Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— А калі не адпушчу?

— Застануся. Слова даю.

— Ідзі, — змрочна, але цвёрда сказаў Юрась.

Расплываўся натоўп.

— У мяне пана забілі. Цяпер толькі й жыві.

— Хлеб.

— Шчасце, шчасце даў нам.

Урэшце людзі з вазочкамі і косамі расплыліся. Хрыстос стаяў ля брамы адзін, і толькі далёка за ягонай спіною стаяў натоўп мяшчан. Моўчкі. Хрыстос жа стаяў і глядзеў, як людзі кропкамі знікалі ў палях.

Ён любіў іх. Ён не меў права затрымліваць справу жыцця.

…Менавіта таму на муры

ўвесь час цягнулі камяні, дровы і смалу.

Раздзел XLІV. Апошняя вячэра

Яд аспідаў на вуснах іхніх.

Пасланне Рымлянам, гл. 3, ст. 13

У той вечар ён ішоў вуліцамі з Анеяй, Раввуні і Тумашам. З ім ішлі яшчэ сівавусы, малады, дудар, Вус, Зянон і Вястун. На хаду ён аддаваў апошнія ў гэты дзень загады. Было яшчэ даволі рана, нават першая зорка не засвяцілася ў вышыні.

— Ты, Кірык, і ты, Зянон, ідзіце зараз на муры. Праверце яшчэ раз усіх.

Каваль зіркнуў ястрабінымі вачыма.

— Добра, — сказаў адстаючы.

— А ты, Вус, гэтую ноч не паспі. Чарга твая. Удзень адаспішся. Бяры дудара, «братачку», ды лезь на званіцу Дамініканаў. Сачыце, хлопцы, сурміце, хлопцы, равіце, хлопцы.

Здаравіла Братачка закінуў дуду за плячо:

— Дык, братачка, чаму ж. Ноч яно між тым месячная будзе.

Залатарукі і Дудар звярнулі.

— Турай дзе? — спытаў Хрыстос.

— Стары ў Мечнай. Працуюць. А малады з Кляонікам да дзевак, пэўна, на вячорку пайшлі. Кляоніка Фаўстына чакае, Марку…

— Добра, — засмяяўся Хрыстос. — Ах, як добра, цудоўна як!

— Нічога няма цудоўнага, — уздыхнуў сівавусы. — Разлайдачыліся. Спакой. Нібы і не ваўкі вакол.

Ля перадмостнага пляца людзі вадзілі вакол вогнішча кола. Чуўся смех.

Сядзіць, сядзіць яшчур У гарэхавым кусце.

Хрыстос засмяяўся:

— Змрочны ты чалавек. Ну, што табе ў гэтым? Зірні — унь варта на мурах. Брама ахоўваецца — мыш не праскочыць.

— А я табе кажу — спяць занадта спакойна. Ложкі грэюць.

— Хай спяць да нападу.

— А ты падумай, як нашы папы з аточанага горада ўцяклі?

Юрасёва аблічча выцягнулася. Ён усё не мог звыкнуць да падазронасці.

— Ч-чорт! А можа, яны і не ўцякалі? Трэба заўтра патрэсці і замак і багатыя дамы.

— Трэба, брат. Што і кажу.

Насустрач ішоў з паходняй патруль. Размінуўся з імі ля самага дома, адведзенага Братчыку, невялікай хаткі на рагу Ростані і Малой Скідзельскай.

— А мне чамусьці страшна за цябе, — нечакана сказала Анея.

— Змоўч, — буркнуў Тумаш.

— Вечна гэтых бабскіх глупстваў… — загарачыўся Іуда. — Вось дом. І халодна. Хадзі ты туды. І ў нас-ткі справы. І ён прыйдзе.

— Ідзіце, хлопцы. Я вас даганю.

Яны

засталіся ўдваіх. Якраз у гэты момант замігцела над горадам першая зорка. То белая, то сіняя, то вясёлкавая.

— Нікуды ад цябе не хачу, — сказаў ён. — І ў рай не хачу. Абы тут. З табою.

— І я…

— А я хто?

— Былы махляр. Найлепшы на свеце махляр. І няхай нават не можаш сказаць ім гэта. Усё адно.

— Позна. Не павераць. Дый ці не ўсё адно?

— …З Богам было б горш. Божа мой, гэтыя два тыдні! Нібыта ўся я — ты.

— І я. Раней здавалася — мне мала зямлі. Цяпер я свет бласлаўляю, што нічога ў мяне няма, акрамя яе, акрамя цябе.

Ён увесь прынікнуў, прыціснуўся да яе. І так яны стаялі, няўлоўна пагойдваючыся, пад гэтым небам, што ўсё мацней і мацней расцвітала зорамі.

Ворагі між тым былі не так далёка, як думалі ў вольным горадзе. На жаль, прыказка: «Я пад табою на тры сажні бачу» — заставалася ўсяго толькі прыказкай. Калі б Юрась валодаў такой якасцю і мог прабіць позіркам пласт зямлі і каменнае абліцаванне падземнага хода — ён бы ўбачыў відовішча, якое кінула б яго ў жудасць.

Убачыў бы ён, што ў тым месцы, дзе падземны ход утвараў невялічкую пячору і разыходзіўся на некалькі хадоў — да замка, да ратушы, да драўлянага, з галерэямі, лямуса на Рыбным рынку, — стаіць і чакае маўклівая гурма, збольшага ў латах. Ваўкавыская падмога.

Стаялі Лотр, Балвановіч, грубы Камар, Жаба, Карніла з Пархверам. А за імі, у цьмяным святле некалькіх паходняў, мігцела медзь шаломаў і сталь мячоў. Лотр аддаваў апошнія загады:

— Будзеце рэзаць. Без галасу. Хапком.

— Ясна, — сказаў Камар. — Гульня наша не задалася. Дык тут ужо — карты пад стол ды па зэмбах.

— І ты, Карніла, пойдзеш і схопіш яго і прывядзеш у ланцугах.

— Няладна, — змрочна забубніў Карніла. — Ён жа зняў ланцугі з паноў. Нешта не верыцца, каб гэта — злачын…

— Дужа ты разумееш, — сказаў Балвановіч. — Таму і страшны, што зняў.

— Зроду такога не было, — задуменна сказаў Лотр. — Гэта што ж будзе, калі ўсе так рабіць пачнуць?… І таму пойдзеш. Клятву даваў?

— Даваў, — змрочна сказаў Карніла. — А толькі няладна. То — Хрыстос, то — самі ж — самазванец.

Усмешка Лотрава была страшнаваценькая:

— А гэта заўсёды так. Сёння — князь, заўтра — гразь. Заўзятых, хто памятае, пераб'ём…

— А памяць? — буркнуў Карніла.

— Памяць, калі над ёй сякера, гэта глупства, — падаў голас Пархвер. — Хай памятаюць. А дзеткам іншую памяць прышчэпім: шалбер, злодзей, хаты паліў, краў.

— А татары?

— Усё запісана, як трэба, — усміхнуўся Лотр. — Ну і потым… суд. Таму і забіваць нельга. Раз судзілі, раз асудзілі — значыцца вінаваты, значыцца лжэ-Хрыстос. Каму там прыйдзе ў галаву сумнявацца праз сто год? А гэтых прымусім паверыць. Колькі ў цябе людзей?

Поделиться:
Популярные книги

Прогулки с Бесом

Сокольников Лев Валентинович
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Прогулки с Бесом

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Возвращение Безумного Бога 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия