Дзеці ночы
Шрифт:
У Нінкі не выходзіў з галавы сённяшні сон. Мо яна і пайшла з-за яго пакатацца ў метро, каб хоць крышачку развеяцца.
Перад гэтай ноччу з самага вечара да яе падышоў Юрка (з ім дзяўчына жыла ўжо, як шуткавала Кірылауна, у чатыры нагі, каля месяца) і пахваліўся, што ён дамовіўся з адным выпівохам на начлег у яго кватэры. Плата невялікая — пляшка віна. А там, у кватэры новага сябрука па чарцы, можна і памыцца, паспаць па-людску, урэшце, паглядзець, хай сабе і чорна-белы, тэлевізар. Усё гэта Юрка выгаворваў з яўнай радасцю. У яго аж загарэліся агеньчыкі ўдачы ў шараватых вачах. Прытым і ехаць недалёка, ва Уручча. Нінка без асаблівых угавораў згадзілася. Тым больш што апошнім часам ёй было не прывыкаць да розных начлегаў па чужых кватэрах.
I на гэты раз у кватэры новага знаёмага ўсё было як звычайна: парэзаныя гуркі на падранай цыраце стала, акрайчык хлеба, мутнаватыя, ад частага мацання, чаркі-стограмоўкі, крывяная каўбаса і тры пляшкі «Крыжачка», яшчэ закаркаваныя. Двухпакаёўка Лёніка-пенсіянера была раскошнай у параўнанні з вакзальнымі лаўкамі і гарышчамі ці з сядзеннямі электрычак у тупіках, дзе часцяком начавала Нінка з цяпер ужосваім Юркам. Мужчыны выпілі, прыгубіла і яна. Старэнькі радыётранзістар назамежнай хвалі прадракаў слухачам прыход на зямлю года д’ябла. Маўляў. што гры дзевяткі надыходзячага перадапошняга года другога тысячагоддзя — гэта не ш го іншае, як перавернутая пячатка чорных сілаў цемры. Пячатка зла, якая знішчыць чалавецтва, што па самую макаўку апусцілася у бяздонныя грахі і распусту.
Нінцы не хацелася піць у гэты позні вечар. Яна, цяпер ужо не жадаючы сама таго, узгадала Вілена. Успамін пра яго нахлынуў нечакана і спантанна. Дзяўчыне нехта невядомы і нябачны ціхенька шапнуў на вуха: «Паглядзі ў зацемненае ноччу шкло акна. Прыгледзься, прашу цябе».
Нінка ўталопілася зрэнкамі на чорныя шыбіны з адбі гкам святла лямпачкі ў іх. Спачатку яна нічога не ўбачыла, акрамя адлюстраванняў гаспадара кватэры Лёніка і Юркі, якія няспешна хрумсцелі гуркамі, заядалі чарговую порцыю «Крыжачка». Але вось ледзь бачна насупраць акна начало малочна згушчацца паветра. Бясформенная аблачынка даўжэла. пашыралася ў бакі, выцяі валася мроістым сгрыжнем і, нарэшце. абмалявала чалавечыя контуры. Нінка ледзь не ўскрыкнула ад нечаканасці, але той жа невядомы голас супакоіў: «Не хвалюйся і не бойся. Усё будзе добра. Толькі глядзі і не адрывай вачэй, яшчэ слухай госця. слухай уважліва — і ты пачуеш яго». Дзяўчына нават не міргнула ні разу. Яна прыліпла позіркам да малочна-мроістай постаці. Цяпер, як ні дзіўна. але Нінка магла разгледзець нават і твар нечаканага і няпрошанага госця... Гэта быу Вілен. Яе Вілен. Праўда, без свайго цела, але ён. Той, хто збег ад Нінкі, хто пакінуў яе, у каго яна паверыла ці не ў апошні раз у жыцці. «Вілен. мой любы. Мой здраднік і мучыцель»,— бязгучныя словы паляцелі думкаю да прывіднага згустка паветра.
«Я рады бачыць цябе, мая дзяўчынка. Рады, ш го ты жывая і. здаецца. не забылася яшчэ на таго Вілена, якога ведала раней».
«I не сорамна пра такое казаць? Я ледзь не звар’яцела, калі ты збег, растаптаў маю веру, маё каханне, што нарадзілася дзякуючы табе і засохла бутонам на корані, так і не распусціўшыся».
«Ён вінаваты. Я не пярэчу, не апраўдваю».
«Ён? А хто ж у такім разе ты?»
«Я тая часцінка лепшага і свеглага, што яшчэ засталася у Віленавай душы і целе, шго не падпарадкавана пакуль згуонай чорнай сіле».
«Ён у небяспецы?!»
«Так. I ў вельмі вялікай».
«Але ж Вілен жывы?»
«Толькі целам. I тое хутка яму не будзе належаць».
«Мне можна пабачыцца з ім?»
«Не спяшайся. Час яшчэ ёсць. Я дапамагу. Мне цяжка весці барацьбу за яго ў адзіночку. Я аслаб. I дзень за днём мне
«Пачакай яшчэ хвілінку. Раскажы далей...»
«Нямашака часу. Паспрабую ноччу прабіцца да цябе. Раней кладзіся спаць і старайся думаць пра Вілена, глыбока і настойліва думаць, перш чым заплюшчыш вейкі».
Нешта стрэльнула за акном. Усё роўна як пакрышка з камерай у грузавой машыны. I адразу Нінка заўважыла, шго праз шыбіну у кухню ўварвалася смалісга-дзёгцевая пляма згустак і смуродліва распаўзлася пад столлю. Дзяўчына адчула, як быццам бы ў яе мозг заскочыў і пратыкнуў яго сноп вострых іголак. свярдзёлкамі забуравіла ў вушах, а патыліцу схапіла сутарга.
«Запомні, пагаскушная шлюха, што адны народжаны для святла, а другія — для вечнай цемры!»
Ад грамавога рогату ў Нінкі пабралася пупырышкамі скура на ўсім целе.
— Табе дрэнна? — Юрка п'янавата нахіліўся да дзяўчыны і няўмела абняў за плечы.— Нейкая бледная ты, быццам з марозу. Выпі чарку сугрэўнага, адразу палягчэе. Налівай ёй, Лёнік.
— Не хачу я,— адмахнулася Нінка.
— На два пальцы ў чарку накапаю,— нясмела прапанаваў Лёнік.— Замест лекаў будзе табе.
— Адвяжыцеся, хлопцы,— паспрабавала ўсміхнуцца дама.— Даканчвайце самі, тут вам па камарынаму глытку засталося.
Юрка адхіліўся ад сяброўкі, вальней сеў на табурэтцы, расслаблена выцягнуў ногі пад стол. Ён добра ведаў: калі Нінка чагосьці не хоча рабіць, то ўжо ніякія ўгаворы не дапамогуць.
Яна будзе сгаяць на сваім да апошняга. Хлопец удыхнуў на поўныя грудзі. павёў галавою па баках, прынюхаўся:
— Лёнік, табе не здаецца, што на кухні запахла пратухлымі яйкамі ці то серай. Падобны пах мае брыдкая мазь ад каросты.
— Ну ты і прыдумаў,— захмялела выставіў жоўтыя, напаўз’едзеныя зубы гаспадар кватэры.— Я не помню, калі апошні раз на патэльні курыныя яйкі сквірчэлі, а ты гаворыш пра тухлыя. А серай і ад гарэлых запалак можа патыхаць.
— Пры нюхайся,— настойваў Юрка.
Лёнік цегануў у грудзіну сваім носам-рубільнікам пракуранае паветра кухні, на хвіліну затрымау яго ў лёгкіх, выдыхнуў:
— Нешта такое ёсць. Ат, якая розніца, налівай яшчэ па каліўку, сам паглядзіш: усялякія пахі знікнуць, атрафіруюцца без нас.— Лёнік высгавіў зноў жаўцякі зубоў, радасна-задаволены, што ўспомніў такое разумнае слова «атрафіруюцпа».
«3 Віленам бяда. Ш го ж такое магло здарыцца? Адкуль з’явіліся незразумелыя прывіды, якія бачыла? Галюцынацыі?.. Непадобна. Тады ш го? Што такое? Чаму менавіта мяне знайшоў Віленаў Дух дабрыні ў мільённым горадзе? Сярод соцень мільёнаў акон адшукаў тое, дзе ціхамірна сядзела я? — Нінка абаперлася локцямі аб краёк стала, паднерла далонямі падбародак. У крыху прыплюснутых вейкамі вачах ледзяніста застылі непаразуменне, глыбокі сполах, нават, можна было сказаць, і адчай.— Ён жа пакінуў мяне, збег. Уцёк, як забойца ад ахвяры. Чаму ж цяпер я патрэбна яму, ягонаму Духу?.. А ці па сваёй волі Вілен разлучыўся са мною? Можа, нечакана перад ім з'явілася больш моцная сіла, якая пераадолела ягоную волю, падпарадкавала і, закружыўшы ў здушлівых абдымках, пацягнула за сабою. Што ж рабіць мне. калі гэта так? Чым я магу дапамагчы светлай абалонцы Віленавага Духу? Чым, Божа ты мой найвялікшы і адзіны?»
«Адны нараджаюцца для святла, а другія — для вечнай цемры!» — зноў уварваўся басавіта-гнёткі голас у Нінчыны думкі. Толькі цяпер дзяўчыну не працяла холадам, на яе быццам вылілі вядро кіпеню. Твар загарэуся пякельнай чырванню, пот густымі драбнюткімі кроплямі выступіў па ўсім целе. у вушах шуганула хваля гарачага паветра.
— Вы пасядзіце, хлопцы, а я пайду прылягу. Нядобра сёння сябе адчуваю. Ці не скразнякі ўсяму віною?
— Кладзіся ў заднім пакоі. Там канапа, хоць і старэнькая, але не мулкая, пружыны пад бок яшчэ не ўпіраюцца. Удваіх якраз там памесціцеся,— падахвоціў Лёнік дзяўчыну.