ДзесяцЬ Бітвау
Шрифт:
У кінутым уцекачамі лагеры пад Ляхавічамі пераможцам дасталіся вялізныя трафеі. Асабліва радаваўся Павел Сапега шматлікай артылерыі, запасам пораху. Было тут таксама багата мукі і болын як сем тысяч нарабаваных
Паводле сведчання Шчарбатага, пад Палонкай загінула 16 тысяч маскоўцаў. Гэта быў поўны разгром галоўнай царскай арміі, якая тады дзейнічала ў Беларусі, і карэнны пералом у ходзе вайны. Ад Палонкі пачалося выгнанне захопнікаў з нашай зямлі. У тылах праціўніка з новай сілай разгарнулася народная партызанская барацьба. Неўзабаве войскі Сапегі і Чарнецкага былі ўжо пад Барысавам. Гэтым жа летам вызваленне святкавалі яшчэ ацалелыя жыхары гарадоў Крычава, Шклова, Амсціслава. Некаторыя загоны беларускіх вершнікаў падышлі ажно да Смаленска.
На Падняпроўі і Падзвінні пад акупацыяй яшчэ заставаліся некаторыя абшары і такія гарады, як Полацак і Віцебск, але вайна ўжо хілілася да свайго канца.
I нарэшце на самым пачатку 1667 года ў вёсцы Андросаве пад Смаленскам паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай было падпісанае замірэнне. Да Масквы адыходзілі ўсходнебеларускія землі — Смаленшчына і заходняя Браншчына, а таксама левабярэжная Украіна і Кіеў. Аднак маскоўскаму цару не ўдалося здзейсніць свой асноўны намер — захапіць усю Беларусь, знішчыць нашу дзяржаву. Ён дамогся толькі аднаўлення мяжы, якая існавала ранейшымі часамі.