Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Госць прыходзіць на золкім світанні

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ён гойсаў па пакоі як шалёны. І было яму цяжка, нясцерпна. Вось тут ён сядзеў, тут ён разглядаў гэтыя праклятыя эскізы, тут выпіў шклянку вады. Як можна было так лёгка паверыць, так лёгка паверыць?! Выдаць гэтую кашчавую, такую слабую і пяшчотную, такую кволую чалавечую істоту ў рукі агню і жалезу. І які гэта быў чалавек! І зараз немагчыма, зусім немагчыма апраўдаць сябе. Пойдзеш да партызан — расстраляюць і будуць мець рацыю. Аксамітны кот дзякаваў яму, паціскаў руку, абяцаў высокую ўзнагароду. О-ох!

…Пад раніцу Антося зваліў цяжкі

сон. Снілася яму, што ён ідзе па пустэчы, што зарасла сіўцом… I сівец гэты спявае пад ветрам "ці-ці-ці" якраз так, як тады, у доме аксамітнага ката, калі знікала прытомнасць. Пасля пачалі спяваць галасы, і спявалі па-райску, пранікнёна, без слоў. І былі хаты, і хаты гэтыя палалі, і спевы даляталі стуль. І палаў кожны хмыз, як неапалімая купіна.

— Што яны робяць? — спытаў Антось.

— Хіба ты не бачыш? — сказаў нехта без твару. — Яны паляць сябе. Гар. А ты не пойдзеш з імі?

Сэрца Антося споўнілася пякучым салодкім болем. Быць зараз разам з гэтымі, адчуваць, як агонь цалуе цела! Ён жадаў гэтага, як абдоймаў жанчыны.

І ён пабег туды, да іх. Ён бег адчайдушна, шалёна, але гар аддаляўся і аддаляўся, і ўжо недзе далёка-далёка спявалі пяшчотныя галасы.

"Што гэта я, — падумаў у сне Антось, — нашто мне гарэць?"

А слёзы так і цяклі ў яго з вачэй. Ён мог пагарджаць гэтымі людзьмі, мог многіх лічыць тупымі, але гарэць ён павінен быў разам з імі.

I тут поруч з ім спыніўся чалавек з белым, як смятана, тварам, тоўстымі вуснамі і мітуслівымі рухамі.

— Ты жывы? — здзівіўся Антось.

— Жывы, — чалавек падміргнуў, — толькі ты прымусіў мяне есці мышэй.

Чалавечак спаймаў мыш, і хутка толькі хвосцік варушыўся ў ягоным роце.

— Я жывы. А ты мёртвы. Хіба ты не бачыш? Усе мёртвыя жывыя, і ўсе жывыя — мёртвыя. І так будзе. Гэта я табе кажу — я.

І Доўгі з жахам пабачыў, што ён сапраўды мёртвы і паўз яго, па ворыве, да блякла-жоўтай стужкі зары ідуць людзі. Яны ішлі моўчкі, трымаючы на руках дзяцей і вартую жалю зброю: дзедаўскія стрэльбы, бязмены, косы. Яны маўчалі, але з зямлі пад імі плыў невыразны гул:

— Мы ідзем. Мы ідзем. Мы загінулі за гэту зямлю. Мы ідзем. І вінныя былі шкодныя начальнікі, злосныя ворагі, хцівыя сябры. Мы ідзем. І голад, і праца, і прыгнёт, і хлусня. Мы ідзем — мы ідзем.

Яны ішлі, і ніхто з іх не глядзеў на яго, Антося, бо твараў у іх не было. Але Антось ведаў, што яны ёсць, толькі не для яго.

— Братка, — сказаў начны госць, з'явіўшыся ў паветры, — братка, нашто ты мяне прадаў?

Антось так горка, так па-дзіцячаму заплакаў у сне, што сон адразу адляцеў прэч. Ледзь пачынала днець. Золкі, паршывы ранак сачыўся ў пакой. У дзверы нехта асцярожна скроб пальцам.

За дзвярыма стаяў служачы ўправы. Рука на сэрцы, усмешка да вушэй.

— Прабачце, пане Антось, я думаў, што вам гэта будзе прыемна, і прыхапіў газетку… нават дзве. Дазвольце падзякаваць вам.

Антось моўчкі ўзяў газеты. З абедзвюх глянуў на яго сам ён, Антось, з шырокай, белазубай,

нявіннай, вясёлай і яснай усмешкай.

Першая газета была саліднай. Строгія чорныя літары:

"Патрыятычны ўчынак аднаго з лепшых мастакоў Еўропы".

Другая называлася "У штыкі". Там партрэт Антося быў змешчаны поруч з карыкатурай на Сталіна, які ляжаў у халаце на томе канстытуцыі, паставіўшы поруч начнік.

Ніжэй інфармацыі было змешчана "Інтэрв'ю", з якога вынікала, што Антось лічыць лепшымі мастакамі на свеце Гойю і сябе, што ён захапляецца цірольскімі пейзажамі фюрэра і хоча праз газету выказаць яму сваё захапленне, што беларусаў ён лічыць германскай расай, якая калісьці абславянілася, што яму падабаецца тып нямецкай жанчыны і ён зусім не лічыць яе нагу занадта вялікай, што ён жанаты (Уладзя! Дзеці! Што вы будзеце думаць пра мяне, што з вамі будзе?), што ён выявіў жаданне ісці на фронт, але яму адмовілі: мастакі патрэбныя дзяржаве не менш, чым салдаты.

Ён не памятаў, колькі ён сядзеў над пакамечанымі газетамі. Зноў стук у дзверы. Зноў сусед.

— Пане Антось, хутчэй да нас. Пра вас будзе казаць радыё.

Антось пайшоў. Ён вырашыў піць прыніжэнне да дна. Сям'я служачага не ведала, куды яго пасадзіць. Прысунулі да прыёмніка фатэль, паклалі ў вазачку цягучага янтарнага варэння, сунулі ў руку шклянку з чаем. І ўсё заглядалі ў рот.

Антось трымаў шклянку ў паветры, не адчуваючы, што пальцам горача.

— Увага, увага, — гулліва сказаў прыемны мужчынскі голас, — ідучы насустрач пажаданням слухачоў, наш карэспандэнт наведаў сёння майстэрню пана Доўгага. Але перш чым даць месца ля мікрафона нашаму вялікаму мастаку і, як выявілася, герою і патрыёту — мы павінны расказаць вам пра падзеі той ночы…

— Вас запісалі, дарагі пане Доўгі? — з захапленнем спытала малодшая дачка.

Нас сустракае яшчэ даволі малады і вельмі сімпатычны гаспадар майстэрні. У яго хударлявы твар, шырокія чорныя бровы і прыгожы разрэз вачэй.

— Пане Доўгі, якія думкі былі ў вас у тую хвіліну, калі вы выконвалі ваш подзвіг?

— Гм, — адкашляўся голас, — уласна кажучы, ніякіх. Але я цвёрда ведаў, хто мой вораг. Я адмовіўся ехаць у эвакуацыю, маё месца было тут. Я нічога не сказаў жонцы. Я ведаў, што яна добры чалавек, але ў нас нельга было спадзявацца нават на ўласных дзяцей.

Доўгі выпусціў шклянку на падлогу. Ён сядзеў аглушаны. А фальшыўка ішла далей, і нехта казаў за яго брыдоту і подласць. І нельга было крычаць, што гэта хлусня. І з кожным словам Доўгі ставаў усё больш самотны на свеце.

— Я хацеў сам знішчыць гэтага чалавека, але падумаў, што згіне з ім разам і яго таямніца. Ён быў мой вораг, вораг маёй бацькаўшчыны, маёй ідэі, за якую я хацеў бы загінуць, вораг правадыра, на якога я малюся… Не хваліце мяне, я толькі выконваў абавязак.

Доўгі анямеў. Яго забівалі гэтай няспешнай, чыннай размовай, такой спакойнай, хоць вялася яна пра жыццё чалавечае, якое згасла два дні таму.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX