Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гісторыя і міфы

Грыцкевіч Валянцін

Шрифт:

Калі зазірнуць у старажытнейшыя часы, мы сутыкаемся з праблемай славянскай прарадзімы ў басейне Віслы і Одры. Адтуль пачалася міграцыя славян на ўсход (раней) і поўдзень (пазней). Першая міграцыя праходзіла ўздоўж Прыпяці да Дняпра, далей на поўнач і на поўдзень. Тая частка славянаў, якая пайшла на поўдзень, сталася носьбітам украінскага дыялекту, на поўнач — беларускага. Расейскай тэрыторыі яшчэ не было ўвогуле. Але ўсе памянёныя землі не былі пустэчаю. Там жылі розныя этнасы. Напрыклад, тэрыторыя сённяшняй Беларусі была заселена ўсходнімі балтамі. На тэрыторыі Ўкраіны жылі іранамоўныя скіфы. Таму беларуская і украінская мовы бліжэйшыя паміж сабой, бо яны нібы выйшлі з адной плыні, хоць субстраты былі розныя. Што да расейскай мовы, то В. Мартынаў лічыць, што перасяленне прарасейцаў адбылося пазней, прычым на той час мелася на ўвазе не

мова, а таксама дыялект. Яны прайшлі праз тую ж тэрыторыю, але далей на поўнач ад Ноўгарада да Ладагі.

Такім чынам, былі не тры, а два арэалы: беларуска-ўкраінскі і расейскі. Дыялект, на якім пабудавана сучасная беларуская мова, узнік вельмі рана, не ў XIV стагоддзі, як сцвярджалася ў савецкія часы, а на пачатку нашай эры. Што да пісьмовай старабеларускай мовы, то яна не была пабудаваная на дыялектнай аснове, а беспасярэдне звязана з кніжнымі ўплывамі. Новая ж беларуская літаратурная мова грунтуецца на найбольш старажытным народным дыялекце [79].

Яшчэ ў 1960-х гадах ленінградскі гісторык В. Б. Вілінбахаў выказаў гіпотэзу, згодна з якой розныя плямёны Старажытнай Русі мелі мала агульнага, бо іх, як пісаў М. Багдановіч, «душылі абшары лясоў» і шляхі між тэрыторыямі рассялення розных плямёнаў былі дрэнныя. У гэтых плямёнаў было мала геапалітычных сувязяў гэтаксама, напрыклад, як сёння ў жыхароў Новай Гвінеі. На гэтай вялізнай выспе жыве прыблізна семсот асобных этнасаў. Мовы, якімі гавораць гэтыя народы, размяркоўваюцца між некалькімі няроднаснымі між сабою надсем'ямі — трансновагвінейскай, сепік-раму, тарычэлі, заходнепапуаскай ды іншымі.

Калі ж не было адзінай старажытнарускай мовы, дык што тады было адзіным на раўнінах Усходняй Эўропы ад Балтыі да Прычарнамор'я? Вялікакняская ўлада? Але ж яна існавала ўсяго некалькі дзесяткаў гадоў. Этнас? Аднак там жылі розныя плямёны, пералічаныя ў асноўнай крыніцы таго часу — «Аповесці пра мінулыя часы». Хрысціянскае веравызнанне? Яно ўводзілася ў розных частках Усходняй Славяншчыны і прыйшло з Візантыі. Сёння ў асобных артыкулах можна прачытаць нават, што там уводзілася грэцка-праваслаўная рэлігія, якая паступова выцясняла паганства. Але ўводзілася яна з 980 года, гэта значыць да расколу Сусветнае хрысціянскае царквы на грэцка-праваслаўную і рымска-каталіцкую. Раскол адбыўся ў 1054 годзе. У часы хрышчэння Русі хрысціянская царква была адзінай, Сусветнай і абыймала пяць патрыярхій: Александрыйскую, Антыяхійскую, Канстантынопальскую, Ерусалімскую і першапрастольную Рымскую. Яшчэ да расколу ў Тураве жыў лацінскі епіскап калабжэгскі Райнбэрн, які прыехаў туды з польскай князёўнай, што выйшла за старэйшага сына князя Ўладзіміра Хрысціцеля Святаполка.

Яшчэ наконт сцверджання таго, што насельніцтва тагачаснай Русі было адналітным этнасам, з якога вылучыліся тры — расейскі, украінскі і беларускі. Дастасуем параўнальны метад вывучэння гісторыі. Кіеўскае княства Ўладзіміра і ягонага сына Яраслава — не адзіная дзяржава Сярэднявечча такога тыпу. У Эўропе былі і іншыя эфемерныя вялікія дзяржавы, якія аб'ядноўвалі і блізкія па мове і не падобныя адзін да аднаго этнасы. Напрыклад, раней за Кіеўскае княства ў VIII–IX стагоддзях стварылася імперыя Карла Вялікага. Пры ягоных сынах яна распалася на Францыю, Германію і між імі дзяржаву Лотара. Часткі дзяржавы Лотара трапілі да памянёных краін, а таксама далі пачатак сучасным Нідэрляндам, Бэльгіі, Люксэмбургу, Швайцарыі, Аўстрыі.

Але супольнікі сучаснага Эўрапейскага звязу не ставяцца адзін да аднаго як старэйшыя і малодшыя браты. Мала таго, у іншых дзяржавах, як у той жа Францыі, не адна мова распадалася на тры, наадварот, дзве мовы злучаліся ў адну. А вось Кіеўскую Русь, якая была часовым кангламератам разнаплямёнавых і рознамоўных земляў, трактуюць як калыску старэйшага і малодшых, мацнейшага і слабейшых, вялікага і меншых этнасаў, мадэрнізуючы мінулае, праецыруючы яго на пазнейшае Вялікае княства Маскоўскае, Расейскае царства, Расейскую імперыю і Савецкі Саюз.

Яшчэ адзін міф — заваёва літоўскімі князямі беларускіх земляў. Дарэчы, дзіўным здаецца, калі асобныя гісторыкі прапануюць азначаць гэтае гаспадарства як «Літоўска-Рускае» [80]. Што гэта, як не імперскае жаданне выдаліць слова «Беларускае» з назову дзяржавы, абапіраючыся на літару, а не на сутнасць з'явы, мадэрнізуючы сэнс слова «рускі», якое ў тагачасным кантэксце азначала менавіта «беларускі»?

Што з таго, што ў назове «Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае» не было слова «Беларускае»?

Калі стваралася гэтая дзяржава, яго ўвогуле не было ва ўжытку. Як не было і слова «Расейскае» ў найменні «Вялікае Княства Маскоўскае». Зыходзячы з такой пазіцыі, трэба было б называць некаторыя дзяржавы толькі так, як яны называліся іхнымі жыхарамі і валадарамі ў свой час. Напрыклад, найменне «Візантыйская імперыя» ніколі ў гэтым гаспадарстве не ўжывалася, бо яно пры сваім існаванні звалася Ўсходне-Рымскай ці проста Рымскай імперыяй. Назоў «Кітайская імперыя» ў гэтай краіне таксама не ўжываўся, бо яна звалася «Паднябеснай імперыяй». Туркі называюць сваю былую дзяржаву не Асманскай, як яна звалася даўней, а Турэцкай. Дык што перашкаджае называць Вялікае Княства Літоўскае згодна з ягонай сутнасцю?

Паводле летапісных звестак, задзіночанне беларускіх і літоўскіх земляў праходзіла па згодзе між валадарамі гэтых тэрыторый. Але расейскім гісторыкам карысна было сцвярджаць, нібыта «чужыя» валадары захапілі гвалтам «нашы», як яны пісалі, «рускія» землі. А гэта для таго, каб пазней пацвердзіць беспадстаўныя прэтэнзіі сапраўды чужых беларускаму народу вялікіх князёў маскоўскіх і іхных імперскіх нашчадкаў на вызваленне «малодшых братоў» — вызваленне ад сваёй жа дзяржаўнасці.

З гэткаю ж мэтай былі створаныя міфы пра «шкодны» ўплыў заходнеэўрапейскай культуры часоў Рэнесансу і гуманізму, каталіцызму, Рэфармацыі на культуру Беларусі, пра ўяўную забарону беларускай мовы пастановай Сойму 1696 года, хоць у гэтым дакуменце пасля звычайна цытаваных словаў: «Цяпер усе пастановы павінны складацца на польскай мове» далей гаворыцца: «Усе папярэднія акты, запісы, пастановы і паказанні захоўваюць сваю моц» [81]. Ані ў гэтай пастанове, ані ў іншых няма ніводнага слова пра забарону беларускай мовы.

