;

– дзень, калі я ўпершыню ўбачыў разбураныя чырвонаармейскімі гарматамі вежы Пінскага езуіцкага касцёла, дзе нібыта пахаваліся польскія салдаты;

– дзень, калі савецкія настаўнікі палілі польскія кнігі з нашай бібліятэкі;

– дзень, калі мясцовыя ўлады, у прысутнасці савецкіх настаўнікаў, і разам з імі здзекваліся над польскімі настаўнікамі, выганяючы іх у Сібір;

– дзень, калі з ліста рэпрэсаванай польскай настаўніцы Станіславы Адамскай я дазнаўся пра сапраўдныя здзекі ў савецкай ссылцы, пра голад, цынгу і смерць няшчасных выгнаннікаў, пра цяжкую хваробу маленькай Данусі;

– дзень, калі дакаціліся да нас першыя страшэнныя чуткі пра жудаснае злачынства ў Катынскім лесе;

– дзень, праўдзівей ноч, калі арыштавалі майго бацьку “як сімпатыка знішчанай доблеснымі арміямі СССР і Германіі” Польшчы;

– дзень, калі калабарацыяніст Нысель (мянушка аднаго з мясцовых актывістаў

МД.) “хваліў” майго бацьку, што ён “застаўся па-за палітыкай”, і прасіў “у разе чаго заступіцца (за яго, НысэляМД.) перад вяртаючыміся палякамі, іх патронамі - англічанамі і французамі”;

– дзень, калі палескія жанчыны “бачылі”, як над іх вёскаю “нізенька” пралятаў польскі самалёт і нават пазналі ў ім афіцэра Адамскага;

– дзень, калі нейкая банда т.зв. бульбашоў вышуквала і забівала палякаў;

– дзень, калі я ў савецкага ваенкома Пінскага раёну капітана Турчына прасіўся ў Войска Польскае, і ён мне катэгарычна адмовіў;

Поделиться:
Популярные книги

Имя нам Легион. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 9

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Эволюционер из трущоб. Том 8

Панарин Антон
8. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 8

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Ассимиляция

Демидов Джон
4. Система компиляции
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ассимиляция

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Настроение – Песец

Видум Инди
7. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Настроение – Песец

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я