Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Ды не тую Ніжнюю… Тую, што на Падоле, пад Балонню.

— І трохкупальную Ганны, — дзелавіта сказаў Грынь.

— Пабойцеся Бога!

— І яшчэ былое Спасаіконапрэабражэнне, што на Гараднічанцы. Драўляную… Даважка.

— Добра, — змрочна буркнуў сотнік. — Толькі хутчэй. Мяшчане да складаў ірвуцца. Кардынал з іншымі пайшлі ўжо.

Грынь Балвановіч раптам узвіўся так, што кошка, нібы падкінутая, пакацілася на падлогу.

— Да скла-адаў?! Што ж ты раней не казаў?! Доўбня ты неўтаропленая… Даўгапят ты! Стрыгольнік [53] , праваслаўем пракляты!

53

Стрыгольніцтва —

ерась, што был распаўсюджана ў Ноўгарадзе і Пскове ў ХІV–XV стст. Стрыгольнікі паўставалі супраць права духавенства і манахаў на зямлю, супраць іхняй распусты. Адмаўлялі паборы за царкоўныя трэбы. Сцвярджалі, што адпраўляць культ можна і без папоў. Ерась была жорстка раздушана.

— Ужо і не ведаю я, чаго вы мяне так бэсціце? Дарэмна вы гэта.

— Шатны [54] ! Адзяянні! Ах, каб ім другога прышэсця не дачакаць!

Усё яшчэ гучала анафема і раўлі валасатыя і безвалосыя зяпы, а «другое прышэсце» падыходзіла да брамы места. Уваходзіла ў яе.

І наперадзе ішоў у прывязной барадзе і вусах адзіны хоць трохі самавіты чалавек з усёй гэтай кампаніі. Ішоў і нёс на плячах вялізны крыж. Ішло за ім яшчэ дванаццаць, усе ў радне, і на тварах іхніх было ўсё, што душа зажадае, толькі не святасць. Былі на гэтых тварах адбіткі галодных і халодных начэй пад дажджом і другіх начэй, ля карчомнага агню і ў хаўрусе з глякам віна. Было жыццё, якое сяк-так падтрымлівалася падманам… Ішоў, калі разабрацца, самы сапраўдны зброд: аматары выпіць, пад'есці, пераначаваць у чужой адрыне, калі гаспадара няма дома. Ішлі камедыянты, махляры, круцялі, лабатрасы, дагоднікі свайму чэраву, гарэзнікі, насмешнікі. На тварах іхніх былі посныя, добрапрыстойныя, набожныя міны — і гэта было недарэчна і смешна.

54

Той, хто распараджаецца адзеннем.

За імі грукатаў драны жалкі фургон, а перад імі ішоў чалавек.

З цярновым вянцом на лбе.

Раздзел VІ. Сысце ў пекла

…тых людзі разбараняць, бо ў запекласці сваёй бакі і галовы папрабіваць маглі і іншыя члены папсаваць, і было б з таго шкода і псота вялікая іх мосці і верхнасці каралю. А людцы тыя біліся і дараносіцамі, і каўчэгамі, і з моста ў ваду, дзе на глыбокім, адзін аднаго звяргалі; як тыя катќ біліся, што засталіся ад абодвух адны хвасты; сысце пана Езуса нават іх не разбараніла б і не суцішыла.

Варлаамаў летапіс

Перад Старым рынкам, аддзеленая ад яго будынкам ратушы, ляжала маленькая квадратная плошча Ростань. Крыжападобна ішлі ад яе чатыры вулкі. Адна, самая кароткая, Старая вулка, злучала Ростань са Старым рынкам. Суседняя з ёю вуліца, Малая Скідзельская, вяла на ўсход. Яна злівалася з Вялікай Скідзельскай і за брамай выходзіла на Скідзельскі шлях, што вёў на Наваградак і Менск. Насупраць Малой Скідзельскай ляжала вулачка, што вялікай дугою ішла да заходняй брамы замка. Насупраць Старой — вуліца, што вяла да рамесніцкіх кварталаў.

Апоўдні таго дня на Ростані было непрытульна. Два натоўпы стаялі адзін супраць аднаго. З боку слабод напіралі мяшчане і рамеснікі з дручкамі, пожагамі, мечнымі палосамі.

З другога боку, загаціўшы выхад з Ростані на Старую, запоўніўшы ўвесь гэты кароткі завулак, калыхаўся

натоўп гандляроў і багатых мяшчан. Гэтыя былі ўзброены лепей, але ў бойку лезці не спяшаліся. Атлусцелі. Спрыту не было ў членах. Ахвоты не было ў душах.

На чале натоўпу стаяў сам бурмістр Юстын, у кальчузе і пры мячы. За ім шчацініліся дзідамі шэрагі багатых купцоў, цэхавых. У атачэнні асабістай варты стаялі ратманы і лаўнікі.

Чакалі. Але ведалі: без бойкі не абыдзецца. З варожай вуліцы ўвесь час ляцела грознае:

— Хлеб! Хлеб! Хлеб!

Кірык Вястун не хацеў так, дарэмна, лезці на ражон. Паслаў у абход сыраядцам шэсцьдзесят падмайстраў і маладых мяшчан пад рукою разьбяра Кляоніка і Маркі Турая. Тыя нешта марудзілі. Проста перад сабою каваль бачыў вусы, разверстыя раты, налітыя крывёю вочы, зброю. Мільгнулі недзе сярод варожага натоўпу твары хлебніка і «рыбнага кардынала».

— Хлеб! Хлеб! Хлеб!

Кірык ведаў: не адаб'юць хлеба, не прымусяць падзяліцца — людзі неўзабаве пачнуць пухнуць. Вось гэтыя, звычайныя людзі, сябры. Гэты чорна-сівы Гіаў Турай, і Ціхон Вус з залатымі вышэй кісці рукамі, і гэты дудар, чыя дуда зараз плача над імі, і гэты шэравокі мужык Зянон, і сотні іншых мяшчан і мужыкоў.

Нехта крануў яго за плячо.

— Ты чаго тут, Марка?

— Выбраліся мы Шывальнай вуліцай на Заходні абход, а там духавенства ідзе. Дарогу перарэзала. Страшэнная сіла. Безліч. Калі вакол замка бегчы — не паспелі б. Яны вось-вось тут будуць. Хрэсным ходам разбараняць ідуць.

— Што рабіць? — спытаў суровы Кляонік.

— Ісці на гэтых, — змрочна сказаў Кірык. — Прашчнікаў сюды.

Народ павольна пачаў выціскацца з вуліцы на Ростань, расцякацца ў шэрагі.

— Вус, — сказаў каваль, — бяры дзесятак хлопцаў ды запры выхад з Заходняга абходу. Не пускай гэтых папоў нас разбараняць.

— Не хопіць. Мала нас.

— Як напруць, то адступай сюды.

— А як яны між намі і імі разбараняць палезуць?

— Бі па галовах, — гыркнуў Кірык.

— Папоў? З розуму з'ехаў, ці што?

— Папоў. Чаго ім у мірскія справы шчаміцца? Мы ў цэрквы не ломімся.

Шалёна зараўла над галовамі дуда. Засвісталі над галовамі, заляскалі — пакуль тое, па бруку, каб напалохаць — каменні.

— Хлеб! Хлеб! Хлеб!

Два натоўпы сутыкнуліся якраз на мяжы Ростані і Старой. Доўбні мільгалі рэдка, ды імі і нязручна было дзейнічаць у цеснаце. Спадзяваліся галоўным чынам на кулакі. Біліся з ярасцю, аж храбусцела.

— Хлеб! Куды хлеб падзелі, навалач?!

Натоўпы віравалі.

— Хлеб?! Гной вам есці! — крыкнуў хлебнік.

Каваль навярнуў яму. Марка і Кляонік урэзаліся ў рады багатых плячо да пляча.

І тут Вястун убачыў, як з трэцяй вуліцы пачала выплываць залітая золатам, іскрыстая маса. Над ёю клубамі віўся дым ладану.

Ішоў хрэсны ход. Плылі праваслаўныя харугвы і каталіцкія пратэсы. У кранальнай еднасці. Нібыта ніколі не было і нават не магло быць іначай.

— Ах ты, ратуй, Пане Божа, людзі твае! — вылаяўся Турай.

Людзі Ціхона Вуса, хаця і вельмі павольна, але адступалі перад духавенствам. Ім нельга было біцца, яны стрымлівалі хрэсны ход дрэўцамі дзідаў, але вага тых, што ішлі, была нязмерна большая.

Вястун ледзь не застагнаў. Два натоўпы біліся ўпарта: чулася лясканне камянёў аб латы, з храбусценнем ламаліся дрэўцы дзід, мільгалі кулакі. Лаянка, крык, праклёны стаялі над натоўпам.

Але збіць гандляроў пакуль не ўдавалася. Яны стаялі насмерць, ведаючы, што калі адступяць са Старой на рынак — рамеснікі кінуцца да крам і складаў, а самім ім давядзецца змагацца на мосце, а там, як гэта не раз ужо было, будуць звяргаць з вышыні ў ваду, у роў.

Поделиться:
Популярные книги

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Умеющая искать

Русакова Татьяна
1. Избранница эльты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Умеющая искать

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II