Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзеці ночы

Казлоў Анатоль

Шрифт:

Нейкі прамежак часу яны глядзелі адно на аднаго, ацэньваючы, вывучалі. Але вось птушка ўстрапянулася, выпрастала ўгору лысую галаву, і Вілен убачыў у яе дзюбе ладны, на ўсю далонь, ключ, які пераліваўся ў промнях сляпучага сонца.

«Бяры, ключ твой,— пранесліся у галаве хлопца чыесьці словы.— Не бойся, забірай. Пакладзі ў нагрудную кішэню і заплюшчы вочы. Ты малайчына, Вілен!»

Хлопец працягнуў руку да дзюбы грыфа, і ключ лёг на далонь Вілена. Вочы самі па сабе заплюшчыліся, а ў вушах шуганула гарачая хваля паветра...

— Ты збіраешся бегчы аблягчыцца? — злавіў нарэшце го­лас Максіма хлопец.

Ды не хачу я нічога,— Вілен неадрыўна глядзеў у вочы Г урона.— Калі самаму прыпёрла, то скокні да сарціра.

Максім прыхаваў няўлоўную ўсмешку за насупленасцю броў, якія ён, зморшчыўшы, звёў да пераносся.

— Чаго мы тут стаім? — Вілен нецярпліва ёрзнуў на скураным сядзенні ўтульнай «мазды».

— Не спяшайся. Каля перакрыжавання вуліцы Сурганава і праспекта аварыя. Бензавоз пацалаваўся з фурай, і цяпер там заштапарылі праезд. Але ж мы з табою можам аб’язнымі дарогамі гайсануць. Ніякіх праблем.

— Куды падзеўся ключ? — Вілен уважліва аглядаў растапыраныя пальцы рук, далоні. Зірнуў над ногі, залез у кішэні

штаноў.— Няма ключа,— пакрыўджаным і ціхім голасам роспачна выдыхнуў ён.

— Пра які ты ключ гаворыш? — абыякава, з непрыхаванай іроніяй спытаў Гурон.

Мне вялікая чорная птушка дала той ключ на лясной паляне.

— Ён быў залаты, як у славутага Бураціны?

— Для мяне — даражэйшым за залаты.

«О, дзякуй табе, Гаспадар ночы, яшчэ адзін далучыўся да нашай кагорты. Ён будзе поўнасцю нашым, і ў першую чаргу — гваім. Гэты хлопец не дробязны вінцік, якіх хапае паўсюль, ён будзе максімальна набліжаны да цябе, мой Гаспадар, як і я»,— Максім пацягнуўся на сядзенні машыны, сагнуўшы рукі ў локцях і закінуўшы іх за плечы.

— Пра ключ не хвалюйся, ён твой і заўсёды будзе належаць толькі табе. Ведай адно — ключ спатрэбіцца табе пры ўваходзе ў вечнае царства Гаспадара. Вось у тую часіну ты яго і атрымаеш, ён сам з’явіцца ў руцэ. О’кей? ае nictis.

— Што?

— Нічога. Люблю я кідацца лацінскімі слоўцамі. Няўжо не гаварыў, што вучыўся я ў свой час у нашанскім медінстытуце? Адтаго і лацініца прэ, як сгрумень вады з падранага поліэтыленавага пакета.

— Разумны.

— Кінь бязглуздзіцу несці. Навучыцца можна чаму хочаш. Зараз модна на такія залепы адказваць вось такім выразам:

«Пры жаданні і зайца можна навучыць курыць». Уразумеў? Прырода — вось аснова ўсяму, прыплюсуй да яе і тую сілу, якая бароніць кожнага ад няўдаліц і няўладзіц жыцця. У нас з табою гэта агульная сіла, сіла абаронцы Гаспадара.

Вілен слухаў знаёмца (ці як ён сам паспеў ужо не раз назвацца — сябра і брата) і поўнасцю яго не разумеў. Пакуль не разумеў. Толькі, а хлопец быў у гэтым упэўнены, прасвятленне ў блытаніне гамонкі хутка прыйдзе само сабой.

— Ты любіў у юнацкім узросце чытаць Джэка Лондана? — ні з таго ні з сяго спытаў Максім.

— Чуў пра яго ў школе-інтэрнаце.

— Добра, калі чуў. Дык вось, Джэк сцвярджаў, што пры­рода крывава-клыкастая і кіпцюрыстая. Ён гаварыў: «Быць жорсткім дрэнна, але гакі кош г, які трэба плаціць за тое, каб выжыць. Маладыя забіваюць старых, а моцныя забіваюць слабых вось такі няўмольны закон. Чалавек вядзе барацьбу супраць стыхій ці супраць сабе надобных, і ў гэтай 6арацьбе яму няма на што і на каго абаперціся, акрамя самог л сябе». Бачыш.

якія пірагі з блінамі. Нам, сябрук, лягчэй, у нас заплячыма стаіць Гаспадар, а мы яго верныя служкі. Мы усе, хго паспытау і адчуў смак, і ёсць дзеці Гаспадара

ночы...

Вілен здзівіўся, калі расплюшчыў вочы. Ягоны срэбраны «мерседэс» сгаяў на ўзбочыне дарогі і заспакоена вуркатаў рухавіком, нібы прыгрэтае кацяня на каленях мажнай гаспадыні.

— Ёлы-палы! 1 трэба ж задрамаць за рулём! Яшчэ такога ніколі не было. Ноччу ж спаў, як чумак, што ўпіўся гарэліцы, а тут, на дарозе, нечакана змарыла. Цьф ты.— Хлопец цвыркнуў слінай праз прачыненае бакавое шкло.— Ехаць да нашага Дома ночы хоць і няшмат засталося, але трэба праворней варушыцца. I чаму кіданула мяне ў даўнія і лішнія цяпер ужо ўспаміны? Няўжо настальгія па мінулым вакзальным жыцці? Га-гага,— на поўныя грудзі, аж аддалося ў патыліцы, рагатнуў Вілен.

«Сёння агульны збор. Маску-натварнік не забыў, ланцужок з сабачых зубоў на шыі, насгой чамярыцы са спіртам узяў Гурон».

Гвар хлопца цяпер ужо быў сур'ёзны і заклапочаны. Гладкі лоб ад напружанай задумлівасці прутом перасекла таўставатая вена, вочы прыжмураныя, ад чаго ў іх кутках да скронь пабеглі вееркамі танюсенькія зморшчынкі.

Колы машыны плаўна і абыякава, нібы гуляючы, пераадольвалі няроўнасці і выбоіны дарогі. Поўня чароўным і вялізным бяльмом вісела ўдалечыні, над самай сярэдзінай гэ­тай глухой лясной дарогі. Вілен узіраўся ў халодна-прыцягальнае свягло поўні і яскрава, з кожнай хвілінай, з кожным імгненнем адчуваў, як закіпае ў целе кроў, апаноўвае шчыкаглівая ўзбуджанасць, часцей і больш напорліва ў сярэдзіне грудзіны гойцае сэрца, ягоны грукат даносіцца да скроняў і патыліцы.

Вілен першы разтрапіў вось у такі, не вядомы яму раней стан. Але, як ні дзіўна, хлопца гэта не спалохала. За апошні год з хвосцікам, а менавіта столькі часу ён ужо быў Дзіцем ночы, гуронаўцам. Вілензвыкся прымацьяк належнае ўсё тое, штоз ім робіцца.

«Хутчэй, хутчэй давай каціся, мой жалезны канёк,— Падкідны падганяў сябе.— Вось за той павароткай і наш дом, нашы непарушныя ўладанні».

«Мерседэс» завярнуў за каленападобны выступ ельніку, і фары машыны выхапілі з прывіднага змроку ночы прыземісты драўляны двухпавярховік. У зацемненых вокнах не бачылася ні іскрынкі, ні пробліску святла. Калі б выпадкова чалавек, што заблудзіўся і шукаў ратунку, патрапіў прыцемкамі ў гэта мес­ца, то ён не адразу б і заўважыў будынак. Зусім не кідаліся у вочы яго пачарнелыя сцены, ашаляваныя ў даўнія часы свежымі, з мудрагелістай разьбою дошчачкамі. Шыферны дах пад лапкамі елак густа і буйна парос імхамі, а над казырком, які звісаў над прыступкамі ўвахода, раслі тры маладзенькія бярозкі.

Там-сям, праз адарваную некім шалёўку, выглядалі гнілаватыя бярвенні з глыбокімі парэпанымі трэшчынамі. Даўно занядбалі свой дом адпачынку працаўнікі костнага завода. Адракліся ад двухпавярховіка, як ад шалудзівай сіраты ці карослівага калекі. А яму б, гэтаму дамку, патрапіць бы ў добрыя, умелыя рукі майстроў, і, глядзіш, праз нейкі час увішнай працы ажыў бы дом костнікаў, зірнуў на белы дзень памытымі і чыстымі вокнамі, запоўніліся б пакоі, сталоўка і фае смехам ды музыкай. Пружыны ложкаў парыпвалі б пад разгарачанымі целамі каханкаў. Але, але...

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 4

lanpirot
4. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 4

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII