Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Мы не чапаем. Яны могуць зачапіць.

— Яны? — усміхнуўся Марка. — Слабыя? Колькі іх на Гародню?

— А «Ганну» яны, слабыя, ужо адабралі ў вас. І пісар Богуш, са згоды караля, на іхнюю карысць былым Спасаіконапрэабражэннем паступіўся.

— То ён жа табе лепей…

— Мне ён не лепей. Мне будзе кепска, калі святую нашу раўнавагу яны парушаць. Калі ты за рэбры павіснеш, а я, каталік, за кампанію з табой. Як сябар. Чуў, вяшчальнікі сёння што крычалі? Мышэй судзяць. Нібыта проба. А доказная інквізіцыя гуляць пайшла. Малады Бекеш быў у Італіі, у Рыме. Жах там робіцца.

— І нашыя не

лепей, — сказаў Турай.

— Правільна. Але «нашыя» далёка, — сказаў Вястун. — А гэтыя бліжэй і бліжэй. То што там казаў Бекеш?

— А тое. Страшныя ідуць часы. Царкву маю нібы ахапіў злы дух. Манахі і папы гуляшчыя і прагныя. Тысячамі паляць людзей. Цёмнае ідзе, хлопцы.

— Гэ-э, — сказаў Зянон. — Дарэмна ў набат б'еш. Тут у нас свой закон. Нікога асабліва за веру не чапаюць. Ну, паступіўся Богуш «Спасам». А чаму забываеш, што ён праваслаўны, што ён гэтаму вось манастыру Чышчаўляны падарыў, што нават вялікая княгіня яму, манастыру, званіцу пабудавала і сад пажалавала. Што суседняе з намі Панямунне яму кароль падарыў.

— Былы кароль, — сказаў Вястун. — Былая каралева. Цяпер у нас каралева рымлянка. З тых месцаў, дзе людцаў тысячамі паляць.

— Так, — сказаў Кляонік. — Дачка медзіяланскага [45] князя.

— Дый Богуш ужо не той, — казаў далей каваль. — Хістаецца панства, хлопцы. Войт у нас хто? Іншыя паны? Праўду кажа Кляонік. Як бы нам сапраўды на коле не верашчаць. Асабліва калі яны, як з мышамі, спяюцца… нашыя ды іхнія. А мы ж таксама для іх… мышы… Страшныя ідуць часы.

45

Міланскага. Бона Сфорца.

Яны адышлі далей, каб не перашкаджаць мастакам, і разваліліся на траўцы. Зянон, сядаючы на свой мех са збожжам, думаў.

— Дурні яны, ці што? — урэшце спытаў ён. — Мышэй судзяць?

— Не яны дурні, — сказаў Дудар. — Гэта мы дурныя, як дарога. Хіба маленькія могуць столькі з'есці? А Камар іх судзіць.

— А Камар хіба вялікі? — спытаў Кляонік.

— А з добрую такі свінню будзе, — сказаў Вястун.

Маўчалі. Ласкавае — ля ракі — сонца гладзіла твары.

— Хто ўсё ж гэты Басяцкі? — спытаў змрочна Гіаў. — Нейкі ён не такі, як усе дамінікане. Алейны нейкі, халера на яго. Па начах да яго людзі ходзяць. Сам ён, здаецца, усё і пра ўсіх ведае.

Кляонік раптам крэкнуў:

— Добра, хлопцы. Усе тут свае — можна трохі і адкрыць. Чулі, з усіх амбонаў крычаць, што ерась галаву ўзняла? Тут табе ерась гусіцкая, тут табе — лютарская… Наконт гусітаў нічога не скажу, хаця «чашнікі» [46] і дзярмо. Забітых не судзяць. А астатнія такія самыя свінні, толькі што царква больш танная… Рым з імі, вядома, б'ецца не на жыццё, а на смерць. І мячом… і… атрутай. Крыжакі. І вось, Бекеш казаў, ходзяць паўсюль страшныя чуткі. Нібы ёсць пад зямлёй, у вялікай схове… больш магутнае за папу…

46

Правае, здрадніцкае крыло гусітаў.

— Ну, што замоўк? — спытаў Вус.

— Братэрства

патаемнае, — скончыў разьбяр. — Тыя самыя крыжакі, што… атрутай ваююць. Нібыта ніхто добра нічога не ведае, але ёсць.

— А я б такіх молатам вось гэтым, — сказаў Вястун. — Каб галава ў жывот юкнула і праз пуп глядзела.

— І вось, калі праўду кажуць, могуць яны забрацца не толькі сюды, а і ў пекла. А калі сюды забраліся — неадменна Басяцкі з іх. Ты зірні ў вочы. Плоскія. Зялёныя… Змей. Так і чакаеш, што адкрые рот, а адтуль замест языка — травінка-джала.

— Можа быць, — сказаў Марка. — Усё можа быць.

— Ды нашто ім сюды? — спытаў Турай. — Тут у нас ціха.

Вус развёў залатымі рукамі.

— Маўчы ўжо… ціха, — сказаў ён.

— Няма ў нас цішыні, хлопцы, — сказаў Кляонік. — Бязвер'е ў нас з'явілася. Гэта больш страшна для іх, чым цюрынгійскія бунтаўшчыкі. Тыя, хаця ў Бога вераць.

— А ты верыш? — з'едліва спытаў Турай.

— Мая справа. Як твая вера — твая, а ягоная — яго… Ну, магу сказаць: веру ў Бога-духа, агульнага для ўсіх. Твары розныя, а Ён адзін. І няма чаго за розныя лічыны Божыя спрачацца і рэзаць адзін аднаго.

— Ты ж каталік? — спытаў Турай.

— Для мяне самая зручная вера. Я разьбяр. Ніхто іншы разьблёных багоў не прызнае. І таму я каталік… пакуль рэжуць жывых людзей з дрэва… і да таго часу, калі стануць… як дрэва… рэзаць жывых людзей.

Яму было цяжка і страшна выказваць гэтыя свае новыя думкі. Турай кінуўся на калені.

— Ерэтык ты, а не каталік!

— Ану, сядай. — Каваль паклаў руку на галаву мечніку і з сілаю пасадзіў. — Таксама яшчэ… айцец царквы. І я лічу: адзін Бог ва ўсіх. Як ты… для мяне — Турай, дзядзька Турай… для Маркі ты — бацька… а для жонкі тваёй і сяброў — Гіаў. Змоўч. Сабораў нам тут не разводзь. Дай слухаць.

— Ды чаго ён?!

— Змоўч, кажу, — сказаў каваль. — Цікава. Судзіць чалавек тое, чаго дагэтуль ніхто не асмельваўся судзіць. Кажы далей, што там наконт бязверных?

— Ды што, — сказаў разьбяр. — З'явіліся пісаныя кніжачкі. Шмат. «Княства Белай Русі і Літвы, суджанае праўдай вечнай» [47] .

— Там што? — прагна глядзеў у ягоныя вочы Вястун.

— Няма багоў, — сказаў Кляонік, — і не трэба тамлення і марэння духа па іх. Няма і не трэба аніякай улады Адамава сына над гэткім жа сынам Адамавым. Няма і не трэба лепшых і горшых у дзяржаве, царкве і касцёле, і ў багацці.

47

Трохі пазней тая самая падмётная ерэтычная кніга з некаторымі выпраўленнямі была ў Гародні надрукаваная.

— Як гэта няма? — спытаў Вус.

— Не павінна быць… Не павінна быць розніцы ў законе, розніцы між каралём і народам, між тым, хто царуе, і тым, хто арэ, між плебеем і шляхціцам, а павінна быць усё для ўсіх, агульнае і роўна, і воля павінна быць і на зямлі і на небе, а веруй, як хто хоча.

Лягло маўчанне. Потым Турай уздыхнуў.

— Праўда. Толькі наконт Бога — ілжа.

— Ну, гэта табе сам Бог, калі памрэш, скажа, — усміхнуўся каваль. — Сказана: веруй, як хочаш. Сапраўды, «суджанае вечнай праўдай».

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3