Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Шрифт:

I ён не пайшоў далей.

"Няхай, - рашыў ён, - няхай пабачаць гэта ўсе людзi, раз так лёгка пакiдаюць яны адзiн аднаго".

Але Таня глядзела не на яго. Яна зiрнула на сонца на бляск, рассеяны ў паветры над гарамi, i павярнула пустыя

рукi Фiлькi да сябе.

Яна была здзiўлена.

– Як жа ты гэта зрабiў?
– спытала яна.

I ў адказ Фiлька моўчкi нагнуўся да зямлi i дастаў з-пад кучы адзення, складзенага iм на пяску, чатыры лiтары, выразаныя iм з белай паперы. Ён паклаў iх на грудзi i сказаў:

– Я кожную ранiцу прыходжу сюды i даю сонцу пячы свае грудзi, каб iмя тваё засталося светлым. Але прашу цябе, не смейся болей з мяне.

Ён паклаў сваю далонь на горла, што было ў яго знакам найвялiкшага смутку. I Таня зразумела, што лепш ёй цяпер не смяяцца.

Яна з новай для яе ласкай зiрнула яму ў вочы i цiхенька дакранулася пальцам да яго скуры.

– Якi ж ты маленькi, Фiлька! Ты дзiця. Гэта ж усё адгарыць i знiкне, як толькi надыдзе зiма i ты надзенеш кашулю.

Фiлька нахмурыў твар, здзiўлена абвёў вачыма наўкола - i гарачы пясок i раку, што зiхацела мiж гор падобна залатой далiне. Разгубленасць яго была вялiкая. Ён забыў пра зiму, ён зусiм не думаў пра яе, калi палiў сваё цела пад сонцам.

"Дурань, дурань!"

Ён гатовы быў махнуць на сябе рукой.

– Але сонца такое дужае, - сказаў

ён усё ж упарта.
– Няўжо ўсякi след знiкне? Можа, што-небудзь i застанецца, Таня? Падумай.

I Таня, падумаўшы нядоўга, згадзiлася з iм.

– Цудоўна, - сказала яна.
– Што-небудзь павiнна застацца, усё не можа мiнуцца. Iнакш куды ж...
– спыталася яна са слязьмi, - куды ж падзенецца наша верная дружба навекi?..

Дзецi абнялi адзiн аднаго.

Цёплае паветра абдало iх твары. Адзiнокiя птушкi глядзелi на iх з вышынi.

Скончылася маленства! Як гэта здарылася? I хто б мог iм пра гэта сказаць? Нi пясок, нi лес, нi камянi, якiя былi з iмi заўсёды.

Толькi родная рака iх бегла ўсё далей да ўсходу, струменiлася памiж цёмных гор. I там, у непрагляднай далечы, паўставала перад iмi iншая, чарадзейная краiна, распасцiраўся светлы край.

I, абняўшыся, яны неадрыўна глядзелi ў адзiн бок, не назад, а наперад, таму што ў iх яшчэ не было ўспамiнаў.

Але першы смутак расстання патрывожыў iх.

– Бывай, дзiкi сабака дзiнга, -сказаў Фiлька, - бывай!

Яму хацелася горка заплакаць, але ён быў хлопчык, якi нарадзiўся ў маўклiвым лесе, на беразе суровага мора.

Ён лёг на пясок ля вады i зацiх.

А Таня пайшла па пяску ўздоўж ракi, i чысты вецер, што прыляцеў з таго ж суровага мора, дзьмуў увесь час ёй ў твар.

Поделиться:
Популярные книги

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Единственная для темного эльфа 3

Мазарин Ан
3. Мир Верея. Драконья невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Единственная для темного эльфа 3

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Точка Бифуркации

Смит Дейлор
1. ТБ
Фантастика:
боевая фантастика
7.33
рейтинг книги
Точка Бифуркации

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат