Дубянецкі
Шрифт:
Гэтая падзея супала з вывадам у эфір беларускіх нацыянальных праблемаў. Абмяркоўваюцца выступление Ніла Гілевіча на апошнім пленуме Саюзу пісьменнікаў СССР, а таксама закрыты зварот дваццаці васьмі дзеячаў беларускай культуры да М. С. Гарбачова. I там, і там востра пастаўленае пытанне беларусізацыі Беларусі. I адно, і другое можна было б назваць адным гучным воклічам: “Спыніць русіфікацыю Беларусі!”. Як ніколі дагэтуль, у эфіры, на- рэшце, пачалі лунаць словы важкіх нашых дакументаў. Толькі цяпер, можа, увесь свет пачуе пра наш боль, пра нашую смяротную бяду.
4 чэрвеня 1987 году.
Пасля яго выступіла 18 чалавек. Акрамя таго, было нямала пытанняў. Некаторыя з іх можна лічыць цэлымі выступленнямі.
I так, прамоўцы і сёе-тое з іх прамоў.
1. Янка Брыль. 3-ці том “Шэметаў” Міколы Лобана так зарэдагавалі ў часопісе “Полымя”, што адны рэбры засталіся. А за гэтым недарэчным варыянтам пайшло і выдавецтва “Мастацкая літаратура”, выпускаючы твор у свет.
Дзе-нідзе ў рэдакцыях і выдавецтвах любяць купюры. Прыгадаем хоць такі факт, калі большасць рэдкалегіі часопіса (“Маладосць” - М. Д.) прагаласавала за купюры ва ўспамінах (I. Шамякіна - М. Д.) пра Андрэя Макаёнка.
Прамоўца патрабаваў вярнуць беларускай літаратуры Алеся Гаруна, Цішку Гартнага, Усевалада Iгнатоўскага і шмат іншых, супраць якіх і цяпер яшчэ не сціхае голас прыдворнага рэбэ.
2. Віктар Каваленка. Перагледзець няправільныя ацэнкі “нашаніўскага” пе- рыяду беларускай літаратуры, а таксама перыяду грамадзянскай вайны.
Праз выдавецтвы “Навука і тэхніка” і “Народная асвета” выпусціць цыкл нарысаў аркушаў па дзесяць пра пісьменнікаў, на якіх крытыка яшчэ дагэтуль не звярнула грунтоўнай увагі. Гэта такія пісьменнікі, як Алесь Разанаў, Алесь Жук, Анатоль Кудравец, Васіль Зуёнак, Пятрусь Макаль.
Падтрымаў закід дакладчыка ў адрас Сямёна Букчына, які ў апошнім выпуску “Литературной газеты” прызнаў моўную сітуацыю ў рэспубліцы нармальнай.
Абараняў Алеся Адамовіча, якога крытыкаваў Ніл Гілевіч за выказанае ім у друку жаданне “паглядзець на апошняга чалавека, што застаўся жывы, знішчыўшы свет”.
Выказаўся за права кожнага на дыскусію.
3. Генадзь Бураўкін. Асудзіў “цэлую кагорту паважаных маўчуноў”, якія быц- цам бы і не бачаць, да якога стану даведзена нацыянальнае пытанне ў Беларусі. А можа іх пераканала і супакоіла спрытнае жангліраванне лічбамі, што набыло цяпер пагрозлівы размах?
А сапраўдныя лічбы, узятыя з афіцыйных статыстычных даведнікаў, вы- глядаюць вось як:
Выданне кніг і брашур у СССР на нацыянальных мовах (адпаведна ў 1940 і 1981 гадах, мільёны экземпляраў): на украінскай мове 41, 3 - 99, 2 на латышскай мове 2, 4 - 12, 9 на эстонскай мове 2, 2 - 13, 3 на беларскай мове 7, 8 - 7, 9
На аднаго чалавека ў адпаведных
Паглядзіце, калі ласка, на дынаміку тыража беларускага буквара, які ў свой час быў прызнаны найлепшым у свеце (у тысячах экземпляраў):
1972 - 135, 0 1980 - 62, 2
1986 - 37, 0
1987 - 33, 0
А цяпер скажыце, калі ласка, ці пацярпелі б кіраўнікі рэспублікі, каб нешта падобнае назіралася з дынамікай вытворчасці мяса, малака, яек?!
Генадзь Бураўкін прывёў таксама і цікавыя лічбы, што даў усесаюзны перапіс насельніцтва 1979 году, якія яскрава сведчаць пра беларускасць беларусаў. Громам апладысментаў сустрэла зала словы прамоўцы, што 16 працэнтаў людзей рускай нацыянальнасці на Беларусі назвалі сваёй роднай моваю беларускую мову!
4. Сяргей Законнікаў.
5. Святлана Алексіевіч. Тое, што я выступаю перад вамі па-руску - гэта таксама вынік нашай нацыянальнай палітыкі. Мяне можна лічыць ахвяраю яе.
Нягегла абараняла А. Адамовіча, намякала на “асаблівыя” адносіны да яго з боку Я. Лецкі, В. Гігевіча, Г. Далідовіча.
6. Анатоль Кудравец. Прачытаў ліст слесара Iвана Скуратовіча з Асіповічаў(?) у рэдакцыю часопіса “Неман”, у якім аўтар заклікае інтэлігенцыю ратаваць беларускую мову ад вымірання.
Гэты рабочы жорстка крытыкуе “самую непісьменную беларускую газету “Звязду”, што ні разу не заступілася за родную мову, затое надрукавала вялізны артыкул акадэміка Бірылы “Роўная сярод роўных”, у якім адзін гэты загаловак сведчыць пра пазіцыю “вучонага” аўтара. Адкрыта прарускую пазіцыю займае “беларускае” кіно, кажа I. Скуратовіч.
7. Вольга Iпатава. Расказала пра некаторыя музейныя і архіўныя каштоўнасці Беларусі, што засталіся ў Літве, што яшчэ ў час першай сусветнай вайны вывезены ў Расію і назад не вернуты законнаму іх гаспадару - беларускаму народу. Прапанавала дамагацца справядлівага вырашэння гэтага пытання.
Са шчырым болем гаварыла Вольга Міхайлаўна пра вялікую бяду кара- калпакоў - пра высыханне Аральскага мора.
8. Альгердас Гушчыс падтрымаў адраджэнскі дух гэтага пленума.
9. Алесь Петрашкевіч. Паколькі Букчын беларускай мовы не разумее, - сказаў ён, - я буду выступаць па-руску. I выступіў груба, непрыстойна, з намёкамі на тое, што С. Букчын яўрэй.
10. Алена Кобец-Філімонава. Яе амаль ніхто не слухаў, нікога, як высвятля- ецца не кранае блізка лёс выдання твораў яе бацькі Рыгора Кобеца.
11. Канстанцін Тарасаў. Унёс прапанову хадайнічаць аб пасмяротным наданні годнасці народнага пісьменніка Беларусі Уладзіміру Караткевічу.
12. Сямён Букчын. Сварыўся з А. Петрашкевічам тым не менш па-беларуску.
13. Раіса Баравікова.
14. Яўген Будзінас. У Маскве 45 тысячаў шафёраў персанальных машынаў. Трыбуна пісьменніку патрэбна так тэрмінова, як тэрмінова ён думае. Сказаў, што толькі ўчора ў друкарні паводле нечыяй каманды рассыпалі яго публіцыстычны раман. Ну вось, а кажуць, што Галоўліт пераможаны ўжо! Прыгадаў, што некалі Сяргей Лісічкін атрымаў гарантыю на хуткае яго выданне. Аднак са зменаю кіраўніцтва памяняліся і адносіны да гэтай справы. Цяпер ужо аўтару прыслалі адказ, што яго аповесць забракаваная.