Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Шрифт:

Страх на Танiным твары змянiўся неўразуменнем, неўразуменне - адчаем, калi яна ўбачыла на сваёй сукенцы вялiзную дзiрку. Яна пляснула рукамi:

– У чым я цяпер пайду! Навошта ты гэта зрабiў, Фiлька?

– Знарок, - сказаў ён, - хаця ты сама мяне прасiла. Але, можа, ты цяпер не пойдзеш на мыс?

– Усё роўна я пайду. Я пайду, я пайду!
– закрычала Таня i, саскочыўшы на зямлю, знiкла, патанула за дрэвамi.

I Фiлька не паспеў заўважыць, як знiкла яна мiж чорных i белых бяроз.

Нiбы

вiхор памчаў ад Фiлькi друга.

Ён застаўся на дрэве адзiн. Геаметрыя, што ляжала ў яго на каленях, упала на траву. Паласаты бурундук, самы цiкаўны з усiх жывучых у гэтым гаi пад каранямi даурскай бярозы, падышоў да кнiгi i спынiўся перад ёй. У пярэднiх лапах ён трымаў арэх, якi нёс у сваю норку.

Фiлька сярдзiта запусцiў у бурундука нажом. I востры нож уткнуўся ў зямлю перад самай пысай звярка.

Бурундук кiнуў арэх i таксама знiк.

А Фiлька павольна споўз з дрэва. Ён падняў арэх паклаў яго на далонь i ўзважыў - арэх быў поўны. Фiлька некаторы час глядзеў на яго не рухаючыся, увесь час думаючы пра Таню, i потым, вырашыўшы, што ўсё-такi кожны арэх павiнен быць з'едзены, гучна разгрыз яго.

XXI

Ноччу горад спаў. I хаця кожны далёкi гук ноччу здаецца блiзкiм, не было чаго слухаць у немаце горада.

Толькi Таня iшла i iшла.

Аднойчы яна хадзiла ўжо гэткай парой i па гэтай дарозе. Але тады побач iшоў Фiлька, ён нёс яе вуды на плячы. Абое яны трохi дрыжалi ад холаду, таму што была восень i на свiтаннi лiсты зрывалiся i даганялi вецер, не датыкаючыся да зямлi. I зоркi гарэлi тады толькi на самым краi небасхiлу. А цяпер яны не пакiдалi неба, чакаючы зару, каб знiкнуць з яго.

А пакуль яны гарэлi ў цiшынi, Таня ўсё iшла пры iх святле, накiроўваючыся да лясiстага мыса.

Яна ўвайшла ў лес i выбрала сабе шырокую сцяжынку, дзе было святлей, чым пад дрэвамi. Доўгiя каранi i ценi ляжалi ў яе на дарозе. Але ёй не было страшна. Толькi вiльготныя лiсты вольхi палохалi яе зрэдку, чапляючыся за твар. Яна адхiляла iх рукой. Яна была ў задуменнi.

Яна думала: што рабiць, калi Коля скажа ёй аб каханнi? Што рабiць? Учора ён прыйшоў да яе i сказаў: "Прыходзь. Я прашу цябе, прыходзь дзеля мяне. Я не бачыў яшчэ сапраўднага свiтання ў лесе. Прыходзь".

I вось праз iмгненне яна прыйдзе.

Што рабiць? Што рабiць наогул, калi табе гавораць пра каханне, а ў цябе ёсць толькi мацi, для якой ты ў жыццi адна, i няма ў яе нiкога болей?

Яна злёгку дрыжала, думаючы пра гэта, i хуталася ў доктарскi халат сваёй мацi, якi надзела крадком.

А лес iшоў усё далей i далей, ведучы яе па сваiх сцяжынках да мыса, дзе былi рассеяны вялiзныя камянi.

Коля выбраў сабе месца сярод iх. Ён сядзеў i чакаў, гледзячы ў бок лесу. А пад патухлымi зорамi ўжо бялеў пясок i, быццам пад дажджом, блiшчала каменне.

Таня

з'явiлася перад iм раптоўна. Ён не пазнаў яе ў белым халаце i кiнуўся прэч ад яе. Таня клiкнула яго. Ён азваўся. Але бянтэжлiвасць яго прайшла не адразу.

Час цягнуўся павольна. Яны моўчкi iшлi назад да ўзлеску, дзе, быццам верацёны, ахутаныя пражай, стаялi ў дыме востраканечныя елкi.

Яны выбралi лiстоўнiцу з шырокiмi галiнамi i спынiлiся пад ёй.

– Навошта ты надзела гэты халат?
– запытаў Коля.

Таня адказала:

– У мяне цяпер няма той прыгожай сукенкi, якая так падабалася табе.

– Нашто ты гаворыш пра сваю прыгожую сукенку, я яе зусiм не памятаю. Я думаю толькi пра цябе.

– Заўсёды?
– спытала Таня.

– Заўсёды. Нават тады, калi я цябе не бачу. Вось што для мяне дзiўна.

– Так, гэта дзiўна, - сказала яна.

Потым яны прыселi ля падножжа лiстоўнiцы i прыслухоўвалiся да трэску галiн над галавой. Гэта прачыналiся птушкi ў сваiх сховiшчах. Над вяршалiнай суседняй елкi замахала крыламi арэхаўка i паляцела, пакiнуўшы за сабой у цёмным паветры цьмяны след.

– Гэта вельмi дзiўна, - паўтарыла Таня, сочачы за яе палётам.
– Вось яна правяла мiж галiн, тут, на елцы, доўгую ноч. А цяпер на зары паляцела... Але гэта добра. Значыць, ты будзеш думаць пра мяне заўсёды i тады, калi мяне тут не будзе? Хутка я паеду.

Коля цiхенька ўскрыкнуў. Ён не пасаромеўся крыкнуць, пачуўшы гэтыя словы, якiя за адну секунду перавярнулi яго душу.

Таня ж, наколькi хапала сiлы, старалася стрымаць свой голас.

– Хiба ты хочаш паехаць адсюль?
– спытаў ён.

– Так, я вырашыла. Няхай бацька застаецца з табой i цёткай Надзяй - яна ж таксама добрая, ён яе любiць. Але я нiколi не пакiну маму. Нам трэба паехаць адсюль.

– Але чаму, скажы мне? Цi ты ненавiдзiш мяне, як раней?

– Нiколi не кажы мне пра гэта, - глуха сказала Таня.
– Што было са мной спачатку, я не ведаю. Але я так баялася, калi вы прыехалi да нас. Гэта ж быў мой бацька, а не твой. I, вiдаць, таму я была несправядлiвая да цябе. Я ненавiдзела i баялася. Але цяпер я хачу, каб ты быў шчаслiвы, Коля...

– Не, не!
– у хваляваннi закрычаў ён, перабiваючы яе.
– Я хачу, каб i ты была шчаслiвая, i твая мацi, i бацька, i цётка Надзя. Я хачу, каб былi шчаслiвымi ўсе. Хiба нельга так зрабiць?

– Можа быць, можна, - у роздуме адказала Таня, - не ведаю.

I яна змоўкла, думаючы пра сваё ўласнае шчасце, i пра шчасце бацькi, i пра мацi.

Яна сядзела цiха, прыцiснуўшыся спiной да цёмнага ствала шырокай лiстоўнiцы, нiбыта ёй хацелася абаперцiся на нешта непарушнае, больш надзейнае, чым яе няясныя думкi, што смутна плылi ў яе галаве.

Поделиться:
Популярные книги

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

(не) Желанная тень его Высочества

Ловиз Мия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не) Желанная тень его Высочества

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7