Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Фраерман Рувім

Шрифт:

Тонкія варсінкі на чорнай сукенцы настаўніцы пакрыліся шэранню, гранатавая зорачка затуманілася на яе грудзях, а яна ўсё стаяла, думаючы пра сваё маленства.

І яны таксама калісьці ляпілі фігуры з снегу. Адну яна запамятала добра. Гэта быў снегавік у кутку на двары. Уначы, калі двор і цагляны мур заліваў месяц, на яго было страшна глядзець, на круглую распухлую галаву з чорным вугалем замест рота. І аднойчы, зірнуўшы на снегавіка вечарам з акна, яна спалохалася і заплакала. Ніхто не ведаў, чаго яна плача. А яна не

магла заснуць. Усю ноч у месячным святле мроіўся ёй гэты снегавік, падобны на прывід невядомых падземных істот.

І цяпер, праз дваццаць гадоў, настаўніца азірнулася: ці няма і тут гэтага страшэннага снегавіка. Не, яна не ўбачыла яго. Тут былі і іншыя фігуры, зробленыя не так па-майстэрску, як вартавы, але ўсё гэта былі воіны, героі, быў нават волат на кані — фантазія наіўная і ўзнёслая насяліла ўсе куткі двара.

— Гэта ты зляпіла вартавога? — спытала яна ў Тані.

Таня кіўнула галавой і выняла пальцы з рота.

— Вам холадна, Аляксандра Іванаўна, — сказала яна, — ваша зорачка зусім пацямнела. Можна мне яе пакратаць?

І Таня, працягнуўшы руку, пацерла зорачку пальцам, і зорачка зноў заблішчала на гранях.

— Хочаш, я табе падару яе за тое, што ты так добра вылепіла вартавога? — спытала настаўніца.

Таня спалохана спыніла яе:

— Не трэба! Не рабіце гэтага, Аляксандра Іванаўна. Мы помнім вас усе з гэтай зорачкай. Не трэба адбіраць яе ў другіх.

Таня пабегла да варот, дзе стаяў Філька і клікаў яе да сябе рукой.

А настаўніца, не спяшаючыся, пайшла да ганка і, пакуль ішла, увесь час думала пра Таню. Як часта яна заўважае ў апошні час дзяўчынку сумнай і безуважнай, і ўсё-такі кожны яе рух поўны хараства. Можа, сапраўды, каханне кранула сваім ціхім дыханнем яе твар?

«Гэта зусім не страшна, — думала з усмешкай настаўніца. — Але што гэта яна жуе так старанна? Няўжо зноў яны здабылі ў кітайца гэту агідную серу? Так яно і ёсць! Любоў, о мілая любоў, якую яшчэ можна ўлагодзіць серай!»

Настаўніца засмяялася ціхенька і пайшла прэч ад дзяцей.

Сапраўды, Філька здабыў у кітайца цэлы кавалак піхтавай смалы і цяпер ахвотна раздаваў яе ўсім. Ён даў тым, хто стаяў ад яго направа, і тым, хто стаяў налева, і толькі Жэні не даў нічога.

— Чаму ж ты мне не даеш серы? — крыкнула яму Жэня.

— Філька, не давай дзяўчатам серы, — сказалі хлопчыкі са смехам, хаця яны ведалі добра, якая шчодрая ў яго рука.

— Чаму ж не даць? — адказаў ім Філька. — Я дам ёй самы вялікі кавалак. Хай падыдзе да мяне.

Жэня падышла.

Філька дастаў з кішэні маленькі папяровы пакунак і асцярожна паклаў ёй у руку.

— Ты багата мне даеш, — са здзіўленнем сказала Жэня.

Яна разгарнула паперку.

Маленькае, нядаўна народжанае мышаня дрыжучы сядзела ў яе на руцэ. Жэня з крыкам кінула яго на зямлю, а дзяўчынкі, што стаялі паблізу, разбегліся.

Мышаня сядзела на снезе і дрыжала.

— Што

вы робіце? — сярдзіта сказала Таня. — Яно ж змерзне!

Яна нахілілася і, падняўшы мышаня, падзьмухала на яго, абагрэла сваім цёплым дыханнем і сунула яго да сябе пад футру за пазуху.

Да натоўпу падышоў чалавек, якога ніхто ў гэтым горадзе раней не бачыў. Ён быў у сібірскай шапцы з лісінага футра і ў дарожным кажушку. Ногі ж ягоныя былі абуты дрэнна. І гэта заўважылі ўсе.

— Нехта прыехаў сюды, — сказаў Філька, — не тутэйшы.

— Не тутэйшы, — пацвердзілі астатнія.

Усе глядзелі на яго, пакуль ён падыходзіў. А маленькая дзяўчынка са спрытнымі нагамі нават схапіла яго за кажух.

— Дзядзька, вы інспектар? — спытала яна.

Ён падышоў да натоўпу, дзе стаяла Таня, і сказаў:

— Скажыце, дзеці, як трапіць да дырэктара?

Усе падаліся назад. Гэта мог быць на самай справе інспектар.

— Чаму ж вы маўчыце? — спытаўся ён і звярнуўся да Тані: — Праводзь мяне ты, дзяўчынка.

Таня азірнулася, мяркуючы, што ён гаворыць каму-небудзь іншаму.

— Не, ты, дзяўчынка, ты, з шэрымі вачыма, у якой мышаня.

Таня паглядзела на яго, шырока раскрыўшы вочы і гучна жуючы сваю серу. З-за пляча яе пазірала мышаня, што прыгрэлася пад каўняром яе футра.

Чалавек усміхнуўся яму.

І тады Таня выплюнула серу і пайшла да ганка.

— Хто гэта? — запытаўся Коля.

— Гэта, відаць, інспектар з Уладзівастока, — адказалі яму.

А Філька раптам выгукнуў спалохана:

— Гэта герой, даю слова! Я бачыў на ягоных грудзях ордэн.

XIII

А між іншым гэта быў пісьменнік. Хто яго ведае, чаму ён прыехаў у гэты горад зімой без валёнак, у адных толькі ботах. Дый боты яго былі не з каровінай скуры, прашытай, як у старацеляў, жылкамі, а са звычайнага шэрага брызенту, які ўжо ніяк не мог сагрэць ногі. Праўда, на ім было і доўгае цёплае футра, і шапка з рыжай лісы. У гэтым футры і шапцы яго бачылі і ў клубе ў пагранічнікаў. Казалі, нібыта ён нарадзіўся ў гэтым горадзе і нават вучыўся ў гэтай самай школе, куды сёння прыйшоў.

Можа, захацелася яму ўспомніць сваё дзяцінства, калі рос ён тут хлапчуком, і няхай халодны, а ўсё ж родны вецер дзьмуў у ягоны твар, і знаёмы снег клаўся яму на вейкі. Ці, можа быць, захацелася яму паглядзець, як новыя парасткі шумяць цяпер на беразе яго ракі. А можа, засумаваў ён са сваёй славай у Маскве і рашыў адпачыць, як тыя вялікія зоркія птушкі, што цэлы дзень лунаюць высока над ліманам і потым апускаюцца на нізкія яліны, каб адпачыць тут у цішыні.

Але Таня думала не так.

Хай сабе гэта не Горкі, думала яна, няхай гэта іншы, але затое ён прыехаў сюды, да яе дадому, у яе далёкі край, каб і яна магла паглядзець на яго сваімі вачыма, а можа, нават і дакрануцца да ягонага футра рукой.

Поделиться:
Популярные книги

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Охота на царя

Свечин Николай
2. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.68
рейтинг книги
Охота на царя

Орден Багровой бури. Книга 3

Ермоленков Алексей
3. Орден Багровой бури
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 3

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Ваше Сиятельство 11

Моури Эрли
11. Ваше Сиятельство
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 11