Дубянецкі
Шрифт:
15. Аляксей Карпюк. На Гродзеншчыне, сказаў ён, жыве 27 працэнтаў палякаў ад усяго насельніцтва вобласці. Аднак яны нічога не маюць, што падтрымлівала б і развівала б іх нацыянальную самабытнасць. У той жа самы час як 200 тысячаў беларусаў на Беласточчыне маюць адну сваю газету, больш за 60 школ, маюць сваіх пісьменнікаў, выдаюць каляндар, літаратурны альманах, кнігі. Дык дзе лепш вырашаецца нацыянальнае пытанне?
Параўнаў метады дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі ў СССР і хаця
б у той самай Польшчы? Вось увесь свет рагоча, а разам з імі і Польшча, як малады немчык, пераляцеўшы некалькі межаў і некалькі савецкіх лініяў аба- роны, незаўважаным савецкімі радарамі
Пра помнік Кастусю Каліноўскаму ў Гродна (гатовы збіраць на яго сродкі).
16. Вячаслаў Рагойша. У рэспубліцы зусім не выдаюцца замежна-беларускія слоўнікі. I не вучаць перакладчыкаў і слоўнікаў ім не даюць!
17. Уладзімір Карпаў. Вельмі слабы, неінтэлектуальны кіраўнік СП СССР.
18. Уладзімір Дамашэвіч. Адна з наймацнейшых прамоў. Як і яго прамова на з’ездзе, гэта сучасны маніфест беларускай нацыі. Пашкадаваў, што цяпер не XIX стагоддзе і ён не можа выклікаць на дуэль Савелія Паўлава за тую шкоду, якую ён прычыніў беларускай культуры. Унёс прапанову хадайнічаць аб пазбаўленні С. Я. Паўлава яго цяперашняй пасады загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ і аб выключэнні яго з членаў СП СССР. Увесь пленум быў салідарны з Уладзімірам.
Пленум закрылі без прынятай пастановы і была падтрыманая адзінагалосна думка Паўла Дзюбайлы. Цалкам забракаваць загадзя падрыхтаваны праект пастановы, прызнана, што яго нельга нават узяць за аснову! Ён зусім не адлюстроўвае духу пленума. Выбрана камісія з дзевяці чалавек, якая складзе новы праект і дасць яго на зацвярджэнне прэзідыума праўлення СП. У камісіі Н. Гілевіч, Г. Бураўкін, Ул. Дамашэвіч.
Была дамоўленасць матэрыялы пленума апублікаваць у “ЛіМе”. Ці не будзе так, як з матэрыяламі апошняга нашага пісьменніцкага з’езда, калі прамову Ул. Дамашэвіча зусім не далі ў газеце.
14 чэрвеня 1987 году. Паводле прапановы Галіны Грыбоўскай сёння даслаў ёй звесткі пра сваю літаратурную дзейнасць. Яна адказная, як высвятляецца, за бібліяграфічныя даведкі пра беларусаў, што публікуюцца ў “ЛГ” у сувязі з іх юбілеямі.
Навошта тая публікацыя, калі яны даслалі спецыяльны свой адрас? Ну, такі завялі віншавальны рытуал. Тым больш можна ў газеце выправіць памылкі, што дапусцілі пры складанні свайго, “паштовага” адрасу. Колькі там у іх за- пеленгавана маіх пазіцыяў - адзінкі. А вось і то прапусцілі ледзь не галоўнае. У пераліку майго творчага даробку ў іхнім адрасе былі прапушчаныя і адзіная запісаная недзе ў іх мая польская кніга - зборнік Стэфана Жэромскага і анталогія украінскага апавядання “Сцежка без канца” і сёе-тое яшчэ.
А зрэшты, што гэта каму дасць, ці што ад каго адбярэ? Можа, таму я і збіраўся складаць гэтыя “звесткі” аж цэлых дзесяць дзён - з дня апошняга Пленуму праўлення СП БССР, дзе мы сустрэліся з Г. Грыбоўскай?
Аднак будзем праўдзівымі, хоць перад сабою! Не мізэрнасць задания выклікала ў мяне такую апатыю ў яго выкананні. Не, не і не! Цэлы мінулы тыдзень я душою і сэрцам быў у Польшчы - там, дзе знаходзіўся мой любімы пантыфік.
Я даволі злосна забяспечыў сабе знешнія фактары, што ў маіх умовах добра дапамагалі мне сапраўды быць там,
Ён і цяпер стаіць у зале на самым відавоку сярод заўсёды свежых, найлепшых кветак маёй зямлі. Па некалькі разоў на дзень я аббягаў бліжэйшыя і не зусім блізкія кіёскі, каб купіць газеты з апошнімі звесткамі пра візіт Яна Паўла II на сваю ашчасліўленую цяпер ім Радзіму. Я не прапусціў ніводнай польскай газеты гэтых дзён, якія паступаюць толькі ў Мінск. Цікавыя, значныя, на мой погляд, паведамленні, я набываў у двух, а то і ў трох экземплярах - каб некаму яшчэ зрабіць добрую паслугу. Мне часта дапамагала ў гэтым мая М. М.
У адзін з гэтых дзён мне добра пашэнціла - я захапіў у кіёску, што ў пера- ходзе пад ГУМам, часопіс “Kobieta і Ёуеіе”, у якім змешчаны вельмі прыстойны матэрыял пра Папу-паляка, аздоблены двума вялікімі, каляровымі, сімпатычнымі здымкамі. Адзін - Ён за сваім пісьмовым сталом. Другі - на прагулцы. Асабліва гэты апошні мне даспадобы. Неўзабаве, думаю, ён будзе аздабляць інтэр’ер маёй кватэры - трэба пашукаць адпаведную рамку.
Апроч выхадаў з дому за газетамі, я спыніў у гэты час усе паходы. Я павінен быў быць заўсёды дома, прыслухоўвацца да ўсіх перадачаў Польскага радыё. I я не прапусціў ніводнага паведамлення ні з Варшавы, ні з месцаў, дзе ў дадзены момант знаходзіўся Вялікі Пілігрым. Вядома, я лавіў уважліва, наколькі мяне хапала, кожнае яго слова. Большага эмацыянальнага ўздзеяння як ад іх, яшчэ ніколі на сябе не адчуваў. За гэты тыдзень я прайшоў найвыдатнейшы ў маім жыцці навучальна-выхаваўчы курс. Курс Найвялікшага Педагога Сучаснасці Яна Паўла II! Курс Глыбокай Духоўнасці! Курс Чалавечнасці!
А ці чакаў я такога эфекту ад гэтага Святога Візіту, калі так часта канкрэтная яго матэрыя датычыла непасрэдна мяне?! Вось, напрыклад, у Любліне Святому Айцу паведамілі, што гэты яго побыт тут будзе ўвекавечаны пабудовай новага касцёла Блаславёнай Марыі Уршулі Ледухоўскай. А Яе ж святы вобраз я з ра- дасцю і гонарам нашу ў сваім сэрцы ўсё жыццё! Кожны дзень, усё сваё жыццё, я карыстаюся падоранымі ёю мне кнігамі...
А ў Лодзі Сам Пантыфікат гаварыў пра гэтую маю Святую Настаўніцу. Ён гаварыў яшчэ і пра цудоўную жанчыну Ванду Мальчэўскую, партрэцік якой з маленства захоўваю ў сябе з часоў шчаслівай блізкасці з Незабыўнай Матухнай Марыяй Уршуляй.
15 чэрвеня 1987 году. У адным з красавіцкіх нумароў “ТгуЬипу ludu” нядаўна я прачытаў, што цяпер адзначаецца 75-я гадавіна сербска-лужыцкай “Дамавіны”.
Пасля таго, як я пазнаёміўся з паэзіяй гэтага невялічкага славянскага народу, што спрадвеку жыве ў Германіі, пасля знаёмства з некаторымі яго прадстаўнікамі, мне ўжо ён не быў абыякавы. Хоць з некаторым спазненнем, я ўсё-такі паслаў сёння віншаванне ў Будышын - дырэктару выдавецтва “Domovina” Мэрціну Бэнадзе, цудоўнаму чалавеку, выдатнаму выдаўцу.
Дзякуючы днямі сказаным цёплым бацькоўскім словам Яна Паўла II у адрас кашубаў, я адразу ж прыгадаў лужычанаў, калегу Мэрціна, іх знамя- нальную гадавіну. I ў выніку паслаў туды ліст. Хацеў было так і напісаць, чаму нарадзілася ў мяне такая ідэя. Аднак падумаў, што, не ведаючы рэлігіі Мэрціна, не варта пакуль спасылацца на гэтага найвышэйшага іерарха Каталіцкай Царк- вы, каб не выклікаць, не дай Бог, непатрэбнай рэакцыі. Мэрцін жа можа быць і некатолік.
18 чэрвеня 1987 году. 75-годдзе Пятра Бітэля. Віншаваць яго ад СП ездзілі толькі Вячаслаў Рагойша і я. Ды фотакарэспандэнт Каляда.