Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзяўчына i бясхвостыя парсючкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Яна зноў падышла да тэлефона. Не, не трэба. Вярнулася да балкона. На вулiцы iшоў дробны, але шумны дождж. Паветра было свежае. Уначы Парыж рабiўся больш загадкавы. Чаму ж Марсэль не вяртаецца?..

Тэлефон... Яна падыходзiла да яго, перадумвала званiць, адыходзiла, вярталася зноў...

– Алё... Мiжгароднi?.. Будзьце ласкавы, панi, дайце мне Жуанвiль, нумар сто сорак сёмы...

Глядзець гэты нумар у даведнiку ёй не трэба было.

Ёй чуўся бой гадзiннiка на тэлефоннай станцыi. Бог яго ведае чаму, але яго ўдары будзiлi

ў ёй успамiн пра вялiзны, пусты бацькаў дом...

– Нiхто не адказвае...

– Пазванiце яшчэ раз, прашу вас, панi... Я ўпэўнена, што гаспадар дома... Проста спiць у гэты час - вось i ўсё... Яшчэ раз, зрабiце ласку...

Зноў званок... Чакаючы, яна ўслухоўвалася ў цiшыню... Крокi на лесвiцы... Сцiшылiся, не ягоныя... На вулiцы спынiлася таксi... Аўтобус...

– Алё... Гэта я, Жэрмэн... Ты спiш?.. Праўда, спiш?.. У цябе нiкога няма?

Загаварыўшы, яна адразу ж зрабiлася змрочная.

– Прабач, што разбудзiла... Што ты кажаш?.. Падагра?.. Даруй, не ведала... Ды не, нiчога...

Голас на тым канцы лiнii быў бурклiвы. Акурат голас чалавека, хворага на падагру, якi вымушаны быў у час прыступу ўстаць сярод ночы з ложка i спусцiцца на першы паверх да тэлефона.

– Трэба, каб ты сказаў мне дакладна, цi ведаеш такога чалавека, як Марсэль Блан...

– Мне прозвiшчаў не называюць, - раздражнёна адказаў чалавек.

– Гэта неабходна... Ты разумееш?.. Марсэль...

– А што будзе, калi адкажу?

– Ты яго ведаеш?

Нi слова адказу.

– Трэба, каб ты адразу ж адказаў... Гэта вельмi важна. Апошняе, пра што я ў цябе пытаюся... Ты яго ведаеш?

– Што ён сабой уяўляе?

– Дваццаць пяць гадоў... Прыгожы малады мужчына... Брунет, элегантны... Часта апранае палiто з вярблюджай воўны, - затаiла яна дыханне, - светлае, зусiм светлае...

Зноў цiшыня.

– Ты яго ведаеш?

– А ты?

– Якая рознiца! Адказвай. Ведаеш?

– А што будзе, калi адкажу?

– Нiчога... Проста мне трэба знаць... Ты ж яго ведаеш, га?..

Ёй здалося, што нехта падымаўся па лесвiцы. Але, як выявiлася, гэта быў кот.

– Заедзь да мяне, як захочаш...

– Не кладзi слухаўку... Чакай... Што я хачу, каб ты мне сказаў, дык толькi тое, цi збiраецца ён гэтым вечарам...

– Што?

– Ты не разумееш?

– Я думаў, ты выйшла замуж...

– Але... Гэта...
– Пасля некаторых ваганняў яна даказала: - Гэта мой муж.

I чаму ёй здалося, што чалавек на другiм канцы лiнii пацiснуў плячыма?

– Iдзi спаць, - толькi i сказаў ён.

Дарэмна спрабавала яна пасля гаварыць нешта ў апарат. Сто сорак сёмы жуанвiльскi абанент паклаў слухаўку.

Ужо была палова другой ночы, а Марсэль усё яшчэ не вярнуўся. На стале побач са скрынкаю з прыладамi для швiва ружавеў бясхвосты парсючок, а палiто з вярблюджай воўны ўсё яшчэ ляжала на дыване.

Раздзел другi

ГАНДЛЯР БЯСХВОСТЫМI ПАРСЮЧКАМI

Гадзiны ў чатыры

ранiцы з усiх вокнаў, якiя можна было бачыць з балкона кватэры Бланаў, святло гарэла толькi ў адным, дый тое за штораю там угадвалася постаць чалавека, якi, мяркуючы па ўсiм, даглядаў хворага.

Марсэль не вярнуўся. Ён не пазванiў, не даў па сабе знаку, i роўна а пятай гадзiне Жэрмэн вырашыла зрабiць яшчэ адзiн тэлефонны званок.

– Алё... Гэта ты, Iвэта?.. Спiш, бедная?.. Не злуйся на мяне... Ну, гэта я, Жэрмэн... Але... Хочаш выручыць мяне?.. Што ты кажаш?

Дзяўчына на другiм канцы лiнii прамармытала:

– Ну, што табе?..

Iвэта працавала разам з ёю. Гэта была мажная дзяўчына дваццацi васьмi гадоў, зусiм непрыгожая. Яна ведала сваю непрывабнасць i, адкiнуўшы ўсякую зайздрасць да панаднай Жэрмэн, патрапляла заставацца лепшай яе сяброўкай сама вясёлай i зычлiвай.

– Хуценька апранайся, няважна як. А каб хутчэй паспела, закажу табе таксi. Адразу ж едзь да мяне...

Сказаўшы: "Ну, што табе?.." - Iвэта не выявiла нi здзiўлення, нi цiкаўнасцi. Праз чвэрць гадзiцы яна ўжо была ў Жэрмэн.

– Ты, мусiць, здзiўлена...

– Усякае бывае, цётка...

– Марсэля няма...

– Я i не сумнявалася. Калi б быў, ты б мяне не клiкала...

– Я табе пазней усё растлумачу... Не, скажу табе шчыра, я не змагу растлумачыць гэта, нават табе...

– Куды мне iсцi шукаць яго?.. Сказаць яму, што ты захварэла цi што стралялася?

– Гэта я выйду... Ты застанешся тут... Толькi слухай... Сядзi каля тэлефона... Пазвоняць - запiшы як след, што скажуць... Калi гэта будзе Марсэль, скажаш, хто ты... Ён цябе ведае... Скажы яшчэ, што я выйшла i хутка вярнуся... Калi ж ён прыйдзе, скажы тое самае... скажы, што я ўстрывожылася... i пайшла яго шукаць...

– Палова пятай, - заўважыла Iвэта.
– I раздзявацца не варта... Можна легчы на канапу?..

– Вядома!

– Пiць у цябе нiчога няма?..

– Ёсць бутэлька каньяку ў насценнай шафе...

Праз хвiлiну-другую Жэрмэн ужо садзiлася ў таксi, якое прывезла сюды Iвэту i чакала дагэтуль новага клiента.

– У Жуанвiль... Уздоўж Марны... Я скажу, дзе спынiцца.

Яна супакоiлася, узяла сябе ў рукi. Чакаць яна ўжо больш не магла. Трэба было нешта рабiць.

Вулiцы былi пустыя, толькi некалькi грузавiкоў з гароднiнай праехалi на рынак.

Менш чым праз паўгадзiны таксi ўехала ў Жуанвiль. Трохi пазней Жэрмэн спынiла машыну каля вялiкай адзiнокай вiлы на беразе ракi.

– Чакайце мяне, калi ласка.

Яна пазванiла. Ведала, што не хутка адчыняць. Да таго як пачула першыя мяккiя крокi за дзвярыма, дакладней, перш чым, напружыўшы слых, угадала iх, званiць прыйшлося некалькi разоў. Цяпер чакала, пакуль гаспадар уважлiва разгледзiць яе праз вочка ў дзвярах. Нервавалася. Iшоў дождж. Яна была ўжо ўся мокрая.

– Гэта я, - сказала Жэрмэн.
– Адчынi.

Поделиться:
Популярные книги

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Законы Рода. Том 10

Flow Ascold
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10

Наследник павшего дома. Том III

Вайс Александр
3. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том III

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Орден Багровой бури. Книга 4

Ермоленков Алексей
4. Орден Багровой бури
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 4

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь