Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

– - І вайскоўца з ветэранамі?-- пацікавіўся я.

Ды запозна. Бо яны адразу як вераб’і пырхнулі. Толькі мы тых анёлкаў і бачылі.

Споведзь апошняга інквізітара

Бог даў чалавеку ўсё, што яму трэба. Звера ў лесе, рыбу ў вадзе, зерне ў полі, агонь, жонку і дзіця ў хаце. І калі б Бог лічыў, што чалавеку патрэбныя крылы – Ён даў бы яму крылы.

Вось чаму як толькі нехта хацеў перарабіць на лепшы заведзены Богам парадак, мы

раскладвалі вялізнае вогнішча на выгане за вёскай і з дымам выпраўлялі авантурніка ў нябёсы…

Гэты хлапчук яшчэ бегаў у кашулі, а я ўжо прыглядаўся да самых спелых бярозаў, якія мы некалі падсячэм, каб яго спаліць. І аднойчы сэрца маё залямантавала: гэта страшней за буру, страшней за перуна і боскую кару.

Я укленчыў перад людзьмі і пасыпаў галаву попелам – аднак мяне не паслухаліся.

– - Чаму цябе бянтэжыць пляскаты кругляк, які падлетак выштукаваў з кавалка галамня? Кажы!—патрабавалі адусюль.

Але як я не намагаўся перакласці лямант сэрца на відушчыя словы, у мяне нічога не атрымалася. Бо я ж таксама не ведаў, якая бяда хаваецца ў пляскатым кругляку, што так шпарка коціцца ўніз па сцежцы, смешна падскокваючы на рытвінах.

Людзі паволі разышліся, а кола падхапілі дзеці і доўга бавіліся, пакуль яно не выкацілася за селішча.

Першы раз кола вярнулася да нас фурманкай, з якога гандляр прадаў нам колькі сякераў і адну кніжку.

Другі – карэтай з панам, які сказаў, што будзе намі апякавацца, бо цяпер мы ягоныя халопы.

Трэці – цягніком, куды неўзабаве паселі лепшыя з нашых хлопцаў.

Чацьвёрты…

Чацьвёртага разу не было.

Толькі самалёты праляцелі над намі -- і кіравалі тымі самалётамі нашыя хлопцы. Мы яшчэ махалі ім рукамі, а ў небе далёка на захадзе і далёка на ўсходзе, далёка на поўначы і далёка на поўдні ўжо выраслі да самых аблокаў паганыя грыбы.

І мы ўсе памерлі.

І калі мы ўсе паміралі на ахутанай гарачым попелам зямлі, дзе яшчэ зусім нядаўна было столькі людзей і вёснаў, я ўспомніў, што гэты пякельны агонь пачаўся з аднаго нераскладзенага вогнішча на выгане за нашай вёскай.

2. Сум на тэму вяртання

Прыпавесць

Чалавек доўга блукаў па свеце, а як прыстаў да берага айчыны, дык адразу спатыкнуўся аб свой цень.

– - Хіба цябе не было са мной!
– - здзівіўся чалавек.

– - Я тут чакаў.

– - Можа таму я і вярнуўся?

– - Пайшлі,-- адказаў цень.

Яны паволі падняліся на пясчаную выспу, адкуль пабачылі мястэчка, дзе гэты чалавек нарадзіўся і асталеў.

Чалавек балюча пасміхнуўся і шморгнуў носам. Потым прамармытаў нешта з агідай да самога сябе і яны рушылі далей. Цень бёг паперадзе, як сабака.

– - А мо ўжо позна? – засумняваўся чалавек. – Можа ня трэба было вяртацца? Колькі тут засталося жыць!

– - Жыць ніколі не позна,--

запэўніў цень.

Там, дзе сцежка напрасткі скіравала да мястэчка, цень аббёг чалавека і стаў ззаду.

– - Цяпер ідзі сам,-- сказаў.

І чалавек пайшоў.

Ён не запальваў святла. Сядзеў на зэдліку ля печы, марнаваў тытунь, цвіркаў слінай на вуголле і, падахвочваючы агонь трэскамі, думаў, што гады ў дарозе, як трэскі, зырка гараць, але хутка згараюць.

– - Ты шкадуеш аб гэтым?
– - спытаў агонь

– - Чаго там шкадаваць,-- сказаў чалавек і кавалкам сталёвага прэнта паварушыў прысак.

Гаючае святло пляснула ў сырыя вуглы хаты, загудзеў комін.

– - Што згарэла, тое не згніло, -- суцешыў агонь.

Чалавек нічога не адказаў, перакуліўся ў мінулае, спрабуючы ахапіць яго цалкам, але разбэрсаныя па свеце гады не збіраліся ў жыццё. Вусны чалавека пакутліва перасмыкнуліся і ён зноў сплюнуў на вуглі.

– - Я ўмею варыць бульбу і смажыць сала,-- раптам нагадаў агонь.

– - Што з таго, калі я на ўсё забыўся,-- роспачна прамармытаў чалавек.

– - Але ты навучыўся нечаму іншаму,-- лагодна азваўся агонь.

– - Я навучыўся швэндацца па свеце і не заўважаць, як ацярушваецца пад ногі жыццё…

На гэты раз прамаўчаў агонь.

Трохі пазней чалавек акрыяў і як бы запытаўся:

– - Хіба крама яшчэ не зачынена? Можна было б купіць торбу бульбы і кавалак сала.

– - Крама ўжо зачыненая, але побач спагадлівая суседка, -- падказаў агонь.

Чалавек не пайшоў да суседкі, ён перастрэў яе на другі дзень ля студні. Клубы жанчыны калыхаліся, як вёдры, і ён запытаўся:

– - Ці можна у вас напіцца?

– - Толькі трэба зайсці ў хату, я падам кубак.

– - У вас прыгожыя фіранкі на вокнах,-- пахваліў ён, трымаючы яе на ходніку.

– - Напэўна вы бачылі прыгажэйшыя.

– - Увесь ранак яны чамусь калыхаліся.

– - Гэта скразняк.

– - Трэба шчыльней зачыняць дзьверы.

– - Я не баюся скразнякоў.

– - У вас не знойдзецца голкі з ніткай? Я добра такі абнасіўся ў дарозе.

– - Чаму ж не. Я шыю і людзям, і анёлам.

– - Я упраўлюся сам, мне б толькі начынне…

– - Мы наглядалі за вашай хатай, але думалі, што яна абтрусіцца, пакуль вы вернецеся. Хата без гаспадара, як сабака, хутка дзічэе.

– - Чалавек без хаты таксама.

– - Яе можна яшчэ паправіць.

– - Хату паправіць можна…

– - То хадзем, я дам напіцца.

– - Дзякуй, я трохі пазней зайду.

– - А вам не расхочацца?

– - Піць можа і расхочацца, але голка з ніткай усё роўна будуць патрэбнымі.

Хлеў ад самых дзвярэй быў завалены ламаччам. Ён перакінуў сёе-тое з кута ў кут і вызваліў з-пад рыззя варштат.

– - Чаго я сюды прыйшоў?—запытаўся чалавек.

– - Я сам хацеў пра гэта запытацца,-- сказаў варштат.

Поделиться:
Популярные книги

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Разборки авторитетов

Сухов Евгений Евгеньевич
Я – вор в законе
Детективы:
боевики
7.69
рейтинг книги
Разборки авторитетов

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника