Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Фраерман Рувім

Шрифт:

Што датычыць самога Фількі, то яго прымушалі тут не высочваць звера па снезе, а рашаць задачы і знаходзіць у кнізе дзейнік і выказнік, чыіх слядоў не знайшоў бы самы лепшы паляўнічы ў стойбішчы.

Але няхай Фільку лічаць сабакам, каму гэтага хочацца, і няхай смяюцца з яго, але ў гэты раз ён зробіць па-свойму.

І Філька сеў на кукішкі пасярод вуліцы і праверыў усе сляды, якія былі на снезе.

Добра, што гэта быў першы снег, і выпаў ён нядаўна, і што па гэтай вуліцы амаль ніхто не хадзіў.

Філька падняўся і пайшоў, не адрываючы вачэй ад

зямлі. Ён пазнаў іх усіх, хто тут быў, нібыта прайшлі яны ў яго перад вачыма. Вось адзінокія Таніны сляды ля самага плота — яна ішла адна паперадзе, ступаючы асцярожна, каб не вельмі таптаць нагамі гэты слабы снег. Вось сляды Жэні ў галёшах і Колі — яго крок нешырокі, але ўпартасць надае яму адзнаку цвёрдасці.

Але як дзіўна яны сябе паводзілі! Паварочвалі, падпільноўвалі Таню і зноў даганялі яе. Было падобна на тое, што яны смяяліся з яе. А яна ўсё ішла, ішла наперад, і неспакойна было ў яе на сэрцы. Хіба такія сляды пакідае яна на Фількавым двары ці на пяску ля ракі, куды ўдваіх яны ходзяць на акунёў?

Але ж куды яна знікла?

Таніны сляды канчаліся раптоўна на месцы, дзе не было ні ганка, ні брамкі ў плоце. Яна, як ластаўка, паднялася проста ў паветра. А можа, гэта само паветра, цёмнае ад першага снегу, падхапіла яе ўгору, як ліст, і круціць цяпер у воблаках і калыша? Не магла ж яна, на самай справе, пераскочыць праз такі высокі плот!

Філька пастаяў секунду, потым рушыў далей па слядах Жэні і Колі — яны ішлі спачатку побач, а на рагу разыходзіліся ў розныя бакі, не вельмі задаволеныя адно адным.

«Яны пасварыліся», — падумаў Філька і павярнуў назад, смеючыся.

Ля плота ён зноў пастаяў у роздуме над слядамі Тані і падняў руку ўгору.

«Так, на краі плота ёсць выступ, за які можна зачапіцца рукой. І ў Тані дужыя ногі, — сказаў сабе Філька. — Але ў мяне павінны быць удвая дужэй. Інакш няхай мяне фізкультурнік наш закапае ў зямлю жывым».

І Філька, перакінуўшы сумку з кнігамі, падскочыў так высока, што старая, праходзячы міма, назвала яго «нячысцікам».

Але Філька ўжо не чуў таго. Ён быў за плотам і ішоў па чужым гародзе далей, побач са слядамі Тані.

У канцы гарода ён пераскочыў яшчэ праз адзін плот, ужо не такі высокі, і выйшаў да гаю, які быў блізка ля дома. Тут абагнуў ён кусты невысокай каліны, што губляла ягады ў снег, і глянуў на гай. Увесь белы ад шаўковых каменных бярозак і маладога снегу, ён здаўся яму выдумкай, якая ніколі і не снілася яму, выгадаванаму ў лесе. Кожная галіна бачылася рэзка, нібы акрэсленая крэйдай, ствалы нібы дыміліся, светлыя іскры прабягалі па іх кары. І ў гэтым сярэбраным гаі, сярод нерухомых дрэў нерухома стаяла Таня і плакала. Яна не чула ні ягоных крокаў, ні шуму рассунутых галін.

Філька адышоўся за кусты і пасядзеў нядоўга на снезе. Потым ціхенька адпоўз і нячутна пакрочыў назад.

«Калі чалавек застаецца адзін, — зноў падумаў Філька, — то ён, вядома, можа трапіць на дрэнны шлях: ён можа бегаць па слядах, як сабака, і скакаць праз плот, і, як ліса, назіраць з-за кустоў за іншымі. Але калі чалавек плача ў адзіноце, то лепш яго

не чапаць: няхай плача».

І Філька, абышоўшы гай, павярнуў у завулак і падышоў да варот Тані. Ён адчыніў брамку і зайшоў у яе дом смела, як ніколі не заходзіў.

Старая спытала, што яму трэба.

Ён адказаў, што прыйшоў пабачыць маці Тані і сказаць ёй, што ў школе сёння гурток і Таня запозніцца. Старая паказала яму на пакой, дзе сядзела маці. Ён прыадчыніў дзверы і зноў хутка зачыніў іх. У пакоі на чырвонай канапцы побач з маці сядзела Аляксандра Іванаўна.

Абняўшы маці Тані, яна гаварыла ёй нешта, і абедзве трымалі ў руках маленькія белыя хусткі, якія яны зрэдку падносілі да вачэй.

Няўжо і яны гаравалі аб нечым?

Філька падаўся назад, не рыпнуўшы ніводнай палавіцай. Ён выйшаў на ганак і хутка пакрочыў да варот. Так, ён ведаў многія рэчы, якія ў горадзе яму не былі патрэбны. Ён ведаў галасы звяроў, ведаў карэнне траў, ведаў глыбіню вады, ведаў нават, што не варта хату ў лесе канапаціць лямцам, таму што птушкі цягаюць яго на гнёзды. Але калі людзі не смяюцца, а плачуць удваіх, ён не ведаў, што ў такім выпадку рабіць. Няхай сабе ўсе яны плачуць, а яму лепей займацца сваімі сабакамі, таму што настала зіма, і хутка лёд падымецца над вадой і ад месяца стане зялёным, як медзь.

XII

Снег падаў амаль да самых вакацый; пераставаў і падаў зноў і засыпаў увесь гарадок. У дамах стала цяжка адчыняць аканіцы. На тратуарах капалі траншэі. Дарога ўзнялася высока. А снег усё падаў, авалодваючы і ракой, і гарамі, і толькі ў адным месцы на школьным двары, дзе пастаянна тапталі яго дзіцячыя ногі, ён нічога не мог зрабіць. Тут, утаптаны да зямлі, ён стаў тугім і гладкім, і можна было з яго ляпіць усё, што захочаш.

Вось ужо некалькі дзён запар на кожным вялікім перапынку Таня лепіць са снегу фігуру вартавога.

Сёння яна скончыла яе. Хлопчыкі, што дапамагалі ёй, аднеслі да плота лесвіцу, адставілі вядро з вадой. І Таня адышлася ўбок, каб паглядзець на сваю працу.

Гэта быў вартавы ў шлеме, з плячыма шырокімі, як у бацькі, і з яго паставай. Нібы на краі свету стаяў ён, абапіраючыся на ружжо і глядзячы ўдалячынь, а перад ім рассцілалася цёмнае мора. Вядома, ніякага мора не было. Але такое моцнае было ўражанне, што дзеці ў першую хвіліну маўчалі. Потым хлопчыкі, старэйшыя за Таню, непрыкметна абкружылі яе і з воклічамі паднялі ўгору.

Дзяўчынкі, якіх ніхто не чапаў, завішчалі. А Таня нават не ўскрыкнула. Яна толькі сумелася, што на самай справе вартавы атрымаўся цудоўна. А яна і не ведала, як гэта зрабіць. Яна толькі схапіла сваю думку і моцна трымала яе, не выпускаючы са сваіх пальцаў да тае пары, пакуль не зрабіла штык да вінтоўкі, пакрыўшы яго бліскучым ільдом. І цяпер пальцы яе балелі ад вады і снегу, і яна грэла іх, засунуўшы ў рот.

Коля стаяў убаку, не падыходзячы да Тані.

Аляксандра Іванаўна, зацікаўленая крыкамі дзяцей, таксама выйшла на двор і пастаяла без футра ля снежнага вартавога. Яна была здзіўлена яго прыгажосцю.

Поделиться:
Популярные книги

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Охота на царя

Свечин Николай
2. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.68
рейтинг книги
Охота на царя

Орден Багровой бури. Книга 3

Ермоленков Алексей
3. Орден Багровой бури
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 3

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Ваше Сиятельство 11

Моури Эрли
11. Ваше Сиятельство
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 11