Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзікае паляванне караля Стаха
Шрифт:

Слова, што я даў самому сабе, было цвёрдым, памяць мёртвага друга зрабіла гэтае слова яшчэ больш моцным, і ўсё ж я некалькі хвілін з нейкім лікуючым захапленнем думаў пра тое, што мог бы абняць гэтую худзенькую постаць, прыціснуць да грудзей, да ўсяго сябе. І пакутліва білася маё сэрца, бо я ведаў, што ніколі гэта не будзе.

Але выйшаў я да яе з-за дрэў амаль спакойны. Вось узняла галаву, пабачыла мяне, і якім мілым, цёплым агнём заззялі прамяністыя вочы.

— Гэта вы, пан Беларэцкі. Сядайце тут, поруч.

Памаўчала і сказала

з дзіўным перакананнем:

— Я не пытаюся ў вас, чаму вы пабілі гэтага чалавека. Я ведаю, калі вы зрабілі гэта, значыць, іначай нельга было. Але я вельмі непакоюся за вас, Вы павінны ведаць, суда тут няма. Гэта кручкі, гэта хлусы, гэта… дрэнныя і наскрозь прадажныя людзі. Яны могуць засудзіць вас. І, хоць невялікая правіна шляхціцу пабіць паліцэйскага, яны могуць выслаць вас адсюль. Яны ўсе, разам са злачынцамі, утвараюць адзіны вялізны саюз. Дарэмна маліць іх аб правасуддзі: няхутка, можа, нават ніколі, не пабачыць яго гэты высакародны і няшчасны люд. Нашто вы зрабілі гэта?

— Я заступіўся за жанчыну, Надзея Раманаўна. Вы ведаеце, у нас такі звычай.

І тут яна так пранікнёна глянула мне ў вочы, што я пахаладзеў. Адкуль гэты дзіцёнак мог навучыцца чытаць у сэрцах, што надало яму такую сілу?

— Гэтая жанчына, паверце, магла і пацярпець. Занадта дорага, калі вас вышлюць, заплоціць гэтая жанчына за насалоду, якую вы атрымалі, даўшы па зубах пшутаватаму пошламу дурню.

— Не непакойцеся, я вярнуся. А гэты час ваш спакой будзе абараняць Рыгор.

Вочы яе закрыліся панура. Пасля яна сказала:

— Ах, нічога вы не зразумелі… Хіба справа ў гэтай небяспецы? Не трэба, не трэба вам ехаць у павет… Пражывіце тут яшчэ дзень-два і пакіньце Яліны назаўжды.

Яе рука з удрыгваючымі пальцамі лягла на мой рукаў.

— Чуеце, я вас вельмі-вельмі прашу…

Я быў такі няўважлівы, што сказаў:

— У канцы гэтага ліста да нябожчыка Свеціловіча стаіць подпіс, частка яго, «Лікол…». Ці няма ў наваколлі шляхціца, у якога імя або прозвішча пачыналася б так?

Твар яе адразу спахмурнеў, як хмурнее дзень, калі знікае сонца.

— Не, — уражаным і дрыжачым, як ад крыўды, голасам адказала яна. — Хіба што Лікаловіч… Гэты прыдомак да прозвішча нябожчыка Кульшы.

— Ну, гэта наўрад ці, — раўнадушна сказаў я.

Я толькі праз гадзіну зразумеў, якой я быў грубай жывёлінай. Гэта здарылася, калі я глянуў на яе і пабачыў, як з-пад далоні, якой яна прыкрыла вочы, выкацілася і папаўзла ўніз цяжкая, нечалавеча самотная сляза, хутчэй знемагаючага ад адчаю мужчыны, чым дзяўчыны-напаўдзіцёнка.

Я заўжды жаласна губляюся і раблюся Сліняём Кісялёвічам ад жаночых і дзіцячых слёз, а гэта сляза была такая, якой крый Божа пабачыць камусьці ў жыцці, ды яшчэ ад жанчыны, для якой бы ахвотна распляскаўся ў блін, каб толькі яна была вясёлай.

— Надзея Раманаўна, што вы? — замармытаў я, і вусны мае мімаволі склаліся ва ўсмешачку прыблізна такога гатунку, якая бывае на твары дурня, калі ён прысутнічае на пахаванні.

— Нічога, —

амаль спакойна ўжо адказала яна. — Проста я ніколі не буду… сапраўдным чалавекам. Я плачу… па Свеціловічу… па вас, па сабе. І нават не па ім я плачу, а па загубленай яго маладосці, — я добра разумею гэта! — па шчасці, якое нам заказана, па шчырасці, якой у нас няма. Знішчаюць лепшых, знішчаюць вартых. Памятаеце, як казалі колісь: «Не імамы князя, правадыра і прарока і, як лісце, мяцемся па грэшнай зямлі». Нельга спадзявацца на лепшае, самотна сэрцу і душы, і ніхто не адкажа ім. І дагарае жыццё.

Устала, сутаргавым рухам зламала галінку, якую трымала ў руках.

— Бывайце, дарагі пан Беларэцкі. Можа, мы і не пабачымся больш. Да канца жыцця я буду ўдзячная вам… Вось і ўсё. І канец.

І тут мяне на хвіліну прарвала. Не адчуваючы, што паўтараю словы Свеціловіча, я выпаліў:

— Няхай заб'юць — і мёртвым прыцягнуся сюды!…

Нічога не адказала, толькі зноў паклала руку мне на рукаў, моўчкі глянула ў вочы, пайшла. Я застаўся адзін.

РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ

Можна было меркаваць, што сонца зрабіла адно абяртанне (я ўжываю слова «меркаваць» толькі таму, што сонца не паказвалася з-за хмар), калі я апоўдні з'явіўся ў павет. Гэта быў плоскі, як праснак, гарадок, горшы за самае дрэннае мястэчка, і аддзялялі яго ад яноўскага наваколля толькі вёрст васемнаццаць — дваццаць чэзлых лясоў. Конь мой цокаў капытамі па брудных вуліцах, вакол былі замест хат нейкія куратнікі, і адзіным, што адрознівала гэта ад вёскі, былі паласатыя будкі, ля якіх стаялі вусатыя цэрберы ў латаных мундзірах, ды яшчэ дзве-тры каменныя крамы на высокіх арках. Худыя яўрэйскія козы іранічнымі вачыма глядзелі на мяне з гнілых стрэх.

Затое трохі далей узвышаліся магутныя замшэлыя муры даўняй уніяцкай царквы з дзвюма вялізнымі стральчастымі вежамі над чатырохкутнікам змрочнай каменнай плебаніі.

І над усім гэтым вісела такая самая, як і паўсюль, брыдота запусцення: на дахах, паміж рабрыстых лат, раслі даволі вялікія бярозкі.

На галоўнай плошчы бруд быў па калена, перад абшарпаным шэрым будынкам павятовага суда, амаль на ганку, ляжала штук шэсць свіней, якія дрыжалі ад холаду і часам рабілі дарэмныя спробы падлезці пад сябровак, каб сагрэцца. Гэта кожны раз суправаджалася эксцэсамі ў выглядзе пакрыўджанага рохкання.

Я прывязаў каня да канавязі і падняўся па рыпучых прыступках у калідор, дзе кісла пахла папяровым пылам, чарнілам і мышамі. Дзверы ў канцылярыю, абабітыя пашарпанай цыратай, ледзь адарваў, так яны набраклі. Увайшоў і спачатку нічога не разгледзеў: такое скупое, у тытунёвым дыме, святло прабівалася праз вузкія маленькія вокны. Лысы скурчаны чалавечак, у якога ззаду з прарэхі выбіваўся хвосцік кашулі, узвёў на мяне вочы і лыпнуў імі. Тут я вельмі здзівіўся: верхняе павека засталося нерухомым, а ніжняе закрыла ўсё вока, як у жабы. Я назваў сябе.

Поделиться:
Популярные книги

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Полное собрание сочинений в 15 томах. Том 1. Дневники - 1939

Чернышевский Николай Гаврилович
Чернышевский, Николай Гаврилович. Полное собрание сочинений в 15 томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в 15 томах. Том 1. Дневники - 1939

А небо по-прежнему голубое

Кэрри Блэк
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
А небо по-прежнему голубое

Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Арсеньев Владимир Клавдиевич
5. Абсолют
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Чародеи. Пенталогия

Смирнов Андрей Владимирович
Фантастика:
фэнтези
7.95
рейтинг книги
Чародеи. Пенталогия

Попаданка. Финал

Ахминеева Нина
4. Двойная звезда
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Попаданка. Финал

Блудное Солнце. Во Славу Солнца. Пришествие Мрака

Уильямс Шон
Эвердженс
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Блудное Солнце. Во Славу Солнца. Пришествие Мрака

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново