Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

Як потым засведчылі вучоныя, наша гара была нават на некалькі санцыметраў вышэйшая за Джамалунгму і пра Джамалунгму хутка ўсе забыліся, бо яна ўжо не лічылася паперадзе ўсіх.

З тае пары самыя дужыя мужчыны свету (і нават сёй-той з пінгвінаў) едуць да нас, каб адсюль ускарастацца на нябёсы. Не многім з іх шанцуе дапнуцца да зораў, аднак здараюцца і шчасліўчыкі. Пра іх назаўтра пішуць ў газетах і той чалавек, што апынуўся гарой, тады злуецца на газеты і зайздросціць ужо не толькі абранцам нябёсаў, але і нягеглым пінгвінам…

* * *

Няма

чаго і казаць, як нам да гонару, што сёння нашае мястэчка ведаюць ва ўсім свеце! Адно што кепска – цень ад гары надта ж цяжкі і доўгі. Таму мы ходзім сагнутыя крукам і сонца лічы не бачым, акрамя як самым падвячоркам акрайчык.

Недарэкі

На той бок рэчкі жылі адныя людзі, а на гэты – зусім іншыя. Праўда, мы ніяк не маглі ўцяміць, чым яны розніліся паміж сабой.

Часцей ўсяго адныя з другімі спрачаліся наконт рэчкі.

– - Куды вашай смярдзючцы да нашай чысцюлі,-- пахваляліся адныя.

– - Брахуны вы,-- крычалі з другога боку. Нідзе болей няма такой рэчкі, як наша. Спытайцеся людзей.

– - Што праўда, то праўда. Цудоўная рэчка,-- сведчылі мы і вяславалі як мага хутчэй.

– - Ну вось, чулі, -- цешаліся адныя.

– - А мы вам што казалі,-- крычалі другія і шпурлялі на той бок камяні…

Бачыць Бог, мы не хлусілі. Рэчка сапраўды была вельмі прыгожай.

Не навуковая субстанцыя

Лепей за нас ніхто не ўмее нахіляцца. Я гэта не сам выдумаў, аб гэтым ва ўсіх падарожных кніжыцах напісана, і таму да нас шмат хто едзе.

Жыве, скажам, чалавек на Барнэа, працуе, а потым пагартае падарожную кніжыцу і падумае сам сабе: нешта я даўно ні ў каго на карку не сядзеў. Трэба з’ездзіць туды, дзе самі нахіляюцца.

І прыедзе да нас, і пасядзіць, а потым вернецца ў сваё Барнэа і зноў працуе.

Праўда, апошнім часам штосьці стала з намі рабіцца. Сёй-той пачаў саромецца свой карак пад чужую сраку падстаўляць. Столькі часу ганарыліся, а тут чамусьці трэба саромецца. Я гэтага аніяк не разумею. Тым болей, што інакш мы і не можам. Калі ў каго карак вызваліцца надоўга, дык ён нудзіцца, не ведае, навошта жыць і нават, здараецца, вар’яцее.

Натуральна, я не мог ухваліць тыя настроі, што раптам запанавалі сярод надта сарамлівых. Пакідалі работу і крычаць на кожным рагу: досыць зневажаць сябе перад усім светам!

– - Толькі таму свету і спраў углядацца, хто там сябе зневажае, -- кажу я ім.

А яны мяне не слухаюць і дзе не сустрэнуцца, распачынаюць дыскусію. Адзін прапаноўвае сланоў з Індыі завезці, каб замежныя аматары не на нашых карках, а на слановых гойсалі, другі раіць шыі намыліваць, маўляў, хто ні сядзе, дык адразу скоціцца, а нейкі аграном з Капыля дадумаўся: на галовах, кажа, трэба хадзіць.

– - Смеху варта такая

дыскусія, -- кажу я ім.
– - На сланоў адкуль грошай набрацца, шыі ў нас і без таго чужымі азадкамі адпаліраваныя, а што да галавы, дык мы спрадвеку дагары нагамі ходзім.

Сказаў так і пайшоў ад іх. А тут якраз па дарозе крамка, дзе павелічальныя шкельцы прадаюць. Я ўсцешыўся, не пашкадаваў грошай і подбегам да аднаго, прозвішча называць не буду, вы яго ўсе добра ведаеце. От жа і чалавек. Не шкадуючы Бог розуму адваліў. Пра што ні запытайся, на ўсё адказ мае. Прафесар, адным словам.

Заходжу і адразу:

– - Дыскутуюць, -- кажу.

– - Як яшчэ лаўчэй нахіляцца!-- узрадаваўся прафесар.

– - Ды не. Выпрастацца хочуць.

– - Не можа быць…

Вялікі чалавек, а тут разгубіўся. Абхапіў галаву і бегае па стале, як ашпараны прусак. Я шкельца пад вока падсунуў і сачу, каб прафесар ад хвалявання не зваліўся на падлогу.

– - Не можа быць,-- мармыча.--І жменяй скублі, і па каліўцу шморгалі. Са стагоддзя ў стагоддзе скублі, з году ў год шморгалі. Адкуль гонар?

– - Ды не ад гонару,-- удакладняю,-- ад сораму.

Апошнія мае словы настолькі ўразілі прафесара, што ён, Богам прызначаны адказваць, запытаўся:

– - А гэта што такое?

– - Халера яго ведае!

– - От жа і я так думаю, што гэта не навуковая субстанцыя, бо па навуцы ніяк не выходзіць выпрастацца.

І пабег далей.

Шкада мне зрабілася прафесара. Ну колькі яго засталося, на два разы ў сральню схадзіць. Амаль усяго сябе аддаў чалавек справе, і на табе…

Абгарадзіў я стол, бы мурам, важкімі кнігамі са збору класіка жменяй скубсці і па каліўцу шморгаць, уздыхнуў засмучана і ўжо збіраўся развітацца, як нечакана прафесар ускарастаўся на небяспечную вышыню аднаго з фаліянтаў ды крычыць:

– - І хай сабе! Як выпрастаюцца, дык лаўчэй будзе і жменяй скубсці, і па каліўцу шморгаць.

– - Прафесар, трымайцеся,-- залямантаваў я ў адказ.

Ледзьве паспеў. Злавіў прафесара ўжо ля самай падлогі і то адно таму, што добра натрэніраваны нахіляцца.

Аднёс прафесара ў ложак, а сам пайшоў.

Іду па вуліцы і разважаю: ад вялікага сораму да пыхлівага гонару адзін крок.

Як у ваду глядзеў.

Неўзабаве абганяе мяне адзін з тых, надта сарамлівых.

– - Куды,-- пытаюся, -- бяжыш?

А ён, з падскокам, адказвае:

– - Бягу крычаць: злазь з даху, не псуй гонты.

Я подбегам услед. Ногі віруюць, а галава вярэдзіць: ну куды ты, дурань, прэшся, што там, грошы за дзякуй даюць?

Выбягаю да Палацу і аж вачам не веру. Столькі народу на пляц убілася, што і вужака паміж ног не праслізне. Ніколі не думаў, што ў нас такая процьма сарамлівых. І ўсе, як адзін, на Палац пазадзіралі галовы.

Бачыш ты іх, не паспелі выпрастацца, як вунь куды галовы пазадзіралі…

І равуць у адно горла:

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие