Героі Элады
Шрифт:
– Уночы небяспечна ісці аднаму па бязлюднай дарозе, - гаварыў чалавек, - зайдзі ў мой дом, падсілкуйся разам са мною і адпачні на маім ложку. Мяне завуць Пракруст, дом мой заўсёды адчынены для падарожнікаў, і мой ложак гатовы для цябе.
Пракруст запрашаў так ласкава, што Тэзей ахвотна згадзіўся і зайшоў да яго ў дом. Але чалавек той быў каварны і люты разбойнік: ён завабліваў падарожнікаў і ўкладваў іх на свой ложак; каму ложак быў малы - таму адсякаў галаву або ногі, а каму ложак быў завялікі - таго выцягваў так, што падарожнік паміраў у пакутах. Пракруст хацеў загубіць і Тэзея. Ды юны герой, убачыўшы акрываўлены Пракрустаў ложак і чалавечыя
Нарэшце ён убачыў перад сабою Афіны і ўвайшоў у горад свайго бацькі.
Жыхары Афін пазіралі на яго са здзіўленнем, калі ён ішоў па вуліцах: яго доўгая вопратка, доўгія да плячэй валасы былі незвычайныя для афінян, і яго палічылі за дзяўчыну. Рабочыя, што будавалі храм на плошчы, пачалі смяяцца з яго. Тэзей узлаваўся, схапіў пустую калясніцу і шпурнуў яе ў жартаўнікоў з такой сілай, што яна заляцела на дах храма. Усе ўбачылі, што перад імі не кволая дзяўчына, а юны герой, які валодае вялікаю сілаю, і як мага хутчэй правялі яго да палаца цара, куды ён ішоў.
Эгей быў тады ўжо стары. У яго доме ўсім распараджалася чараўніца Медэя, якая раней была жонкай арганаўта Язона, а потым уцякла з Карынфа і папрасіла прытулку ў афінскага цара, паабяцаўшы вярнуць яму маладосць.
Медэя адразу ж здагадалася, што юнак, які прыйшоў у палац, - сын Эгея. Прыход Тэзея ў Афіны абяцаў шмат змен, і яна зразумела, што яе ўлада над царом скончыцца. Медэя вырашыла звесці са свету маладога царэвіча. Калі Эгею сказалі, што ў палац прыйшоў чужаземец і хоча пабачыцца з царом, Медэя пераканала старога цара, што госць гэты - злачынец, якога падаслалі ворагі, і ўгаварыла Эгея атруціць яго.
Тэзей сядзеў побач з Эгеем за царскім сталом і з хваляваннем чакаў выпадку, каб паказаць цару, што ён яго сын. І вось, калі Медэя, падаўшы знак цару, з каварнай усмешкай падала юнаку чашу з атручаным віном, Тэзей дастаў з ножнаў бацькаў меч - нібыта для таго, каб адкроіць сабе лусту хлеба. Эгей пазнаў свой меч і зразумеў, хто гэты юнак, што прыйшоў да яго. Ён вырваў у яго з рук і кінуў вобземлю атручаную чашу і абняў свайго сына. Убачыўшы гэта, Медэя адразу ж выбегла з палаца і ўцякла з Афін.
Эгей загадаў апавясціць усіх афінян, што прыйшоў яго сын, іх будучы цар, і наладзіў баль, каб адсвяткаваць сваю сустрэчу з Тэзеем.
Але ворагі Эгея, якія даўно хацелі адабраць у яго Афіны і толькі чакалі смерці старога цара, каб захапіць горад, былі вельмі незадаволены, што з'явіўся малады наследнік. Яны парашылі сілай перашкодзіць яму і паслалі ў Афіны атрад воінаў; меншую яго частку накіравалі да гарадскіх варотаў, а другая - большая - павінна была тайком абысці горад і напасці на афінян з тылу. Тэзей разгадаў хітрыкі ворагаў, знянацку сам напаў на тых, што былі ў засадзе, у тыле, і перабіў усіх воінаў да адзінага. А тыя, што падышлі да варотаў, даведаўшыся пра пагібель другога атрада, разгубіліся і кінуліся наўцёкі. Так Тэзей пазбавіў бацьку ад даўніх яго ворагаў і спадзяваўся, што ніхто больш не парушыць спакою і міру ў Афінах.
Ды аднойчы раніцай яго пабудзілі крыкі людзей. У горадзе быў пярэпалах. Тэзею расказалі сумную гісторыю.
Было неяк раз свята ў Афінах. З'ехаліся госці з розных гарадоў. Юнакі спаборнічалі ў сіле і спрыце, у бегу і барацьбе. Сын крыцкага цара
Тады Мінас сабраў свае караблі, пайшоў вайною на Афіны і асадзіў горад. Афіняне не вытрымалі цяжкай асады - голад прымусіў іх здацца. Мінас запатрабаваў з Афінаў страшную даніну: кожныя дзевяць гадоў яны павінны пасылаць сем дзяўчат, самых прыгожых, і сем юнакоў, самых дужых, на Крыт. Там на беразе мора стаяў вялізны змрочны палац - Лабірынт. Яго пабудаваў калісьці вядомы грэчаскі дойлід Дэдал, калі жыў у палоне ў Мінаса на Крыце. У гэтым палацы было столькі пакояў і залаў, столькі дзвярэй і пераходаў і так хітра быў заблытаны план яго, што той, хто трапляў у палац, бясконца кружыў па ім і не мог знайсці з яго выхаду. Нібы вялізная пастка быў Лабірынт: пасярэдзіне яго, куды вялі ўсе заблытаныя хады, жыў людаед Мінатаўр - страшыдла з галавою быка. Казалі, што Мінатаўра нарадзіла Пасіфая, жонка Мінаса, і цар загадаў пабудаваць Лабірынт, каб схаваць у ім сваю ганьбу. На з'ядзенне Мінатаўру аддаваў Мінас афінскіх юнакоў і дзяўчат.
І вось зноў надышла страшная часіна. У афінскай гавані рыхтавалі карабель і ў знак смутку падымалі на ім чорныя ветразі. Плач чуўся з дамоў асуджаных.
Афіняне натоўпам прыйшлі ў палац. Яны сказалі Эгею:
– Мы аддаем страшыдлу сваіх дзяцей, а твой сын застаецца з табою, і ты не падзяляеш з намі нашага гора.
Тэзей не мог слухаць гэтыя папрокі.
– Я гатовы, - адказаў ён афінянам, - замяніць аднаго з вашых сыноў і паехаць на Крыт разам з іншымі. Але, прысягаю вам, мы не загінем! Я заб'ю крыважэрнага Мінатаўра і назаўсёды вызвалю вас ад цяжкай даніны.
Эгея ахапіў жах, калі ён пачуў гэтыя словы. Ён упрошваў Тэзея застацца ў Афінах, угаворваў афінян не аддаваць страшыдлу свайго будучага цара. Але Тэзей пераконваў бацьку, што не загіне і вернецца пераможцам. Ён абяцаў засмучанаму бацьку: калі застанецца жывы, дык па дарозе назад загадае ўзняць на караблі белыя ветразі замест чорных, каб бацька ўбачыў яшчэ здалёк гэты светлы знак перамогі.
Надышоў дзень ад'езду. Сем юнакоў і сем дзяўчат падняліся на карабель і паплылі да выспы Крыт, ахопленыя страхам і тайнай надзеяй.
Калі афінскі карабель прыплыў да Крыта і спыніўся каля прыстані, Мінас загадаў адразу ж прывесці асуджаных у свой палац. Яны ішлі па беразе мора, і крыцяне глядзелі на іх і гаварылі пра іх страшны лёс. Тэзей ішоў наперадзе ўсіх, смелы і прыгожы, і падбадзёрваў таварышаў. Калі іх прывялі да цара, Мінас пачаў насміхацца з іх і зняважыў адну з дзяўчат. Тэзей горача заступіўся за яе.
– Хто ты такі, каб пярэчыць мне, цару Крыта, сыну вялікага Зеўса?
– пагардліва спытаў Мінас.
– Я таксама царскага роду, я сын цара, і бог мора Пасейдон - мой заступнік і абаронца з маленства, - адказаў цару Тэзей.
Гэтую спрэчку са страхам слухала дачка Мінаса, прыгажуня Арыядна. Яна адразу вылучыла Тэзея сярод афінскіх юнакоў - ён зачараваў яе сваёй мужнай прыгажосцю, бясстрашшам і тым, як горача заступіўся за сваю сяброўку. Арыядна ў глыбіні душы пазайздросціла дзяўчыне, яна адразу пакахала афінскага царэвіча. Таму яна вельмі спалохалася, калі Мінас сказаў, злосна ўсміхаючыся:
– Калі гэта праўда, што Пасейдон - твой заступнік, няхай ён паможа табе дастаць гэты пярсцёнак.
І, зняўшы з пальца залаты пярсцёнак, цар шпурнуў яго ў мора.