Гiсторыя аднаго злачынства (на белорусском языке)
Шрифт:
"Чарнiла", па словах вартаўнiка бычкоўскай крамы Гарашчэнi, стаяла ў прыбудове. "Вазьму пару пляшак, пакладу дзе-небудзь, каб Лёшка ўбачыў... З ночы нап'ецца, а ўраньнi мiлiцыя абудзiць..." - з гэтымi думкамi Iван i падышоў да Гарашчэневай хаты. У вокнах хаты лiпела кволае сьвятло: лямпачка гарэла дзесьцi ў прысенку i гэта сьведчыла за тое, што вартаўнiк мог зьявiцца на аб'екце ў любую хвiлiну.
Дзiўна, але ён зусiм не хваляваўся, i толькi даткнуўшыся плечуком да плоту, адчуў, як да холаду манцiроўкi, якую хаваў у рукаве, дадаўся непрыемна-казытлiвы халадок у пахвiне.
... Плот быў гэткi
Намацаўшы дрыготкiмi пальцамi прабой на дзьвярах прыбудовы, Iван выцягнуў з рукава манцiроўку i прыслухаўся. Яму падалося раптам, што дзесьцi зусiм побач трэснула кара i нехта здушана кашлянуў. Анямелымi рукамi ён упiхнуў манцiроўку ў прабой, пацягнуў мэталёвае дзяржальна, i амбарны замок з грукатам звалiўся пад ногi. Ён ступiў у прысьценак, памацаў нагою ў цемры, наткнуўшыся спачатку на пустое вядро, потым на нейкае жалезьзе, i нарэшце да вуха ягонага даляцеў такi лагодны i такi жаданы бразгат напоўненых бутэлек. Сунiмаючы дрыготку, Iван разапхаў бутэлькi па кiшэнях, пiхнуў адну бутэльку за пояс штаноў i, наступiўшы ў поцемках на вядро, пакiнуў месца злачынства. Прабiраючыся ўздоўж сьцяны, ён паспрабаваў разгледзець этыкетку на бутэльцы, а прачытаўшы дзiўнае слова "ацэтон", спалохана войкнуў. Нейкая шалёная сiла вывернула руку, прыцiснула да зямлi; зямля кульнулася дагары нагамi, i разам са звонам разьбiтай бутэлькi пачуў Iван злавесны голас:
– Папаўся, зладзюга!
Тое, што адбывалася потым, успрымалася як нейкi вусьцiшны сон. Яму заехалi па шыi, павялi некуды ў бок Зарэчанскай вулiцы, потым стукнулi яшчэ раз, хоць ён i не супрацiўляўся, i, узьняўшы за каршэнь у паветра, пасадзiлi ў матацыклетны вазок. Ён паспрабаваў устаць, яму заехалi трэцiм разам, з калашыньня штаноў выпала бутэлька, i ён, плюхнуўшыся на сядзеньне, суцiх да часу, з галавою накрыўшыся каляным брызэнтам. Пасьля кухталёў увушшу натужлiва зьвiнела. Ён амаль нiчога ня чуў, i здавалася, што паветра ў лёгкiя паступае праз вушы. У вазку трэсла, ад выхлапной трубы перла задушлiвым гарам, i на Iвана ўжо на першых кiлямэтрах дарогi найшло ачмурэньне...
... Яшчэ ў люльцы яго званiтавала. Яму паляпалi па шчоках, пырснулi ў твар вады, пацягнулi, трымаючы пад пахi, па нейкiм даўгiм калiдоры i неўзабаве, абклаўшы незласьлiвымi мацюгамi, паклалi на жалезны ляжак. Ён удыхнуў халаднаватае, прапахлае прыбiральняй паветра, злавiў краем вуха нечы магутны храп, i суцiх незварушна, разважаючы - што гэта было: жахлiвы сон, цi хваравiтае трызьненьне?
Ранiцою яго абудзiў зычны голас:
– Мамедаў, на выхад!
У куце зарыпеў ложак, i той, каго клiкалi Мамедавым, усхапiўся на ногi. Сукамэрнiк памахаў у паветры рукамi, папрысядаў
Iван павярнуўся на другi бок, пацёр зьнямелую шыю - спаць давялося на жалезнай сетцы, - i задумаўся.
"Што рабiць?" - думаў Iван, тупа пазiраючы на брудную сьценку. Ён шмат разоў паўтарыў у думках гэтае пытаньне, але адказу не знайшоў. Адлежаўшы правы бок, ён крутнуўся на правы i ў той жа мiг пачуў незадаволены голас каўказца:
– Я патрабую начальнiка! Што вы мяне да гэтага хлапчука водзiце?
Потым бразнула завала, i дзьверы з працяглым рыпам адчынiлiся. Iван прыўзьняўся на локце, але замест шаргатлiвых крокаў пачуў нешта зусiм iншае.
– Ну як, званiў?
– запытаўся каўказец зьнацку ацiхлым голасам.
– Званiў. Нiхто не падымае, - адказалi з калiдору, i каўказец, сказаўшы штосьцi па-свойму, выцягнуў з кiшэнi нататнiк.
– Пазванi па гэтым, - шапянуў ён, вырываючы аркушык, пасьля чаго дзьверы з бразгатам зачынiлiся.
– Эй, ты хто?
– выдыхнуў Мамедаў, толькi цяпер заўважыўшы, што ён у камэры не адзiн.
– Бянько-оў, - адказаў Iван, ня ў сiлах утаймаваць дрыготку ў голасе. У гэты момант ён згадаў Лёшкавы аповеды пра асобаў каўкаскай нацыянальнасьцi, якiя лютуюць у камэрах, i яму стала не па сабе.
– Што, зарэзаў каго?
– запытаўся Мамедаў.
– Ды не... У краму залез, - прашаптаў Iван са свайго кута, намагаючыся не глядзець на каўкасца.
На радасьць Iвану, сукамэрнiк плюхнуўся на ложак, памаўчаў хвiлiну, зь веданьнем справы запытаўся:
– Колькi ўзяў?
– Пя-аць!
– усхлiпнуў Iван, але пра тое, што ў пляшках было не вiно, а ацэтон, прамаўчаў.
– Э-эх! Цi варта было з-за пяцi штук рукi пэцкаць?
– з запалам вымавiў каўказец i, аглушальна рыпнуўшы спружынамi, кульнуўся на бок.
I сапраўды - цi варта? Думка заварушылася, закружыла ў галаве. Iван уявiў, як роспачна будзе плакаць мацi, пачуўшы пра ягоную бяду, i да таго iрэальнага плачу дадаўся зусiм рэальны бразгат дзьвярэй.
– Эй ты, шкет! Выходзь!
– загадаў, як адрэзаў, сяржант, i Йван, звалiўшыся з ложка, дробна затупаў да выхаду.
Габiнэт, у якi яго завялi, быў спрэс застаўлены сталамi ды сэйфамi, i за адным з тых сталоў сядзеў, гартаючы нейкiя паперы, малады ружовашчокi лейтэнант. Убачыўшы затрыманага, лейтэнант склаў паперы ў стос, мяльком кiўнуў на крэсла, i Йван зразумеў, што гэта ён, ружовашчокi лейтэнант, злапаў яго каля крамы.
– Што, Гарашчэня, даскакаўся?
– мэталёвым голасам прамовiў лейтэнант, калi пад Iванам рыпнула крэсла.
– Смаркачы пад носам не абсохлi,а ўжо ў краму лезеш...
– Я не Гарашчэня, - выдыхнуў Iван, i нiжняя губа ягоная плаксiва затрэслася.
– Як не Гарашчэня?
– зьнiякавеў лейтэнант i ўжо зусiм лагодным голасам запытаў: - А хто?
Iван удыхнуў паветра, мерачыся сказаць сваё прозьвiшча, але ў гэты мiг лейтэнант падхапiўся на ногi i абцягнуў мундур.
– Хвацка ты, лейтэнант... За тры днi працы - два затрыманьнi, - прамовiў ад дзьвярэй каржакаваты дзядзька ў шэрым гарнiтуры, i па той рашучасьцi, зь якой лейтэнант падскочыў на ногi, Iван палiчыў, што гэта ўвайшоў генэрал.