Часта абвінавачваюць беларускую шляхту — тагачасную духоўную эліту — у здрадзе свайму народу ў часы Рэчы Паспалітай. Так, здабываючы адукацыю, беларускія магнаты і шляхта, частка месцічаў часам адыходзілі ад роднай мовы, але, па-першае, далёка не заўсёды, а па-другое, ніколі не забываліся пра сваё мясцовае, беларускае паходжанне, чаму ў крыніцах хапае доказу.

Ці ж не з шэрагаў шляхты выйшлі першыя апісальнікі побыту Беларусі ў мастацкай літаратуры на польскай (Ян Баршчэўскі, Ян Ходзька, Ігнат Ходзька, Генрык Ржавускі) і на расейскай (Фадзей Булгарын) мовах, першыя беларускія літаратары новай эпохі — Вінцук Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Альгерд Абуховіч, Янка Лучына, Карусь Каганец, Янка Купала ды іншыя? Раней была такая мода сярод нашай шляхты — вонкава апалячвацца. Але далёка не заўсёды гэта было стратай ідэнтычнасці з асяроддзем. Калі мець на ўвазе мову, то ў даўнія часы яна не была паказальнікам этнічнай самасведамасці. Шмат хто з першых беларускіх асветнікаў ахвяраваўся ўласным дабрабытам дзеля народа. Ці ж гэта не было кампенсацыяй за пэўную пасіўнасць шляхты ў папярэднія дзесяцігоддзі?

І ўвогуле, мяркую, трэба лічыцца з тым, што казаў А. Камю: «Усялякае грамадства трымаецца на арыстакратыі, бо сутнасць арыстакратызму — патрабавальнасць да самога сябе, а без такой патрабавальнасці кожнае грамадства гіне» [82].

Я пагадзіўся з кіраўніком Украінскага даследчага інстытута ў Гарвардскім універсітэце Грыгор'ем Грабовічам (з якім сустракаўся на пачатку вясны 1991 года), калі той сцвярджаў, што для паўнацэннага дзяржаўнага існавання недастаткова мець свае грошы і пасольствы — патрэбная яшчэ інтэлектуальная традыцыя, пэўныя стандарты інтэлектуальнага жыцця. Ён меў на ўвазе культурную эліту [83]. Нельга было не згадзіцца, што паўнавартасць нацыі звязана са з'яўленнем у ёй духоўнай эліты.

Працягваю размову пра байкі і легенды ў гісторыі Беларусі. Што казаць пра маральнае апраўданне ў савецкіх гістарычных працах спусташальных паходаў на Беларусь у часы Івана Жахлівага, Аляксея Міхайлавіча, Пятра Аляксеевіча, Ганны Іванаўны, Кацярыны II? Гэтыя паходы паўтараліся з д'ябальскай рэгулярнасцю са стагоддзя ў стагоддзе.

У стандартных расейскацэнтрычных падручніках ды іншых кніжках беларускі чытач знойдзе апраўданне гэтым войнам: нібыта памянёныя цары вызвалялі бедных беларусаў ад акаталічвання і апалячвання, ад нацыянальнага і рэлігійнага ўціску. Тое, што беларусы трацілі ў выніку і маёмасць, і родных, і жыццё, што тых, каму пашэнціла застацца ў жывых, зганялі як быдла ў палон і адпраўлялі як нявольнікаў у Расею, а там прадавалі ў рабства на Ўсход, што іхная нацыя прыгняталася, а храмы паліліся захопнікамі, тых гісторыкаў зусім не хвалявала.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера 2

Афанасьев Семен
2. Старшеклассник без клана. Апелляция аутсайдера
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера 2

Проклятый род

Нигматулина Галина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.08
рейтинг книги
Проклятый род

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Лэрн. На улицах

Кронос Александр
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Лэрн. На улицах

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Господин следователь. Книга 4

Шалашов Евгений Васильевич
4. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 4

Наследие Маозари 7

Панежин Евгений
7. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 7

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Княжна попаданка. Последняя из рода

Семина Дия
1. Княжна попаданка. Магическая управа
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна попаданка. Последняя из рода

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора