Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Звычайна здымачны дзень з безліччу дубляў — гэта тры рублі. Ляжыш сабе ў калодзе са свечкай у руках і слухаеш меладычныя спевы свяшчэнніка.

Толькі адно не ўлічылі, што ёсць у Тураве Кондараўка, што ўсе ведаюць адзін аднаго, а калі не ведаюць прозвішча, то ведаюць мянушкі кожнага (скажам, "брахачка", "чомбе"), што згадзіся вось так паляжаць са свечкай, то засмяюць, да самай магілы будзеш агульным смяхоццем.

З дваццаці пяці рублёў — аніхто не хацеў — плата за полег дайшла да сямідзесяці пяці. I паехалі мы, так і не даведаўшыся, ці знайшлі ахвочага.

Зайшлі мы ў той дзень і да дырэктара Прыпяцкага ландшафтна-гідралагічнага

запаведніка — Ільі Аляксандравіча Салановіча. Пагаварылі аб планах, транспарце, суправаджальніках, аб становішчы ў запаведніку. Чалавек, як на кароткае знаёмства, дык, па-мойму, сімпатычны, досыць разумны і абазнаны ў тых мэтах, якім павінен служыць гэты кавалак прыпяцкай, "туроўскай" зямлі. Шанцавала б яму толькі ў вырашэнні складаных праблем, якія стаяць перад запаведнікам, усіх гэтых супярэчлівых, почасту навальнічных плыняў, якія будуць — ой будуць! — яшчэ кідаць гэты немалы карабель.

А карабель гэты — амаль 62 тысячы гектараў. У Жыткавіцкім, Лельчыцкім, Петрыкаўскім раёнах. I з поўначы яго абмяжоўвае Прыпяць, а з поўдня мяжуюць з ім Палескі, Мілашэвіцкі, Лельчыцкі лясгасы.

Немінучыя тут самыя сур'ёзныя пытанні, праблемы, барацьба супярэчлівых інтарэсаў, канфлікты.

Я пад час першай бяседы назнарок удаў з сябе гэткую святую цноту, гэткі бязмежны, да дурасці, наіў. А што, маўляў, будзе, калі я захачу зайсці ў запаведнік, сесці там на пні і ў натхнёнай самоце пісаць там вершы? I ці не выставяць мяне за гэта адтуль пад канвоем? I зразумеў, што ён цудоўна разумее мае прыдурванні, толькі не хоча даць мне зразумець гэтага. Так што пад час другой бяседы я ўзняў рукі ўгару. Далёка тут яшчэ да статуса дзяржаўнага парку, калі штраф нават за ўзнятую шышку такі, што дзесятаму забароніш рабіць гэта. Не хапае сілы, не хапае людзей. I што ўжо там той ландыш, які я сарваў бы і нюхаў, крэмзаючы нейкі да нудоты сентыментальны верш? Што ў ландышы, калі далёка не кожны выпадак браканьерства мае ў фінале спайманне і заслужаную кару?!

А між тым — і Салановіч, па-мойму, недзе ў душы адчувае гэта — будучыня гэтых мясцін і самога гарадка, прынамсі, на бліжэйшы час і ў ідэале, менавіта у запаведнасці гэтай зямлі, менавіта ў яе першародстве, менавіта ў тым, што гэта не закультураная з незапамятных часоў, як Белавежа, старонка, што гэта першапачаткова было так, і таму гэта унікальная навукова-доследная пляцоўка, якіх у Еўропе — і не толькі ў Еўропе — ужо амаль няма.

У сім-тым, вядома, паспелі напсаваць і тут, але не да такой ступені, каб, гледзячы на гэтыя дубровы і чорнаалешнікі, на гэтыя зарасці грабаў і вязаў, нельга было ўявіць сабе — асабліва калі ты ўмееш уяўляць, — якой была зямля ў першы дзень стварэння.

Харошая была зямля. Створаная для людзей з чыстым сэрцам і празрыстымі вачыма.

Схема, план, карта. Лепей за ўсё пачынаць знаёмства з нечым, што ўбачыш заўтра, трымаючы іх у руках. Шкада, што гэтая схема, якую мы выцыганілі ў дырэктара, такая малая і агульная. Але й так лепей, чым нічога. Прынамсі, будзеш крыху ведаць, куды панясуць цябе ногі, дзе ляжыць у лесе якая вёска, дзе лясніцтва, дзе ручаіна, возера, балота. I вось тут Судзібор, там Сімановіцкая Рудня, там Хлупін, назвы, пакуль што не напоўненыя для цябе аніякім зместам, нумары кварталаў, за якімі яшчэ не ўстае для цябе непаўторны, кожны на сваё аблічча краявід.

А жыццё між тым ідзе і ў хаце і ў двары. У двары

трагедыя. Некалькі куранят праявілі самастойнасць і вылезлі з-пад сеткі. А паколькі самастойнасць бывае небяспечная на вынікі, то злы лёс у вобразе мярзотніцы Чыты не замарудзіў распарадзіцца іхнім жыццём. Прысуд абуранага грамадства быў аднагалосны: каб перапыніць на будучае агіднасць і буянства, прысудзіць кошку да расстраляння. Вадзім ледзь не са слязьмі на вачах прыступіў да выканання прысуду. Але адкуль у такой брыды такі розум прадчування? Чыта чкурнула некуды з двара, як міцкевічаўскі селянін, што сядзеў у каноплях, пакуль у пана не пройдзе прыпадак гневу, не з'яўлялася ўсю ноч, і — сэрца, вядома ж, не камень. Прысуд пайшоў на абскарджанне і быў адменены, бо варта было Тамары спытаць: "Дык, можа б, ты й куранятка хацела б?" — і кошка, падціснуўшы хвост і вушы, ляцела ў зарасці на пяць метраў хутчэй за ўласнае няўканне.

…Раніца ў тысячагадовых гарадах такая самая, як і ў зусім свежаспечаных. Асабліва калі тысячагоддзе не пакінула пасля сябе велічных муроў, вежаў, храмаў і палацаў, калі рэшткі ўсяго гэтага спяць у затравелай зямлі.

Ідуць сабе людзі на работу — і мы сабе едзем нашым малым чырвоным КАВЗам на работу. I не толькі самі едзем працаваць, але і рабочых з інструментам, з рознымі там кельмамі падкідаем да Азяранаў. Круціць баранку вадзіцель Сямён Сяргеевіч, кіруе аўтобусік праз рэчышча Сцвіжынец і рэчку Сцвігу ў гэтую сцюдзёную, рахмана нясмелую вясну.

Як халодна вясной! Як дрыжаць гэтыя слабаапранутыя дрэвы. Як пакорліва, па-рабску спадзяюцца на няблізкае сонца. I якія яны ўпартыя ў чаканні яго.

Слепцы цяпер перайменаваныя ў Знаменку. На гэта мы майстры, бо гэта лягчэй за ўсё. I стаяць на зямлі нашай сотні Вішнёвак, тысячы Пераможных, дзесяткі Арабінавак і Яблыневых. I ніхто не вылупіцца са стандарту, не скочыць вышэй мазгоў, не прыдумае хаця б такіх мясцовых назваў, як Ветвіца, Млынок Сімановіцкі, Хваенск. Ці такой назвы далёкай вёскі, назвы — стварэння розуму геніяльнага, як Байкі Мамчыны (а мо і яе зараз перайменавалі ў нейкую там Кляноўку?!).

Клакоцкі, невялікі, вельмі кашчавы, тварам — ну, дакладна У. I. Даль, толькі што барада клінам (досыць рэдкі выпадак, калі я памяркоўна стаўлюся да барады ў чалавека, што яшчэ не стаў дзедам), расказвае. I ўзрадаваны, што побач чалавек, які ўмее слухаць і спачуваць, і проста — справу гаворыць. Бо проста языком мянціць — гэта ў нас тысячы такіх, мянціць пяром на паперы — сотні. А ведаць, гаварыць слушнае і дзелавое, рабіць, не торкаючы ў вочы паказуху ў выглядзе пустых кніжак — такіх людзей куды меней, чым хацелася б.

I ён гаворыць аб фаўне стэпаў і лесастэпаў так, што, паслухаўшы яго, іншы дзесяць трактатаў напісаў бы. I ты за яго напісаць не здолееш, атрымаецца "Жыццё жывёл" А. Брэма. I яму параіць напісаць такое — язык не падымаецца і сумленне не дазваляе. Бо чалавек справай заняты.

Вунь, улева, мясцовасць такая, Ковек. Вадзілася там асобная папуляцыя гарнастаяў, вельмі буйная. Цяпер, бо работы вакол, разбрыліся, і папуляцыі той там няма. А вунь канава Бычок, самае вусце, і там піць няварта, а глыбей, у нетры, вада чорная і бліскучая, як японскі лак, і такая самая празрыстая. Даўно капаная канава. I, як уся тагачасная "меліярацыя", была яна сціплая, не рэзала па жылах маці-прыроды, ціха і паступова ўпісвалася ў адвечную плынь яе жыцця.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Отчий дом. Семейная хроника

Чириков Евгений Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Отчий дом. Семейная хроника

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Игрушка для босса. Трилогия

Рей Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Игрушка для босса. Трилогия