Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Шрифт:

Валянцін Акудовіч

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Зачын

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі:

– - Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца.

І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі:

– - Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе!

А суседзі зноў:

– - Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці.

Я пазычыў пугу і

цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…

Не, не трэба лічыць мяне лішне разумным. Ніхто не ведае, як яно далей абернецца, а я хачу сваёй смерцю памерці і на бацькаўшчыне -- а не заўчасна на паўночных скразняках.

Што да астатняга, то справы ў мяне, каб лепей – дык навошта. Хутка пабачыць свет мая першая кніжка. Я назваў яе – “Ідыёцтва”. Рэдактар, які працуе над маім рукапісам, ставіцца да мяне памяркоўна, але ён катэгарычна адпрэчвае назву. Я не пераканаў яго нават тады, калі згадаў, што ў Хведара Дастаеўскага ёсць раман “Ідыёт”.

– - То ідыёт, а то – ідыёцтва,-- магчыма і слушна пярэчыць рэдактар.

Вядома, мне шкада такой харошай назвы, але ж я не дурань які, каб надта ўпарціцца. І вы таксама на вокладку не звяртайце ўвагі. Бывае на плоце слоўка з трох літараў прачытаеш, а насамрэч за плотам папілаваныя дровы ляжаць…

1. Показкі
Вырай

Аднойчы Той, хто ўсё можа, паклікаў да сябе нашых хлопцаў і кажа:

– - Надта вы разумныя, хлопцы. І гэта вам не падабаецца і тое не ў смак. Апрыкла мне слухаць дурную лаянку. Давайце свае прапановы, а потым паглядзім ці добра будзе?

Пачалі хлопцы выдумляць. Адзін пра кісельныя берагі, другі пра малочныя рэкі, трэці пра гаючую ваду ў кожнай студні. А чацьвёрты кажа: каб нічога не хацелася!

Вярнуліся хлопцы ў вёску, а там ужо баль, як гай шуміць. Дзень шуміць, два гудзе, сто год не спыняецца. Стрэхі з хат паабвальваліся, на дарогах пушча вырасла, а мы і гора не ведаем. І так нам добра, што словам не выказаць. Таму на мову сталі забывацца і рохкаць пачалі.

Але яшчэ лепей было чацьвёртаму. Ён нават да ветру не меў патрэбы хадзіць, бо і гэтага не хацелася.

Цяпер ужо цяжка сказаць, калі тая выгода скончылася? Толькі аднойчы Той, каму да ўсяго ёсць справа, выглянуў з пад хмурынкі і пытаецца:

– - Ці добра вам, хлопцы?

А мы маўчым, бо ўжо ад слоў адвыклі, а рохкаць перад чужым сорамна.

Тады ён мацней:

– - Ці добра вам, пытаюся?

Перапалохаліся мы

і напэўна ад страху загаварылі па людску:

– - Ой не, пагана нам.

– - Дык якога ражна вам яшчэ патрэбна?

– - Вярні былое,-- просім.

Вярнуў – і не шкадуючы. Даведаліся пра нас у іншых месцах, расцярэбілі на зарослых дарогах пушчу і сышліся сюды валацугі, жабракі ды недалэнгі з усяго свету. Патапталі кісельныя берагі, выпілі ўсё малако з рэчкі, вычарпалі гаючую ваду з калодзежаў і пайшлі сабе… Нічога нам не пакінулі, акрамя дарогі цераз пушчу.

Пагаравалі мы, ды няма чаго рабіць. Ускінулі на плечы таго, які нічога не хацеў і пакіравалі за прыхаднямі ў свет. Толькі недалёка адыйшліся, бо раптам той, што ўладкаваўся на плячах, заўпарціўся:

– - Навошта мяне валачы невядома куды, калі мне ўсюды аднолькава добра?

Тут яшчэ нехта кажа: хіба мы цыганы якія, каб на дарозе радзіцца і паміраць?

І то праўда. У нас ёсць свая зямля і на гэтай зямлі сам пан Бог намі апякуецца.

Тады той, што заўпарціўся першым, кажа:

– - Давайце апошні раз Яго папросім: каб нам усім нічога не хацелася.

Пасварыліся трохі, аднак папрасілі – і засталіся на сваёй зямлі. І што потым ні здаралася – злодзеі прыйдуць, халера ці канец свету, нам усё добра. Чужаніцы глядзяць на нас і нічога не разумеюць. Нават Той, які ўсё ведае, дзівіцца і часам перапыніць каго ды запытае:

– - Можа табе чаго-кольвек хочацца?

– - Не, нічога не хочацца. Як яно ёсць, гэтак і добра.

– - Ну дык і няхай сабе,-- скажа. Але перад тым, як зноў схавацца за хмурынку, будзе доўга чухаць патыліцу і нешта мармытаць сабе ў бараду.

Там, дзе неба сыходзіцца з зямлёй

Там, дзе неба сыходзіцца з зямлёй, жылі маленькія мужчыны і яшчэ меншыя ад іх жанчыны. Вядома, пад нізкім небам і дрэвы і людзі не могуць вырасці высокімі. Праўда, у дробязях гэтыя людзі нічым не адрозніваліся ад нас, хіба што на пісьме не мелі вялікіх літар. А яшчэ помнікаў у іх не было, бо помнікі, як вы разумееце, ставяць адно вялікім…

Як я ўжо казаў, жылі яны чорт ведама дзе, але бабы з нашай вёскі адвеку ездзілі да іх па голкі, а мужыкі – каб падзівіцца. Раней ездзілі коньмі, а потым, як паклалі калейку, на цягніку. Што – што, а голкі ў іх атрымліваліся файныя. Далібог, ва ўсім свеце ніхто не рабіў лепшых. Больш спрытная баба такой голкай магла з адных плётак спадніцу выштукаваць. Толькі ўсё гэта ў мінулым…

Аднойчы апынуўся ў тых мясцінах надта вучоны чалавек.

– - Апамятайцеся, людзі,-- накінуўся ён, -- зямля круглая і таму неба ўсюды аднолькава высокае.

– - Калі неба аднолькава высокае, дак чаму мы маленькія?! – упікнулі яго.

– - Няма маленькіх людзей, ёсць дурныя і разумныя,-- запэўніў ён.

– - На ўсё боская воля,-- нагадалі яму.

Толькі не быў бы то вучоны. Не адразу, але неяк пераканаў іх, што зямля круглая і неба аднолькава высокае ўсюды…

Тады гэтыя людзі кінулі вырабляць голкі і звялі ўсё жалеза на помнік таму вялікаму чалавеку.

Комментарии:
Популярные книги

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Меч Предназначения

Сапковский Анджей
2. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.35
рейтинг книги
Меч Предназначения

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Сложный пациент

Рам Янка
5. Доктор, помогите...
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сложный пациент

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4