Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

Знянацку Доры (яму зноў прыйшла чарга несці Більба) нехта схапіў ззаду. Доры закрычаў і паваліўся, хобіт скаціўся з ягонага карку ў цемру, стукнуўся галавою аб камень — і больш нічога не памятаў.

Частка 5

ЗАГАДКІ Ў ЦЕМРЫ

Калi Більба расплюшчыў вочы, то і не зразумеў адразу — з закрытымі вачыма ён ці з адкрытымі. Побач з ім нікога не было. Уявіце яго жах! Ён ані чуць нічога не мог, ані бачыць, і не адчуваў нічога, акрамя каменнай падлогі.

Павольна, вельма павольна ён узняўся ды папоўз ракам, пакуль не дакрануўся да сцяны тунеля. Ён прапоўз трохі туды і сюды, але ж нічога не змог знайсці, увогуле нічога, ніякіх слядоў гоблінаў ці гномаў. Галава яго круцілася, і ён нават не меў ніякай упэўненасці наконт таго, адкуль

жа і куды ён рушыў перад тым, як страціў прытомнасць. Што ж, хобіт папоўз наўздагад і даволі шмат прапоўз, калі рука яго раптам патрапіла на нешта, падобнае да маленькага металічнага пярсцёнка, яшчэ халаднейшага за каменную падлогу. Ён і не падазраваў, што ў гэты момант і жыццё яго, і ўзломшчыцкая кар'ера раптам і назаўсёды змяніліся. Пярсцёнак хобіт амаль машынальна сунуў у кішэню. Зразумела, ён ніякай карысці цяпер у ім не бачыў. I далей Більба не папоўз, а тут жа сеў на падлогу і цалкам адцаўся пачуццю ўласнай нік-чэмнасці. На даволі доўгі час. Бачылася яму, як смажыць ён бекон з яйкамі на ўласнай кухні — адчувалася, што самы час добра падсілкавацца — і было ад таго яшчэ больш ніьсчэмна і нудліва.

Няясна было, што рабіць, невядома, што здарылася, чаму яго пакінулі, і калі ўжо пакінулі, чаму гобліны не падхапілі, і нават чаму галава так баліць. Па праўдзе кажучы, ён проста вельмі спакойна ляжаў сабе ў ціхім цёмным кутку даволі доўга.

Праз нейкі час Більба памацаў па кішэнях, шукаючы люльку. Яна аказалася цэлая — ужо нешта! Потым надышла чарга кескі, а ў ёй адшукалася крыху тытуню — таксама добра! Потым ён памацаў, шукаючы запалкі. Не знайшоў, і адчай яго агарнуў незвычайны. Аднак жа добра, што не знайшоў, — вырашыў хобіт, калі, нарэшце, пачаў так-сяк абдумваць сваё становішча. Што б толькі магло выпаўзці з цёмных нораў на пах тытуню і святло запалак у гэтым жудасным месцы! Праўда, лепш ад такіх разважанняў не рабілася. Аднак жа няма ліха без карысці — ля-паючы па кішэнях у пошуках запалак, раптам напаткаў цаўё свайго маленькага мяча, таго самага кінжала, адваяванага ў троляў і зусім забытага пасля. Пашанцавала: гобліны кінжалу не заўважылі, бо Більба насіў яго пад камізэлькай.

Зараз ён выцягнуў кінжал вонкі. Лязо ззяла цьмяным ха-лодным святлом перад вачыма. «Дык гэта эльфійскі клінок, — падумаў ён, — і гобліны не тое, каб надта далёка, але ж і не блізка».

Адразу стала неяк утульней. Наагуп, гэта было надзвычай добра: насіць клінок, зроблены ў Гандаліне для вайны з гоблінамі, знакамітай па столькіх песнях і паданнях. Таксама Більба заўважыў, што такая зброя робіць надта моцнае ўражанне на гоблінаў, калі тыя раптоўна натрапяць на яе.

«Назад ісці? — думаў Більба. — Ніякага сэнсу! Убок? Немагчыма! Што застаецца? Ісці ўперад! Ну так і пойдзем!» Так што ён узняўся і пакульгаў, мацаючы адной рукой сцяну, з маленькім мячом перад сабою, і сэрца яго дрыжэла і калацілася на ўсю моц.

Як той казаў, трапіў наш Більба ў пераплёт. Аднак жа вы павінны памятаць, што для хобіта не такі ўжо гэта быў пераплёт, як для нас з вамі. Хобіты — не тое што звычайныя людзі, і хоць норы іх, у адрозненне ад гоблінскіх тунеляў, утульныя, прыем-ныя і прасторныя, аднак жа да тунеляў хобіты значна больш звыклыя, не так лёгка блытаюцца ў падзямеллі — калі, зра-зумела, галава ўжо не круціцца пасля сутыкнення з каменем. Таксама хобіты здольныя рухацца вельмі ціха, хавацца ўмеюць добра, на здзіўленне хутка прыходзяць да прытомнасці пасля падзенняў ды ўдараў, і маюць добры скарб ведаў ды безліч мудрых прымавак, якія людзі болынай часткай і не чулі, а што ведалі, забыліся шмат гадоў таму.

У любым выпадку, на месцы спадара Торбінса я б знаходзіцца не жадаў. Тунель усё ішоў ды ішоў, і заканчэння яму не было. Хобіт ведаў, што, нягледзячы на павароты і зігзагі, ідзе ён прыблізна ў тым самым напрамку і паступова паглыбляецца. Тут і там у сценах адчыняліся праходы, якія можна было бачыць у цьмяным святле мяча ці адчуць пад рукою. На праходы Більба ўвагі не звяртаў, толькі што крок паскараў, уяўляючы сабе гоблінаў ці невядомыя жудасныя рэчы ў цемры. Далей і далей ён рушыў і не чуў нічога, акрамя выпадковага шолаху кажанавых крылаў ля самага вуха, што яго спачатку перапалохала, а потым стала надта частым, каб звяртаць увагу. Я не ведаю, як доўга ён рушыў

так, не наважваючыся спыніцца, праклінаючы бясконцы тунель, усё далей, далей, да надсмяротнай стомленасці. Здавалася яму, быццам прайшоў цэлы дзень, і ноч за ім, і чаргой дні за днямі, і сканчэння ім няма.

I раптам ён ступіў проста ў ваду! Б-р-р-р! У ільдзяную ваду! Якая вярнула яго да цвярозага розуму хутка і адразу. Хобіт не ведаў, ці гэта калюжына пасярод тунеля, ці бераг падземнага струменя, які перасякаў тунель, ці край глыбокага цёмнага падземнага возера. Меч амаль не ззяў. Хобіт спыніўся і прыслухаўся — і пачуў кроплі, кап-кап-кап, з нябачнай столі ў ваду пад ёю. I ніякага іншага гуку.

«Так, напэўна гэта лужына ці возера, а не падземная рака», — падумаў ён. Але ж ісці па вадзе ў цемры ён не адважыўся. Плаваць Більба не ўмеў, а таксама думаў пра мярзотныя, гідкія, слізкія пачвары з вялізнымі вырачынымі сляпымі вачыма, якія Ўюцца, трапечуць у вадзе. Дзіўныя стварэнні жывуць у рэках і азёрах у сэрцы гор: рыбы, чые продкі заплылі сюды невядома колькі гадоў таму і ніколі ўжо не выплылі. Рыбы, чые вочы раслі ўсё болын і больш, і больш, адчайна спрабуючы бачыць у паўнюткай цемры, а таксама істоты нават больш слізкія і агідныя за рыбу. Нават у тунелях і праходах, якія гобліны зрабілі для сябе, жывуць незнаёмыя для іх пачвары, якія збеглі ад сонечнага святла і стаіліся ў змроку. Некаторыя пячоры існавалі задоўга да гоблінаў, якія толькі пашырылі іх ды аб'ядналі праходамі. Даўнія жыхары яшчэ там: хаваючыся па кутах, крадуцца, вы-нюхваюць, вышукваюць.

Глыбока-глыбока ў тоўшчы гары капя цёмных азёрных водаў жыў стары Глыкс, невялікі слізкі пачварань. Не ведаю, адкуль ён узяўся, хто ён ці што ён. Проста Глыкс — чорны, як сама цемра, толькі два вялізныя круглыя вокі ззялі бледным святлом на яго худым твары. Ён меў маленькі човен і веславаў на ім ціхутка па сваім возеры (бо Більба напаткаў менавіта возера, шырокае, глыбокае і смяротна халоднае). Веславаў Глыкс зусім бязгучна, апусціўшы шырокія ступні ў ваду па баках чоўна. I рушыў таксама бязгучна, як прывід. Ён выглядаў сваімі бледнымі лупатымі вачыма-ліхтарамі сляпую рыбу, якую выхопліваў з вады ў імгненне вока. Мяса Глыкс любіў таксама. Гобліны яму пада-баліся — калі шанцавала здабыць якога. Аднак жа даводзілася асцярожнічаць, каб гобліны яго не знайшлі і няладнага не западозрылі. Так што гоблінаў ён проста душыў, падкраўшыся ззаду, калі здаралася каго напаткаць на беразе возера, на сваіх паляўнічых тэрыторыях. Трапляліся гобліны вельмі рэдка. Адчувалі яны, што завялося ў глыбіні, каля самых каранёў гары, нешта непрыемнае. Знайшлі гобліны возера даўно, капаючы тунелі, і ўцямілі, што далей ходу няма. Так што быў тут тупік, І ніякага сэнсу сюды ісці не было — хіба што Вярхоўны Гоблін загадае. Час ад часу яму хацелася рыбкі з возера, і час ад часу здаралася, што ён ані таго гобліна, ані рыбкі не бачыў.

А жыў Глыкс на слізкім каменным астраўку пасярод возера. Цяпер ён назіраў за Більба сваімі вачыма-тэлескопамі. Більба бачыць яго не мог, а ён хобіта бачыў добра і здзіўляўся, бо, відавочна, да гобліна Більба быў не надта падобны.

Глыкс забраўся у свой човен і адплыў, пакуль Більба сядзеў над вадою, амаль страціўшы і сэнс, і жаданне рушыць куды б тое ні было, збянтэжаны звыш усялякай меры. Раптам акурат побач аб'явіўся Глыкс і зашаптаў-зашыпеў: «Ах-х-х, ш-шанц-цуе нам, ш-шанцуе нам, ах-х, наш-шай каш-штоўнас-с-сці! Здаецца нам, выдатны ьсавалачак, глыточак цудоўненькі, дзівосссны для нас, гл-лыксс!» I калі ён сказаў «гл-лыкс-с», з глоткі яго вырваўся найжудасны гаытальны гук. Адгэтуль ён і імя свае атрымаў, хоць сам сябе ён заўсёды клікаў «мая каштоўнасць».

Хобіт ледзь са скуры сваёй не выскачыў, калі ў вушы яго ўпаўзло шыпенне і раптам побач вытыркнуліся з цемры бледныя вочы.

— Ты хто? — спытаў ён, выставіўшы кінжал перад сабою.

— Ш-што ж за іссстота такая, мая кашштоўнасссць, а? — прашыпеў Глыкс (які заўсёды размаўляў сам з сабой — нікога ж іншага побач не было). I намерыўся ён гэта высветліць, бо цяпер быў не галодны, а зацікаўлены. У іншым выпадку ён бы перш за ўсё схапіў ды прыдушыў, а шыпеў бы ўжо потым.

— Я — спадар Більба Торбінс. Я заблукаў, адарваўшыся ад гномаў ды чараўніка. Я не ведаю, дзе я. I не хачу ведаць — мне б толькі выбрацца адсюль.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия

Отражения (Трилогия)

Иванова Вероника Евгеньевна
32. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.90
рейтинг книги
Отражения (Трилогия)

Купчиха. Трилогия

Стриковская Анна Артуровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Купчиха. Трилогия

Ведьмак. Перекресток воронов

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов

Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Хрущев Сергей
2. Трилогия об отце
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Черный Баламут. Трилогия

Олди Генри Лайон
Черный Баламут
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Баламут. Трилогия

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы