Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Кірык схаваў у кішэнь косці, якімі ад няма чаго рабіць мужыкі гулялі ўтрох, і ўстаў.

— Ану, хадзем.

— Куды яшчэ? — спытаў Зянон. — Вечна ты, Марка, раззвоніш.

— Хадзем, хадзем, — падтрымалі каваля сябры.

Ціхон таксама ўстаў. У яго былі дзіўныя рукі, брудна-залатыя аж вышэй кісцяў — так за дзесяць год уеўся ў іх бязважкі залацісты пылок, адзінае багацце майстра. Жылаватыя вялізныя рукі.

І гэтыя залатыя рукі раптам сціснуліся ў кулакі.

…У суднай зале чыталі прысуд. Чытаў ларнік [42]

суда, нават па выгляду дурны, як левы бот. Вырачваў вочы, рабіў жэсты пагрозы, жэсты міратворня, жэсты ўрачыстыя. А словаў зразумець было амаль нельга — быццам гарачую кашу варочаў у роце чалавек.

42

Архіварыус, натарыус, часам — сакратар.

— Ясней там, — усміхнуўся Лотр.

— «…з гэтага сыходзячы, — ларнік адкашляўся, як Пярун, — высокі наш суд загадвае сатанінскаму гэтаму адроддзю…» Слухай!

Ад пярунападобнага голасу мышы ў клетцы сталі на заднія лапкі. Ларнік павучальна і ўжо ад сябе сказаў ім:

— Сказана бо, здаецца, у «Кнізе Выйсця»: «Шма, Ізраіль!» Гэта, значыцца, «слухай, Ізраіль», во як.

— У вас што, усе тут такія абдараваныя? — спытаў Лотр.

— Многа, — сказаў дамініканец.

Ларнік чытаў са скрутка далей:

— «Загадвае высокі наш суд асудзіць тых на баніцыю [43] , выгнаць тых мышэй за межы слаўнага княства і за межы слаўнага каралеўства, да ерэтыкоў, — няхай ведаюць. А паколькі яно высокае, наша правасуддзе, — выдаць ім ахоўную грамату ад катоў і варон». Вось яна.

Карніла ўзяў у ларніка скрутак, пайшоў у кут, пачаў запіхваць яго ў мышыную нару. І раптам скрутак, нібы сам сабою, паехаў у падмосце, а яшчэ цераз хвіліну адтуль даляцеў радасны, сатанінскі віск.

43

Выгнанне.

— То ж бо, — сказаў сотнік. — З моцным не судзіся.

Волат Пархвер прыслухаўся:

— Яны, па-мойму, яго ядуць. У мяне слых тонкі.

— Іхняя справа, — буркнуў Сотнік.

У падмосці пачалася радасная валтузня.

— Бачыце? — сказаў змрочны Камар. — І яны прыйшлі. І гэтым цікава.

Кардынал устаў.

— Думаю, не павінны мы забываць аб літасці, аб чалавечнасці, а ў гэтым выпадку — аб анімалізме. Трэба даць два тыдні спакою маткам з малымі мышатамі… Нельга ж гэта, каб у дваццаць чатыры гадзіны.

— Розум добра, а дурасць — гэта дрэнна, — як заўсёды, ні з пушчы ні з поля сказаў Жаба.

— І месяц тэрміну для цяжарных мышэй, — сказаў Басяцкі.

Ларнік слухаў, што яму кажуць і шэпчуць, крэмзаў нешта пяром. Потым устаў і агаласіў:

— У адваротным жа выпадку — анафема!

Сябры стаялі ля хлебнікавых дзвярэй. Хлебнік шныпарыў вачыма па суседзях-крамніках, але тыя, відавочна, не хацелі звязвацца са здаравеннымі, як буйвалы, рамеснікамі.

— То што, — спытаў Вус, — пярсцёнка майго не лічыш?

— Чаму? — схаваў вочы хлебнік. — Ну, памыліўся. Ну, памылка. Насыплю яму яшчэ

вузлік.

— І той насып, — змрочна сказаў «грак» Турай.

— Гэта чаму? — узвіўся хлебнік.

— А таму, — сказаў, смеючыся, Марка. — Чыя справа галубоў гадаваць? Ціснешся, скупірака? З-пад сябе з'еў бы?!

— Ты ўжо змоўч, шчанюк, — засычэў быў на яго хлебнік.

— А я вось табе дам «вузлік», — заступіўся за сябра Кляонік.

— Ты чаго лезеш?! Ты?! Каталік! Брат па веры!

— Брат я табе на нашых могілках буду: ты ля капліцы, я — з краёчку, дарма што я багоў рабіў, а ты іх рабаваў.

— Блюзнер! — кіпеў хлебнік.

— Змоўч, кажу, — усміхаўся Кляонік. — А то я з цябе лішняе дрэва здыму або зусім зраблю з цябе Яна Непамуцкага [44] .

— А вось табе і торба дзеля гэтага. — Кірык кінуў да ног хлебніка мех.

— Гэта яшчэ нашто? — пачырванеў той.

— Ён даў табе дзесятую частку талера. Гэта больш паловы вось гэтага меха.

Зянону было хоць праз зямлю праваліся. Сам не здолеў, лабідуда, то вось сябры за яго распінаюцца.

44

Адрэжу галаву.

— Не, — ледзь выдушыў хлебнік.

— Значыцца, не дасі жыта?

— Раджу, ці што?

— Та-ак, — падазрона спакойна сказаў Кірык. — Духі святыя ўсё падзяўблі, мышы падсудныя.

І ён раптоўна ўзяў хлебніка за грудзі.

— П'янюга, мачыморда, рабаўнік, ты ў мяне зараз Нёманаву ваду будзеш піць да страшнага суда.

— Дзядзька… Дзядуля… Татуля… Швагер.

— Ідзі, — кінуў яго ў дзверы Вястун.

Хлебнік пабег у склад.

— Дзі-ур-лі-бе-бе-бе-бя-бя-бя, — непераймальна, да самых нізкіх гукаў спускаючыся, прабляяла яму наўздагон дуда. Нібы вялізны дурны баран аддаваў Пану Богу садухі.

…Трохі пазней сябры спусціліся ніжэй Каложскай царквы, да Нёмана. Шырокі, імкліва-прыгожы, празрысты, ён ляцеў, як страла. Праменні сонца гулялі на плыні, на купалах Каложы, на свінцовых, пазалочаных рамах у яе вокнах, на аліўкава-зялёных, карычневых, вясёлкавых крыжах з майалікі, на дахах і крыжах Барысаглебскага манастыра. На недалёкай драўлянай званіцы «Алене», пабудаванай коштам жонкі былога вялікага князя, блішчалі ахвяраваныя ёю званы. Шмат. Дзесяткі два.

Некалькі маладых мніхаў-жывапісцаў з манастырскай школы сядзелі на сонейку, корпаліся з фарбамі ў драўляных лыжачках, у паловах яечных шкарлупак, у кубачках, памерам з напарстак. Малявалі нешта на дошках, цюкалі чаканчыкамі па золаце і срэбры.

— Таксама радыя цеплыні, — сказаў распешчана дудар. — Божаму сонейку.

— А яны што, не людзі? — усміхнуўся Кляонік.

— Дык вы ж адны адных не лічыце за людзей, — буркнуў Турай.

Каваль пакасіўся на яго.

— Яны — людзі, — сказаў разьбяр. — І страшэнна здольныя людзі. У мяне з імі больш братэрства, чым хаця б з тым… капланам Басяцкім. Непамысна мне, калі гляджу я ў ягоныя вочы. Ён нешта такое патаемнае, страшнае.

— Кінь, — сказаў Марка. — Што ён, ад веры можа нас адвесці? Мы вас не чапаем, а вы нас не чапаеце.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3