Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

— Ага… То казаў, есці не хочацца, то — толькі што паеў. Усё мне аддаваў. А цяпер зусім аслабеў. Варухнуцца не можа.

Стукат дажджу па даху цяпер перайшоў у супакойлівае шастанне. На высахлым твары чалавека варухнуліся губы. Маці апусцілася каля

яго на калені і падставіла яму вуха. Яго губы зноў варухнуліся.

— Ага, так, так, — сказала маці. — Вы не трывожцеся. З ім усё будзе добра. Пачакайце, я толькі зніму мокрую сукенку з дачкі.

Маці вярнулася да Ружы Сарона.

— Скідай усё, — загадала яна і загарадзіла яе падшыванай коўдрай. Ружа Сарона зняла з сябе ўсё, і маці абкруціла яе коўдрай.

Хлопчык зноў падышоў да маці.

— Я нічога не ведаў. Ён гаварыў, што паеў ці што есці не хоча. Учора позна вечарам я пайшоў, разбіў акно і ўкраў хлеба. Даў яму трохі пажаваць. А яго вырвала, і пасля гэтага ён яшчэ больш аслабеў. Яму каб супу ці малака. У вас няма грошай на малако?

Маці сказала:

— Ты памаўчы, хлопчык. Супакойся. Што-небудзь прыдумаем.

Хлопчык закрычаў:

— Ён памірае, я ж кажу вам! Я кажу вам, ён з голаду памірае.

— Памаўчы, — паўтарыла маці і паглядзела на бацьку і дзядзьку Джона, якія разгублена і бездапаможна пазіралі на нямоглага. Матчыны вочы на момант сустрэліся з вачамі дачкі, потым зноў іх позіркі сышліся. І абедзве жанчыны глыбока зазірнулі ў душу адна адной. Ружа Сарона дыхала цяжка, перарывіста. Яна сказала:

— Добра.

Маці

ўсміхнулася:

— Я так і ведала. Я ведала! — Яна апусціла галаву і ўтаропілася на свае моцна сашчэпленыя на каленях рукі.

Ружа Сарона прашаптала:

— Вы… усе вы… выйдзеце?

Дождж цяпер біў па даху з мяккім шапатлівым шумам.

Маці падалася наперад і далонню адкінула зблытаныя валасы з ілба дачкі і пацалавала яе ў лоб, потым рашуча ўстала.

— Пойдзем адсюль усе, — сказала яна. — Пойдзем усе ў павець.

Руці раскрыла рот, каб нешта сказаць.

— Маўчы, — загадала маці. — Маўчы і ідзі. — Яна прапусціла ўсіх міма сябе, павяла з сабой хлопчыка і зачыніла рыплівыя дзверы.

З хвіліну Ружа Сарона нерухома сядзела ў шапатлівай адрыне. Потым цяжка падняла сваё стомленае цела і захуталася ў коўдру. Яна марудна прайшла ў кут і спынілася, пазіраючы на змарнелы твар, на шырока расплюшчаныя спалоханыя вочы чалавека. Потым паволі лягла каля яго. Ён слаба пакруціў галавой. Ружа Сарона адкінула край коўдры і агаліла грудзі.

— Так трэба, — сказала яна, прыціснулася да яго і прыгарнула яго галаву да грудзей. — Ну вось… — прамовіла яна, — вось так… — Рука яе прасунулася яму за галаву, падтрымліваючы яе. Пальцы ласкава гладзілі яго валасы. Яна падняла вочы, скіравала позірк у глыбіню адрыны, губы яе стуліліся і застылі ў таямнічай усмешцы.

Поделиться:
Популярные книги

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Законы Рода. Том 10

Flow Ascold
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7