Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Усе глядзелі на іх.

— Ну, пагаварылі? — спытаў сівавусы. — Цяпер што?

— Не ведаю.

— Павінен ведаць, раз Бог, — аблічча маладога было страшнае.

— А калі я шкаляр?

— Усе мы шкаляры ў Бацькі Нябеснага, — непахісна сказаў сівавусы.

Страшная сіла была ў ягоных словах і пільным позірку.

— Я чалавек.

— І сын Божы быў чалавек, — вочы ў сівавусага былі як жар, можа, ад зарыва.

— Ды я…

— Кінь, ты і тады баяўся, як упершыню прыходзіў. Гэта нічога. Мы цябе ў крыўду не дамо.

— Не ведаю, аб чым кажаш ты. — Хрыстос адчуваў, што яго зацягвае, што дарогі назад няма.

— Брэшаш,

ведаеш, — прарвала раптам сівавусага. — Павінен быць Бог, раз нам гэтак кепска, раз нам — смерць. — Горла ягонае раздзімалася. — Не смей ношай грэбаваць.

— Скінеш яе з плеч — канец нам, — горача зашаптаў малады.

Фама раптам крэкнуў і ўстаў:

— Вось што, хлопчыкі. Я мяркую, гэта ў вас дух Божы ўсяліўся. Чаго пытаць, раз усе вы пра адно зараз падумалі. А раз усе пра адно — ад каго гэта, як не ад Яго? Ну і дзейнічайце сабе, чаго да Бога па дробязях прысталі? Усё адно, як старая баба: «Божачка мой, зрабі, светленькі, каб мой певень курэй маіх удала таптаў, каб не было больш баўтуноў, каб піскляткі крапіўку хораша дзяўблі». А Богу толькі і справы да таго пеўня і да таго, што баба, дурная, новага не купіць. Хоць ты самому тых курэй тапчы.

Рогат.

— Думаеце аб адным, што хлеба няма — і ён пра гэта думае. Што ўвесь хлеб у пэўным месцы і яго трэба ўзяць — і гэта думка ад яго. Што трэба нам, пакуль нас шмат, не па хатах ісці, а туды, бо раней сяўбы ўзяць трэба хлеб, каб было чым сеяць. Ды заадно і вінаватых у голадзе за гардзёлку патрэсці.

Радасны, агульны крык узвіўся над пажарам.

— Дзякуй, Тумаш, — ціха сказаў Юрась. — І ім і мне трэба туды. Толькі сам, без цябе, без гэтага крыку, я б іх туды не наважыўся клікаць. Сорам. Нібы дзеля сябе на смерць вяду.

— Ну і дурань, — сказаў Фама. — Няма за што. Чуеш, як крычаць?

— Мілы, — ціха і горача сказаў сівавусы. — Зразумей, усё адно. Павінен быў ты прыйсці. Бог… Чорт… Чалавек… Усё адно. Але не паверым мы, што ты не Бог. Не таму, што дзівы твае бачылі. Таму, што бязвер'е нам зараз — смерць.

І ён зразумеў, што ўсё зрабілася так, як павінна было быць і як хацеў ён сам. Невядомая сіла прывяла яго сюды, каб настала гэтае імгненне, і ўжо сам ён вядзе ці яго вядзе шматтысячнае наканаванне — усё адно. Ён узняў рукі.

— Людзі, — ціха сказаў ён. — Дзецюкі! Народ мой! Адна ў нас дума, і няма больш сілы маёй трываць, як няма яе ў вас. Цяпер — да канца.

Маўчанне. Бо Юрась узняў рукі.

— Хлеб у Гародні. Але я не хачу думаць, што ідзём мы па адзіны хлеб. Не хлеб яны ўзялі ў свой Вавілон, у кубло гадзючае, а хлеб дабрыні вашай, літасці, даверу. Не толькі той кавалак, што несяце ў рот, а той, які далі б жабраку, суседу, у якога вымерзла ніва, брату з суседняй весі, брату, што прыйшоў з зямлі, на якой голад. Няма ім за гэта даравання, дзе б ні схаваліся — у доме рады, у зборні, у кляштары, у царкве ці касцёле. За абражаную веру ў дабрыню чалавечую — няма даравання, вы яшчэ зразумееце гэта. За тое, што кожны дзень там распінаюць чалавека, даравання няма. Мог бы я вам сказаць словамі пісання, накшталт: «Ачышчаюць вонкавасць чашы і блюда, а ўнутры поўныя яны рабунку і няпраўды». Або: «Абходзяць яны сушу і мора, каб схіліць хаця адну душу, хаця аднаго, і, калі гэта здараецца, робяць яго сынам пекла, удвая горшым, чым самі». Але нашто мне казаць вам гэта? Пісанняў на зямлі шмат. Праўда чалавечая —

адна!

У гэты момант, відаць, абурыўся алтар і аркі прытвораў. Страшэнны парыў ветру рынуў у трубу званіцы, і ад яго на ёй глуха, бязладна, страшна, самі сабою забухалі, зараўлі званы.

— Вось і набат, — сказаў сівавусы.

Гэта сапраўды было падобна на нечалавечы, магутны набат. Раўла нібы сама зямля.

Раздзел XXXVІІІ. …І чаго паскуднікі не любяць, або царква ваяўнічая

Слухаючы гэта, яны разрываліся ад гневу…

Дзеянні, гл. 5, ст. 33

Падрыхтуйце таксама аслоў…

Дзеянні, гл. 23, ст. 24

На гэты раз яны сядзелі ў вялікай троннай зале. Магчыма, адчувалі важнасць моманту, магчыма — думалі, што болей ім тут сядзець не давядзецца. А хутчэй за ўсё хацелі надаць кожнаму свайму загаду адценне ўрачыстай дзяржаўнасці, кожнае слова сказаць нібы ад пустога каралеўскага трона белай косці з золатам, ад імя гэтага знака, старажытнага, паганскага яшчэ, шасціканечнага крыжа, ад імя Патрона з мячом і дзідай, які распасцёр над усім гэтым капыты свайго каня.

І не думалі яны, што няма да іх справы ні крыжу, ні конніку, ні трону. Проста тыя глядзелі з вышыні, як трапечуцца нешта пад імі першыя людзі горада. Першыя ў пашанах — першыя ў заганах.

Некалькі гадзін таму яны зведалі, у дадатак да таго, што замах не ўдаўся і што шэры некуды знік, яшчэ і тое, што мужыцкі натоўп, на чале з ілжэ-Хрыстом, ідзе на Гародню і адлегласці да яго самае большае два дні. Яны не спадзяваліся, што ён можа рухацца так хутка. А ўсё было вельмі проста, і чарговы ганец растлумачыў гэта.

Людзі Хрыста дарогаю куплялі коней у мясцовых жыхароў. Танна куплялі, бо кожны прадбачыў зімнюю бяскорміцу і рад быў прадаць лішняга каня, калі меў. Акрамя таго, людзі спяшаліся ісці. Ліхаманкава спяшаліся. Наддзіраліся, каб толькі прыйсці хутчэй. Жнівень пераваліў на другую палову. Прагна чакала зямля. Знемагала па тым часе, калі прыкрые зерне пухавой, чорнай коўдрай. Трэба было хутчэй даць сім-тым па кіпцюрах, узяць нарабаванае і спяшацца.

Пры гэтай звесці Басяцкі і Лотр, як найбольш дальнабачныя, пераглянуліся. Гэта іх суцяшала. Аднак толькі гэта і было суцяшальным. Горад нібы падмянілі. Ніхто не кланяўся Лотравай кавалькадзе і Лотру, усе змрочна глядзелі ўбок і ўніз, нейкія людзі шныпарылі ў раёне Мечнай вуліцы. Шпегі і віжы збіваліся з ног і нічога не маглі зрабіць. «У кожную гадзіну чакай удару ў спіну». Адзінае спасенне было — стрэць ворага далёка ад муроў і раздушыць жалезам, дый на гэта цяпер не было часу.

Цэлы дзень на Ростані, на Старым і Рыбным рынках кіпелі страсці. Крычалі, спрачаліся, заводзілі нейкія дыспуты. Шкаляры лаялі манахаў, манахі — шкаляроў. Нават Бекеш з прыснымі швэндаліся па горадзе з падазроным выглядам: так і чакай, што пачнуць выкрываць. Пад вечар Лотр з Басяцкім вырашылі праехаць горадам і самім паслухаць, што і як. У глыбіні душы яны ведалі: калі Гародня завірыць — Гародню давядзецца кінуць. Яны ведалі, нават не дамаўляючыся, хто павінен на такі крайні выпадак застацца ў ёй. Вядома, той, хто вечна быў у цені, чый сапраўдны твар людзі зведвалі занадта позна, калі было ўжо два выхады — плаха або каменны мех.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Пленники Раздора

Казакова Екатерина
3. Ходящие в ночи
Фантастика:
фэнтези
9.44
рейтинг книги
Пленники Раздора

Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Литвинов Павел Петрович
Научно-образовательная:
учебная и научная литература
5.00
рейтинг книги
Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3