Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

ДзесяцЬ Бітвау

Чарняўскі Міхась

Шрифт:

Гетман паставіў сваё войска ў тры лініі. Цэнтр пазіцыі занялі 300 гусараў самога Хадкевіча на чале з вядомым ротмістрам Вінцэнтам Войнам. Правей стаў гусарскі полк яшчэ аднаго выпрабаванага ваяра — Яна Сапегі. Наперадзе палка было 350 вершнікаў брата гетмана Аляксандра Хадкевіча, а таксама Шчаснага Невяроўскага. У другой лініі стаялі гусары самога Сапегі і Вілямоўскага. Заплечча ж занялі коннікі Змітра Барухоўскага і будучага амсціслаўскага ваяводы Марціна Гедройца. Цэнтральная групоўка была ўзмоцненая вершнікамі Тодара Ляцкага.

Найболыпая моц беларускага войска сканцэнтравалася на левым крыле. Тут полк на 900 гусарскіх шабляў Тамаша Дубровы быў дапоўнены лёгкімі вершнікамі.

Тылы

войскаў Хадкевіча замыкалі вершнікі Яна Кішкі, Адама Тальвоша і Станіслава Белазора. Знайшлося ў баявых шыхтах месца і інфлянцкай пяхоце, а таксама райтарам курляндскага герцага. Пры беразе Дзвіны каля лагеру сталі чатыры конныя харугвы беларускіх татараў. Яны павінны былі ахоўваць вазы, а пры неабходнасці пераследваць праціўніка.

Дзень убіраўся ў сілу, а бітва не пачыналася. Беларусам не з рукі было пакідаць выгодныя пазіцыі на ўзвышшы. Асцярожныя шведы таксама не спяшаліся лезці ў бойку. Ішоў час, і тады Хадкевіч пайшоў на хітрыкі. Ён паслаў наперад частку вершнікаў. А потым загадаў ім павярнуць назад, паказваючы «уцёкі». На гэта і спакусіўся Карл IX. Не жадаючы выпусціць з пабаявішча «баязлівага» праціўніка, ён даў знак да генеральнага наступу.

Хіснуліся пікі над галовамі шведскіх ваяроў і чатырохкутнікі пяхоты крануліся з месца. Яны рушылі ў нізінку да ручая, які дзяліў пазіцыі праціўнікаў. Перайшлі яго і пачалі цяжка ўздымацца па схіле. Калі вораг наблізіўся, беларуская пяхота дала залп з некалькіх гарматак і мушкетаў, а затым Вінцэнт Война пачаў атаку. Гусарскія роты пусцілі коней наўскапыта. Швецкія мушкецёры паспелі зрабіць толькі адзін залп, як нашыя вершнікі з прымацаванымі за плячмі крыламі ўжо ўрэзаліся ў іх шыхты.

Крышыліся даўгія гусарскія пікі аб панцыры і целы пяхотнікаў. Шаблі скрыжаваліся з рапірамі. Воблакі парахавога дыму ўзняліся над пабаявішчам. Гусары Войны раз за разам паўтаралі атакі. ІПведскія пяхотнікі, асабліва нямецкія найміты, трымаліся мужна. Але Война і не намерваўся праламаць цэнтр праціўніка. Для гэтага было замала сілаў. Задача перад ім была іншая — скаваць каралеўскую пяхоту, не даць ёй разгарнуцца на поўную моц. I з гэтым нашыя гусары, хоць і неслі страты, справіліся.

Такім чынам, ў цэнтры ўсё распачалося, як і задумаў Хадкевіч. Аднак галоўныя падзеі павінны былі разгарнуцца на прыдзвінскім крыле. Тут гусары Дубровы контратакай спынілі шведскіх райтараў, а затым адкінулі іх на фланг уласнай пяхоты. Частка каралеўскіх вершнікаў кінулася наўцёкі па рыжскім шляху. Наўздагон ім паімчалі лёгкаўзброеныя загоны. Прырэчнае крыло шведаў намаганнямі Дубровы было разгромленае. На правым жа крыле гусары Сапегі былі ў меншасці. Але гэта не спыніла і іх. Коннікі ўрэзаліся ў непаваротлівыя шыхты райтараў і тыя пачалі адступаць. Убачыўшы гэта, Карл IX кінуў ім на дапамогу ўсе свае рэзервы. Свежыя роты вершнікаў ударылі ў бок сапегаўцам, і тыя самі апынуліся ў крытычнай сітуацыі.

Вось тут Хадкевіч зразумеў, што ў караля болып няма свежых войскаў. I тады ўступілі ў справу харугвы Ляцкага. Яны абагнулі зарослыя дрэвамі могілкі і нечакана ўсекліся ў аголены шведскі фланг. Райтары не вытрымалі і сталі ратавацца ўцёкамі.

Тады прыйшла чарга на варожую пяхоту. Шведы і немцы ўпарта бараніліся. Іх камандзіры падалі з зброяй у руках. I шыхты нарэшце не вытрымалі і рассыпаліся. Кожны пачаў ратавацца паасобку. Частка пяхотнікаў спрабавала замацавацца ў суседняй мураванай бажніцы, але была вынішчаная гусарскімі слугамі-пахолкамі.

Бубны і дудкі падалі сігнал усеагульнай пагоні. Коннікі кінуліся за ўцекачамі, секучы іх цягам дзесятка кіламетраў у бок Рыгі. Пад самым каралём быў забіты конь, і яго толькі коштам уласнага жыцця выратаваў адзін нямецкі шляхціч. На палях Кірхгольма лягла большасць шведскай пяхоты, каля паловы райтарыі, слаўныя военачальнікі і афіцэры. Кароль з недабіткамі дамкнуў да караблёў у вусці Дзвіны і паспешліва паплыў за мора. Вечарам таго ж дня ў Інфлянтах не засталося ніводнага шведскага жаўнера!

Праўда, Кірхгольмская перамога не прынесла пералому ў самой вайне за Інфлянты. На яе паспяховае завяршэнне ў Вільні і Варшавы не было сродкаў. Яны пайшлі на чарговую вайну з Масквой. У выніку ж да сярэдзіны сямнаццатага стагоддзя ў нашым уладанні засталася толькі паўднёва-ўсходняя Латвія.

Бітва пад Хацінам

Суседам Рэчы Паспалітай на поўдні была Асманская імперыя. Гэта магутная дзяржава туркаў-асманаў, якая ўсталявалася на руінах Візантыі. Да пачатку сямнаццатага стагоддзя іх ўладанні ўжо прасціраліся на велізарныя прасторы Пярэдняй Азіі, паўночнай Афрыкі, паўднёваўсходняй Еўропы. На поўначы яны падступалі пад Вену і Альбоў.

Праўда, працяглы час дачыненні паміж Імперыяй і Рэччу Паспалітай не былі асабліва напружанымі. Асноўным сваім праціўнікам у Еўропе туркі лічылі Вугоршчыну і Аўстрыю, праз якія яны хацелі прабіцца ў Цэнтральную Еўропу. Справу ўскладнялі толькі падпарадкаваныя ім крымскія татары — сваімі рабаўнічымі нападамі на ўкраінскія землі, ды запарожскія казакі, якія ў адказ спусташалі ўзбярэжжы Чорнага мора.

На пачатку ж сямнаццатага стагоддзя абвастрылася суперніцтва за валоданне землямі гістарычных вобласцяў сённяшняй Румыніі — Малдавіі і Валошчыны. Да таго ж Варшава выразна выказалася за вайскова-палітычны альянс з Венай, якая супрацьстаяла навале з нізавіны Дуная. Усё гэта ўрэшце прывяло да войнаў нашых продкаў з туркамі, якія доўжыліся амаль стагоддзе.

Ініцыятарамі ваенных дзеянняў сталі фактычна ўкраінска-польскія магнаты. Увосень 1620 года іх войскі ўварваліся ў Малдавію, але былі разгромленыя туркамі. Загінуў і сам польскі гетман. Акрылены такой лёгкай перамогай, малады і ганарлівы султан Асман II пачаў збіраць усю сваю моц для паходу на Рэч Паспалітую. Ён хваліўся, што хоча дасягнуць берагоў Балтыйскага мора.

Разумеючы ўсю паважнасць небяспекі, да адпору энергічна рыхтавалася і Варшава з Вільняй. Збіралі грашовыя сродкі, мабілізавалі войскі. Аднак напачатку паўстала пытанне пра военачальніка. Пасля нядоўгіх развагаў выбралі Яна Караля Хадкевіча, праслаўленага ў бітвах з шведамі ў Інфлянтах і ў змаганні з Маскоўшчынай.

На прызначэнне гетманам Хадкевіча не ў апошнюю чаргу паўплывала тое, што да змагання з туркамі ахвотна далучыліся вопытныя ваяры з нашай краіны. Пад яго сцягі сталі загартаваныя на Марсавых палях харугвы гусарыі Мікалая Сяняўскага, Мікалая Зяновіча, Пятра Апалінскага, Яна Рудаміны, Мікалая Касакоўскага, Аляксандра Сапегі ды іншых слаўных ротмістраў. Тагачасны харвацкі паэт Іван Гундуліч напісаў пра Хацінскую вайну паэму «Асман». Там ён сярод іншага прыгадвае роты беларусаў, узброеных шаблямі і стрэльбамі.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Том 4. Наша Маша. Из записных книжек

Пантелеев Леонид
4. Собрание сочинений в четырех томах
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 4. Наша Маша. Из записных книжек

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Сойка-пересмешница

Коллинз Сьюзен
3. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.25
рейтинг книги
Сойка-пересмешница

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16