Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

…I вось вечар. I сядае, пакідаючы на вадзе залатую сцежку, сонца. Можна ісці насустрач яму з гарадзішча па вадзе Струмені, Прыпяцкай пратокі (а мноства стагоддзяў назад, відаць, не пратока, а сама Прыпяць плыла пад валамі гарадзішча), пасля паплавамі, пасля плынямі нядальняй Прыпяці і зноў паплавамі і дзюнамі. Гэтыя дрымотныя валы, тысячакротна ўтаптаныя і ўбітыя нагамі ворага, гэтая ледзь не самая плодная на Беларусі, дзірвановая, перагнойна-карбанатная глеба, тысячы разоў узараная ралам аратая.

Тураўская зямля. Не будзем спрачацца аб правамернасці гэтай назвы ў далёкім мінулым і сёння. Быў Тураў магутнай сталіцай, быў гарадком

Мазырскага павета, быў раёнам, стаў пасёлкам Жыткавіцкага раёна. Але не трэба вучоным ламаць дзіды. Хай спытаюць у насельнікаў. Была гэта і ёсць, нягледзячы на ўсе зменлівасці лёсу, тураўская зямля. Так, Палессе, але, на думку жыхароў, "палешукі" — гэта недзе там, а тут былі і ёсць "туроўцы". I характар "туроўца" прадпрымальны, самасцвярджальны, занадта ўпэўнены ў сабе, часам не вельмі прыемны для суседа, як то часта бывае ў чалавека сталіцы, нават краіны, мясцовасці, былая слава якіх ("часова", па цвёрдай іхняй думцы) у заняпадзе. Славяне, беларусы, палешукі — яны ўсё ж самі па сабе. Раней, як дрыгавічы, у адасобленасці ад крывічоў і палян, пазней, як жыхары палітычнага цэнтра княства і аднаго з двух яго эканамічных цэнтраў. Многія і многія з іх не здолелі б растлумачыць гэта гістарычна. Проста яны "туроўцы" — і ўсё.

Гэтыя закляклыя валы — гэта дынастычныя і міжусобныя войны і войны народаў. Гэтыя валы — нібы насыпаны на костках, славянскіх і неславянскіх. За выключэннем нейкіх шасцідзесяці год жыцця ў яднанні з Кіевам, Тураўская зямля ў даўнія тыя часы была палітычна і тэрытарыяльна самастойнай аж да часоў Гедыміна. У лепшыя яе гадзіны хадзілі пад началам Турава Клецк і Слуцк, Мазыр і Пінск, Чартарыйск і Рагачоў.

Нашэсце Батыя прайшло поўднем, мабыць, не зачапіўшы Турава. Хаця, магчыма, тураўскія гарады трапілі ў спіс "тых; іншых", якія спалілі манголы. Калі гэта так, то паданне аб Туркалодзежы, які татары закідалі немаўлятамі і з якога пасля сем год замест вады біла жаночае малако, атрымоўвае хоць нейкае рэальнае абгрунтаванне, хоць нейкую цвёрдую глебу пад ногі.

У іншым выпадку яно так і застаецца застрашлівай і пагрознай легендай, апакаліпсісам беларускай памяці, што хавае ў сабе шмат падобных рэчаў.

А магчыма, легенды кажуць аб іншых татарскіх набегах, нашэсцях крымчакоў у 1502 і 1521 гадах. Бо хто толькі ні спустошваў гэтую зямлю: Літва, крымчакі, Аўчына-Целяпнёў-Абаленскі, гетман Януш Радзівіл.

Рвы, валы, палац, дамы знаці, шматлікія цэрквы — нічога з гэтага не засталося. Па беднасці летапісаў і хронік асаблівую важнасць, асаблівае значэнне набывае археалогія. Гісторыя Турава, і Тураўскай зямлі, і суседніх земляў спіць пад зямлёй. Дый там ёй почасту спакою не даюць.

Нівеліруюць, праводзяць земляныя работы, засыпаюць скінутай з пляцоўкі акольнага горада зямлёй равы (1903–1906), пракладаюць праз гарадзішча дарогу на вёску Запясочча, будуюць на дзяцінцы земскую бальніцу з гаспадарчымі пабудовамі (пачатак XX стагоддзя). Пасля вайны буртуюць бульбу на тэрыторыі дзяцінца.

I археолагі, якія часам праводзяць на гарадзішчы раскопы, знаходзячы то муры, то пілястры нейкага будынка, то шыферны княскі (ці біскупскі) саркафаг, ці рэшткі шасцістоўпнага трохапсіднага храма, не могуць паспець за так званай гаспадарчай дзейнасцю чалавека (мала для яе месца па суседству!) або проста за адміністрацыйным свербам неразумных людзей, якія пагарджаюць нашымі законамі, бо нікога яшчэ не каралі за непавагу да роднай гісторыі.

I археалогія, толькі раскрыўшы рот, вымушана

часам навекі замаўчаць "дбаннем" гэтых людзей. А за яе, у большасці выпадкаў, не скажа ніхто.

А ёсць жа, мабыць, артыкул закона, які прадугледжвае нейкае пакаранне таму, хто прыбраў адзінага сведку нейкай важлівай справы? I тэрмін, пэўна, нейкі даюць? Пішучы гэта, пазваніў, нягледзячы на тое, што ўжо амаль поўнач, добраму прыяцелю, палкоўніку міліцыі. Той, на жаль, у камандзіроўцы. Але я ўпэўнены, што ёсць такі артыкул. То дазвольце, задаць рытарычнае пытанне: выдаленне сведкі крымінальнай справы і выдаленне сведкі — сучасніка нейкай гістарычнай падзеі — ці не аднаго парадку гэта з'явы? Ці не трэба паставіць паміж гэтымі ўчынкамі знак роўнасці? Хай сабе маральны, пакуль не навучацца, перш чым дзейнічаць, спытацца ў разумнага і ўвогуле браць сабе ў сябры і дарадчыкі разумных людзей…

Мы прывыклі ў гэтыя дні сачыць за захадам, за тым, як сонца спускаецца ў бязмежныя воды. Ці з гарадзішча, ці з чаўноў, што стаяць на прыколе пад ім. Сачыць і думаць, бо не так ужо і многа часу адведзена чалавеку на тое, каб думаць, на гэтыя вячэрнія бяседы з сонцам. I, на жаль, менш ужо часу засталося бяседаваць і думаць, чым адбяседаваў і аддумаў.

А дні — што ж? Дні, калі гэта не вандраванні і не праца, — гэта проста мітусня, і беганіна, і марнасць марнасцяў.

Стаіць проста ў яблыні з фіялетавай квеценню буслянка з буслам — і гэта ўцеха воку і ўспамін на ўсё жыццё. I стаіць ля прычала цеплаход з кіношнікамі, якія круцяць тут фільм, равуць у вольныя гадзіны магнітафонамі, радасна гарлаюць пры сустрэчы — і гэта мітусня.

Мабыць, паўтараюся, але як у Калдуэла было ў апавяданні поўным-поўна шведаў, так у Тураве ў гэтыя дні было поўным-поўна кіношнікаў. А паколькі я сам у пэўнай ступені належу да гэтай пароды людзей, то мне часам бывала не па сабе.

Пабудавалі яны ў затоцы хаты, "па паяс у вадзе" (вясенняй повені ім было мала!), пабудавалі царкву на гарадзішчы (мала ім было сапраўдных драўляных палескіх цэркваў над водамі), укапалі вакол яе ў зямлю векавыя таполі. Сапсавалі ўсім гэтым пейзаж, і ім добра.

Былі, вядома, і тут добрыя сустрэчы. З Барысам, з якім мы калісь "загаралі" на начным ледзяным Карадагу. З актрысай Макаравай, з якой па-братэрску расцалаваліся. Маленькае свядоцтва пра яе. Гэта чалавек, які можа, раннім ранкам ідучы на Камароўку і ўбачыўшы, што клумба на плошчы зарасла, паставіць кошык і, карыстаючыся, што людзей яшчэ няма, пачаць тую клумбу праполваць. Бо нельга запускаць хаця й маленькі лапік зямлі.

Вы самі разумееце, што пасля такога мне глыбока абыякавыя ўсе яе ступені і званні. Хаця, вядома, хай будуць і яны. Толькі — на мой розум — не за майстэрства і іншае такое, а за гэтую незнішчальную ласку да гэтай зямлі, з якой усе мы выйшлі і куды ўсе пойдзем.

Так вось мала ведаеш чалавека, нават жывучы побач, і раптам павернецца ён да цябе нейкім зусім іншым, адметным бокам.

Дзе кіно, там і анекдот. Патрэбныя былі майстрам экрана старыя палескія хаўтуры. Гэткія з доўбленай калодай замест труны. Свайго туды не пакладзеш, адразу відаць, што ён палову жыцця прахадзіў у джынсах. Значыць, трэба было забяспечыць мясцовага "нябожчыка" ("параненыя і забітыя павінны прыйсці заўтра ў адзінаццаць!"). Прасцей простага было б забяспечыць труп на самай справе, але ў такіх выпадках міліцыя — і намеркаваны нябожчык, вядома, перш за ўсё, — начыста пазбаўляюцца пачуцця гумару. Значыць — грошы.

Поделиться:
Популярные книги

Все повести и рассказы Клиффорда Саймака в одной книге

Саймак Клиффорд Дональд
1. Собрание сочинений Клиффорда Саймака в двух томах
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Все повести и рассказы Клиффорда Саймака в одной книге

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

"Никто" так не смотрит

Кистяева Марина
Территория любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Никто так не смотрит

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Игра Кота 3

Прокофьев Роман Юрьевич
3. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.03
рейтинг книги
Игра Кота 3

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан